Верашчака
492 subscribers
7.31K photos
1.17K videos
4 files
1.82K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
НАША ВЕРА.
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЦАРКВЫ.

12 лістапада 1623 г.
гадавіна з пачатку
Віцебскага паўстання.

Некалькі тысяч паўстанцаў рушылі да рэзідэнцыі уніяцкага архіяпіскапа Іазафата Кунцэвіча і забілі яго. Збілі уніяцкіх святароў, слуг Кунцэвіча. Некаторыя з паўстанцаў і іх кіраўнік Сцяпан Пасіёра, уцяклі.

Віцебск пазбавілі магдэбургскага права і некаторых прывілеяў.

Іазафат Кунцэвіч быў далучаны да ліку пакутнікаў.
У 1867 Папа Рымскі Пій Дзявяты назваў Кунцэвіча святым.


#ViktarKaval
НАША ГІСТОРЫЯ.
БЕЛАРУСКІ ДРУК.

"ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНІ КРАЙ".

14 лістапада 1902 г.
Выйшла штодзённая грамадска- палітычная і літаратурная газета "СЕВЕРО- ЗАПАДНЫЙ КРАЙ".


Выдавалася на рускай мове ў Мінску да снежня 1905 г. Рэдактар- выдавец М.Мысаўской. Газета друкавала матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі, фальклорныя творы (К.Каганца, С.Барташэвіча і інш.), апавяданні і нарысы пісьменніка і этнографа А.Пшчолкі, шмат увагі аддавала дзейнасці Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, знаёміла чытачоў з украінскай і польскай літаратурамі.

15 мая 1905 г. тут быў апублікаваны першы друкаваны твор Я.Купалы - верш "Мужык".

#ViktarKaval