Верашчака
497 subscribers
7.41K photos
1.19K videos
4 files
1.85K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Літаратура

Я гляжу, беларуская паэзія вельмі падабаецца імперцам, трыадзінцам і ўсялякім антысаветчыкам.
https://yangx.top/el_mirs/3388?single

Ну што ж, спецыяльна для вас яшчэ адзін твор нашага знакамітага Я.Купалы.
Чытайце і матайце на вус!

Зоя С.

👉 Хаўруснікам
Я. Купала

«Gazeta Codzienna»
І «Виленский вестник»
Сабраліся хэўрай,
Як свінні на сметнік.
 
І ну ж гаманіці,
Ўхмыляцца пад вусам,
Як лепш атуманіць
Мазгі беларусам.
 
«Gazeta» бармоча:
«Нех бэндзе ён ляхам»,
А «Вестник» – «Пусть лучше
Московским прёт шляхом».
 
Спрачаліся доўга,
Як край наш раскрасці,
Дый спеліся ўрэшце:
Парваць на дзве часці.
 
Адна часць Варшаве
Лізаць ногі будзе,
Маскве хай другая
Нясе свае грудзі.
 
Забыліся толькі,
Хаўруснікі ночы,
Спытаць беларуса,
Чым сам ён быць хоча
 
Па-мойму ж не варта,
Панкі, так лезць з жылаў
Як свінням – не глянуць
Вам дальш свайго рыла.
 [1913]
17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў

Свята звязанае з трагічнымі падзеямі: 28 кастрычніка 1939 года ў Празе, сталіцы акупаванай нацыстамі Чэхаславакіі, прайшла Моладзевая дэманстрацыя ў гонар 21-й гадавіны незалежнасці Рэспублікі.

Падчас яе паранілі студэнта-медыка Яна Аплятала. Праз два тыдні ён памёр у бальніцы.

Пахаванне Яна Аплятала 15 лістапада перарасло ў беспарадкі, якія нацысты жорстка задушылі. Уначы ў навучальных установах прайшлі ператрусы. У тых, хто выступаў супраць, стралялі на месцы, каля 1200 студэнтаў саслалі ў канцэнтрацыйны лагер Заксенхаўзен.

На досвітку 17 лістапада нацысты расстралялі дзевяць чалавек - якія падазраваліся ў завадатарстве масавых пратэстаў. Сярод іх быў прафесар і восем студэнтаў. Усе чэшскія ўніверсітэты і інстытуты былі зачыненыя да канца вайны.

17 лістапада як дзень студэнтаў упершыню адзначылі ў 1941 годзе па ініцыятыве міжнароднага студэнцкага савета ў Лондане.

Зараз у свята праводзяць мерапрыемствы, звязаныя з універсітэцкім асяроддзем: навуковыя семінары, спартыўныя спаборніцтвы, лекцыі і майстар-класы.

Таксама прынята арганізоўваць нарады і круглыя сталы, прысвечаныя абмеркаванню праблем, характэрных для студэнцкай супольнасці.
#Падарожжа
#Архітэктура

Самыя старажытныя храмы

Касцёл Праабражжэння Гасподня ў Навагрудку

Фарны касцёл з'явіўся ў Навагрудку ў канцы XIV стагоддзя. Узводзіў гэты храм усё той жа князь Вітаўт, выбраўшы для яго будаўніцтва старое, уладкаванае кавалямі Міндоўга паганскае капішча.

Першапачаткова касцёл быў драўляным, але з цягам часу набыў аблічча вялікага і велічнага каменнага храма.

У Навагрудскім Фарным касцёле прайшло вянчанне караля Ягайлы і Соф'і Гальшанскай. Тут адмольвалі Наваградскіх рыцараў, якія загінулі ў Хоцінскай бітве. Тут жа хрысцілі немаўля Адама Міцкевіча, і ў гэтым жа храме разгулялася трагедыя адзінаццаці сясцёр-назарэцянак, пакараных гестапа ў жніўні 1943-га.

Фара Вітаўта — яшчэ адна назва, прысвоеная касцёлу, - адкрыта для наведвання.

Пасля Замкавай гары са старажытнымі руінамі фарны касцёл займае другое месца па папулярнасці ў турыстаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥Працягваем агляд навінак ад Выдавецкага дома «Звязда»!

Прыгодніцкая казка Алеся Марціновіча «Дай лапу, Месяц!».

🌖 Наўрад ці хто хто ведае пра горад Селямес. Гэта і не дзіўна, бо знаходзіцца ён не на Зямлі, а на Месяцы. Ды яшчэ на баку, нябачным з яе. А вось нашы героі — сабачка Альма, котка Ліза і іх сябры — у ім пабывалі і сустрэліся з лунацікамі. Як сябры рыхтаваліся да падарожжа? Хто чыніў перашкоды?..
Маленькіх чытачоў чакае неверагоднае падарожжа поўнае яркіх прыгод і драматычных момантаў.

