Верашчака
492 subscribers
7.31K photos
1.17K videos
4 files
1.82K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЗробленаЎБеларусі

Яшчэ прыклад сапраўдных беларускіх тавараў, калі не трэба глядзець, дзе яны вырабленыя, а гэта бачна адразу па надпісу на ўпакоўцы.

Дарэчы, гэта марозіва ў нас раскупляецца вельмі хутка. Прыходзіцца браць некалькі пачак, каб мець запас.

Каштавалі такое?
Бачылі ў сваіх крамах?
Forwarded from Верашчака
Гэты канал створаны па ініцыятыве нераўнадушных грамадзян Беларусі, якія хочуць чытаць цікавае пра сваю краіну на роднай мове.
Так склалася, што большасць беларускамоўных рэсурсаў у нас не нашы, не за нас, а частка з іх прызнана экстрэмісткімі.
Пачухалі мы патыліцы і вырашылі зрабіць тое, што можам. А можам мы пісаць ды чытаць па-беларуску. Тое і рабіць будзем!

Свае матэрыялы можна дасылаць сюды @gusljar_bot
будзем вельмі ўдзячныя

Абмеркаваць пасты і проста паразмаўляць можна тут https://yangx.top/kab_skvirchala

Каб прасцей было знаходзіць матэрыял на канале, мы падзелім яго на рубрыкі

#ЛюдзіБеларусі

#ГісторыяБеларусі

#МузыкаБеларусі

#МіфыЛегендыБеларусі

#ПобытБеларусі

#СучаснаяБеларусь

#МоваНашаРодная

#Літаратура

#ДзеткамБеларусікам

#КазкіДзецям

#ЗробленаЎБеларусі

#КухняБеларусі

#ФондКіно

#абшчэственныЛікбез Коратка аб асноўных гістарычных з'явах у кантэксце гістарычнай палітыкі РБ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ЗробленаЎБеларусі

Той выпадак, калі надпісы на ўпакоўцы лепш за якія карцінкі!

Перац - непыл
Сумесь перцаў - многанемала
Праправа для крылак - з'еўпаляцеў

Ды і прыправы харошыя, перац тэрмаядзерны проста, сумесь духмяная. Як бачу такія прыправы, то выбіраю менавіта іх. Галоўнае што без солі і ўсялякіх дадаткаў.
Forwarded from Верашчака
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ЗробленаЎБеларусі

Той выпадак, калі надпісы на ўпакоўцы лепш за якія карцінкі!

Перац - непыл
Сумесь перцаў - многанемала
Праправа для крылак - з'еўпаляцеў

Ды і прыправы харошыя, перац тэрмаядзерны проста, сумесь духмяная. Як бачу такія прыправы, то выбіраю менавіта іх. Галоўнае што без солі і ўсялякіх дадаткаў.
#АнекдотДня
#ЗробленаЎБеларусі

НЕпадпісчыкі сёння зранку рэкламуюць такі прыгожы дызайн моцнага напою.

Не ведаю, ці нічогавы напой, але калі Бондарава патрабуе тэрмінова вызваць нарад сілавікоў, то значыць "хорошие сапоги, надо брать"(с)

😁
#ЗробленаЎБеларусі

Хараство беларускага свету на прадукцыі Камунаркі 🥰
#ЗробленаЎБеларусі

Цудоўны дызайн для беларускіх тавараў.
Вам падабаецца?
#ЗробленаЎБеларусі

Падгледзілі, як у адным з чатаў расіяне хваляць такі вось беларускі прадукт.

Цудоўна, што ў афармленні прысутнічае беларуская мова. Адразу бачна, дзе гэта выраблена.

Адзін хіб - назва нейкая не наша! Што за "цінка" яшчэ такая?)))

А можа накідаеце варыянтаў, як гэтыя жэлацінкі можна назваць па-беларуску?
#ЗробленаЎБеларусі

🔥 "Белпошта" прэзентавала новую навагоднюю калекцыю паштовых набораў

У калекцыю набораў з унікальнымі навагоднімі дызайнамі ўвайшлі мастацкія немаркіраваныя канверты і двайныя паштоўкі.

📍Набыць навагоднюю калекцыю можна ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі, у "паштовым салоне" і ў інтэрнэт-краме

SHOP.BELPOST.BY.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ЗробленаЎБеларусі

Конікі і Вожыкі спецыяльна для матуль 😁

А вы чулі пра такі крытэрый выбару цукерак?

Крыніца відэа ў тыкток
#ЗробленаЎБеларусі

⭐️ Марка да юбілею Міхася Лынькова

29 лістапада Міністэрства сувязі і інфарматызацыі РБ выпускае ў абарачэнне паштовую марку “125 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Міхася Лынькова”, юбілей якога будзе адзначацца сёлета 30 лістапада.👍

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.👍👍

👉 У дзень выпуску маркі 29 лістапада на сталічным паштамце будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце “Першы дзень”.🔥🔥🔥
#ЗробленаЎБеларусі
#НамПішуць

Беларуская прадукцыя на беларускай мове!
Ухвалена!
#ЗробленаЎБеларусі

Адміну зрабілі прэзэнт.
Папяровыя макатачкі ў такой файнай упакоўцы.

Дагадзілі! 😁
#НамПішуць
#ЗробленаЎБеларусі

Вось такую садавіну вырошчваюць у цяпліцах нашага калгаса 😁 Азярыцкі-агра руліць! 💪
На фота самы маленькі экзэмпляр 😏
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ЗробленаЎБеларусі

Беларускамоўны рэстаран хуткага харчавання адкрыўся ў Гомелі!

Вось бы такія аб'екты з'явіліся ва ўсіх гарадах краіны! Згадзіцеся, куды прыемней зайсці ў "Ёсць", чым у нейкі "Mak..by"!

Крыніца відэа ў тыкток