Верашчака
491 subscribers
7.31K photos
1.17K videos
4 files
1.82K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Літаратура

Я гляжу, беларуская паэзія вельмі падабаецца імперцам, трыадзінцам і ўсялякім антысаветчыкам.
https://yangx.top/el_mirs/3388?single

Ну што ж, спецыяльна для вас яшчэ адзін твор нашага знакамітага Я.Купалы.
Чытайце і матайце на вус!

Зоя С.

👉 Хаўруснікам
Я. Купала

«Gazeta Codzienna»
І «Виленский вестник»
Сабраліся хэўрай,
Як свінні на сметнік.
 
І ну ж гаманіці,
Ўхмыляцца пад вусам,
Як лепш атуманіць
Мазгі беларусам.
 
«Gazeta» бармоча:
«Нех бэндзе ён ляхам»,
А «Вестник» – «Пусть лучше
Московским прёт шляхом».
 
Спрачаліся доўга,
Як край наш раскрасці,
Дый спеліся ўрэшце:
Парваць на дзве часці.
 
Адна часць Варшаве
Лізаць ногі будзе,
Маскве хай другая
Нясе свае грудзі.
 
Забыліся толькі,
Хаўруснікі ночы,
Спытаць беларуса,
Чым сам ён быць хоча
 
Па-мойму ж не варта,
Панкі, так лезць з жылаў
Як свінням – не глянуць
Вам дальш свайго рыла.
 [1913]
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

Спявайце юныя паэты....

Ніл Гілевіч


Спявайце, юныя паэты!
Спяліце ў бурах пачуцця
Неўтаймаваны боль планеты,
Непераможны крык жыцця!
 
Магчыма, вам якраз і здзейсніць
Дзядоў вялікіх запавет:
Узняцца так на крыльлях песні,
Каб чуў і бачыў цэлы свет!
 
Назло прарокам самазваным,
Што глуха каркаць пачалі,
Спявайце спевам нечуваным
На мове любай вам зямлі!
 
Спявайце, помнячы нязменна:
Пакуль паэты будуць пець –
Не быць Радзіме безыменнай,
Зямлі бацькоў – не анямець!


Крыніца відэа ў тыкток
#Літаратура

***
Абяцаюць нам новы раскошны дом,
Але тут нам жыць і канаць,
Тут пад кожным навекі здабытым бугром
Нашы продкі забітыя спяць.

Яны аддалі нам меч і касу,
Слова з вуснаў, цяпер нямых…
I нам немагчыма пайсці адсюль
I пакінуць са смерцю іх.

1980

Уладзімір Караткевіч
#Літаратура

***
Мінаючы зялёную ялінку,
апёкшы клёна кволую далонь,
з сука на сук, з галінкі на галінку,
перасмыкае восеньскі агонь.

Ужо тырчаць аленнімі рагамі
аголеныя вераснем сукі,
каля ракі чуваць над берагамі,
сухі, трывожны шолах асакі.

Сягоння дзень быў зябкі, непагодны-
на плашчык мой, захутайся ямчэй…
заўжды баюся я вачэй халодных…
і вераснёвых здрадлівых начэй…

Апошні час мне холадна, Марыя.
хай верасень у гэтым вінават.
Зрабіўся нейкі кволы без пары я,
не разумею, разумею шмат…

Маўчыш… нібы ля попелу сівога,
прадзьмутага вятрамі на вылёт,
ты спадзяешся абагрэць, нябога,
сваю руку, халодную як лёд.

Мінаючы зялёную ялінку,
апёкшы клёна кволую далонь,
з сука на сук, з галнкі на галінку,
перасмыкае восеньскі агонь.


1957

Сяргей Дзяргай
#Літаратура

🔥 28 лістапада 1923 года было заснавана літаратурнае аб’яднанне «Маладняк».

Узнікла з ініцыятывы маладых пісьменнікаў А. Александровіча, А. Бабарэкі, А. Вольнага, А. Дудара, Я. Пушчы, М. Чарота. Да іх далучыліся У. Дубоўка, М. Зарэцкі, К. Крапіва, П. Трус, К. Чорны, пісьменнікі старэйшага пакалення З. Бядуля, А. Гурло і іншыя.

Філіялы «Маладняку» існавалі па ўсёй Беларусі, а таксама ў Маскве, Латвіі, Чэхіі. У склад аб’яднання ўваходзілі нацыянальныя секцыі рускіх, польскіх, яўрэйскіх, літоўскіх пісьменнікаў.

У верасні 1925 года налічвалася 507 членаў аб’яднання

Падрабязна пра перадумовы стварэння і вынікі дзеяння аб'яднання тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

30 лістапада 1899 года нарадзіўся (в. Зазыбы, цяпер у Лёзненскім раёне) Міхась Лынькоў, беларускі празаік.

Народны пісьменнік БССР. З 1938-га да
1948 года ўзначальваў Саюз пісьменнікаў БССР.

Сям’я М. Лынькова (жонка і сын) была расстраляна немцамі ў верасні 1941 года ў Старадарожскім раёне.

У 1946 годзе Янка Маўр напісаў апавяданне «Завошта?», у аснову якога лёг гэты трагічны факт.

Пасля вайны Міхась Ціханавіч працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР.

У 1958 годзе выдаў раман «Векапомныя дні», за які ў 1968-м атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Якуба Коласа.
#Літаратура

***
Люблю твае, Нарач, затокi i тонi,
як вецер густыя туманы развесiць,
цi пена срабрыста на хвалях зазвонiць,
цалуючы зоры, калышучы месяц.

Люблю, калі ў сонцы гарыш пазалотай,
раскінуўшы сінія хваляў палотны,
ці шэрымі днямі сумуеш маркотна
з рыбацкімі песнямі, з шумным чаротам.

Люблю твае буры, твае навальніцы, -
ў іх чую, як песні, жыццё маладое…
І хочацца блізка грудзьмі прытуліцца
да чорных ад гневу магутных прыбояў.


1937

Максім Танк
#Літаратура

* * *

Кастрычнік.
Пагодлівая раніца. Пахне марозікам. На ўсходзе — сінь, хмары фіялетавыя або шэрыя. І агнявая, распаленая чырвань сонца, якое ўзыходзіць.
Туманнае ранне на ўзлессі. Лес мяшаны. Гледзячы на жоўты вяршняк бярэзніку, здаецца, што гэта з-за туману ўзыходзіць сонца.
Сыры, халодны ранак. Рунь — хоць выціскай яе ад вільгаці. На ржышчы — прыхоплены марозікам асот, а на дарозе — адна пушыстая, апырсканая расой галоўка дзьмухаўца...


Янка Брыль ("Усё, што ўражае).