📖 Твор зацікавіць дзетак дапытлівых і у прыгоды ўлюбёных.

📌 Гэтае выданне ужо можна набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга» і інтэрнэт-краме «Оз.бай».

📌 Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
Кошт за адзін асобнік – 27,02 руб.
Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.
Forwarded from BelAI
Вікіпедыя сутыкнулася з новай пагрозай – наплывам згенерыраваных артыкулаў, поўных дэзынфармацыі 😳⁣⁣⠀
⁣⁣⠀
Карыстальнікі масава публікуюць неправераныя факты з ChatGPT, уключаючы абсалютна выдуманыя гісторыі і згенерыраваныя малюнкі. ⁣⁣⠀
⁣⁣⠀
☝️ Напрыклад, была "адкрыта" неіснуючая крэпасць Амберлісіхар у Асманскай імперыі і прыдуманы новы від жукоў, апісаны ў артыкуле аб крабах.⁣⁣⠀
—————
Wikipedia is facing a new threat: an influx of generated articles full of misinformation 😳
Users are massively posting unverified facts from ChatGPT, including completely fictitious stories and generated images.

#ШІцікавае

@belaiplatform
#ЗробленаЎБеларусі

Цудоўны дызайн для беларускіх тавараў.
Вам падабаецца?
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Адной з галоўных мэт уніятаў у сваёй дзейнасці была мэта мець сваіх сенатараў у сейме. І памятаем, як нічога ў іх не атрымлівалася ў гэтай безнадзейнай справе. І толькі ў 1624 г. у іх атрымалася заняць тры месцы ў Сейме.

Але ў 1646 г., дзякуючы новаму каралю, у сейме было ўжо і як мінімум тры праваслаўных сенатары, вядомыя прозвішчы абаронцаў праваслаўя ў РП - Аляксандр Агінскі, мінскі ваявода, Адам Кісель, кіеўскі кашталян, Багдан Статкевіч, навагрудскі кашталян.

Узгадваецца тут яшчэ і адна з галоўных прычын распаўсюджвання ўніі. Гэта пераход праваслаўнай знаці ў унію і каталіцтва (у каталіцтва значна больш). Аўтар называе гэта здрадай. І часта ў нас таксама можна чуць такую думку.

А як лічыце вы?
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

(працяг)
Мне здаецца, што гэта быў з большага асабісты выбар знаці. У каталіцтве і польскасці яны бачылі пэўны прэстыж, магчымасць зблізіцца з Еўропай, у рэшце рэшт шляхецкія вольнасці. Гэты працэс можна параўнаць з XX ст., калі беларусы, пераязджаючы ў гарады, адракліся ад роднай мовы на карысць рускай, як больш перспектыўнай, культурнай, навуковай.

Мы ж за гэта не можам вінаваціць народ і называць гэтых людзей здраднікамі. У такія ўмовы ён трапіў. Таму чаму мы павінны лічыць здраднікамі нашых продкаў з шляхты?
#ЯМыКаласы

Беларуская моладзь выбірае правільныя кніжкі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кулінарныя шэдэўры на дажынках у Наваполацку )

Крыніца
#ДумкіЎслых

А во, яшчэ пытанне, каб кропкі расставіць наконт здрады...

Калі нашыя продкі адмовіліся ад паганскай веры продкаў і перайшлі ў хрысціянства, то гэта таксама была здрада ці гэта другое?

Ну, пра адмаўленне ад мовы продкаў я ўжо пісала.

Хацелася б больш падрабязных расповедаў пра тое, што ёсць здрада продкам для Рыгора і Вадзіма Францавіча.

Загаддзя дзякуй
Зоя С

https://yangx.top/Gigin_Vadim/2686
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як вам камбайн?
Беларускі свет багаты на таленты, нічога не скажаш!

Крыніца
Верашчака
#ДумкіЎслых

О, як Рыгора зачапіла )) але мы не будзем апускацца да яго ўзроўня...

Сапраўды, хіба ў нас забаронена зараз самому выбіраць веру? За гэта ёсць крымінальны ці адміністрацыйны артыкул? Можа і тыя католікі, якія з'яўляюцца нашымі грамадзянамі, якія жывуць тут стагоддзямі - гэта нашчадкі здраднікаў?

А стараверы ці іх апаненты - гэта таксама здраднікі? А пратэстанты?

З нацыстамі параўноўваць неяк зусім не карэктна, як і з іншымі акупантамі. Ты ж, Рыгор, між іншым, цягаеш да сябе цытаты нацысцкага прыслужніка і антысаветчыка Саланевіча, гэта не здрада? Ці гэта іншае ўжо?

Пра ўнію мы тут пішам не раз. Дзе хоць у адным пасце мы яе ўхвалялі?

Мы, ніколі не падтрымлівалі і не будзем падтрымліваць нацыстаў, фашыстаў, здраднікаў, антысаветчыкаў і Алексіевіч.

