Верашчака
512 subscribers
7.15K photos
1.13K videos
4 files
1.77K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Менск
Акруговы суд, паштоўка 1912 г.
Дом Працы, фота 1932 г.

Сёньня офісны будынак на Плошчы Свабоды, актуальны ракурс ад igorurbanist.
Forwarded from Звязда
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Божухна, зберажы наш Беларускі свет ад гэдакіх ідэй і помыслаў! Няхай ніколі беларусы не будуць імкнуцца да чужога, няхай галоўнай мэтай нашага народа назаўжды будзе сяброўства, роўнасць, узаемапавага і супрацоўніцтва!

Дзякуй Богу, што беларусы - не такія вось рускія! Што наша галоўная рыса - талерантнасць. А ўсе нашы амбіцыі зводзяцца да захавання і абароны свайго, а нікаліва не на пагрозу іншым!

Зоя С
#СучаснаяБеларусь

Міністэрствам інфармацыі ў рамках паўнамоцтваў, устаноўленых заканадаўствам, на пастаяннай аснове вядзецца работа па выяўленні і недапушчэнні распаўсюджвання дэструктыўнай літаратуры, у тым ліку якая ўплывае на духоўна-маральную сферу як важны складнік нацыянальнай бяспекі.

У цяперашні час у кнігарнях, буйных гандлёвых сетках і інтэрнэт-крамах маюцца ў продажы друкаваныя выданні, якія скажаюць гістарычную праўду і справядлівасць, прапагандуюць нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны, рэлігійную нецярпімасць, гвалт, жорсткасць і парнаграфію, якія распальваюць варожасць і нянавісць, папулярызуюць нетрадыцыйныя для беларускага грамадства субкультуры, а таксама выданні аб палавым выхаванні дзяцей, здольныя аказаць негатыўны ўплыў на іх фізічнае і псіхічнае развіццё, сказіць уяўленне аб сапраўдных сямейных каштоўнасцях.

Прымаючы пад увагу вышэйпададзенае, а таксама з мэтай захавання маральных каштоўнасцяў і традыцый беларускага народа, Міністэрства інфармацыі патрабуе: распаўсюднікам друкаванай прадукцыі самастойна правесці рэвізію друкаваных выданняў, якія рэалізуюцца арганізацыяй, і выключыць з продажу друкаваныя выданні, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

Крыніца
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Не гледзячы на пастановы караля вярнуць забраныя ўніятамі цэрквы праваслаўным, вяртаць іх прыходзілася сілай, уніяты іх не аддавалі, аказвалі супраціўленне, звярталіся да мясцовых судоў, якія выносілі заўсёды прысуды на карысць уніятаў.

Як такое магло быць? І чаму? У кнізе пра гэта не згадваецца. У галаву напрошваецца толькі адзін варыянт. Ўніятам так дапамагалі езуіты хутчэй за ўсё. Упэўнены, што яны непасрэдна самі давалі такія прамыя саветы ўніятам - не гледзячы на пастановы караля і сеймаў, любым коштам нічога не аддаваць праваслаўным, а там як-небудзь разбярэмся.

У выніку дайшло ўсё да таго, што кароль і сейм абавязалі судовыя справы паміж уніятамі і праваслаўнымі разглядаць на сеймах і там іх зацвярджаць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паэтка-самародак пра рэнтабельнасць жывёлагадоўлі

Крыніца відэа ў тыкток
13 лістапада адбылася прэс-канферэнцыя "Духоўнасць нацыі ў мастацтве: спадчына і новыя праекты мастакоў Брэсцкага рэгіёну", зладжаная Прэс-цэнтры сумесна з Беларускім саюзам мастакоў.

