#ДумкіЎслых
#ХвілінкаГумару
У чаце ў нас разгарэлася спрэчка наконт мігрантаў і распальвання на глебе гэтай тэмы ў Расіі.
У мяне ёсць цудоўны варыянт рашэння для ўсіх, каго трыгерыць гэта тэма! 👇
👉 Проста трэба не ў інтэрнатах сядзець, а больш актыўна чпокацца і нараджаць дзяцей каб ужо ў бліжэйшым будучым для мігрантаў не засталося ні вакансій, ні месцаў у школе.
Што датычыць "опасно ходить по улицам вечерами", то а чаго там наогул хадзіць пакуль у краіне дэмаграфічны крызіс!? Трэба займацца вырашэннем праблемы, а не швэндацца без дзела!
❗Прашу распаўсюдзіць мае прапановы сярод патрыётаў Расіі і абшчэственнасці Беларусі. Няхай неадкладна прыступаюць да актыўных дзеянняў па вырашэнню праблемы!
Зоя С

Сёння два галоўныя прапагандысты не падзялілі думку пра ВНС і выбары Прэзідэнта.
Ну хлопцы, ну што вы як дзеці! Грызіце вы лепш Верашчаку чым адзін аднаго! У нас і так прапагандыстаў кот наплакаў і тыя ўжо нешта дзеляць!
Скончыліся мусіць змагары, пачалі адзін аднаго тузаць!)))
Калі што, то я на баку Ігара Тура. Прэзідэнта і праўда можа выбіраць ВНС. А то з гэтымі агульнымі выбарамі толькі куча нязгодных потым то з вынікамі, то з мовай на бюлетэнях. А так, народ сваімі справамі будзе спакойна займацца.

Верашчака
#ЛюдзіБеларусі #Паўстанне1863 #ГісторыяБеларусі Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг. Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца. Іван Дзяменцьевіч Чэрскі - геолаг і географ…
#ДумкіЎслых
А нам жа кажуць, што паўстанне было выключна прапольскім, проста супраць Расійскай Імперыіі...
Тады атрымліваецца, што аб'екты, помнікі, вуліцы і г.д. носяць імёны здраднікаў?
Ау, вы ўсе, хто палівае гэтыя падзеі і паўстанцаў брудам, растлумачце, у нас тут не сыходзіцца!

https://yangx.top/shpakouski/5772
Пагаджуся поўнасцю з Аляксандрам Шпакоўскім. Сапраўды, што з нашай моладзю? Нейкія нязграбныя яны зараз у параўнанні нават з маім пакаленнем 80-х. Не самастойныя нейкія, не адказныя, фізічна слабыя. Не ўсё, але вельмі многа такіх. Часта можна не распазнаць, дзе хлопец, а дзе дзяўчына. Шмат мамкіных піражкоў яшчэ.
А што думаеце вы? )

Telegram
Шпаковский. По существу.
В ходе вчерашней конференции, посвященной вопросам цифровизации, особо акцентировал внимание на том, чтобы в погоне за новыми технологиями и развитием искусственного интеллекта не утратить Человека, который, как известно, является венцом природы.
Необходимость…
Необходимость…
#ДумкіЎСлых
Помню, у 90-я невядома адкуль павылазілі ўсялякія Чумакі і Кашпіроўскія. А яшчэ правідцы, якія з рэгулярнасцю прыкладна раз у квартал абяцалі Канец Света, нават аб'явы на вакзалах развешвалі.
У наш час роўна гэтак жа павылазілі нэагісторыкі-рацыяналізатары, якія наперабой выдаюць нам новыя тэорыі і "гістарычныя" даследванні, якія тлумачаць або адмаўляюць паходжанне цэлых народаў і краін і аргументуюць новы погляд на гістарычныя падзеі.
Нічога, перажывём і гэта. Галоўнае - не губляць пачуццё гумару, каб не паехаць дахам 😁
Зоя С
https://yangx.top/klimzhukoff/4680

Клим Жуков
Культурный экс министр Мединский продолжает удивлять историческими познаниями.
В лекции он рассказал, что племён у славян не существовало, а существовали chiefdom - вождества.
Осталось понять, о чём вообще уважаемый историк сообщает? Речь о каком времени?…

Мяцеж рускага дваранства - Паўстанне дзекабрыстаў - працягваўся адзін дзень у адным горадзе і разглядаецца як гераічная старонка ў гісторыі.
Паўстанне беларускай шляхты працягвалася год, ахапіла ўсю тэрыторыю і ўсё сацыяльныя пласты насельніцтва і нам спрабуюць яго падаць як нейкі антыдзяржаўны бунт бандытаў.
Дзе аб'ектыўнасць і паслядоўнасць?
Зоя С.

