Верашчака
481 subscribers
6.34K photos
918 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Адбудаваны на захаваўшымся падмурку палац. Зараз у ім знаходзіцца музей, прысвечаны сям'і былых уладальнікаў - Ленскіх.

Архітэктура, канешне, так сабе. Схалтурылі. І гэта металадахоўка...мабыць самы не ўразлівы аб'ект на тэрыторыі музея.
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Дом бабы Ягі...ой, ведзьмы дакладней ) Баба Яга толькі нейкая маладая.

І паганскае капішча.
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Старажытнае гарадзішча ці замчышча. Дзесьці чуў, што гэта рэканструкцыя Полацкага замка.
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Рыбацкая вёска. Але я не вельмі зразумеў, ці славянская, ці варажская 🤔
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Прыкладна так, здаецца, жылі нашы першабытныя продкі
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Капліца "Святая фамілія". Прысвечана былым уладальнікам сядзібы - Ленскім.
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Батлейка. Народны беларускі лялечны тэатр. Вядомы з XVI ст. Наша культурная спадчына.
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Скончваем апавяданне пра музей цудоўнымі словамі нашага прэзідэнта, размешчанымі на стэндзе на выхадзе з тэрыторыі музея. З імі ніяк нельга не пагадзіцца. Адназначна, інтэрактыўны музей беларускай гісторыі ў Суле ў поўнай меры адпавядае гэтым словам.

На гэтым дзякуй усім, хто склаў нам кампанію 🤗
#Падарожжа

Лоеў. Некалькі майскіх вам фота з райцэнтра на паўднёвым усходзе Беларусі.

Цэнтр пасёлка знаходзіцца непасрэдна на самым беразе Дняпра...а на процілеглым беразе - Украіна ўжо.
#Падарожжа

Дунілавічы. Аграгарадок у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці.

На фота Троіцкі касцёл XVIII ст. Пішуць, што ў касцёле знаходзіцца адзіны ў Беларусі двух'ярусны алтар.
#Падарожжа

Самыя старажытныя храмы Беларусі

Дабравешчанская царква ў Віцебску

Дабравешчанскую царкву на беразе Заходняй Дзвіны ўзводзілі адначасова з Віцебскам.
Па адной з версій, храм быў закладзены княгіняй Вольгай у 974 годзе, які лічыцца датай заснавання горада. Паводле іншай, яго будаўніцтва звязваюць з імем князя Альгерда. Часцей за ўсё экскурсаводы называюць Благавешчанскую царкву помнікам старажытнаполацкай архітэктуры першай паловы XII стагоддзя.

На працягу стагоддзяў яна належала то праваслаўным, то уніятам; царкву не раз перабудоўвалі, пасля ваенных разбурэнняў-аднаўлялі.
Фатальны для храма выбух прагучаў у 1961 годзе: на гэтым месцы павінен быў з'явіцца трамвайны разваротны круг. Але моцныя падмуркі і часткі сценаў ацалелі.

У канцы 1990-х дзякуючы рэстаўратарам Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы паўстала ў абліччы ХІІ стагоддзя. Захаваліся фрагменты старога мура сцен пакінулі адкрытымі.