Верашчака
481 subscribers
6.34K photos
918 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#УсебеларускіЗъезд

Рэвалюцыя 1917 года і беларускае пытанне.
Усебеларускі з'езд 1917 года

Пачатак тут

І Усебеларускі з'езд - знамянальная падзея ў гісторыі дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі.
Гэта першая ў найноўшай гісторыі спроба беларусаў арганізаваць сваю ўладу на ўласнай этнічнай тэрыторыі.
Многія нацыянальна-прававыя пытанні, якія ўздымаліся на з'ездзе, значна апярэджвалі час.

Асноўнымі ініцыятарамі і арганізатарамі з'езда сталі два палітычныя цэнтры - Вялікая беларуская рада (ВБР) з падпарадкаванай ёй Цэнтральнай беларускай вайсковай радай у Мінску і Беларускі абласны камітэт (БАК) у Петраградзе.
Гэтыя арганізацыі ўяўлялі сабой дзве асноўныя культурна-ідэалагічеыя плыні, што суадносілі сябе з беларускай этнічнай супольнасцю і прэтэндавалі на выказванне яе інтарэсаў - уласна беларускую ("адраджэнскую") і "заходнярускую".
Яны па-рознаму вызначалі дзяржаўна-палітычную будучыню Беларусі.

Вялікая беларуская рада (старшыня В.Аламовіч) гуртавала вакол сябе носьбітаў нацыянальнай ідэі, галоўным чынам прыхільнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Яны выступалі за абранне краёвага цэнтра ўлады, бясплатную перадачу зямлі працоўнаму народу, стварэнне нацыянальнага войска; развіццё беларускай культуры; адстойванне інтарэсаў Беларусі на міжнародным мірным кангрэсе.
У якасці канчатковай мэты вызначалася ўтварэнне аўтаномнай дэмакратычнай Беларускай рэспублікі, якая на роўных правах з Расіяй і іншымі рэспублікамі павінна была ўвайсці ў агульнарасійскі федэральны саюз.

Беларускі абласны камітэт (на чале з Я.Канчарам) быў створаны 17 лістапада пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў. Асаблівасць палітычнай сітуацыі ў канцы 1917 года вызначалася тым, што значная частка беларускіх дзеячаў знаходзілася ў Петраградзе. Менавіта яны складалі большасць БАК. Тут мелася шырокае прадстаўніцтва дзясяткаў тысяч бежанцаў з беларусаў і петраградскіх рабочых-беларусаў.
Па меркаванні прадстаўнікоў БАК, самавызначэнне Беларусі магло адбыцца праз стварэнне аўтаномнай вобласці ў складзе Расіі.
Для "абласнікоў" такое раўвіццё падзей бачылася не заканамерным вынікам развіцця Беларусі, а вымушаным крокам, прадыктаваным збегам знешніх абставін.

Такая пазіцыя была блізкая да поглядаў наркама па справах нацыянальнасцей РСФСР І.Джугашвілі (І.Сталіна). У канцы лістапада 1917 года БАК актывізаваў сваю дзейнасць па скліканні з'езда Саветаў і атрымаў грошы ад савецкага ўрада на яго правядзенне. "Абласнікі" планавалі арганізаваць з'езд без удзелу ВБР. Аднак прадстаўнікі беларускіх бежанцаў змаглі пераканаць БАК у неабходнасці аб'яднання намаганняў з Вялікай беларускай радай.

24 лістапада ВБР, БАК, ЦБВР прынялі рашэнне аб скліканні з'езда. У адозве "Да ўсяго беларускага народа" гаварылася, што ўлада ў Беларусі павінна належаць Краёвай радзе, абранай дэмакратычным шляхам. Беларусь павінна быць дэмакратычнай рэспублікай, аб'яднанай з Вялікарасіяй і суседнімі рэспублікамі на аснове федэрацыі.

2 снежня 1917 г. у Брэсце паміж Савецкай Расіяй, з аднаго боку, і Германіяй і яе саюзнікамі - з другога - быў заключаны дагавор аб перамір'і на ўсім расійскім фронце.
9 снежня пачаліся перагаворы аб міры.
У цэнтры дыскусіі было пытанне аб лёсе акупаваных Германіяй Польшчы, Курляндыі, Літвы, Ліфляндыі, Эстляндыі, якое абмяркоўвалася праз прызму самавызначэння нацый.

Беларуская праблема ў якасці самастойнай на перагаворах не разглядалася. Гэта актуалізавала неабходнасць канстытуявання Беларусі ў якасці асобнай і непадзельнай адміністрацыйна-дзяржаўнай адзінкі.

Працяг будзе

Усебеларускі з'езд пачаўся 5 снежня 1917 года.
У ім прынялі ўдзел 1872 дэлегаты.
З'езд прадстаўляў тагачаснае беларускае грамадства: на ім прысутнічалі прадстаўнікі Саветаў (адзін чалавек ад павета), губернскіх, павятовых і валасных органаў кіравання і самакіравання, настаўніцкіх арганізацый, беларускіх нацыянальных арганізацый, дэлегаты ад арміі, флоту, тылу, члены выканаўчых камітэтаў БАК, ВБР, ЦБВР і г.д.