Калі на Таццяну ідзе снег - даждлівае лета
А калі ідзе дождж, то якое лета будзе? 😁

https://yangx.top/AzarenokCTV/44429
Ай, Рыгор, для ЦРУ вы драбнаватыя, а вось ад тых крыніц, што фінансуюць, напрыклад, "Царъград", маглі чаго і адшчыкнуць. Не за проста ж так вы з усялякімі ільіністамі і гісторыкамі-рацыяналізатарамі ў адну дудку дуеце.
Падазраю, што і нашы гоп-патрыёты недзе каля таго ж карыта сталоўкаюцца....
Але хто мы такія, каб усё гэта ведаць? Чыста так, #ДумкіЎслых

Азарёнок. СТВ. Беларусь
😱Гигин и Азарёнок клевещут на нашага Кастуся за деньги ЦРУ, чтобы поссорить Беларусь и Россию. Вот так вот!
Сьвядомый фан-клюб бабы Зои срывает покрова.
Мир уже никогда не будет прежним.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых
Як можна не падтрымліваць і не паважаць гэта хлапчанё, калі ў 21 год ён робіць для беларушчыны столькі, колькі не зробіць які сталы чалавек са сваім жыццёвым вопытам!?
Прычым, робіць гэта лёгка, нібыта гуляючы, мімаходам. І вось ужо 100К яго падпісчыкаў ведаюць Караткевіча і Быкава, ведаюць яго песні па-беларуску і спрабуюць размаўляць на беларускай мове хаця б у нейкіх пэўных сітуацыях жыцця. Хіба гэтага мала?
Харошая ў нас з вамі моладзь! Дае надзею, што не згінее беларускі свет, што будзе жыць!
Акаунт Ільі тут
https://www.tiktok.com/@shynkarenka?_t=ZS-8tbJ8JFSlbm&_r=1

Сарока на хвасце прынесла, што гоп-патрыётам нашыя пасты пра беларускую мову бачацца нейкай дыверсіяй і варожым элементам. Маўляў, навязвае Верашчака гэту сваю мову ўсім!
Даражэнькія мае, а хто вас прымушае тую Верашчаку чытаць!? Ідзіце чытайце свае "Руские Грамоты" і не дурыце нам галаву!
А калі вы рускую мову любіце гэтак жа, як мы любім сваю беларускую, дык пішыце на сваіх каналах пра гэта пасты. Усё лепш, чым той бруд, што вы цяпер пішаце!
Толькі мяркуючы па ўзроўню вашай граматнасці, вы рускую мову шануеце менш за нас! Пра Дзень народзін Пушкіна Верашчака вунь пісала, а вы не! Вось і ўся ваша любоў!
Пра такіх, як вы, у народзе кажуць: "І сам не гам, і другім не дам". Фу такімі быць!

Беларуская мова😎 🥰 Праз час таго, як я пачаў вывучаць беларускую і пісаць на ёй, прайшло ўжо некалькі гадоў, і мне б хацелася напісаць пра мае думкі наконт мовы нашай. 😵💫 Я перажыў некалькі этапаў жыцця з беларускай. Вядома, яна вельмі моцна паўплывала…
#ДумкіЎслых
Перакінула гэты пост, бо ён адлюстроўвае мае ўласныя адчуванні.
Сапраўды, калі ты думаеш і размаўляеш цалкам па-беларуску, то нешта змяняецца ўнутры, змяняецца светаўспрыманне. Гэта немагчыма перадаць словамі, гэта трэба перажыць самому.
А яшчэ, беларускамоўны свет - гэта як нейкая асобная паралель, дзе людзі ўсміхаюцца адзін аднаму, дзякуюць, робяць падарункі, падтрымліваюць проста за тое, што чалавек побач гаворыць гэтак жа, як і ты. Нібыта паміж імі існуе асаблівая сувязь, нібыта яны сустрэлі свайго сярод мноства іншых. Неверагодныя адчуванні, паверце!

