#ДумкіЎслых
#Паўстанне1863
Разважанне пра паўстанне 1863г
Ухіл на нацыянальныя інтарэсы таго паўстання істотна перабольшаны. Усё ж, як ні круці, паўстанне адбывалася пад польскім сцягам - у той час па-іншаму і не магло быць.
Але пры гэтым агучваліся прагрэсіўныя на той час мэты - сацыялістычныя ідэі, роўнасць для кожнага грамадзяніна, незалежна ад паходжання, нацыянальнасці і веравызнання, зямля - сялянам, права народаў на самавызначэнне, федэратыўная пабудова дзяржавы.
Мала хто з хэйтараў паўстання адзначае яўны падзел паўстанцаў на белых і чырвоных, што вельмі важна. Нават тагачасныя расійскія гісторыкі адзначалі гэты факт.
Ну, а самога Каліноўскага ў параўнанні з многімі яго паплечнікамі сапраўды можна назваць героем.
Ён дастойна прыняў сваё пакаранне, з гонарам, і не адрокся ад сваіх ідэй і намераў, пры гэтым адмовіўся ад свайго шляхецкага паходжання: "у нас няма дваран, у нас усе роўныя".
Каліноўскі трохі апярэдзіў свой час, як паказала далейшая гісторыя

#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі
Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.
Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.
Станіслаў Антоній Прушынскі, (Антоній Антоніевіч Прушынскі) – мінскі фатограф. Адзін з пачынальнікаў беларускай фатаграфіі. У 1850-я гады меў дачыненне да дзейнасці Мінскага гарадскога тэатра, у 1856 г. выступаў на ягонай сцэне ў оперы Станіслава Манюшкі «Рэкруцкі набор». 9 лютага 1852 г. Прушынскі выканаў ролю «Караля Лятальскага» у часе прэм’еры спектакля «Сялянка» ў Мінску. У перадпаўстанцкі перыяд далучыўся да «чырвоных» Мінскага паўстанцкага камітэта.
Фелікс Ражанскі - беларускі паэт, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гг. У 1861 г. увайшоў у Гродзенскую рэвалюцыйную арганізацыю К. Каліноўскага. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні газеты «Мужыцкая праўда», вёў агітацыю сярод сялян. Аўтар паўстанцкіх песень на беларускай мове «Гэй-га разам, хлопцы…», «Ах ты, мая чарнабрыва…» і інш., успамінаў «3 Гродзенскага ваяводства» (1903), якія з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйнага руху 1860-х г. на Гродзеншчьше, утрымліваюць важныя факты з біяграфіі К. Каліноўскага.
Паэтычную спадчыну Ф. Ражанскага апублікаваў Ігнацій Арамовіч, настаўнік Беластоцкай гімназіі і ўдзельнік паўстання, у кнізе «Летуценні: дзённік аб партызанскім руху ў Гродзенскім ваяводстве ў 1863—1864 гг.». У гонар Фелікса Ражанскага названая вуліца ў Вялікай Бераставіцы.
Працяг будзе...

Людвік Тэадор Нарбут – ваенны , адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі і Літве. З роду Нарбутаў, сын Тэадора Нарбута, архітэктара, інжынера і вядомага гісторыка. Падчас падрыхтоўкі паўстання прыхільнік партыі «чырвоных», звязаўся з Каліноўскім, бываў на канспіратыўных сходах.
Станіслаў Сангін – удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху. Гродзенскі чыноўнік. Паплечнік Каліноўскага. Разам з Феліксам Ражанскім і Валерам Урублеўскім прымаў удзел у выданні і распаўсюдзе «Мужыцкай праўды». Сфарміраваў у Сямятычах паўстанцкі атрад.
Станіслаў Сільвестровіч – памешчык, уладальнік маёнтка Гожа ў Гродзенскім павеце Гродзенскай губерні. Член Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў. Стаўшы гаспадаром маёнтка ў Гожы, значна аблягчыў павіннасці сялян. У 1861 годзе пазнаёміўся з удзельнікамі Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, у тым ліку і з Канстанцінам Каліноўскім.

Віктар Вацлаў Стажэнскі (Старжынскі) – грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку 1860-х гадоў. 3 1861 года гродзенскі губернскі маршалак шляхты. Вёў перамовы з царскімі ўладамі наконт аўтаноміі Беларуска-Літоўскага краю, аднаўлення Віленскага ўніверсітэта. У час паўстання 1863-1864 гг. адзін з кіраўнікоў партыі «белых» у Беларусі і Літве.
Юзаф Такажээвіч – польскі пісьменнік і публіцыст. Прапагандаваў тэорыю абшчыннага сацыялізму А. Герцэна. Становішчу рускага і беларускага народаў прысвяціў артыкул «Рускае пытанне» (1868).
Рамуальд Людвікавіч Траўгут - генерал, удзельнік паўстання 1863-1864 гг., адзін з яго кіраўнікоў. З 1845 года служыў у расійскай арміі, удзельнік Крымскай вайны (1853-1856). У 1928 г. ў мястэчку Свіслач устаноўлены помнік Р. Траўгуту, адноўлены ў 1989 г.

