Верашчака
494 subscribers
7.49K photos
1.2K videos
4 files
1.88K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэтую мілую птушачку, напэўна, ведаюць усе! 😍

Малінаўка (зарянка) – адна з самых распаўсюджаных лясных птушак. Нярэдка яна сустракаецца побач з чалавекам – у лесапарках, садах, каля дарог.

🐦 Вясной малінаўка прылятае ў другой палове сакавіка – пачатку красавіка. Птушка паводзіцца даволі скрытна, але можна пачуць яе прыгожы звонкі спеў.

🎶 У спеве малінаўкі гучныя чыстыя трэлі змяняюцца прыглушаным неразборлівым шчабятаннем з “металічнымі” ноткамі ці амаль шыпячымі гукамі. Найбольш актыўна малінаўкі спяваюць у вячэрніх прыцемках. У гэты час самец пяе звычайна на вяршыні дрэва.

Хочаш навучыцца адрозніваць птушак па галасах? Мы на дзікіх афлайн-сустрэчах пачалі вывучаць галасы птушак, якія ўжо прыляцелі. Гэта не так проста: галасы некаторых птушак вельмі падобныя: трэба ведаць, на што звяртаць увагу, каб адрозніць.

У мінулы раз было вельмі весела – удзельнікі вывучылі галасы 10 розных птушак і прайшлі па іх тэст.

🦡 Далучайся да “Дзікага клуба”! З радасцю прымем цябе і тваіх сяброў у нашу цёплую кампанію.

Яшчэ больш галасоў птушак можаш паслухаць па хэштэгу #галасыптушак

🎥 Дзякуем за відэа Кацярыне Хведанцэвіч.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Крумкач – прыгожая і велічная птушка, якая часцей за ўсё асацыюецца з містыкай і тым светам. Сёння людзі ў свеце святкуюць Хэлаўін! 🎃

#Дзікіфакт Інтэлект крумкачоў – адзін з самых выдатных сярод жывёл. Крумкачы могуць карыстацца прыладамі, адрозніваць сябе ў люстэрку, маюць прасторавае мысленне, здольныя падманваць, запамінаюць добрыя і злыя ўчынкі, якія ім зрабілі, і могуць помсціць або падзякаваць у адказ.

📷 Дзякуем за фота Паўлу Лычкоўскаму, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota

#галасыптушак
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міф: гілі (снегири) прылятаюць да нас толькі ўзімку з поўначы.

Факт: гілі жывуць у Беларусі круглы год, а ў халодны сезон, калі кармавая база ў лесе скарачаецца, пералятаюць бліжэй да чалавека.

🐦 Гілі – птушкі даволі скрытныя. Ты сотні разоў зімой можаш праходзіць каля гілей і не заўважыць іх, нават яркіх самцоў. Як жа знайсці гіля?

🎶 Даем падказку: спярша яго трэба пачуць. Паслухай уважліва пазыўку гіля, пастарайся яе запомніць, знайсці нейкую аналогію: цю...цю… На вуліцы прыслухоўвайся да падобных гукаў і шукай птушак, калі ўпэўнішся, што крычыць гіль.

Звяртай увагу на наступныя кусты і дрэвы – каліну, абляпіху, бэз, рабіну, ясені, клёны, іх насеннем харчуюцца гілі.

Падзяліся гэтым допісам, каб іншыя таксама даведаліся як знайсці гілей узімку! 🤗

📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко.

#галасыптушак
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🐦 Каўкі (галки) – звычайныя ў гарадах птушкі. Узімку яны часта сустракаюцца побач са сваякамі – шэрымі варонамі і гракамі, асабліва падчас кармлення, начлегу і ў зімовых чародах.

Здаецца, што і вароны, і гракі, і каўкі аднолькава каркаюць. Але каўкі не каркаюць, як гракі ці вароны, а “каўкаюць” – адсюль і беларуская назва птушкі. Яны даволі крыклівыя, і часта можна пачуць іх гучнае “каў-каў” і болей мяккае “чак”.

А ты адрозніваеш голас кавак?

📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко, Andrey Yu, Аляксандры Кудзінавай, Віталю Некрашэвічу, Лізавеце К.

#галасыптушак
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Аб чым можа расказаць крык жаўны?

🐦 Чорная жаўна — самы буйны ў Еўропе дзяцел, які насяляе высакаствольныя лясы па ўсёй Беларусі. Птушкары часцей чуюць яго, чым бачаць. А крыкі яго чутны за сотні метраў.

🎶 Чуеш “кьююю”, “«кры-кры-кры...»? Гэта ён!

У лесе, дзе крычыць чорная жаўна, могуць пражываць і іншыя птушкі — касматаногі сыч (мохноногий сыч), клінтух, шэрая кугакаўка (серая неясыть). Гэтыя віды ахвотна займаюць вялікія дуплы, якія выдзёўбвае чорная жаўна.

Прыслухоўвайся да гукаў дзікай прыроды — чорная жаўна можа стаць тваім правадніком у свет лясных птушак! 💚

📷 Дзякуем за фота Валеру Пясецкаму.

#галасыптушак