З'езд планаваў абмеркаваць палітычнае становішча краіны і лёс Беларусі, бежанскае пытанне, працэсы дэмабілізацыі арміі.
Быў створаны шэраг камісій, дзе разглядаліся актуальныя праблемы развіцця беларускай дзяржаўнасці. У прыватнасці акадэмік Яўхім Карскі выступіў з дакладам аб беларускім універсітэце.

У цэнтры ўвагі было пытанне аб арганізацыі краёвай нацыянальнай улады ў супрацьвагу Аблвыканкамзаху і створанаму ім Саўнаркаму.

Аблвыканкамзах і Паўночна-Заходні камітэт РСДРП(б) ўсведамлялі пагрозу сваёй уладзе, аднак падтрымка з'езда савецкай уладай не дазволіла ім пайсці на ягоны разгон адразу.

17 снежня на нарадзе з лідарамі фракцый і зямляцтваў быў выпрацаваны тэкст пастановы аб самавызначэнні Беларусі і часовай краёвай уладзе. Дакумент быў зачытаны ў ноч на 18 снежня.

Знойдзеная форма ўключала матыў Беларускай рэспублікі, але наймення такога не ўтрымлівала. Яна была прынята ўсімі і пад бурныя авацыі ўхвалена з'ездам.
Гэта была безумоўная перамога дэлегатаў - як над уласнымі супярэчнасцямі, так і над раскольніцкай тактыкай бальшавіцкага кіраўніцтва Беларусі. Апошнія з мэтай захавання ўлады былі вымушаны выкарыстаць сілу, каб перапыніць работу з'езда.

Дэлегаты паспелі аднагалосна прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі.
У ім падкрэслівалася: "....замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае Расійскай рэвалюцыяй, і сцвярджаючы дэмакратычны рэспубліканскі лад у межах Беларускай зямлі, для выратавання роднага краю і засцярогі яго ад падзелу і адрыву ад Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі І Усебеларускі з'езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць са свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў дзелавыя зносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў".

З'езд падтрымаў савецкую форму ўлады ў Беларусі, але выступіў за беларускія саветы, а створаныя бальшавікамі не прызнаваў.

У ноч з 17 на 18 снежня 1917 года з'езд быў разагнаны, а члены прэзідыума з'езда (у тым ліку і старшыня з'езда І. Серада) і рад дэлегатаў арыштаваны.

Усебеларускі з'езд стаў першай легітымнай спробай народнага воевыяўлення ў вырашэнні важнейшых пытанняў фарміравання беларускай дзяржаўнасці.

Дэлегаты з'езда прадэманстравалі здольнасць да кампрамісаў, выпрацоўкі ўзаемапрымальных шляхоў прадухілення пагроз, што навіслі над Беларуссю ва ўмовах ваенных і рэвалюцыйных катаклізмаў.

Нацыянальным сілам у снежні 1917 года не ўдалося рэалізаваць свае кансалідаваныя рашэнні. Нейкі час беларускія дзеячы рухаліся рознымі шляхамі будаўніцтва беларускай дзяржавы.

Вывады, якія прагучалі на з'ездзе сталі ідэйным падмуркам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Адначасова тыя ўдзельнікі Усебеларускага з'езда, якія спадзяваліся на падтрымку бальшавістскага кіраўніцтва Савецкай Расіі, працягвалі барацьбу за Савецкую Беларусь (у тым ліку будучыя кіраўнікі БССР А.Чарвякоў і З.Жылуновіч)

Працяг будзе
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#БНР

Абвяшчэнне БНР

Абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспублікі садзейнічаў шэраг знешніх і ўнутраных абставін.

Перагаворы на савецка-германскай мірнай канферэнцыі ў Брэсце ў канцы студзеня 1918 г. былі перапынены савецкім бокам. Скарыстаўшы сітуацыю, Германія і Аўстра-Венгрыя 18 лютага 1918 года аднавілі ваенныя дзеянні на ўсім фронце ад Балтыйскага мора да Карпат.

Пасля разгону з'езда частка яго арганізатараў і ўдзельнікаў сабралася ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі. На гэтым паседжанні было прынята рашэнне пераўтварыць Прэзідыум з'езда ў Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда.

У ноч на 19 лютага перад пагрозай наступлення германскіх войскаў кіраўнікі Аблвыканкамзаха пакінулі Мінск.
Выканаўчы камітэт Рады заявіў, што аб'яўляе сябе найвышэйшай уладай у краі.
20 лютага быў створаны Народны Сакратарыят на чале з Я.Варонкам.

21 лютага , напярэдадні ўступлення нямецкіх войскаў у Мінск, Выканкам звярнуўся да народа Беларусі з Першай Устаўной граматай, у якой дэкларавалася права беларускага народа на самавызначэнне.
Народны Сакратарыят Беларусі ў складзе 20 міністраў, прадстаўнікоў розных партый, абвяшчаўся да склікання Устаноўчага сходу часовым урадавым органам.