Зайшла паслухаць - ні адзін спікер ні слова па-беларуску не прамовіў! Вось вам і духоўнасць нацыі! 🤷🏻‍♀️

Ізноў на памяць прыходзіць пісьмо Якуба Коласа пра стан беларускай мовы


https://www.youtube.com/live/7l7BbCOiRgg?si=QGGDD8Dv5i6Fzd-
📘 "Беларускія народныя строі"

Прыгожы тэматычны каляндар на 2025 г. прысвечаны народным строям выйшаў у выдавецтве "Тэхналогія".
Каляндар распрацавала дызайнерка Кацярына Аракчэева. Адзенне на мадэлях - аўтэнтычныя строі з уласнай калекцыі Аляксандры Навіцкай.🔥🔥🔥

Каляндар насценны на спружыне. 👍👍👍

👉 Замовіць тут
Гэты герб падобны да герба Мінска. Але насамрэч ён належыць Мар'інай Горцы.

Паходжанне назвы горада Мар’іна Горка сягае ў дахрысціянскія часы. Паводле легенды, на ўзвышшы знаходзілася паганскае капішча. Тут пакланяліся нявесце Сонца, багіні-маці, апякунцы нараджэння дзяцей Марэ.

Пазней на гэтым месцы была пабудавана царква. Храм быў вядомы старажытнай іконай «Маці Божая», якую мясцовыя жыхары асабліва шануюць. Гэтая ікона і стала прататыпам гарадскога герба.

Дарэчы, выява Дзевы Марыі даволі распаўсюджаная ў геральдыцы. Сярод беларускіх гарадоў яна сустракаецца на гербах Мінска, Маладзечна, Кобрына і Бялынічаў.
https://yangx.top/Gigin_Vadim/2624

Паважаны Вадзім Францавіч, а растлумачце нам цёмным, у чым тут гераізм беларускага народа ў барацьбе з уніяй? А ўнія і ўніяты - гэта хто і што? Не беларускі народ?
Унія, як паказала гісторыя, аказалася няўдалым праектам. Унія раскалола грамадства, падзяліла нашых продкаў на сваіх і чужых. Продкі беларусаў змагаліся паміж сабой. У чым тут гераізм, незразумела....
#МіфыЛегендыБеларусі

Скарб у Азярыйскім гарадзішчы

Аднойчы позна ўвечары ў вёску Мястэчка прыехаў нейкі пажылы чалавек. Спыніўся на беразе возера і папрасіў рыбака перавезці яго на востраў ды паказаць старадаўняе Азярыйскае гарадзішча.

Тым часам зусім сцямнела. Рыбак доўга не згаджаўся, але калі незнаёмец даў яму срэбраны рубель, пакіраваў лодку да вострава. І толькі яны падняліся на вяршыню гарадзішча, як раптам з грукатам адны за адным рассунуліся трое жалезных дзвярэй і паказаўся патаемны склеп.
Незнаёмец і рыбак ступілі ў яго і ўбачылі на крэсле невыказнай прыгажосці князёўну. Каля яе ног ляжалі два харты, а па абедзве рукі стаялі куфры, паўнюткія залатых і срэбраных грошай.

Незнаёмец нагроб у мех як падняць срэбра і выйшаў. Рыбак таксама падаўся за ім. «Прыбягу сюды заўтра днём. — падумаў ён, — і стану першым багацеем ва ўсёй ваколіцы…»

Назаўтра на світанні ён быў на гарадзішчы. Аднак ні золата, ні срэбра, ні нават муроў каменных з жалезнымі дзвярыма не знайшоў.
Перад ім, як і раней, маўкліва горбіўся старадаўні земляны насып, шмат дзе ўскапаны шукальнікамі зачараваных скарбаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, спадарства!
Нейкіх во непрызнаных талентаў для вас знаходжу!

У тыкток https://www.tiktok.com/@maks_enigma?_t=8rJNaWBVQAi&_r=1
#КухняБеларусі

Мазурка

Для дэсерту спатрэбіцца:
міндаль абсмажаны – 250 г
яйкі свежыя – 3 шт.
масла сметанковае – 120 г
мука – 140 г
цукар – 100 г

Гатаванне:
Расцерці масла з цукрам да аднароднасці, дабавіць здрабнёны блэндарам абсмажаны міндаль, муку і яйкі.

