Верашчака
496 subscribers
7.4K photos
1.18K videos
4 files
1.85K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Янка Окліч(1889-1971), сапраўднае імя Язэп Манькоўскі - беларускі і польскі публіцыст, журналіст, перакладчык, паэт і юрыст.

Як ліча Янка Окліч, культура і цывілізацыя - гэта не адно і тое ж.
Цывілізацыя, паводле даследчыка - гэта ўсё, што датычна бюракратыі, яе сістэмы і арганізацыі:

«Адміністрація гасударства, гандаль, суды, дарогі і т. д. — гэта ўсё інстытуціі цывілізаціі;»

Янка Окліч вызначае цывілізацыю, як інтытуцыялізаваную сістэму, якая ўпарадкоўвае грамадскае жыццё, пры гэтым не мае народных, або нацыянальных адметнасцяў.

Паняцце культуры беларускі публіцыст акрэсліў, як «унутраны змест грамадскага жыцця». Культура, у адрозненні ад цывілізацыі, мае толькі прыватны, народны, або нацыянальны характар:

«Культура заўсёды бывае толькі свая, родная, мясцовая, - вытвараецца праз нялічаные гады гістарычнага жыцця кожнага народа.»

Як піша Янка Окліч:
«Культура - гэта ня вопратка, якую лёгка можна скінуць, або надзець. Культура творыцца сталецьцямі і сталецьцямі зменяецца»
«Ці маем права быць беларусамі?» 1912


https://telegra.ph/Rozn%D1%96ca-pam%D1%96zh-kulturaj-%D1%96-cyv%D1%96l%D1%96zacyyaj---kulturalag%D1%96chnya-tehoryya-YAnk%D1%96-Okl%D1%96cha-03-30-2

#культуралогія
#філасофія
#артыкулы
Купіўшы свае ўлюбёныя пельмені з курыцай у мясцовай краме я ўспомніў, што некалі жыў такі старагрэцкі філосаф, як Эпікур, і галоўны прынцып яго этычнага вучэння гучаў прыкладна так: умей задавальняць сябе тым, што маеш і не трэба пакутваць над тым, чаго не маеш. Чалавек павінен навучыцца задавальняць сябе малым(адмовіцца ад празмернай колькасці задавальненняў, каб не адчуваць пасля гэтага пакуты) і праз гэта быць шчаслівым. Таму таксама заклікаю вас насалоджвацца тымі дробязямі, якія вы маеце, у дадзеным выпадку - пельменямі🤗

#філасофія
Эстэтычная_думка_ў_Беларусі_традыцыі_і_пераемнасць_20240827_213056.pdf
2.6 MB
Мажліва, кагосці гэта здзівіць, але ў другой палове мінулага стагоддзя ў БССР існавала свая гісторыка-філасофская школа, якая займалася даследваннямі па гісторыі эстэтычнай (і не толькі) думкі Беларусі. Заснавальнікам гэтай метадалігчна-даследчай традыцыі быў Уладзімір Конан - вядомы беларускі філосаф, філолаг, культуролаг і фалькларыст. Яго асноўны ўнёсак вызначаўся імкненнем прасачыць значнасць эстэтычнай думкі на беларускіх землях і яе нацыянальную спецыфіку ў кантэксце сусветнай эстэтычнай думкі.
Таксама, у шэрагу вядомых беларускіх навукоўцаў-філосафаў, значнае месца займае Энгельс Дарашэвіч, які у сваіх тэкстах пераканаўча раскрываў асветніцкія асновы беларускай літаратуры і яе значнасць у дынаміцы нацыянальнага станаўлення эстэтычнай самасвядомасці беларускай нацыі. Пра гэтыя і іншыя дасягненні ў гісторыі гісторыка-філасофскіх даследаванняў па эстэтыцы было напісана ў супольным артыкуле беларускага філолага В. А. Максімовіча і даследчыцы культурологіі Т. У. Карнажыцкай.

#беларуская_думка
#філасофія
Нашы цэннасці_20241108_225515_0000.pdf
1.9 MB
Ластоўскі - як сацыяльны філосаф

8 лістапада 1883 года нарадзіўся знакаміты беларускі гісторык, публіцыст і пісьменнік В. Ластоўскі. Сярод яго незлічоных навукова-публіцыстычных прац, варта вылучыць выдадзены ў 1919г. артыкул «Нашы цэннасці», у якім ён паспрабаваў філасофскі асэнсаваць і растлумачыць паняцце нацыі.
Нацыя, паводле Ластоўскага - гэта гістарычная супольнасць, якая атрымоўвае сваю цэльнасць з дапамогай агульных каштоўнасцяў. Іх, аўтар падзяляе на дзве групы: матэрыяльныя(дзяржаўнасць, войска, выканаўчыя органы і іншыя органы ўлады) і маральныя(прыватнаўсталяваныя інстытуцыянальныя і індывідуальныя каштоўнасці). Інстытуцыянальныя каштоўнасці разам з маральнымі нормамі маюць арганізацыйныя формы, да якіх ён прылічае царкву, пачуццё нацыянальнай годнасці і культурныя звычаі. Да асаблівай групы аўтар адносіць ідэальныя каштоўнасці, гэта: гісторыя, традыцыі і ідэалы народа. Галоўнымі элементамі нацыянальнай супольнасці беларусаў ёсць мова, звычаі, пачуццё агульнасці, гісторыя і традыцыі.