Да канца лютага 1918 года нямецкія войскі захапілі большую частку Беларусі да лініі Расоны - Полацк - Сянно - Орша - Магілёў - Жлобін - Навазыбкаў.
3 сакавіка 1918 года паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны сепаратны мірны дагавор, згодна з якім прыкладна 85% этнічнай беларускай тэрыторыі адыходзіла Германіі, 15% - Савецкай Расіі. Для беларускіх зямель фактычнае спыненне стану вайны доўжылася да лістапада 1918 года, калі з-за рэвалюцыйных падзей у Германіі нямецкія войскі пачынаюць пакідаць тэрыторыю Беларусі.

Падпісанне Брэсцкага міру падштурхнула Выканаўчы камітэт Рады да выдання 9 сакавіка 1918 года Другой Устаўной граматы.
Гэтым дакументам, "у межах рассялення і лікавай перавагі беларускага народа", зацвярджалася назва краіны - Беларуская Народная Рэспубліка.

Меркавалася, што асноўныя законы зацвердзіць Устаноўчы Сойм, які будзе скліканы на аснове агульнага, роўнага, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права.
Падцвяржаліся дэмакратычныя свабоды, 8-гадзінны працоўны дзень, адмена прыватнай уласнасці на зямлю.

Між тым тэрыторыя, на якой дэкларавалася ўлада БНР, кантралявалася нямецкімі акупацыйнымі войскамі і савецкай Расіяй. Беларускія землі большасць еўрапейскіх палітыкаў лічыла часткай Расіі. Выключэннем была Польшча і Літва, якія разглядалі частку беларускіх зямель (Гродзенскую, Віленскую, частку Мінскай губерняў) як тэрыторыю сваіх дзяржаў.
Федэратыўная канцэпцыя Ю.Пілсудскага тычылася выключна Усходняй Беларусі. Палессе і паўднёвую частку Гродзеншчыны хацела атрымаць Украіна, Віленшчыну і паўночную частку Гродзеншчыны - Літва.

Па сутнасці, адзінай дзяржавай, якая прызнала БНР de facto, была Фінляндыя.

Працяг будзе
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#БНР

Абвяшчэнне БНР
Пачатак тут

Кайзер Германіі Вільгельм ІІ 23 сакавіка 1918 года выдаў Дэкларацыю аб прызнанні незалежнасці літоўскай дзяржавы (Літоўскай Трабы) і перадачы ёй беларускіх зямель: Беласточчыны, Віленшчыны і Гродзеншчыны. Землі на поўдзень ад Палескай чыгункі перадаваліся Украінскай Народнай Рэспубліцы.
Прынятыя палітычныя рашэнні разрывалі беларускія землі на часткі, руйнавалі эканамічныя сувязі.

Дзейсных органаў кіравання на месцах урадам БНР створана не было. Усе намаганні кабінета Я.Варонкі былі накіраваны на атрыманне палітычнай падтрымкі з боку нямецкай адміністрацыі Обер-Оста ў Берліне. Ён верыў, што Германія, якая падтрымала ўзнікненне Украінскай Народнай Рэспублікі і Літоўскай Рэспублікі, прызнае і ўрад БНР.

Але Германія з Савецкай Расіяй заключылі дагавор аб непрызнанні Берлінам новых дзяржаўных утварэнняў, якія паўстануць на тэрыторыі Расіі пасля 3 сакавіка 1918 года.
На ноту ўрада Я.Варонкі канцлер Рэйха Георг фон Хертлінг заявіў, што Берлін ставіцца да Беларусі як да часткі Савецкай Расіі.
Больш за тое, перагаворы з нямецкім ўрадам і стасункі з акупацыйнымі войскамі толькі кампраметавалі БНР, бо ў германскіх войсках беларусы бачылі прыгнятальнікаў і ворагаў, якія неслі голад і разбурэнні.

Адмова савецкага кіраўніцтва ад прызнання Беларускай Народнай Рэспублікі ставіла пытанне аб суб'ектнасці БНР.
У такіх умовах з'явілася Трэцяя Устаўная грамата. Яна ўпершыню аб'яўляла Беларусь незалежнай дзяржавай.

Галоўная задача, якую ставілі яе стваральнікі, - прызнанне незалежнасці на міжнароднай арэне.
Аднак для Германіі гэта дэкларацыя, якая падкрэслівала незалежнасць БНР ад Расіі, нічога не змяняла.

Крокам адчаю стала тэлеграма да імператара Германіі Вільгельма ІІ з падзякай за вызваленне Беларусі ад панавання Расіі і з чарговай просьбай аб падтрымцы БНР як дзяржавы, якую 26 красавіка 1918 года падпісалі Р.Скірмунт, Я.Варонка і шэраг членаў Рады БНР.

Гэты крок быў вельмі негатыўна ўспрыняты левым крылом Беларускай сацыялістычнай грамады і прывёў да яе расколу.
БСГ распалася на тры партыі: Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыял-рэвалюцыянераў і Беларускую партыю сацыял-федэралістаў. Апошнія выказалі незадаволенасць тым, што Р.Скірмунт палітычным партнёрам бачыў Польшчу, а не Расію.

Дадатковым фактарам палітычнага крызісу Рады БНР летам і восенню 1918 года стала пашырэнне партызанскай барацьбы супраць нямецкіх акупацыйных войскаў.
Паводле няпоўных звестак, на акупаванай тэрыторыі Беларусі дзейнічалі каля 100 партызанскіх атрадаў.

