Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#УсебеларускіЗъезд
Рэвалюцыя 1917 года і беларускае пытанне.
Усебеларускі з'езд 1917 года
Пачатак тут
Усебеларускі з'езд пачаўся 5 снежня 1917 года.
У ім прынялі ўдзел 1872 дэлегаты.
З'езд прадстаўляў тагачаснае беларускае грамадства: на ім прысутнічалі прадстаўнікі Саветаў (адзін чалавек ад павета), губернскіх, павятовых і валасных органаў кіравання і самакіравання, настаўніцкіх арганізацый, беларускіх нацыянальных арганізацый, дэлегаты ад арміі, флоту, тылу, члены выканаўчых камітэтаў БАК, ВБР, ЦБВР і г.д.
З'езд планаваў абмеркаваць палітычнае становішча краіны і лёс Беларусі, бежанскае пытанне, працэсы дэмабілізацыі арміі.
Быў створаны шэраг камісій, дзе разглядаліся актуальныя праблемы развіцця беларускай дзяржаўнасці. У прыватнасці акадэмік Яўхім Карскі выступіў з дакладам аб беларускім універсітэце.
У цэнтры ўвагі было пытанне аб арганізацыі краёвай нацыянальнай улады ў супрацьвагу Аблвыканкамзаху і створанаму ім Саўнаркаму.
Аблвыканкамзах і Паўночна-Заходні камітэт РСДРП(б) ўсведамлялі пагрозу сваёй уладзе, аднак падтрымка з'езда савецкай уладай не дазволіла ім пайсці на ягоны разгон адразу.
17 снежня на нарадзе з лідарамі фракцый і зямляцтваў быў выпрацаваны тэкст пастановы аб самавызначэнні Беларусі і часовай краёвай уладзе. Дакумент быў зачытаны ў ноч на 18 снежня.
Знойдзеная форма ўключала матыў Беларускай рэспублікі, але наймення такога не ўтрымлівала. Яна была прынята ўсімі і пад бурныя авацыі ўхвалена з'ездам.
Гэта была безумоўная перамога дэлегатаў - як над уласнымі супярэчнасцямі, так і над раскольніцкай тактыкай бальшавіцкага кіраўніцтва Беларусі. Апошнія з мэтай захавання ўлады былі вымушаны выкарыстаць сілу, каб перапыніць работу з'езда.
Дэлегаты паспелі аднагалосна прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі.
У ім падкрэслівалася: "....замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае Расійскай рэвалюцыяй, і сцвярджаючы дэмакратычны рэспубліканскі лад у межах Беларускай зямлі, для выратавання роднага краю і засцярогі яго ад падзелу і адрыву ад Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі І Усебеларускі з'езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць са свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў дзелавыя зносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў".
З'езд падтрымаў савецкую форму ўлады ў Беларусі, але выступіў за беларускія саветы, а створаныя бальшавікамі не прызнаваў.
У ноч з 17 на 18 снежня 1917 года з'езд быў разагнаны, а члены прэзідыума з'езда (у тым ліку і старшыня з'езда І. Серада) і рад дэлегатаў арыштаваны.
Усебеларускі з'езд стаў першай легітымнай спробай народнага воевыяўлення ў вырашэнні важнейшых пытанняў фарміравання беларускай дзяржаўнасці.
Дэлегаты з'езда прадэманстравалі здольнасць да кампрамісаў, выпрацоўкі ўзаемапрымальных шляхоў прадухілення пагроз, што навіслі над Беларуссю ва ўмовах ваенных і рэвалюцыйных катаклізмаў.
Нацыянальным сілам у снежні 1917 года не ўдалося рэалізаваць свае кансалідаваныя рашэнні. Нейкі час беларускія дзеячы рухаліся рознымі шляхамі будаўніцтва беларускай дзяржавы.
Вывады, якія прагучалі на з'ездзе сталі ідэйным падмуркам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Адначасова тыя ўдзельнікі Усебеларускага з'езда, якія спадзяваліся на падтрымку бальшавістскага кіраўніцтва Савецкай Расіі, працягвалі барацьбу за Савецкую Беларусь (у тым ліку будучыя кіраўнікі БССР А.Чарвякоў і З.Жылуновіч)
Працяг будзе