Валерый Урублеўскі – адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 г. у Беларусі, дзеяч польскага і міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Скончыў Віленскі дваранскі і Пецярбургскі лясны інстытуты (на будынку ўніверсітэта ўсталявана мемарыяльная дошка). Актыўна дапамагаў Каліноўскаму ў яго падпольнай працы, у тым ліку ў выданні і распаўсюджванні «Мужыцкай праўды». Ён быў прыхільнікам левага крыла «чырвоных» найбольш актыўных змагароў, якія прытрымліваліся рэвалюцыйных поглядаў, - апоры на сялянскія масы, ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, роўных правоў усіх народаў краю. Калі 18 сакавіка 1871 года ў Францыі адбылася рэвалюцыя і быў створаны першы ў гісторыі чалавецтва працоўны ўрад Парыжскай Камуны, Урублеўскі, як і многія іншыя яго суайчыннікі, актыўна падтрымаў рэвалюцыйныя памкненні парыжан. У гэтым выступе ён бачыў «сацыяльную рэвалюцыю, якая пры поспеху можа перавярнуць увесь парадак, што існуе цяпер у Еўропе…». У званні палкоўніка (атрымаў напярэдадні паўстання) Урублеўскі прапанаваў камунарам свае паслугі і план ваенных дзеянняў. Неўзабаве яму было прысвоена званне генерала і ён узначаліў адну з трох рэвалюцыйных армій, якая абараняла паўднёвую частку Парыжа. У баях Урублеўскі паказаў сябе ўмелым, разважлівым і прадбачлівым палкаводцам і змагаўся на чале арміі да апошняга дня існавання Парыжскай камуны. Версальцы завочна прысудзілі яго да смяротнага пакарання. З фальшывым пашпартам Урублеўскі пераехаў у Вялікабрытанію, дзе блізка пазнаёміўся з Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам. Урублеўскі ўступіў у I Інтэрнацыянал. У кастрычніку 1871 г. яго абралі членам Генеральнага савета I Інтэрнацыяналу, сакратаром-карэспандэнтам для Польшчы. Падтрымліваў Маркса і Энгельса супраць Бакуніна. У 1878 г. ён нелегальна прыязджаў у Расію (Адэса, Пецярбург), сустракаўся з народнікамі-землявольцамі. У Гродне імем Урублеўскага названа вуліца. Ацэнка дзейнасці Урублеўскага дадзена ў словах У. І. Леніна: «…Памяць Дамброўскага і Урублеўскага непарыўна звязана з найвялікшым рухам пралетарыяту ў XIX стагоддзі…».

Міхал Яхім Цюндзявіцкі - удзельнік паўстання 1863-1864 гг., першая ахвяра царскіх карнікаў. У час службы ў войску Міхал увайшоў у рэвалюцыйную арганізацыю, па заданні якой пры канцы 1862 г. ўзяў адпачынак і накіраваўся ў вандроўку па вёсках Мінскай і Віленскай губерняў – заклікаць сялян да паўстання. Пераапрануты ў кажух, аб’ехаў шмат мясцін. 18 лютага 1863 г. ён наведаўся ў карчму каля вёскі Камень, дзе сабралася шмат народу на хрэсьбіны. Калі гаворка перайшла да тэмы ўзброенага выступлення, Цюндзявіцкі дастаў з кішэні брашуру на беларускай мове (хутчэй за ўсё «Мужыцкую праўду») і гучна яе зачытаў.
Яўстах Чарноўскі – удзельнік паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Ашмянскага павета. Ва ўніверсітэце атрымаў наступную характарыстыку: «Ён, кажуць, мае вялікі ўплыў на сялян, якія яго любяць, таму што ён, апранаючыся ў шэры армяк, называе іх братамі. Наогул, як запэўніваюць, сяляне заходніх губерняў ахвотней слухаюцца студэнтаў, чым сваіх памешчыкаў альбо тамтэйшых жыхароў, кажучы, што студэнты і разумнейшыя за іх, апошніх, і лепш ведаюць аб здагадках і мерапрыемствах урада, жывучы большай часткай у сталіцах і вялікіх гарадах.»