Працяг будзе
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#БНР

Абвяшчэнне БНР
Пачатак тут

Не змог вырашыць задачу міжнароднага прызнання БНР і сацыял-федэраліст І.Серада, які змяніў Р.Скірмунта на пасадзе кіраўніка Народнага Сакратарыята.
Без поспеху вярнулася дэлегацыя, накіраваная ў Кіеў у верасні 1918 года пад кіраўніцтвам А.Луцкевіча, якая павінна была дамовіцца аб прызнанні Беларускай народнай Рэспублікі ўкраінскай дзяржавай.
Вельмі складанымі былі пытанні аб дзяржаўных межах.

На перагаворах з Савецкай Расіяй А.Луцкевіч, не адмаўляючы федэрацыі з Савецкай Расіяй, паставіў умову папярэдняга прызнання ўрада БНР.

Перайменаванне А.Луцкевічам Народнага Сакратарыята ў Раду народных міністраў БНР і новыя спробы наладзіць перагаворы з Расіяй адбываліся ва ўмовах нарастання рэвалюцыйных падзей у Германіі.
Урад У.Леніна ў лістападзе 1918 года скасаваў усе папярэднія дамоўленасці з Германіяй.
Прызнанне БНР ставіла пытанне аб далейшым руху Чырвонай арміі на захад ва ўмовах росту спадзяванняў на сусветную пралетарскую рэвалюцыю.

10 снежня 1918 года войскі Чырвонай арміі ўступілі ў Мінск. Да сярэдзіны лютага 1919 года лінія фронту замацавалася на лініі Вільня - Ліда - Слонім - Бяроза-Картузская.
У студзені пачала працу мірная канферэнцыя ў Парыжы.
Аднак спробы А.Луцкевіча атрымаць падтрымку краін Антанты поспеху не мелі.
У канцы лютага 1919 года германскія войскі пакінулі Гродзеншчыну.

Неадкладна на гэтыя тэрыторыі ўвайшлі польскія войскі. У красавіку яны занялі Вільню, а ў жніўні - Мінск.
Лёс Беларусі па-ранейшаму залежаў ад акупацыйных улад.

Пры гэтым польская адміністрацыя не хацела пагаджацца нават з некаторымі здабыткамі ў нацыянальна-культурнай сферы: дзейнасцю беларускіх гімназій і школ, спробамі адкрыцця беларускай кансерваторыі і ўніверсітэта, пашырэннем беларускага перыядычнага друку і сферы ўжывання беларускай мовы.

У такіх умовах дзейнасць урада БНР захоўвала толькі фармальнае значэнне.
Ініцыятыва ў барацьбе за беларускую дзяржаўнасць перайшла да той часткі дэлегатаў Усебеларускага з'езда, якія захавалі спадзяванні на супрацоўніцтва і трывалыя кантакты з урадам Савецкай Расіі.
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці

Белнацкам і яго роля ў стварэнні ССРБ

Пасля разгону Усебеларускага з'езда адбылося паскарэнне бальшавізацыі левага крыла беларускага нацыянал-дэмакратычнага руху.
На савецкай тэрыторыі беларуская нацыянальная ідэя была распаўсюджана сярод беларусаў-бежанцаў і тых, хто даўно жыў і працаваў у расійскіх губернях, сярод салдат.

У кастрычніку 1917 года пачаўся працэс стварэння Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (БСДРП), блізкай па сваёй ідэалогіі да бальшавікоў. Яна была створана ў Петраградзе на аснове Нарвенскай арганізацыі БСГ і спачатку налічвала каля 500 чалавек, у асноўным рабочых. У выканаўчы камітэт уваходзілі А.Чарвякоў, У.Скарынка і інш.

БСДРП накіравала дэлегатаў на Усебеларускі з'езд і пасля яго разгону падала заяву ў ЦК РСДРП(б) з патрабаваннем стварыць камісію для расследвання гэтага здарэння.

8 студзеня 1918 г. па ініцыятыве БСДРП адбылася нарада з удзелам Петраградскай арганізацыі БСГ, чыгуначнай і вайсковай арганізацыі беларусаў, дзе абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята.
У лютым 1918 года беларусы ўдзельнічалі ва ўзброенай абароне Петраграда ад германскіх інтэрвентаў.

31 студзеня 1918 года У.Ленін падпісаў дэкрэт, у адпаведнасці з якім ствараўся Беларускі нацыянальны камісарыят на правах аддзела Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР (Белнацкам).

Камісарам Белнацкама да мая 1918 г. з'яўляўся А.Чарвякоў (пасля І.Лагун), а яго намеснікам левы эсэр У.Скарынка.

Дзеячы левага крыла нацыянальнага руху ў Беларусі знаходзіліся пад уплывам марксізму. Аднак кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абласнога камітэта бальшавісткай партыі і Аблвыканкамзаха адмоўна ставіліся да фарміравання беларускай дзяржаўнасці. Імкненне да нацыянальнага адраджэння ў любых формах яно раўглядала як праявы сепаратызму і нацыяналізму.
Па іх меркаванні, тыя этнаграфічныя асаблівасці, што аддзяляюць беларусаў ад рускіх, неабходна было ліквідаваць, бо галоўнай задачай павінна было стаць не стварэнне новых нацый, а знішчэнне старых нацыянальных перашкод.
Ва ўмовах ваеннага супрацьстаяння і нарастання рэвалюцыйных падзей у Еўропе пазіцыя В.Кнорына, К.Ландэра і А.Мяснікова станавілася яшчэ больш жорсткай.
Па іх прапанове быў ліквідаваны аддзел па нацыянальных справах пры выканкаме Заходняй вобласці.