Telegram
Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
Рэвалюцыя 1917 года і беларускае пытанне
У лютым 1917 г. у Расійскай імперыі пачаліся падзеі, якія пераважная большасць даследчыкаў акрэсліла як Лютаўскую рэвалюцыю.
У ноч з 2 на 3 сакавіка 1917 года імператар Мікалай Раманаў…

#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
Белнацкам і яго роля ў стварэнні ССРБ
(Пачатак тут)
Ва ўмовах, калі імкненне беларускай дзяржаўнасці нават на аўтаномных пачатках цалкам ігнаравалася кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыканкамзахама, галоўныя спадзяванні Белнацкам ускладаў на цэнтральныя органы ўлады Савецкай Расіі.
Белнацкам распрацаваў "Праект дэкрэта пра ўтварэнне беларускай вобласці", які разам з "Тлумачальнай запіскай" накіраваў у Наркамат па справах нацыянальнасцей Расійскай Савецкай Рэспублікі.
Яго юрыдычнай асновай з'явіўся арт.2 Канстытуцыі РСФСР "Аб аўтаномных абласных саюзах, якія ўваходзяць на падставе федэрацыі ў Расійскую Федэрацыю Савецкіх Рэспублік".
У гэтым дакуменце Белнацкам хадатайнічаў перад СНК РСФСР аб ліквідацыі Заходняй вобласці, якая ў складзе Расійскай Савецкай Рэспублікі не мела нават нацыянальнай назвы.
Такім чынам дасягалася мэта роспуску кіруючых органаў Заходняй камуны, якія былі сфарміраваны пры выпадковых абставінах з вайсковых арганізацый Заходняга фронту.
Саўнаркаму РСФСР Белнацкам прапаноўваў вырашыць беларускае тэрытарыяльнае пытанне шляхам стварэння Беларускай вобласці ў этнаграфічных межах "на правах самастойнасці ў сваім гаспадарчым і палітыка-адміністрацыйным жыцці".
Аднак знешні фактар таксама не мог быць задзейнічаны да таго часу, пакуль бальшавікі спадзяваліся на сусветную рэвалюцыю.
На працягу 1918 года рэвалюцыйныя падзеі нарасталі, у лістападзе 1918 г. у Германіі адбылася рэвалюцыя.
Меркавалася, што ў такіх умовах закрываць шлях для руху Чырвонай арміі на захад праз Беларусь для магчымай дапамогі рэвалюцыйнаму пралетарыяту немэтазгодна.
Так можна растлумачыць той факт, што ў тэлеграме У.Леніна 29 лістапада 1918 года галоўнакамандуючаму І.Вацэнісу вызначаецца неабходнасць падтрымкі савецкіх урадаў Латвіі, Літвы, Украіны і Эстляндыі і нічога не гаворыцца пра Беларусь.
Кіраўніцтва Белнацкама не пакінула без увагі змест такога важнага дзяржаўнага дакумента. У газеце "Дзянніца" быў апублікаваны артыкул З.Жылуновіча пад назвай "Як жа з Беларуссю", у якім выказваліся папрокі ў адрас Наркамнаца РСФСР на чале з І.Сталіным і кіраўніцтва Заходняй камуны аб ігнараванні інтарэсаў беларускага народа.
Маскоўскі камітэт беларускіх секцый РКП(б), друкаваным органам якога таксама з'яўлялася "Дзянніца", 27 лістапада 1918 года выразна выказаўся за абвяшчэнне Беларускай рэспублікі
Падчас нямецкай акупацыі ў падполлі быў створаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Пасля ўступлення 10 снежня 1918 года ў Мінск войск Чырвонай арміі Савет абвясціў пра аднаўленне ў горадзе савецкай улады. У гэты дзень быў створаны Мінскі губернскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт.
Яго старшыня І.Рэйнгольд 13 снежня 1918 года накіраваў тэлеграму Паўночна-Заходняму абласному камітэту РКП(б) з прапановай уключыць у парадак дня VI абласной партканферэнцыі пытанне аб утварэнні беларускай дзяржавы. Аднак прапанова не была падтрымана ні ў Маскве, ні абласным камітэтам РКП(б).
Нігілісітычная пазіцыя цэнтральнага савецкага кіраўніцтва і функцыянераў Заходняй камуны ў адносінах да дзяржаўнасці Беларусі вызвала занепакоенасць Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б). На канферэнцыі беларускіх секцый РКП(б), што адбылася ў Маскве 21-23 снежня, была прызнана неабходнасць стварэння Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, абрання Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) з ліку прыхільнікаў тэрміновага стварэння беларускай дзяржаўнасці ў складзе пяці чалавек на чале са З.Жылуновічам.
У далейшым Цэнтральнаму бюро далучалася склікаць пасля VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі Усебеларускі з'езд камуністаў і стварыць нацыянальны партыйны цэнтр.
Прынятыя канферэнцыяй дакументы фактычна паставілі ЦК РКП(б) перад неабходнасцю тэрмінова вырашыць праблему беларускай дзяржаўнасці.