#філасофія
Верашчака
Нашы цэннасці_20241108_225515_0000.pdf
Цікава, што, для Ластоўскага, дзяржава як матэрыяльная каштоўнасць ёсць істотным фактарам фармавання і развіцця нацыі, але пры наяўнасці досыць высокай ступені аўтаноміі ў нацыянальнай супольнасці (інакш кажучы, пры высокім узроўні аўтаноміі грамадзянскай супольнасці) ён дапускаў магчымасьць намнажэння духоўнага патэнцыялу народа па-за нацыянальнай дзяржавы.

Хочацца падкрэсліць, што, асабіста для мяне, прыкметнай асаблівасцю разважанняў Ластоўскага застаецца яго пэўная сістэмнасць:
1. Нацыя.
2. Матэрыяльныя, духоўныя і ідэальныя каштоўнасці.
3. Інстытуцыянальныя каштоўнасці.
4. Арганізацыйныя формы (што ствараюцца грамадскасцю).

Усё гэта нагадвае нейкую сумесь сацыяльна-філасофской логікі Арыстотэля (аналіз, расчапленне цэлага грамадства на яго неабходныя складнікі, логікі прапарцыянальных, гарманічных узаемаадносін у грамадстве), а таксама логіку мыслення Гобса (які, як вядома, шмат чаго пераняў і пашырыў ідэі Арыстотэля), з яго цялесным Левіяфанам. Ва ўяўленні Ластоўскага, нацыя, як цэльная супольнасць (як цэлае) ёсць арганічнаю, а жывой яна становіцца з дапамогай нацыянальных ідэалаў. Цэльнасць і дабрабыт нацыі, такім чынам, ёсць пэўнай формаю ажыццяўлення сацыяльнай гармоніі, а яна, дазваляе нацыі жыць незелажна, што ў сваю чаргу, прадугледжвае Ластоўскім ўсеагульнае шчасце і дабрабыт. То бок, тут Ластоўскі выступае як эклектык напрацаванай стагоддзямі традыцыі логікі мыслення Арыстотэля, а гэтак-жа сучаснай для яго сацыялогіі XIX-XXст., з грунтам на мысленне Дзюркейма, незвычайнага сацыяльнага тэорэтыка-функцыяналіста, які адводзіў маралі, як духоўнага складніка грамадства (у Ластоўскага падобную нарматыўную функцыю выконваюць нацыянальныя ідэалы), важнае месца.

#беларуская_думка
#філасофія
«4. Духоўная культура нацыі, як вядома, уяўляе сабой іерархічную сістэму з шматлікіх структурных узроўняў, у аснове якой ляжыць нацыянальная мова, гэты, па выразу Хайдэгера, дом нашага духоўнага быцця. Усе без выключэння больш канкрэтныя формы духоўнай культуры народа, калі гэта культура сапраўды створана народам, а не запазычана ці тым болей навязана сазне, рэалізуюцца, пачынаючы з мастацкай літаратуры і канчаючы рэлігіяй, толькі праз нацыянальную мову. Больш таго, мова як сродак рэалізацыі духоўнай культуры, актыўна ўплывае і на культуру матэрыяльную (сацыя-лінгвістычная канцэпцыя Сэпіра-Уорфа). Як чалавек гавора, так бачыць і гэтак жа сама і дзейнічае. Перш чым зрабіць матэрыяльную рэч, чалавек стварае яе ідэальную мадэль у сваёй галаве (Маркс), а гэтая мадэль рэалізуецца і маркіруецца толькі пры дапамозе мовы, гэтай матэрыялізаванай формы свядомасці. Менавіта праз мову духоўная культура ўплывае такім жа творча-актыўным чынам і на эканоміку, пра што пісаў памянёны ўжо Макс Вэбэр. Наогул, зноў такі як паасобны індывід становіцца асобай і можа далей развіваць сваю індывідуальную свядомасць толькі навучыўшыся гаварыць, так і грамадства, народ рэалізуе сваю калектыўную нацыянальную самасвядомасць таксама праз нацыянальную мову. Гэта асабліва істотна для аўтахтонных народаў, сфарміраваных на зыходнай сваёй тэрыторыі і не згубіўшых яшчэ свае падсвядомыя этнічныя і гістарычныя карані (Злучаныя Штаты і лацінская Амэрыка стварылі свае сацыяльныя формы і нацыянальныя дзяржавы на базе хаатычна перамешаных культур народаў-перасяленцаў і абломкаў індзейскіх культур і таму тут не могуць служыць адпаведным прыкладам). Мова, такім чынам, аказваецца адным з найгалоўнейшых элементаў нацыянальнай культуры наогул, адпаведна выступаючы таксама і найважнейшым фактарам захавання дзяржаўнага суверэнітэту. Нездарма ж у Бібліі з вельмі глыбокім сэнсам гаворыцца пра стварэнне Госпадам Богам менавіта розных нацыянальных моў, каб перашкодзіць забыўшым Бога людзям будаваць ўсялякага роду вавілонскія вежы ў выглядзе “інтэрнацыянальных грамадстваў” альбо глабальных каланіяльна-фінансавых імперый

«Нацыянальная культура і суверэнітэт (кароткія тэзісы)» Мікола Крукоўскі

#філасофія
#культуралогія
#беларуская_думка