Верашчака
511 subscribers
7.17K photos
1.13K videos
4 files
1.77K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЯМыКаласы

 "  Кастусь гаварыў глуха і хаваў вочы.

Баліць. Разумееш, ад самай нязначнай прычыны баліць. Ад хлусні — баліць, ад двудушнасці — баліць.

— Што, непрыемна?

— Не. Фізічна баліць. Разумееш, ад самай нязначнай крыўды каму-небудзь. Ад дробязей. Некалькі дзён назад стаю ля Нявы. Бачу, бяздомны сабака выдзер у дзяўчынкі з рук піражок. Дзяўчо бедненькае, галоднае, відаць. Стаіць і плача. І так мне стала — ты толькі не кажы нікому — і дзяўчынку шкада, і сабаку шкада. Проста — ну, аж сэрца кроіцца! Галоўнае, сабака не адбегся далёка, так і глынуў у падваротні. А дзяўчо плакаць не можа голасна, як здаровыя дзеці. Разумееш, стаіць і, як у нас кажуць, квіліць... Ну, лухта ж гэта, тым больш — я купіў ёй піражок... Дык на табе — другі купіў і кінуў сабаку, а ён завішчаў і бегчы, нібы я ў яго... каменем  ."   Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
#ЯМыКаласы

 " Што ты мне, чалавеча, звягаеш аб музыцы,— злаваўся Эдмунд Вярыга.

Яго апанент, па ўсім відаць, студэнт-белападшэўнік, сядзеў, незалежна закінуўшы нагу за нагу.

Пыхаты твар, пагардлівыя вусны, залатыя брэлокі на ланцужку гадзінніка.

Цадзіў словы, нібы з судзейскага крэсла, цвёрда ведаючы: добра ўсё, аб чым бы ён ні сказаў. Што ён «левы», сведчыў хіба што адзін з брэлокаў: залатое сэрца з рубінавай кропляй крыві. «Сэрца Айчыны».

— Кажу, што аднастайная музыка, сумная. Як мова,— адказаў той.

І тут Алесь зразумеў, што брэлок з «Сэрцам Айчыны» — хлусня.

— А ты ведаеш аб дыяпазоне мужчынскіх галасоў у беларускіх хорах? — спытаў Вярыга.— Напэўна чуў, што так званы «падводка» ёсць толькі ў беларускіх хорах? З усіх славян толькі ў беларусаў ды яшчэ ў данскіх казакаў.

— Гэта яшчэ што?

— Прыемна спрачацца са знаўцам музыкі. Гэта самы найвышэйшы, які толькі магчымы, саліруючы мужчынскі голас. Спявае, а табе здаецца, што на небе б’юць срэбныя званы. Ад іх і да самай нізкай актавы — вось табе і аднастайнасць... Што, сумна?.. А вось гэта што?


Эдмунд праспяваў музычны сказ, мяккі голас пяшчотна закалаціўся ў сцены пакоя і сціх.

— Ну, гэта адзін дурань не ведае. Пачатак славутай арыі «Галькі».

— Гэта, хлопча, песня: «Стала б ты калінай, абняў бы цябе я...» А гэта?

— Арыя Антаніды.

— Гэта «Выйду я на бо... на болані гуляць». Спяваюць яе на Полаччыне, Віцебшчыне... А гэта?

Гукі загулі бадай што страшна. Голас Эдмунда ўдаваў бас.

— Н-не ведаю... Арганам гучыць. Што, нехта са старых немцаў?

— Ды не,— сказаў Вярыга.— Гэта «пан бог, цвярдыня мая». Стары харал. Маеш рацыю, аднастайнасць. Манюшка, Глінка і... каго ты яшчэ там выбраў?.. Баха?

Людзі пырскалі па кутох.

— Ну што, яшчэ будзеш ці, можа, ужо досыць, зробім перадых? — Вярыга так і сказаў.— Думаю, досыць. Нецікава мне нешта з табою спрачацца ."   Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
#ЯМыКаласы

 "Зыгмунт памкнуўся быў устаць яму насустрач, але пасівелы чалавек зрабіў яму няўлоўны жэст далонню, і той астаўся сядзець, толькі вочы засмяяліся.