#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
Мы памятаем, што пры каралі Жыгімонце III становішча праваслаўных у Рэчы Паспалітай істотна пагоршылася - адбылася Берасцейская унія, у праваслаўных больш за 20 гадоў не было свайго мітрапаліта. Ну і сам кароль быў ярым прыхільнікам каталіцтва і заступнікам уніятаў.
Пасля яго смерці каралём РП стаў Уладзіслаў IV. І тут адразу аўтар кнігі адзначае значныя паляпшэнні ўмоў для праваслаўных - па сутнасці ўзаконіў праваслаўную царкву ў РП. Тут хутчэй за ўсё адыгралі два важныя фактары:
1. Неабходнасць замацаваць прыхільнасць да сябе ўсяго шматэтнічнага і шматканфесійнага народа РП.
2. Знешнепалітычныя пагрозы.
Але будзем назіраць далей за падзеямі.
Дарэчы, Уладзіслаў ІV - гэта той самы Ўладзіслаў, які павінен быў стаць Маскоўскім царом у часы Смуты.

#МоваНашаРодная
#ЛістЗаМову
"Беларускую мову можна пачуць у тэатрах і па радыё. Але што гэта за мова? Гэта непрыхаваны здзек над ёю.
Артысты і дыктары парушаюць элементарныя правілы вымаўлення, пастаноўкі націскаў, мова засмечана мноствам скажоных слоў-калек, няўдала запазычаных з рускай мовы.
Адбываецца гэта таму, што артысты, работнікі радыё, журналісты, газетчыкі не карыстаюцца мовай у побыце.
Пераклады газетных артыкулаў і матэрыялаў радыё даручаюцца машыністкам і малаграматным людзям. Адкуль жа тут узяцца добрай мове? Вось і пішуць нашы газеты і часопісы: “прадстаячы”, “маючыйся”, “кіруемы” і іншыя страхападобныя словы.
Тэатры, ставячы перакладныя п’есы, па-свойму, няграматна папраўляюць перакладчыкаў, змяняюць сказы і словы, бачыце, беларускае слова “не гучыць”, але яны не ведаюць яго і не імкнуцца зразумець сэнс, данесці яго да гледача.
Назвы п’ес тэатры стараюцца даць так, каб яны былі не перакладзены, а толькі напісаны беларускімі літарамі.
Дарэчы, тэатр оперы і балету ніяк не можа ўзбіцца на арыгінальны рэпертуар, пераклады лібрэта класічных опер не робяцца. Спевакі і артысты філармоніі, чытальнікі занядбалі беларускі рэпертуар.
Можна пачуць, што такого рэпертуару няма. Няпраўда, ёсць і песні, ёсць і танцы, ёсць і творы для чытання. Трэба працягнуць руку і ўзяць. А пачні шырэй выконваць, дык і рэпертуар пашырыцца, будзе больш ахвоты працаваць у стваральнікаў яго.
Студыя “Беларусьфільм” здымае фільмы на рускай мове, а потым дубліруе іх на беларускую. Такім шляхам нацыянальную кінематаграфію не створыш. Дарэчы, дубліраваныя фільмы не з’яўляюцца на экранах сталіцы, дзе і як яны ідуць невядома."
Я.Колас
25.05.1956