У такіх умовах Белнацкам станавіўся галоўным цэнтрам, які змагаўся за станаўленне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Пад уплывам гэтай арганізацыі ідэя беларускай савецкай рэспублікі набывала ўсё большую падтрымку, што, у прыватнасці, выявілася ў прыняцці адпаведных рэзалюцый беларускімі сходамі, канферэнцыямі і з'ездамі.
У прынятых рэзалюцыях меліся, як правіла, тры асноўныя пункты: непрызнанне БНР і яе ўрада, дэкларацыя ў падтрымку савецкай улады і супрацьпастаўленне БНР ідэі федэрацыі Беларусі з Расіяй як спосабе рэалізацыі права беларускага народа на самавызначэнне.

Дарэчы, Першая сусветная вайна істотна паўплывала на рост нацыянальнай самасвядомасці. Гэта можна назіраць на прыкладзе параўнання перапісаў насельніцтва.
Калі ў 1897 годзе ў Мінскай губерні беларусамі сябе лічылі 76% насельніцтва, то ў 1917 годзе беларусы склалі 89%

Працяг будзе
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці

Белнацкам і яго роля ў стварэнні ССРБ
(Пачатак тут)

Ва ўмовах, калі імкненне беларускай дзяржаўнасці нават на аўтаномных пачатках цалкам ігнаравалася кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыканкамзахама, галоўныя спадзяванні Белнацкам ускладаў на цэнтральныя органы ўлады Савецкай Расіі.

Белнацкам распрацаваў "Праект дэкрэта пра ўтварэнне беларускай вобласці", які разам з "Тлумачальнай запіскай" накіраваў у Наркамат па справах нацыянальнасцей Расійскай Савецкай Рэспублікі.
Яго юрыдычнай асновай з'явіўся арт.2 Канстытуцыі РСФСР "Аб аўтаномных абласных саюзах, якія ўваходзяць на падставе федэрацыі ў Расійскую Федэрацыю Савецкіх Рэспублік".
У гэтым дакуменце Белнацкам хадатайнічаў перад СНК РСФСР аб ліквідацыі Заходняй вобласці, якая ў складзе Расійскай Савецкай Рэспублікі не мела нават нацыянальнай назвы.
Такім чынам дасягалася мэта роспуску кіруючых органаў Заходняй камуны, якія былі сфарміраваны пры выпадковых абставінах з вайсковых арганізацый Заходняга фронту.
Саўнаркаму РСФСР Белнацкам прапаноўваў вырашыць беларускае тэрытарыяльнае пытанне шляхам стварэння Беларускай вобласці ў этнаграфічных межах "на правах самастойнасці ў сваім гаспадарчым і палітыка-адміністрацыйным жыцці".

Аднак знешні фактар таксама не мог быць задзейнічаны да таго часу, пакуль бальшавікі спадзяваліся на сусветную рэвалюцыю.
На працягу 1918 года рэвалюцыйныя падзеі нарасталі, у лістападзе 1918 г. у Германіі адбылася рэвалюцыя.
Меркавалася, што ў такіх умовах закрываць шлях для руху Чырвонай арміі на захад праз Беларусь для магчымай дапамогі рэвалюцыйнаму пралетарыяту немэтазгодна.
Так можна растлумачыць той факт, што ў тэлеграме У.Леніна 29 лістапада 1918 года галоўнакамандуючаму І.Вацэнісу вызначаецца неабходнасць падтрымкі савецкіх урадаў Латвіі, Літвы, Украіны і Эстляндыі і нічога не гаворыцца пра Беларусь.

Кіраўніцтва Белнацкама не пакінула без увагі змест такога важнага дзяржаўнага дакумента. У газеце "Дзянніца" быў апублікаваны артыкул З.Жылуновіча пад назвай "Як жа з Беларуссю", у якім выказваліся папрокі ў адрас Наркамнаца РСФСР на чале з І.Сталіным і кіраўніцтва Заходняй камуны аб  ігнараванні інтарэсаў беларускага народа.
Маскоўскі камітэт беларускіх секцый РКП(б), друкаваным органам якога таксама з'яўлялася "Дзянніца", 27 лістапада 1918 года выразна выказаўся за абвяшчэнне Беларускай рэспублікі

Падчас нямецкай акупацыі ў падполлі быў створаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Пасля ўступлення 10 снежня 1918 года ў Мінск войск Чырвонай арміі Савет абвясціў пра аднаўленне ў горадзе савецкай улады. У гэты дзень быў створаны Мінскі губернскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт.
Яго старшыня І.Рэйнгольд 13 снежня 1918 года  накіраваў тэлеграму Паўночна-Заходняму абласному камітэту РКП(б) з прапановай уключыць у парадак дня VI абласной партканферэнцыі пытанне аб утварэнні беларускай дзяржавы. Аднак прапанова не была падтрымана ні ў Маскве, ні абласным камітэтам РКП(б).

