Верашчака
496 subscribers
7.44K photos
1.19K videos
4 files
1.87K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Мялецій Сматрыцкі. Працяг...

Я некалькі разоў перачытаў гэты тэкст, каб зразумець, што хацеў гэтым сказаць аўтар. Але так да канца і не зразумеў.

Хутчэй за ўсё Сматрыцкі ў гэты час больш схіляўся да ўніяцтва. І на ўсход, у Канстанцінопаль і Ерусалім, адправіўся з мэтай знайсці там падтрымку сваіх ідэй аб тым, што каталіцкая і праваслаўная царква мала чым адрозніваюцца па сутнасці і што можна знайсці нейкія агульныя шляхі да сусветнай уніі. Але нічога гэтага не знайшоў і расчараваўся.

А па вяртанні на радзіму атрымаў падазрэнні і непрыязнасць ад сваіх аднаверцаў.

Усё вышэй пералічанае ў рэшце рэшт прывяло да яго рашэння прыняць унію. Чаму безумоўна былі радыя, як уніяцкія вышэйшыя духоўныя асобы, так і каталіцкія. Бо навыкі і здольнасці Сматрыцкага былі ўсім добра вядомыя.

Ну і безумоўна гэта была вялікая страта для праваслаўнага духавенства і ўдар па яе аўтарытэту.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Сапраўдны цуд». У Нацыянальным мастацкім музеі пад работай вядомага мастака выявілі яшчэ адну карціну

«Дзяўчына» Філіпа Малявіна была створана на мяжы 1900-х і ўжо даўно знаходзіцца ў экспазіцыі мастацкага музея. Гэтая работа ўдзельнічала ў выставах, прысвечаных творчасці мастака, і іншых праектах.

У 2023-м пачалася планавая рэстаўрацыя карціны, і мастак-рэстаўратар Юлія Місючэнка выявіла, што пад карычневым пластом знаходзіцца іншае палатно. У выніку на рэстаўрацыйным савеце прынялі рашэнне раздубліраваць два малюнкі, і пасля ўсіх рэстаўрацыйных работ у музеі з'явілася яшчэ адна карціна — нацюрморт з кветкамі.
У 1762 годзе Шклоў атрымаў магдэбургскае права, а разам з ім — пячатку і герб з выявай рукі, якая трымае бязмен. Ужо ў тыя часы Шклоў быў даволі прагрэсіўным горадам, дзе развіваліся рамёствы, прамысловасць, квітнеў гандаль. Таму знак шаляў зусім не выпадковы. Шалі таксама з'яўляюцца эмблемай справядлівасці, закона і правасуддзя.

З тых часоў гэты сімвал не змяніўся. Гараджане захавалі свой гістарычны герб і ганарацца ім. Сёння ён вянчае шпіль гарадской ратушы, выкарыстоўваецца на розных указальніках і ў памятных месцах.
Forwarded from Лёгкая Мова
Вось вам харошага Мурчыка на добрую ноч 🐱
#МіфыЛегендыБеларусі

Начніцы

Начніцы часцей за ўсё гуляюць улетку, калі лес убярэцца ў лісце, на паплавах зацвітуць кветкі, на палетках закаласіцца жыта, а ўсюды так стане хораша, што, здаецца, усё жыццё сядзеў бы сярод зялёных, пахучых лісцяў і красак, якія спавіваюць і поле, і поплаў, і лес.

Але так не бывае, каб усё добра было. Калі навокал прыгожа, а на сэрцы радасна, дык абавязкова бяда зусім блізка.

Толькі сонейка схаваецца за лес — лясныя нетры напаўняюцца ўсялякімі галасамі. Рагочуць, гойдаючыся на галінах, русалкі, ломяць дрэвы лесавікі, пагрозліва трашчыць нечысць, з лазовых кустоў выбягае чарада начніц. Хапае тады жаху добрым людзям.