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сухараўскі сёгун, хлопец, які прыехаў з Японіі, пра беларускую мову
У тыкток https://www.tiktok.com/@sucharauskishogun?_t=8rCLMZq0zI8&_r=1

#МіфыЛегендыБеларусі
Пестунь
...Знайшлі аднойчы парабкі на ўзлеску логавішча з трыма малымі ваўчанятамі. Толькі чапаць іх не сталі, бо ведалі, што раззлуюць дарослых ваўкоў — наклічуць бяду на скаціну. Ваўкі-бацькі счулі людзей, але логавішча не пакінулі. Мірнае суседства працягвалася, авечкі і гусі па-ранейшаму пасвіліся на выгане.
Аднак у хуткім часе самі ж парабкі і распудзілі драпежнікаў. Пачалі яны, ды яшчэ з сабакамі, ледзь не кожны дзень хадзіць да тых ваўчанят. Ваўкі нарэшце не вытрымалі і аднойчы ноччу сышлі з двума ваўчанятамі невядома куды. Аднаго малога бацькі пакінулі, відаць, не змаглі, а мо і не паспелі забраць з сабой.
Засталося малое ваўчанё ў старым логавішчы сіратой. Два дні, забіўшыся ў кут, моўчкі трывала, а на трэці, калі зусім прагаладалася, завыла на ўвесь лес.
Сабраліся парабкі каля логавішча, не ведаючы, што рабіць. Забіць ваўчанё — бацькі абавязкова пачнуць помсціць. Забраць у вёску таксама небяспечна, бацькі зноў-такі ўзлуюцца. Так, пад галодны енк малога, і вярнуліся хлопцы дадому. А неўзабаве сціхла тое ваўчанё. Як толькі ўзышло сонца, пайшлі парабкі да логавішча, каб даведацца, што з малым. Спыніліся ў кустах і бачаць: на вытаптанай каля логавішча прагаліне ляжаць кавалкі перажованага мяса, а побач, соладка пасопваючы, спіць ваўчанё. Спачатку падумалі, што гэта маці-ваўчыца не вытрымала і прынесла галоднаму дзіцяці паесці. Але раптам адзін з іх убачыў за густой ялінай вялізнага мацёрага ваўка, што не зводзіў з людзей пільнага вока. Прыгледзеліся, ажно гэта зусім стары воўк, сівая поўсць касмыкамі тырчыць, рэбры вытыркаюцца, вочы слязяцца... І зразумелі хлопцы, што прыцёгся сюды стары на покліч малога, пакарміў згаладалае, перапалоханае ваўчанё.
Усё лета ахоўваў ён падкідыша, карміў, пеставаў малога, а неўзабаве і забраў яго з сабой. Ну, а калі людзі, якія добра памяталі, як стары воўк пеставаў кінутае ваўчанё, пачалі будавацца непадалёку ад былога логавішча, то і парашылі назваць вёску Пестунь...

