Верашчака
490 subscribers
7.67K photos
1.24K videos
4 files
1.94K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#савецкаябеларусь
Сёння сяткуецца 100 гадоў беларускага кіно. Адлік вядзецца ад пастановы СНК БССР ад 17 снежня 1924 года аб стварэнні пры Наркамаце асветы установы "БелДзяржКіно". На пачатку яна займалася пракатам кінастужак на тэрыторыі Беларусі, вытворчасць уласных фільмаў на студыі "БелДзяржКіно" пачалося ў 1926 годзе, назву "Беларусьфільм" яна атрымала ужо пасля вайны ў 1946 годзе.
На ілюстрацыі навіна пра стварэнне "БелДзяржКіно" з газеты "Савецкая Беларусь" №293 1924 года.
#афішыбсср
Афішы першых фільмаў студыі "БелДзяржКіно", якія выйшлі ў 1926-27 гадах: "Прастытутка", "Лясная быль", "Яго яснавяльможнасць" і "Кастусь Каліноўскі".
Навагодняя ялінка агнямі зіхаціць

Чаму пішу каторы раз пра ялінку ў Кабыльніку (аг.Нарач)? Бо некалькі гадоў таму мясцовыя ўлады яе наогул не збіраліся ўпрыгожваць, а потым усё ж знайшлі нейкую гірлянду, каб начапіць на елкі і туі ля сельскага савета.
Хаця вось, расце файная ялінка з другога боку будынка, яна відаць ад усюль, вакол яе можна і дзецям пабегаць, і карагоды павадзіць...

І вось нарэшце дачакаліся! Зрабілі ўсё як мае быць. У гэтым годзе упрыгожылі менавіта гэту ялінку, прычым новай гірляндай.

Як казаў Азамат: "Калі смачна, то смачна!")))

*П.с. Кабыльнік перайменавалі ў вёску Нарач у 68-ым годзе, а білеты з Мядзела людзі і сёння да Кабыльніка бралі, сама чула. Можа вернуць калі гістарычную назву? А то гэтых Нарачаў, што сабак. Прыезджыя галаву ламаюць, куды яны трапілі ))
Forwarded from BelAI
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎥 Беларуская Студыя Arteli стварыла паўнаметражны мультфільм пад назвай "Белавежская пушча" з дапамогай нейрасетак.

Ён распавядае пра прыгоды падлетка Дзімы, які пераязджае ў вёску і сустракае новых сяброў — вясёлую Алісей і зубра Бубліка. Разам яны адпраўляюцца ў займальнае падарожжа, поўнае дзіўных падзей.

📀 Увесь візуал цалкам згенераваны нейрасеткамі. Але і ручная праца таксама выкарыстана: самастойна пісалі сцэнар, займаліся агучваннем. АІ дапамог паскорыць працэс стварэння мультфільма і скараціў выдаткі ў 10 разоў у параўнанні са звычайным мульцікам.

—————————
🤖 The Belarusian studio Arteli has created a full-length cartoon using neural networks.

#AIVideoGeneration #AIBelarus #AICartoon

@belaiplatform
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзень добры, спадарства!

Вось і дажылі мы да пошняга дня 2024 года......
#КухняБеларусі

Вантрабянка

Склад:
● свініна (ногі, вушы, вантробы, сала, мяса),
● свіныя кішкі,
● лаўровы ліст,
● перац,
● соль,
● часнок,
● каляндра.

Гатаванне
Усе інгрэдыенты добра прамыць і пакінуць замочвацца на некалькі гадзін. Скласці ў вялікі чыгун, паставіць у печ на 2–3 гадзіны.

Падчас варэння рэкамендуецца не саліць, з прыправаў можна дадаць толькі лаўровы ліст, каб захаваць смак вантробаў.

Паралельна падрыхтаваць свіныя кішкі: ачысціць, вымыць і адмачыць у растворы з цытрыны, соллю і перцам.

Звараныя вантробы дробна нарэзаць. Рабіць гэта трэба абавязкова ўручную, толькі ў гэтым выпадку страва будзе мець непаўторны смак.
Пасля таго як інгрэдыенты парэзаны, атрыманую сумесь пасаліць, папярчыць, дадаць здробнены часнок і каляндру і пакінуць на некалькі гадзін, каб яна “настаялася”.