Аднойчы напачатку лета захацелі мы з Данілам налавіць уюноў. Узялі сакі і папхнуліся да возера. Возера плыткае, адна гразюка, а ўюноў — хоць шуфлем шуфлюй. Як бачыш налавілі паўчоўна. Больш нельга, бо човен ваду зачэрпвае. Ледзь прыпхаліся да берага. Знайшлі сухі грудок і заначавалі пад вярбою.

Толькі закурылі люлькі, як раптам паблізу штосьці заверашчала, запішчала і так зарагатала — аж лес захістаўся. Трэба хутчэй вогнішча класці, бо агню ўсялякая нечысць баіцца. А тут, як на бяду, на грудку няма ні галля сухога, ні карчоў старых. Сядзім і ляскаем зубамі ад страху.

Ноч выдалася хмурная, мала што відаць праз галіны вярбы. Пачалі мы пільней прыглядацца, што вакол нас робіцца. Пасярэдзіне возера густы туман стаіць, а ў тумане штосьці мітусіцца, быццам дзяўчаты фартухамі махаюць. Адразу здагадаліся, што начніцы ігрышча спраўляюць.
Ледзь перачакалі ноч.

Пачало, дзякаваць Богу, світаць. Прылеглі, каб хоць трохі адпачыць. Не змаглі — рогат і піск не сунімаліся. Няма чаго рабіць: падняліся мы і падыбалі да ракі.

Адно прадзерліся праз лазу — выскачылі з кустоў начніцы. Падбеглі да ракі і — плюх! плюх! — у ваду.
Мільганулі і больш мы іх не бачылі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзень добры ўсім!
Беларускай эстрады вам крыху
#ХвілінкаРэтра

Савецкія плакаты, прысвечаныя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі
Спадарства, шчыра віншуем вас са Святам!

🔥 Кастрычніцкая рэвалюцыя - гэта падзея, якая пазбавіла народы ад прыгнёту царызму Расійскай імперыі, абудзіла ў іх нацыянальную самасвядомасць і адчыніла шлях да ўласнай дзяржаўнасці!

Ура, таварышы!!!
Forwarded from Звязда
🗓Прэзідэнт павіншаваў беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.


Падзеі восені 1917 года прымусілі свет пачуць голас народа, які смела і адкрыта заявіў аб сваёй шматвяковай мары. Аб’яўленне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі стала сапраўды трыумфам гістарычнай справядлівасці.

Невычэрпная любоў да Радзімы, працавітасць і адзінства дапамаглі нашым продкам прайсці ўсе выпрабаванні і абараніць права свабодна жыць на роднай зямлі.

Выбраўшы ў XXІ стагоддзі самастойны шлях, мы захоўваем нязменныя арыенціры савецкай эпохі: ад ідэалаў сацыяльнай роўнасці і гуманізму да каштоўнасцяў міру і сяброўства народаў. Аберагаючы дасягнутае папярэднікамі, натхняючыся іх подзвігамі, упэўнена пішам новую старонку ў тысячагадовым летапісе беларускага народа.

Дарагія таварышы, у гэты знамянальны дзень жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.


zviazda.by
У нас на канале некалі публікаваліся пасты пра гісторыю стварэння беларускай дзяржаўнасці ў выніку рэвалюцыі 1917 года. Думаю, будзе дарэчы апублікаваць іх ізноў.

Згодныя? Стаўце 👍👎
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917

Рэвалюцыі 1917 года і беларускае пытанне
Пачатак тут

Звесткі аб паўстанні ў Петраградзе сталі вядомыя ў Мінску 25 кастрычніка ў другой палове дня. Выканкам Мінскага Савета вывеў на вуліцы горада салдат двух запасных палкоў, вызваліў з турмы каля 800 арыштаваных.

26 кастрычніка 1917 года выканкам Мінскага Савета абвясціў аб пераходзе ўлады ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З палітычных зняволеных быў створаны першы рэвалюцыйны полк.