Ну што, з пятніцай вас!
Добрага дня ўсім!
Добрага дня ўсім!
#КухняБеларусі
Кулага
Прадукты
Парэчка чорная-1 арт. (200 мл)
Вада – 1 ст. (200 мл)
Цукар-па смаку
Мука жытняя-1 арт. л.
Размарын-1 галінка
Кулага - ўніверсальная страва, летам можна зрабіць са свежых ягад, а зімой выкарыстоўваць замарожаныя.
У першую чаргу трэба падрыхтаваць ягады - перабраць іх і вымыць. Замарожаныя ягады можна не размарожваць.
Духоўку разагрэць да 200 градусаў. У гаршчочак высыпаць ягады, заліць іх вадой. Дачакацца, калі вада закіпіць, затым тэмпературу знізіць да 160 градусаў, варыць ягады 30-40 хвілін.
Калі ягады разварятся, дадаць цукар па смаку (цукар можна замяніць мёдам), размяшаць да растварэння цукру.
Затым дадаць жытнюю муку, усё змяшаць, пакласці галінку размарына, накрыць вечкам і зноў адправіць у духоўку на хвілін 15-20.
Дадаванне размарына вядома не абавязкова, але з ім страва зайграе інакш, набудзе больш цікавы і багаты пах і смак.
Даць кулаге трохі астыць, дастаць размарын, разліць па місачках.
Кулага смачная як у цёплым выглядзе, так і ў халодным.

#Падарожжа
Самыя старажытныя храмы Беларусі
Дабравешчанская царква ў Віцебску
Дабравешчанскую царкву на беразе Заходняй Дзвіны ўзводзілі адначасова з Віцебскам.
Па адной з версій, храм быў закладзены княгіняй Вольгай у 974 годзе, які лічыцца датай заснавання горада. Паводле іншай, яго будаўніцтва звязваюць з імем князя Альгерда. Часцей за ўсё экскурсаводы называюць Благавешчанскую царкву помнікам старажытнаполацкай архітэктуры першай паловы XII стагоддзя.
На працягу стагоддзяў яна належала то праваслаўным, то уніятам; царкву не раз перабудоўвалі, пасля ваенных разбурэнняў-аднаўлялі.
Фатальны для храма выбух прагучаў у 1961 годзе: на гэтым месцы павінен быў з'явіцца трамвайны разваротны круг. Але моцныя падмуркі і часткі сценаў ацалелі.
У канцы 1990-х дзякуючы рэстаўратарам Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы паўстала ў абліччы ХІІ стагоддзя. Захаваліся фрагменты старога мура сцен пакінулі адкрытымі.