І апускацца да твайго бруду таксама не будзем. А ты памятай, што за абразу як раз крымінальны і адміністрацыйны кодэкс прадугледжаны...
— Самае галоўнае - заітрыгаваць!
— Як?!
— Заўтра скажу ...

🎨 Малюнак Paolo Proietti
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#МіфыЛегендыБеларусі

Сярэбраная крынічка

На ўскрайку фруктовага саду Хамінскіх стаяў домік, у якім жыў садоўнік.
Вясной, летам, увосень у садзе працы шмат, а ўзімку – менш. Каб дарэмна не марнаваць час, садоўнік плёў для яблыкаў кашы, кошыкі і карзінкі. Яму дапамагала жонка, і асабліва захапляўся гэтай работай іх сын Янка. Сям’я жыла дружна, зладжана.

А вясной здарылася бяда – бацькі Янкі раптоўна памерлі. Пані ўсынавіла сірату, адвяла яму ў палацы асобны пакой і разам са сваім сынам адправіла ў школу. Хлопчыкі пасябравалі.

Яе сын Стась больш чытаў кнігі пра вайну, подзвігі, а Янка ў вольны час займаўся сваёй любімай справай – пляценнем. Плёў кошыкі і кошычкі з лазы, яловых каранёў, навучыўся рабіць карзіначкі з лучыны, ліпавай кары, бяросты. З часам пайшоў у ход рагоз, чарот, саломка. Яго фантазія стварала адмысловыя падвазонніцы, кашолачкі, фруктоўніцы, хлебніцы, цукерніцы, падносы, шкатулкі, сумачкі, брылі, цацкі, насценныя пано.

Усе вырабы Янкі пані выстаўляла ў гасцёўні як аздобу інтэр’ера. Хлопцы падраслі і паехалі вучыцца ў Вільню: Стась захацеў быць афіцэрам, а Янка – садоўнікам. Летам хлопцы прыязджалі на вакацыі. Стась больш займаўся спортам, коннай яздой, а Янка – пляценнем.

Колькасць вырабаў усё павялічвалася і павялічвалася. Улетку да Хамінскіх прыязджала адпачыць з розных месц шмат гасцей. Яны з цікавасцю аглядалі вырабы, захапляліся майстэрствам Янкі. Пані прыкмеціла, што многія хацелі б набыць вырабы ў якасці сувеніраў і, параіўшыся з Янкам, аднойчы аб’явіла:

– Гэта работы майго прыёмнага сына, круглага сіраты Янкі. Каб стварыць вам прыемнасць, мы дамовіліся, што можаце браць вырабы ў якасці сувеніраў на памяць аб наведванні Альшэва за сімвалічны кошт. Вось у гэты кош кладзіце манеты, хто колькі. Я аддам іх Янку ў дзень вяселля.

Трэба сказаць, што госці не скупіліся. Больш таго – адзін перад адным адным шчодра сыпалі жмені срэбраных манет у кошык-скарбонку.
Праз некалькі гадоў кош даверху напоўніўся манетамі.

На канікулах Янка пазнаёміўся з дзяўчынай-гараджанкай Аней, дачкой паненскай сяброўкі, якая праводзіла тут канікулы. Цэлымі днямі сядзелі яны ў альшэўскім парку на лавачцы ля дарожкі, што вяла да прыстані. Аб іх размовах ведалі хіба толькі стогадовыя ліпы ды разгалістыя клёны.

Аднойчы Янка прызнаўся прыёмнай маці, што кахае Аню. Пані паабяцала перагаварыць з Анінай маці. Якімі шчаслівымі адчувалі сябе закаханыя, калі даведаліся, што дарослыя адносяцца да іх кахання з разуменнем.

Аднойчы прыехаў Стась з Вільні і аб’явіў маці, што едзе дабравольцам на турэцкую вайну, вызваляць Балгарыю ад захопнікаў. Калі даведаўся пра гэта Янка, то таксама заахвоціўся ехаць разам з ім.

Засумавала Аня. Працягвала адна хадзіць на іх улюблёнае месца, успамінаць пра сустрэчы, чакаць, спадзявацца, што любы хутка вернецца. У адзін з вечароў з-пад зямлі забурліла-завіравала крынічка. Што гэта мае быць за знаменне? А праз некаторы час прыйшла сумная вестка, што Янка загінуў.

– Гэта крынічка – вестачка ад любага, што яго няма ў жывых, — загаласіла Аня, і яе слёзы разам з крынічнай вадою пацяклі-паструменіліся ў Страчу.

Пані, не ведаючы што рабіць з сабраным скарбам, прынесла кошык да крынічкі і высыпала срэбраныя манеты ў яе чыстую бяздонную глыбіню.

Многім наталяла смагу крынічка свёй вадзіцай. Легенду пра срэбраную крыніцу перадавалі з вуснаў у вусны. Вада была ў ёй крыштальна чыстая і вельмі прыемная на смак. Можа ад срэбра, але хутчэй за ўсё ад глыбокага і моцнага чалавечага кахання.