Добра вымесіць, пакласці ў ёмістасць, пакрыць харчовай плёнкай і пакінуць у халадзільніку на 30 хвілін.

Выкласці цеста ў змазаную форму таўшчынёй каля 1 см і выпякаць пры t 180 ºC на працягу 25-30 мінут.

За 5 мінут да гатоўнасці паверхню мазуркі можна змазаць цукровым сіропам. Або пасля астывання заліць глазурай з сумесі яечнага бялку і цукровай пудры.

Падаваць мазурку са сметанковым соусам, свежымі ягадамі, марожаным.
#МоваНашаРодная

Германізмы – запазычанні з нямецкай мовы.

Спецыялісты кажуць, што колькасць такіх слоў у сучаснай беларускай мове – не меней за тысячу. Германізмы траплялі ў беларускую мову, пачынаючы ўжо з ХІІІ-ХІV стагоддзяў. Гэта перыяд, калі развіваліся актыўныя гандлёвыя стасункі паміж паўночнымі гарадамі Беларусі і насельніцтвам Рыгі і Гоцкага берага.

Хацелася б адзначыць, што нягледзячы на блізкасць беларускай мовы з рускай, працэнт нямецкіх запазычанняў у апошняй значна ніжэйшы.

Топ-10 слоў, запазычаных з нямецкай мовы

Мытня
Першым задакументаваным нямецкім словам у мове, якое потым стала беларускай, з’яўляецца «мыто» ў значэнні «пошліна». Яго можна сустрэць у дагаворнай грамаце 1229 года смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам. У сучаснай беларускай мове маем словы ад гэтага кораня: «мытня», «мытны».

Дах
Беларускі дах паходзіць ад нямецкага слова das Dach. Тое слова ўтворана ад дзеяслова decken – накрываць. У розных старажытных летапісах ВКЛ слова дах сустракаецца вельмі часта.

Цукар
Яшчэ адно вельмі папулярнае і салодкае слова мае нямецкі адпаведнік der Zucker. Відаць беларусам жыццё саладзілі купцы, якія прывозілі цукар з Караляўца (сучасны Калінінград).

Кошт
Гэтае слова паходзіць ад нямецкага kosten — каштаваць. Купцы, якія вазілі тавары па Нёмана з Прусіі і назад відаць таксама прывезлі і «кошт» на нашыя землі.

Гандаль
Яшчэ адно слова ад старажытных бізнесменаў – der Handel (гандаль) і handenl (дзейнічаць). Прычына, напэўна, у тым, што гандаль з’яўляўся прафесійным заняткам купцоў, якія прыязджалі з Германіі на беларускія землі.

Фарба
Слова farbe некалі спадабалася відаць нашым продкам. І яно дасюль ззяе і размалёўвае нашае жыццё і наваколле.

Пэндзаль
Калі ты купіў у купцоў нямецкую фарбу, дык відаць даводзілася купляць і «pinsel». Бізнес ёсць бізнес.

Агурок
Нямецкае слова gurke таксама трывала ўвайшло ў беларускі лексікон і дасюль расце на градах і ў парніках.

Шпацыраваць
Гэта слова спадарожніка – Spazieren. Калі не было цягнікоў і самалётаў, мала хто мог дазволіць сабе падарожжы на курорты і акіяны. Затое запрасіць дзяўчыну на шпацыр па ваколіцах мястэчка, было прыемна і амаль бяспечна.

Шынка
На свята беларусы калолі кабанчыка і рыхтавалі з яго розныя смачныя стравы. Слова «шынка» так трывала ўвайшло у беларускі быт, што мала хто здагадаецца, пра нямецкі адпаведнік – Schinken.

Адзначым, што нямецкія карані маюць яшчэ шмат іншых ловаў, такіх як шуфлядка, рахунак, труна, хабар, гармідар, малюнак, ланцуг, абцас, махляр, кафля.

Крыніца