#ЛюдзіБеларусі
8 лістапада 1784 года нарадзіўся Тэадор Нарбут (Фёдар Яўхімавіч Нарбут), гісторык, археолаг, інжынер.
Скончыў Віленскі ўніверсітэт. Служыў ваенным інжынерам у Пецярбургу, быў у складзе камісіі, якая займалася рэгуляцыяй рэчышча Нёмана.
У 1806–1809 гадах удзельнічаў у войнах з Францыяй і Швецыяй.
Аўтар праекта і кіраўнік будаўніцтва Бабруйскай крэпасці.
У 1810 годзе праводзіў археалагічныя даследаванні курганоў каля Рагачова.
Пасля 1812 г. пасяліўся ў Шаўрах, займаўся гістарычнымі даследаваннямі.
Аўтар 9-томнай «Старажытнай гісторыі літоўскага народа», якая ахоплівае час да Люблінскай уніі 1569 г. Выкарыстоўваў кнігі і рукапісы бібліятэк Храптовічаў у Шчорсах.
Меў сваю багатую бібліятэку, у якой знаходзіліся старажытныя рукапісы, выпіскі з Тайнага архіва ў Кёнігсбергу, Метрыкі ВКЛ.
У 1856 годзе выдаў «Малыя гістарычныя творы па гісторыі Літвы», у 1846-м апублікаваў «Хроніку Быхаўца».
8 лістапада 1784 года нарадзіўся Тэадор Нарбут (Фёдар Яўхімавіч Нарбут), гісторык, археолаг, інжынер.
Скончыў Віленскі ўніверсітэт. Служыў ваенным інжынерам у Пецярбургу, быў у складзе камісіі, якая займалася рэгуляцыяй рэчышча Нёмана.
У 1806–1809 гадах удзельнічаў у войнах з Францыяй і Швецыяй.
Аўтар праекта і кіраўнік будаўніцтва Бабруйскай крэпасці.
У 1810 годзе праводзіў археалагічныя даследаванні курганоў каля Рагачова.
Пасля 1812 г. пасяліўся ў Шаўрах, займаўся гістарычнымі даследаваннямі.
Аўтар 9-томнай «Старажытнай гісторыі літоўскага народа», якая ахоплівае час да Люблінскай уніі 1569 г. Выкарыстоўваў кнігі і рукапісы бібліятэк Храптовічаў у Шчорсах.
Меў сваю багатую бібліятэку, у якой знаходзіліся старажытныя рукапісы, выпіскі з Тайнага архіва ў Кёнігсбергу, Метрыкі ВКЛ.
У 1856 годзе выдаў «Малыя гістарычныя творы па гісторыі Літвы», у 1846-м апублікаваў «Хроніку Быхаўца».
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
Белнацкам і яго роля ў стварэнні ССРБ
(Пачатак тут)
Разлік бальшавікоў на тое, што польская нацыянальная буржуазія не зможа пратрымацца пасля адыходу нямецкіх акупацыйных войскаў, не апраўдаўся. Сталі вядомыя прэтэнзіі польскага боку на частку этнічна беларускіх зямель.
Было вырашана стварыць уздоўж заходняй мяжы Расіі своеасаблівы "санітарны кардон" з ліку прыбалтыйскіх рэспублік, Украінскай рэспублікі, а таксама Беларускай савецкай рэспублікі.
Далей падзеі разгортваліся даволі імкліва.
25 снежня, спасылаючыся на рашэнне ЦК, І.Сталін па асабістым указанні Леніна меў размову па тэлефоне з А.Мясніковым па беларускім пытанні.
У той жа дзень І.Сталін выклікаў да сябе адказных супрацоўнікаў Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б) і ў ходзе нарады з імі прапанаваў скласці спіс кандыдатаў на замяшчэнне пасад у Часовым рабоча-сянскім урадзе Беларусі.
Праз два дні, 27 снежня 1918 года, на нарадзе работнікаў Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) і прадстаўніка Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) такія прапановы былі выпрацаваны.
А.Чарвякову было даручана падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада.
У той жа дзень, 27 снежня, І.Сталін правёў нараду ў Маскве з кіраўнікамі паўночна-заходняга абкама РКП(б) і Аблвыканкамзаха А.Мясніковым і М.Калмановічам, на якой была акрэслена тэрыторыя Беларускай рэспублікі з пяці губерняў: Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай, а таксама вызначаны склад новага ўрада (старшыня і 15 членаў) і паўнамоцтвы рэспублікі.
30 снежня 1918 года ў Смаленску пачала працу VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). У даклад старшыні Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) А.Мясніковіча па пытанні "Бягучы момант" быў уключаны пункт "Беларуская Савецкая Рэспубліка".
Ён змяшчаў прапанову "абвясціць Заходнюю Камуну самастойнай Савецкай Сацыялістычнай Беларускай Рэспублікай".
Дэлегаты пагадзіліся з такой прапановай і без абмеркавання амаль аднагалосна прынялі яе.
У пастанове аб тэрыторыі рэспублікі асноўным яе ядром лічылася Мінская, Смаленская, Магілёўская, Віцебская і Гродзенская губерні з прылеглымі да іх мясцовасцямі суседніх губерняў, населеных пераважна беларусамі.
У якасці аргумента вылучаўся міжнародны фактар: "замкнуць ланцуг самавызначыўшыхся утварэнняў".
Канферэнцыя аб'явіла сябе І з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі - КП(б)Б.
1 студзеня 1919 года быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, які быў напісаны З.Жылуновічам
5 студзеня 1919 года Часовы ўрад ССРБ пераехаў у Мінск.
Для канчатковага завяршэння працэсу дзяржаўнага будаўніцтва было вырашана склікаць Усебеларускі з'езд Саветаў.
Абвяшчэнне савецкай беларускай дзяржаўнасці мела выключнае значэнне.
З'явілася жыццяздольная аснова пабудовы нацыянальнай дзяржавы.