#АнекдотДня
👉 Вызваляюцца ад вывучэння беларускай мовы ТОЛЬКІ замежныя грамадзяне і ТОЛЬКІ на два гады.
То-бок, калі юнак не вывучаў беларускую мову на ІІ ступені сярэдняй адукацыі, то на ІІІ ступені яго вызваляюць ад яе вывучэння.
Калі ж замежны грамадзянін паступае на ІІ ці І ступень навучання, то ён вучыць беларускую мову і атэстуецца па гэтаму прадмету.
👉 Такім чынам, нейкая Юлія, з'яўляючыся грамадзянкай НЕ Беларусі, каторы год скавыча аб тым, як яе тут "беларусы сваёй мовай праз вушы гвалцяць" (с), бо яна гэту беларускую мову не вывучала.
І спачувае ёй хто? Студэнтка БДПУ, якая вучыцца на факульцеце беларускай мовы! 👍
Замест таго, каб тры гады скавытаць і спачуваць, Бондарава магла ўжо сваю куляжанку тым-сім беларускім словам навучыць, каб яна свой прыпынак не праязджала. Ну і цётухну Юлькі, якая захрасла ў нейкім горадзе, бо не змагла пачытаць шыльды, можна было за гэты час вывезць куды там ёй трэба.
👉 Паважанае спадарства, не будзьце такімі як Юлька! Калі вы пераязджаеце нават на часовае жыхарства ў іншую краіну, то вывучыце хаця б некалькі самых неабходных словаў і фраз дзеля таго, каб не блукаць гадамі ў метро ў пошуку патрэбнай станцыі! 😁
https://yangx.top/bondareva_bez_kupjur/40768

Бондарева. БЕЗ КУПЮР
Конечно, я не обязана! Мой аттестат о среднем образовании это подтверждает. И таких аттестатов у нас было полкласса. А если кто-то недавнюю историю своей страны не знает, то это стыд и позор!
И я в 1994 году голосовала за Лукашенко, чтоб никогда мне никакой…
И я в 1994 году голосовала за Лукашенко, чтоб никогда мне никакой…
Верашчака
#ДумкіЎслых #АнекдотДня 👉 Вызваляюцца ад вывучэння беларускай мовы ТОЛЬКІ замежныя грамадзяне і ТОЛЬКІ на два гады. То-бок, калі юнак не вывучаў беларускую мову на ІІ ступені сярэдняй адукацыі, то на ІІІ ступені яго вызваляюць ад яе вывучэння. Калі ж…
#ДумкіЎслых
А наогул, калі адкінуць сарказм, то сітуацыя выходзіць такая сабе....
Уявіце, што гэта адбываецца не ў Беларусі, а ў нейкай іншай краіне. Прыехаў чалавек у Германію, Расію, Францыю, яшчэ куды і заяўляе, што ён не вучыў ніколі нямецкую, рускую, французскую мову і ведаць яе не абавязаны. Пішыце для яго шыльды і рабіце аб'явы на той, якую ён разумее і няма чаго тыкаць у нос сваёй мовай. Нармальна будзе? Як на яго адрэагуюць?
Чаму беларусы ўвесь свой век дазваляюць сябе шпуняць і прыніжаць нават такім вось Юлькам і ніякай адказнасці за гэта няма?! Колькі яшчэ мы будзем лічыць сябе нейкімі не такімі як іншыя людзі ў свеце?!
У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы. І хоць карыстацца можна любой з іх, ведаць кожны павінен дзве мовы.
Нават калі ты замежнік і не вывучаў беларускую мову ў школе, то будзь ласкавы пайсці на курсы або вучы самастойна, каб не трындзець потым, што прозвішчы ў бюлетэні не змог вычытаць!
Наогул, пара нам ужо быць як усе цывілізаваныя краіны і прымаць экзамен па мове і гісторыі перад выдачай грамадзянства і віда на жыхарства, як гэта нармальныя людзі робяць.
👉 Што ж датычыць таго, што ўчора ў Рыгора закранулі гэта пытанне, то трохі смешна. Тры гады падшыванцы па-ўсялякаму абражаюць беларускую мову, культуру і гісторыю, тры гады людзі пра гэта пішуць і просяць звярнуць увагу, а ўбачылі толькі калі на ЦВК наехалі.
Ну што ж, трындзець можна бясконца. Паглядзім, ці будуць вынікі гэтага трындзёжу