На заключным этапе начыняюць кішкі, а пасля кладуць пад прэс, каб яна такім чынам прыняла неабходную форму.
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Камаі - гэта вёска Пастаўскага раёна, Віцебскай вобласці Беларусі.

У вёсцы Камаі захаваўся ўнікальны помнік беларускай архітэктуры - касцёл Святога Яна Хрысціцеля.

Дадзены храм быў пабудаваны у 1606 годзе, такім чынам яму ўжо больш за 400 гадоў. Гэты храм - адзін з найстарэйшых касцёлаў у Беларусі. Акрамя таго, касцёл у вёсцы Камаі адносіцца да вельмі рэдкага тыпу храмаў - абарончага. А храмаў абарончага тыпу па ўсёй Беларусі не набярэцца і дзясятка.

І сапраўды, гэты касцёл не абыйшлі бокам войны 17-га - 18-га стагоддзяў, падчас якіх храм часта сур'ёзна пашкоджвалі. Але пасля заканчэння баявых дзеянняў касцёл хутка аднаўлялі і рэстаўравалі. У 18-ым і 19-ым стагоддзях храм таксама некалькі разоў нязначна перабудоўваўся і рэканструяваўся. Апошняя буйная рэстаўрацыя касцёла ў вёсцы Камаі была праведзена ў 2010-2011 гадах.

У гісторыі касцёла ў вёсцы Камаі таксама ёсць яшчэ адзін унікальны момант. Справа ў тым, што дадзены храм функцыянаваў заўсёды з моманту сваёй пабудовы, за выключэннем, вядома, кароткіх прамежкаў часу ў якія тут праводзіліся розныя рэстаўрацыйныя, аднаўленчыя або рамонтныя работы. Гэта адзін з літаральна некалькіх беларускіх касцёлаў, якія не зачыняліся ў савецкі час. Некаторыя крыніцы звязваюць гэта з добрым стаўленнем савецкіх уладаў да настаяцеля храма, які падчас вайны выратаваў ад немцаў вядомага партызана.

https://youtu.be/xe0eFUxlyyc?si=EyNG4O3i1jJAL7hg
Forwarded from Літархіў
Доктар Эсперанта

165 гадоў таму ў снежні 1859 г. нарадзіўся Лазар Мордухавіч Заменгоф - чалавек, якому свет абавязаны мовай эсперанта.
📌 Ён нарадзіўся ў Беластоку ў яўрэйскай сям’і настаўніка нямецкай мовы. Вучыўся на афтальмолага, працаваў ў Польшчы, меў прыватную медычную практыку ў Гародні.
📌 У 1881 г. ён задумаў новы лінгвістычны праект, які быў апублікаваны 26 ліпеня 1887 г. — так свету стала вядомая мова эсперанта - найбольш папулярная з сканструяваных міжнародных моў.

Хто ведае, ці стаў бы доктар Лазар вынаходнікам такога цуду, каб не яго нараджэнне на зямлі, дзе суіснавалі побач ідыш, беларуская, польская мовы?

Вядома не😜! Так што свет абавязаны нашаму Краю яшчэ і такой цікавосткай!

#гісторыя
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дарэчы, вы помніце што сёння 366-ты дзень года.
Прысвяціце гэты дзень нечаму добраму і прыемнаму. Калі вы яшчэ не прыдумалі, што можна зрабіць, то вось вам падказка

З надыходзячым Новым годам, спадарства! Міра і дабра ўсім нам і нашай Беларусі!
#СучаснаяБеларусь

🔥 У Чачэрскім раёне адкрылі цэх па перапрацоўцы аўтамабільных шын і вытворчасці палімерна-гумавых вырабаў.

Прамысловы аб'ект з'явіўся ў рамках праграмы" адзін раён - адзін праект".

Магутнасць аб'екта - 5600 тон у год. З шын тут будуць вырабляць палімерную крошку, гумовае пакрыцце, гэтыя вырабы задзейнічаюць для добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, спартыўных пляцовак.

Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што кантроль рэалізацыі "адзін раён - адзін праект" у краіне сур'ёзны, таму сучасных высокатэхналагічных вытворчасцяў у рэгіёне будзе з'яўляцца ўсё больш. За пяцігодку ў рамках праграмы плануецца рэалізаваць больш за 100 праектаў, стварыць звыш 6500 рабочых месцаў.

Крыніца