Пасля разгону Усебеларускага з'езда адбылося паскарэнне бальшавізацыі левага крыла беларускага нацыянал-дэмакратычнага руху.
На савецкай тэрыторыі беларуская…

"Што ж мы маем у галіне народнай асветы?
У вузах, тэхнікумах, школах выкладанне не вядзецца па-беларуску, наша мова выкладаецца кепска, так што робіцца нялюбым прадметам.
Беларускіх школ мала, яны размешчаны на ўскраінах у горшых будынках, у горшых умовах, як бы сумысля, каб малыя дзеці насельніцтва не маглі дабрацца туды. Нават у многіх школах вясковых мясцовасцей беларускага толькі і засталося, што паржавелыя шыльды над ганкам.
Кажуць, што супраць беларускай школы з’яўляюцца пратэсты насельніцтва. Я і мае таварышы літаратары атрымліваем таксама абразлівыя пісьмы за абарону мовы, за работу на ёй.
Трэба добра разабрацца, хто гэта піша. Праўда, разбірацца цяжка, бо пішуць ананімы.
Ці выражаюць гэтыя пісьмы сапраўдную волю і жаданне народа? Можа, сапраўды наш народ перастаў любіць сваю мову? Не, гэтага не было і не можа быць.
Прыслухайцеся да жыхароў гарадскіх ускраін і рабочых пасёлкаў, да калгаснікаў: у іх вуснах гучыць чыстая, прыгожая беларуская мова. Нікому з іх ні ў думку не ўпадзе пратэставаць супраць той мовы, на якой ён гаворыць з маленства.
Але ёсць мяшчанская праслойка, якая грэбліва адносіцца да нашай мовы; яна мае ўплыў на недастаткова развітых асоб. На жаль, прыслухоўваючыся да голасу гэтага мяшчанства, і некаторыя людзі з органаў народнай асветы пачынаюць імкнуцца ліквідаваць і беларускую школу і наогул выкладанне мовы ў ёй.
Але не волю народа выконваюць яны, блізарукія.
Пратэставаць супраць роднай мовы, з аднаго боку, могуць людзі па неразуменню, а з другога – нашы ворагі, ворагі нашай савецкай рэчаіснасці, ворагі дружбы народаў.
Наогул, недастатковая ўвага да мовы дае матэрыял для плётак і інсінуацый нашым замежным ворагам і іх паслугачам – беларускім нацыяналістам."

Не гледзячы на пэўную добразычлівасць новага караля да праваслаўнай царквы, як бачым, ён не дазволіў вывучэння ў праваслаўных школах пэўных дысцыплін, каб тыя не мелі статуса вышэйшых навучальных устаноў. Вось такая яна была каралеўская добразычлівасць 😏
Аднак пры гэтым сярод праваслаўнага насельніцтва існавала адукацыйная цемра і неразуменне, у тым ліку сярод казакоў. За тое, што ў гэтых школах выкладалі латынь, настаўнікаў і нават самога мітрапаліта абвінавачвалі ў здрадзе, называлі іх за гэта ўніятамі. І тым прыходзілася на першых парах апраўдвацца і абараняцца.
Пры гэтым адзначым, што ў тыя часы настаўнікі гэтых новых школ самі вучыліся ў каталіцкіх навучальных установах.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як англічанін Уіл беларускую мову вучыў 😁
У тыкток https://www.tiktok.com/@willeggerton_new?_t=8rCPqGngMuF&_r=1

Барцунам з Хэлаўінам і гарбузамі прысвячаецца...
Праўда, крыху позна, але ў мяне гэта бывае. Я і з Днём народзін магу чалавека праз тыдзень павіншаваць!))
На фота мае работы
Зоя С