Нігілісітычная пазіцыя цэнтральнага савецкага кіраўніцтва і функцыянераў Заходняй камуны ў адносінах да дзяржаўнасці Беларусі вызвала занепакоенасць Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б). На канферэнцыі беларускіх секцый РКП(б), што адбылася ў Маскве 21-23 снежня, была прызнана неабходнасць стварэння Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, абрання Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) з ліку прыхільнікаў тэрміновага стварэння беларускай дзяржаўнасці ў складзе пяці чалавек на чале са З.Жылуновічам.
У далейшым Цэнтральнаму бюро далучалася склікаць пасля VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі Усебеларускі з'езд камуністаў і стварыць нацыянальны партыйны цэнтр.

Прынятыя канферэнцыяй дакументы фактычна паставілі ЦК РКП(б) перад неабходнасцю тэрмінова вырашыць праблему беларускай дзяржаўнасці.

Працяг будзе
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці

Белнацкам і яго роля ў стварэнні ССРБ
(Пачатак тут)

Разлік бальшавікоў на тое, што польская нацыянальная буржуазія не зможа пратрымацца пасля адыходу нямецкіх акупацыйных войскаў, не апраўдаўся. Сталі вядомыя прэтэнзіі польскага боку на частку этнічна беларускіх зямель.
Было вырашана стварыць уздоўж заходняй мяжы Расіі своеасаблівы "санітарны кардон" з ліку прыбалтыйскіх рэспублік, Украінскай рэспублікі, а таксама Беларускай савецкай рэспублікі.

Далей падзеі разгортваліся даволі імкліва.
25 снежня, спасылаючыся на рашэнне ЦК, І.Сталін па асабістым указанні Леніна меў размову па тэлефоне з А.Мясніковым па беларускім пытанні.

У той жа дзень І.Сталін выклікаў да сябе адказных супрацоўнікаў Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б) і ў ходзе нарады з імі прапанаваў скласці спіс кандыдатаў на замяшчэнне пасад у Часовым рабоча-сянскім урадзе Беларусі.

Праз два дні, 27 снежня 1918 года, на нарадзе работнікаў Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) і прадстаўніка Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) такія прапановы былі выпрацаваны.
А.Чарвякову было даручана падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада.

У той жа дзень, 27 снежня, І.Сталін правёў нараду ў Маскве з кіраўнікамі паўночна-заходняга абкама РКП(б) і Аблвыканкамзаха А.Мясніковым і М.Калмановічам, на якой была акрэслена тэрыторыя Беларускай рэспублікі з пяці губерняў: Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай, а таксама вызначаны склад новага ўрада (старшыня і 15 членаў) і паўнамоцтвы рэспублікі.

30 снежня 1918 года ў Смаленску пачала працу VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). У даклад старшыні Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) А.Мясніковіча па пытанні "Бягучы момант" быў уключаны пункт "Беларуская Савецкая Рэспубліка".
Ён змяшчаў прапанову "абвясціць Заходнюю Камуну самастойнай Савецкай Сацыялістычнай Беларускай Рэспублікай".
Дэлегаты пагадзіліся з такой прапановай і без абмеркавання амаль аднагалосна прынялі яе.

У пастанове аб тэрыторыі рэспублікі асноўным яе ядром лічылася Мінская, Смаленская, Магілёўская, Віцебская і Гродзенская губерні з прылеглымі да іх мясцовасцямі суседніх губерняў, населеных пераважна беларусамі.

У якасці аргумента вылучаўся міжнародны фактар: "замкнуць ланцуг самавызначыўшыхся утварэнняў".

Канферэнцыя аб'явіла сябе І з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі - КП(б)Б.

1 студзеня 1919 года быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, які быў напісаны З.Жылуновічам

5 студзеня 1919 года Часовы ўрад ССРБ пераехаў у Мінск.

Для канчатковага завяршэння працэсу дзяржаўнага будаўніцтва было вырашана склікаць Усебеларускі з'езд Саветаў.

Абвяшчэнне савецкай беларускай дзяржаўнасці мела выключнае значэнне.
З'явілася жыццяздольная аснова пабудовы нацыянальнай дзяржавы
.
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#ЛітБелССР

Утварэнне беларускай дзяржаўнасці было неадназначна ўспрынята не толькі прадстаўнікамі нацыянальных дэмакратычных партый, але і ўдзельнікамі камуністычнага руху.

Так, на пасяджэнні Асобай нарады пры Камісарыяце дзяржаўнага кантролю РСФСР 14 студзеня 1919 г. падкрэслівалася, што "для ўтварэння незалежнай ад Расіі Беларусі падстаў не маецца...." І гэта абмяркоўвалася ў той час, калі ССРБ афіцыйна існавала.

16 студзеня 1919 года на пленуме ЦК РКП(б) было прынята рашэнне выдзеліць з Беларускай рэспублікі Віцебскую, Смаленскую і Магілёўскую губерні, пакідаючы ў яе складзе Мінскую і Гродзенскую губерні.