Калі ласка. І мне цікава,— з вельмі хатняй інтанацыяй сказаў паэт.— Паляк?

— Беларус.


— Тады тым больш... Вы адкуль?

І гэтая амаль вясковая інтанацыя ў словах мучанага-перамучанага чалавека раптам прыгадала Алесю белага-белага дзеда Кагута пад дзічкай у цвеце, захад і Дняпро.

З Дняпра,— сказаў Алесь.

У зморшчынках ля вачэй паэта раптам заззяла невыказная пяшчота.

Тым больш, — сказаў Шаўчэнка.— Чытай, хлопча. Я цябе прашу.

— Не,— у Алеся перасохла ў глотцы.— Я чытаў сёе-тое з вашага, і...

Паэт зразумеў. Заварушыліся вусы.

Гарачыя, сінія цяпер, глядзелі на Алеся вочы. І Алесь раптам адчуў, што яму будзе не сорамна чытаць гэтаму чалавеку нават слабыя радкі, што ён нават хоча чытаць, што падсвядома, яшчэ палову гадзіны назад, марыў аб гэтым.

Ён стаў у нязграбнай паставе, нібы перад апаратам дагератыпіста.

«Мова»,— сказаў ён.

У курыльні стаяла цішыня. Алесь адчуў, як б’ецца сэрца.


Вочы глядзелі на яго.



Ёсць паданне вякоў, што разбурыць калісь

Вавілонскую вежу Адам...

І няўмольна сальюцца мовы зямлі

У адну, няродную нам.


Ён пачаў глуха: сэрца перашкаджала. Але плынь радкоў, як заўсёды, супакоіла яго, а тое, аб чым ён хацеў гаварыць, споўніла душу нязнанай пяшчотай, болем і любоўю.

А праз нейкую хвіліну голас ягоны ўзмацнеў, і ён пачаў адчуваць сэрцам кожнае слова. Чырвань кінулася ў шчокі"   Глава VIІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
Forwarded from #ЯМыКаласы
#УспаміныПраДзяцінства

Пра Валачобнікі
Forwarded from #ЯМыКаласы
#КазкіДзецям

Кацёл з каменьчыкамі

Уладзімір Караткевіч
#ЯМыКаласы

" — Лічым усіх ніжэйшымі за сябе. Гардыня, подлая самаўпэўненасць! Яны, маўляў, нямыя, гэтыя звяры. А мы можам сказаць, хто мы і нашто? То хто мы перад жыццём — не нямыя?

Нібы адганяючы нешта, яна пакруціла галавой.

Яны не гавораць.

А можа, мы не чуем? Можа, калі красуе жыта, яно адчувае тое, што і мы, кахаючы, і ў радасці хістаецца з канца ў канец і мяняе колер на лілаваты, бо ўбіраецца, і шуміць-шуміць само сабе. Ты ведаеш, што адчуваюць каласы пад сярпом? Толькі яны не могуць ні ўцячы, ні крычаць. Не дадзена ім. Ну і што? Нам паляцець таксама не дадзена. А мы, глушцы, кажам: мо-ожна, бо яны нямыя. І каласы нямыя, і звяры. А адсюль не так ужо далёка і да дзікіх людзей. Яны таксама нямыя, мармычуць невядома што. І мы іх, моцныя, бяром, як трусяня, ды — далонню за вушамі.

Жаль раздзіраў глотку Алеся.

Прыгон,— сказала маці.— Адмяні яго, Алесь, адпусці, калі ласка, людзей. Забі яго, Алесь, бо гэта таксама людаедства...

— Я зразумеў, маці. Я ведаю...   "   Глава ІХ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
#ЯМыКаласы

 "Вочы Вежы мякка свяціліся з-пад суровых павек.