27 кастрычніка быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі, большасць у якім мелі эсэры, меншавікі і бундаўцы. Ён увёў у Мінск часці Каўказскай дывізіі, зняў вайсковыя пасты Мінскага Савета, адхіліў прызначаных ім камісараў.
Мінскі Савет згадзіўся на перадачу ўлады Камітэту пры ўмове, што войскі не будуць накіроўвацца на падаўленне паўстання ў Петраградзе і Маскве.

Пасля заключэння пагаднення бальшавікі правялі агітацыю сярод салдат, дзе мелі значную падтрымку. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшоў браніраваны цягнік, а таксама атрады рэвалюцыйна настроеных салдат, якія ўзялі пад абарону Мінскі Савет.

У канцы кастрычніка - пачатку лістапада 1917 года савецкая ўлада была ўсталявана ў Віцебску, Гомелі, Полацку, Оршы і іншых гарадах.

У лістападзе 1917 года адбыліся з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, ІІІ з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, ІІ з'езд армій Заходняга фронту. Яны прынялі рашэнне аб стварэнні адзінага органа кіравання.
26 лістапада сфарміраваны Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах, які ўзначаліў напачатку М.Рагазінскі, а са студзеня 1918 г. - А.Мяснікоў).
Са 170 членаў Аблвыканкамзаха беларусаў было ўсяго 3 (левыя эсэры)

Кіраўнікі створаных бальшавікамі структур не бачылі перспектыў беларускага нацыянальнага развіцця. Яны меркавалі, што стварэнне нацыянальных рэспублік стане перашкодай для сусветнай пралетарскай рэвалюцыі.
З'яўляючыся ў выключнай большасці прадстаўнікамі іншых народаў
(В.Кнорын, К.Ландар, А.Мяснікоў), яны не лічылі беларусаў асобнай нацыяй.

Працяг будзе
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917

Рэвалюцыі 1917 года і беларускае пытанне
Пачатак тут

У выніку ў нацыянальным пытанні бальшавікі Беларусі дапусцілі шэраг пралікаў.

Апублікаваная ў 1917 годзе "Дэкларацыя правоў народаў Расіі" садзейнічала стварэнню асобных дзяржаў каля меж Беларусі на аснове самавызначэння.
У лістападзе 1917 года была абвешчана Украінская Народная рэспубліка (прызнаная Савецкай Расіяй), зроблены захады па ўтварэнні Латвійскай дзяржавы.

На заходнюю, акупаваную немцамі частку Беларусі (Віленшчыну і Гродзеншчыну) прэтэндавалі Літоўская Тарыба і польскія палітыкі.
Сур'ёзную пагрозу для Беларусі стваралі размешчаныя тут арміі Заходняга фронту, якія знаходзіліся ў стадыі інтэнсіўнага распаду.
Сітуацыя яшчэ больш ускладнялася дзеяннямі 1-га польскага корпуса пад камандаваннем Ю.Доўбар-Мусніцкага.

Ва ўмовах нарастання аграрнай рэвалюцыі часці корпуса станавіліся на абарону памешчыкаў, учынялі над беларускімі сялянамі жорсткія расправы.

Беларускія нацыянальныя партыі, якія не прынялі ўладу Саветаў, пэўныя надзеі звязвалі з выбарамі ва Устаноўчы сход (лістапад 1917г.). Яны меркавалі, што метадамі парламенцкай дэмакратыі можна дасягнуць поўнага нацыянальнага самавызначэння Беларусі.

Выканкам Вялікай беларускай рады пачаў падрыхтоўку свайго Устаноўчага сходу - Усебеларускага з'езда, мэтай якога было стварэнне дэмакратычнай краёвай улады.

Адначасова ў гэтым кірунку працаваў Беларускі абласны камітэт (БАК), які быў сфарміраваны ў лістападзе 1917 г. пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў.
Беларускі абласны камітэт выступіў з прапановай аб правядзенні 15 снежня з'езда прадстаўнікоў земстваў, Саветаў сялянскіх дэпутатаў, беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, арміі, настаўніцкага саюза, кааператыўных і культурна-асветніцкіх арганізацый.

Працяг будзе