З гэтым не пагадзілася большая частка ўрада ССРБ. У знак пратэсту ў канцы студзеня ўрад пакінулі тры наркамы - Ф.Шантыр, У.Фальскі, Я.Дыла.

На пасяджэнні Цэнтральнага бюро КП(б) 22 студзеня пры абмеркаванні даклада прадстаўніка ЦК РКП(б) А.Іофе па пытаннях тэрыторыі і федэратыўных адносін з РСФСР шэраг членаў Цэнтральнага бюро КП(б) таксама выступілі з крытыкай рашэння ЦК РКП(б) аб далучэнні этнічных беларускіх зямель да Расіі і аб'яднанні Беларусі з Літоўскай ССР. Беларускае партыйнае і савецкае кіраўніцтва патрабавала перагляду рашэння ЦК РКП(б).

У гэты час ішла падрыхтоўка І Усебеларускага з'езда Саветаў, які адбыўся 2-3 лютага 1919 года. У рабоце з'езда прыняў удзел старшыня Усерасійскага Цэнтральнага выканаўчага камітэта (УЦВУ) і сакратар ЦК РКП(б) Я.Свярдлоў, які зачытаў пастанову УЦВК ад 31 студзеня аб прызнанні незалежнасці ССРБ. З'езд прыняў Канстытуцыю рэспублікі, дэкларацыю аб устанаўленні федэратыўных сувязей з РСФСР, а таксама рашэнне аб аб'яднанні сацыялістычных рэспублік Беларусі і Літвы ў адну дзяржаву.

27 лютага 1919 года у Вільні на сумесным пасяджэнні ЦВК Літоўскай і Беларускай рэспублік было прынята рашэнне аб аб'яднанні рэспублік і стварэнні ўрада.

Савет народных камісараў Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел) узначаліў адзін з арганізатараў Кампартыі Літвы В.Міцкявічус-Капсукас.

Новае дзяржаўнае ўтварэнне так і не змагло прыступіць да рэалізацыі праграм сацыяльна-палітычнага развіцця. У лютым 1919 года урад ЛітБел ССР спрабаваў спыніць польскую агрэсію на літоўска- беларускія землі, звяртаўся "да ўсіх народаў, усіх урадаў" з заклікам мірнага вырашэння спрэчных тэрытарыяльных пытанняў.

У сувязі з захопам большай часткі тэрыторыі Літоўска-Беларускай Рэспублікі ў ліпені 1919 года на пасяджэнні ЦК КП(б)ЛіБ было прынята рашэнне аб ліквідацыі Савета абароны ЛітБел, спыненні работы СНК.

Такім чынам урад ЛітБел афіцыйна завяршыў сваю дзейнасць
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#ТрэцяяУстаўнаяГрамата

Ну што, пра так званы дзень волі?....

Адразу скажу, што я далёка не гісторык, таму не так проста было разабрацца ў гэтым пытанні. Асабліва калі існуюць два абсалютна супрацьлеглыя і ніколькі не праўдзівыя варыянты трактоўкі з'яў, што адбываліся ў перыяд 17-18 гадоў

Якія ў выніку ў мяне вывады?

1. Ці можна выданне Трэцяй устаўной граматы БНР лічыць сапраўды дэкларацыяй Незалежнасці Беларусі?

Не, няможна. Гэта хутчэй быў крок адчаю ў тых абставінах, што склаліся для Беларусі падчас акупацыі і ў выніку Брэстскага міру.
Ніякага фактычнага значэння абвяшчэнне гэтай Граматы ня мела.

2. Ці была дзейнасць кіраўніцтва БНР і выдадзеная Устаўная грамата антысавецкай і антырасійскай?

Не, не была. Калі ўчытацца ў тэкст гэтага дакумента (апублікую ніжэй), то там наадварот напісана пра тое, што "народы Беларусі разам з народамі Расіі скінулі ярмо Расійскага царызму...
Самі народы Беларусі, у особі свайго Устаноўчага Сойму, пастановяць аб будучых зьвязях Беларусі
".
Г.з. аб поўнай самастойнасці там не заяўлялася, а толькі аб тым, што Устаноўчы Сойм будзе вызначаць далейшы лёс і дзяржаўныя сувязі з іншымі краінамі.
Думаю тых, хто бачыў толькі вырваныя кавалачкі з гэтай Граматы, чакае расчараванне пры азнаямленні з поўным тэкстам.

3. Ці мае рацыю адзначаць дзень абвяшчэння Трэцяй Устаўной граматы як нейкую важную гістарычную з'яву?

Я лічу, што не. Калі ўжо што і адзначаць, то гэта  дату
Усебеларускага з'езду, які сапраўды стаў першай легітымнай спробай народнага воевыяўлення ў вырашэнні важнейшых пытанняў фарміравання беларускай дзяржаўнасці.
І асабліва дату 17 снежня, калі быў выпрацаваны тэкст пастановы аб самавызначэнні Беларусі і часовай краёвай уладзе.

Дарэчы, цяпер часта гучыць шмат непрыемнага ў бок БНР і яе кіраўніцтва. Лічу, што такое таптанее нашай гісторыі таксама няправільна і непрыемна. Трэба ацэньваць дзеянні таго часу не з сучаснай пазіцыі, а з пазіцыі тых абставін.
І вось тады стварэнне БНР выглядае як спроба стварыць сваю беларускую дзяржаву і нічога іншага.