А ты, чалавек, стой. Стой, не падай. За ўсіх стой. Спачатку за людзей, потым за ўсіх, хто дыхае і шуміць. Доўга яшчэ стаяць. Крывава. А ты стой. Нават пры сваёй прынізлівай жывёльнасці — стой. Жывёла, а стаіш. За гэта з цябе — усе грахі ды на святасць вялікую.

Месяц імчаўся між непарушных хмар.

Сосны на Доўгай Кручы бачыў? — спытаў дзед.

Алесь успомніў.

...Імклівы, дрыготкі, як страла ў палёце, Дняпро... Доўгае, з вярсту, і высокае, сажняў у пяцьдзесят, урвішча... Крывава-чырвоная гліна... І на строме, карэннямі ўгору і свежымі шатамі ўніз — сосны... Вісяць... Бітыя, страшна скарлючаныя... Перавітыя, непрыступныя, самотныя... Няскораныя ў сваім жаданні жыць там, дзе не здолеў і не захацеў жыць ніхто.

— Але.

— Дык гэта мы. Слабая абарвецца. Усякая іншая абарвалася б... акрамя нас... І ўсё. Да апошняга каменя запомні...
   "   Глава ІХ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
#ЯМыКаласы

" Чаму такія няшчасныя людзі?!

...Дзядзька... Лермантаў... Чаркесы... Шаўчэнка... Кастусь... Малахоўскі... Віктар... Чорны Война...

Чаму такая няшчасная зямля?! І вакол няшчасная, і асабліва тут няшчасная.

Скакаў у цемры агонь.

І, гледзячы на яго, Алесь думаў:

«Бунт ідзе... Ідзе паўстанне... Ідзе рэвалюцыя, выбух шалёнага гневу і ярасці. Няўмольны пажар ад Гродні да Дняпра. Яго не можа не быць, такое зрабілі з людзьмі... Ідзе воля да майго народа і ўсіх народаў...»

Агонь палаў у цемры.

Яна ідзе. Толькі сляпыя не бачаць, толькі глухія не чуюць. «Крывадушныя! Аблічча неба распазнаць умееце, а знаменняў часу не можаце?» Яна немінуча будзе ў тым паганым, паскудным свеце, які вы пабудавалі. Свеце найпадлейшай хлусні, бізуна, турмаў, уціску малых народаў, забароны мовы, заціскання рота... Але галоўнае — у свеце хлусні.

Бо вы не проста забіваеце людзей і народы — вы хлусіце, што вы іхнія дабрадзеі, і прымушаеце таго, каго забіваеце, каб ён крычаў: «Дзякуй!»

Набліжаецца час. Капае вада з рукамыйніка.

Кожная кропля — гэта на кроплю бліжэй да вашай пагібелі, як бы вы ні вішчалі і як бы ні трымаліся за жыццё.

Як бы ні хлусілі, якіх бы катаў і хлусаў ні куплялі і ні ставілі на сваю абарону.

Кроплі падаюць у цемры, і точаць, і набліжаюць...

Кап...

Кап...


Кап-п...  "   Глава ІХ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
Forwarded from #ЯМыКаласы
#КазкіДзецям

Зайчык і яго сябры

Янка Галубовіч
#ЯМыКаласы

Беларуская моладзь выбірае правільныя кніжкі!
#РазважанніПраГісторыю
#ЯМыКаласы
#ГісторыяБеларусі

Ігар Аляксандравіч Марзалюк пра вобразы Каліноўскага і Мураўёва ў гісторыі Беларусі.

Вельмі трапная і актуальная тэма на фоне таго, што зараз адбываецца ў інфармацыйнай прасторы. Даўно трэба было кропкі над "І" расставіць, а то ўсялякія Дзюкавы, Гігіны і іншыя аматары імперыі і белага руху якіх толькі міфаў не напрыдумлялі. І гэта не дзіўна, бо Каліноўскі, як барацьбіт за сацыяльную справядлівасць польскага, літоўскага, беларускага, украінскага і рускага народаў ім як хлуд у адным месцы!

Выступленне даўгаватае, але вартае таго, каб паслухаць да канца!

https://youtu.be/Tm3goFTD-qc?si=UafX2SRrGzuiSaZB