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Паўстанне1863
А.Р. Лукашэнка пра К. Каліноўскага
"Это был наш человек, нашего государства"....
Чаму прапагандысты вырашылі, што беларусы раптам возьмуць і адракуцца ад сваёй гісторыі, бо некаму так хочацца?.... Смешныя такія!
А.Р. Лукашэнка пра К. Каліноўскага
"Это был наш человек, нашего государства"....
Чаму прапагандысты вырашылі, што беларусы раптам возьмуць і адракуцца ад сваёй гісторыі, бо некаму так хочацца?.... Смешныя такія!
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі
Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.
Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.
Зыгмунт Баніфацый Рох Бярнардавіч Чаховіч-Ляхавіцкі – адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг., бібліяфіл. У 1862-1863гг. – член Віленскага Камітэта Руху, пасля яго ліквідацыі – займае пасаду сакратара ў «Аддзеле кіраўнікоў правінцыямі Літвы». Прыхільнік жорсткай лініі К. Каліноўскага. У Малых Бяседах Зыгмунт Чаховіч стварыў вялікую бібліятэку. З Чаховічам пазнаёміўся малады Янка Купала, сям’я якога ў 1895-1904 гг. жыла непадалёку ў фальварку Селішча. У доме Чаховіча Купала ўпершыню пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай (прысвечанай польскаму вызвольнаму руху), гутарыў з ім пра паўстанне 1863-1864 гг., карыстаўся яго багатай бібліятэкай. Пра сустрэчы з Чаховічам паэт пісаў у аўтабіяграфіях.
Тадэвуш Рыгор Удальрык Чудоўскі – адзін кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. на Магілёўшчыне. Чудоўскі дапамог адкрыць у Горках падпольную народную школу, дзе навучанне вялося паводле беларускіх кніг, друкаваных лацінкай. Падтрымліваў здольную моладзь таксама і матэрыяльна, не шкадуючы на гэта ўласных сродкаў. Напрыклад, за яго кошт вучыўся ў інстытуце зямляк з Чэрыкаўскага павета Станіслаў Віскоўскі, які ў 1863 г. стаў адным з кіраўнікоў паўстання горацкіх студэнтаў. Чудоўскі, які вітаў адмену прыгоннага права ў 1861 г., задоўга да гэтага даў сваім сялянам волю.

Іван Дзяменцьевіч Чэрскі - геолаг і географ, даследчык Сібіры. У заімцы Калымскае ў 1943 г. быў пастаўлены помнік «Выдающемуся исследователю Сибири, Колымы, Индигирки и Яны. Геологу и географу Ивану Дементьевичу Черскому от благодарных потомков». Яго імя носяць працяглая (больш за 1500 км) горная сістэма паміж рэкамі Калымой і Янай у Якуціі і Магаданскай вобласці, горны хрыбет у Забайкаллі, пасёлак на рацэ Калыма ў Якуціі, найвышэйшая (2763 м) вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне, даліна паміж Усходнім Саянам і Енісейскім кражам, два ледавікі на Байкальскім хрыбце (самы высокі пункт – гара Чэрскага), камень (зараз назіральная пляцоўка) на ўзбярэжжы Байкала каля вытокаў Ангары, стаянка першабытнага чалавека каля Іркуцка, вуліцы ў Маскве, Пскове, Верхнядзвінску і Вільні. У вёсцы Валынцы адкрыты музей Чэрскага. У Свольне, на месцы фальварка, Беларускае геаграфічнае таварыства паставіла помнік – вялікі валун. Імя І. Чэрскага носіць Іркуцкае таварыства беларускай культуры.
А што названа ці можа назавуць у гонар усіх тых, хто кідае каменне і лье бруд ў бок гэтых удзельнікаў і прыхільнікаў паўстання 1863 г.?

Браніслаў Шварцэ – дзеяч рэвалюцыйнага руху на Беларусі і ў Польшчы ў 1860-я гады. Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод сялян Гродзенскай губерні, стварыў Беластоцкую рэвалюцыйную арганізацыю і кіраваў ёй. Прыхільнік апоры паўстання на народныя масы, на рэвалюцыйны саюз з рускім і інш. народамі. Арганізаваў выданне агітацыйнай літаратуры на беларускай мове («Гутарка старога дзеда» і інш.). 3 ліпеня 1862 г. член Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання, адзін з лідараў «чырвоных». Выступаў супраць «сепаратызму» К. Каліноўскага.
Вале́нцій Пятро́віч Швыко́ўскі - маршалак пружанскі, удзельнік паўстання 1863 года, мецэнат. У вёсцы Дабучын існавала створаная ўладальнікам школа для навучання сялянскіх дзетак. У часы свайго маршалкоўства В. Швыкоўскі прыклаў шмат намаганняў да паскарэння культурнага развіцця Пружаны і паляпшэння дабрабыту жыхароў края: арганізацыі ў горадзе грамадскай бібліятэкі, коннай пошты і правядзення праз Пружану паштовага тракту.