Але то мае ўласныя думкі і разважанні.
А вы можаце рабіць свае вывады, пішыце ў іх у каментарах.
Толькі спачатку раю перачытаць папярэднія пасты на нашым канале.

https://yangx.top/verashchaka_by/1875

https://yangx.top/verashchaka_by/1911

https://yangx.top/verashchaka_by/1988

https://yangx.top/verashchaka_by/2024

https://yangx.top/verashchaka_by/2039
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917

Рэвалюцыі 1917 года і беларускае пытанне
Пачатак тут

Звесткі аб паўстанні ў Петраградзе сталі вядомыя ў Мінску 25 кастрычніка ў другой палове дня. Выканкам Мінскага Савета вывеў на вуліцы горада салдат двух запасных палкоў, вызваліў з турмы каля 800 арыштаваных.

26 кастрычніка 1917 года выканкам Мінскага Савета абвясціў аб пераходзе ўлады ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З палітычных зняволеных быў створаны першы рэвалюцыйны полк.

27 кастрычніка быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі, большасць у якім мелі эсэры, меншавікі і бундаўцы. Ён увёў у Мінск часці Каўказскай дывізіі, зняў вайсковыя пасты Мінскага Савета, адхіліў прызначаных ім камісараў.
Мінскі Савет згадзіўся на перадачу ўлады Камітэту пры ўмове, што войскі не будуць накіроўвацца на падаўленне паўстання ў Петраградзе і Маскве.

Пасля заключэння пагаднення бальшавікі правялі агітацыю сярод салдат, дзе мелі значную падтрымку. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшоў браніраваны цягнік, а таксама атрады рэвалюцыйна настроеных салдат, якія ўзялі пад абарону Мінскі Савет.

У канцы кастрычніка - пачатку лістапада 1917 года савецкая ўлада была ўсталявана ў Віцебску, Гомелі, Полацку, Оршы і іншых гарадах.

У лістападзе 1917 года адбыліся з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, ІІІ з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, ІІ з'езд армій Заходняга фронту. Яны прынялі рашэнне аб стварэнні адзінага органа кіравання.
26 лістапада сфарміраваны Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах, які ўзначаліў напачатку М.Рагазінскі, а са студзеня 1918 г. - А.Мяснікоў).
Са 170 членаў Аблвыканкамзаха беларусаў было ўсяго 3 (левыя эсэры)

Кіраўнікі створаных бальшавікамі структур не бачылі перспектыў беларускага нацыянальнага развіцця. Яны меркавалі, што стварэнне нацыянальных рэспублік стане перашкодай для сусветнай пралетарскай рэвалюцыі.
З'яўляючыся ў выключнай большасці прадстаўнікамі іншых народаў
(В.Кнорын, К.Ландар, А.Мяснікоў), яны не лічылі беларусаў асобнай нацыяй.

Працяг будзе
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917

Рэвалюцыі 1917 года і беларускае пытанне
Пачатак тут

У выніку ў нацыянальным пытанні бальшавікі Беларусі дапусцілі шэраг пралікаў.

Апублікаваная ў 1917 годзе "Дэкларацыя правоў народаў Расіі" садзейнічала стварэнню асобных дзяржаў каля меж Беларусі на аснове самавызначэння.
У лістападзе 1917 года была абвешчана Украінская Народная рэспубліка (прызнаная Савецкай Расіяй), зроблены захады па ўтварэнні Латвійскай дзяржавы.

На заходнюю, акупаваную немцамі частку Беларусі (Віленшчыну і Гродзеншчыну) прэтэндавалі Літоўская Тарыба і польскія палітыкі.
Сур'ёзную пагрозу для Беларусі стваралі размешчаныя тут арміі Заходняга фронту, якія знаходзіліся ў стадыі інтэнсіўнага распаду.
Сітуацыя яшчэ больш ускладнялася дзеяннямі 1-га польскага корпуса пад камандаваннем Ю.Доўбар-Мусніцкага.

Ва ўмовах нарастання аграрнай рэвалюцыі часці корпуса станавіліся на абарону памешчыкаў, учынялі над беларускімі сялянамі жорсткія расправы.

Беларускія нацыянальныя партыі, якія не прынялі ўладу Саветаў, пэўныя надзеі звязвалі з выбарамі ва Устаноўчы сход (лістапад 1917г.). Яны меркавалі, што метадамі парламенцкай дэмакратыі можна дасягнуць поўнага нацыянальнага самавызначэння Беларусі.

Выканкам Вялікай беларускай рады пачаў падрыхтоўку свайго Устаноўчага сходу - Усебеларускага з'езда, мэтай якога было стварэнне дэмакратычнай краёвай улады.

Адначасова ў гэтым кірунку працаваў Беларускі абласны камітэт (БАК), які быў сфарміраваны ў лістападзе 1917 г. пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў.
Беларускі абласны камітэт выступіў з прапановай аб правядзенні 15 снежня з'езда прадстаўнікоў земстваў, Саветаў сялянскіх дэпутатаў, беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, арміі, настаўніцкага саюза, кааператыўных і культурна-асветніцкіх арганізацый.