Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
У Будслаўскім касцёле пад пластамі сажы і старой фарбы на купале быў выяўлены жывапіс, які аказваецца там быў
31 кастрычніка з санктуарыя Маці Божай Будслаўскай знік яшчэ адзін знак пажару 11 мая 2021 года — страховачная канструкцыя, усталяваная пад купалам базылікі
Працы ўнутры купала ў 2022 і 2023 гадах дазволілі знайсці там невядомыя раней роспісы. Пасля дэмантавання страхоўкі іх можа пабачыць у касцёле кожны жадаючы. Далейшыя працы з жывапісам купала плануецца праводзіць пры наяўнасці фінансавання, якога пакуль не стае.
Крыніца: budslau

#НамПішуць
Во, сёння ў краме ўбачыў такі алей, Палескі....зроблена ў Самарскай вобласці ))
👉 Той самы прыклад, калі суседзі больш паважаюць беларусаў, чым яны самі.
І тут дарэчна будзе яшчэ раз перачытаць урывак з ліста Я.Коласа пра стан беларускай мовы https://yangx.top/verashchaka_by/9061

#ЛюдзіБеларусі
6 лістапада 1800 года нарадзіўся Леанард Ходзька, беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец.
Больш падрабязна чытайце далей 👇

6 лістапада 1800 года нарадзіўся Леанард Ходзька (в.Абарок Маладзечанскі раён) - шматгранная і неацэнная ў поўнай ступені асоба.
Ён вядомы ў першую чаргу як сакратар кампазітара і грамадскага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага. Але ж Ходзька і сам вызначаўся як гісторык, выдавец, пісьменнік, архівіст.
Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Член таварыства філарэтаў, у якім ён зблізіўся з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашам Занам. 3 1819 года — сакратар кампазітара М. К. Агінскага. Аўтар паэмы «Залессе», у якой услаўляў прыгажосць Смаргоншчыны, зрабіў малюнкі маёнтка Агінскага ў Залессі.
Менавіта ён адкрыў для Заходняй Еўропы польскую нацыянальнасць Мікалая Каперніка, стаў ініцыятарам пазначэння на трыумфальнай працы ў Парыжы імёнаў слаўных генералаў Рэчы Паспалітай і ваяроў ВКЛ.
Большую частку жыцця правёў у вымушанай міграцыі. Удалечыні ад радзімы ён збіраў дакументы па гісторыі Рэчы Паспалітай (сучасных Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны). Усяго было сабрана 125 тамоў матэрыялаў.
Леанард выдаў мемуары Агінскага, двухтомнік вершаў Міцкевіча, кнігі Бакуніна, Лялевеля і інш. Калі ж на актуальную тэму не было адпаведнага твора - пісаў сам. Ён стаў аўтарам біяграфіі Тадэвуша Касцюшкі, "Генеалогіі князёў Агінскіх...", "Гісторыі польскіх легіёнаў" і інш.

#МоваНашаРодная
#ЛістЗаМову
"Саюзы кампазітараў і мастакоў таксама адмовіліся ад свае мовы.
Ну, няхай у іх іншыя сродкі выражэння думак і пачуццяў, не моўныя. Аднак, зрабіць уклад у нацыянальнае мастацтва і музыку, не ведаючы мовы народа, немагчыма.
Мова – важнейшы элемент нацыянальнай формы, не ведаючы яе, не карыстаючыся ёю, ні мастак, ні кампазітар не здолеюць аўладаць усімі духоўнымі багаццямі народа."
Я.Колас
25.05.1956

#ДумкіЎслых
Назіраю за суполкай абшчэственныхвар'ятаў актывістаў, якія змагаюцца з шыльдамі, перцамі, мукой, назвай краіны, беларускамоўнымі блогерамі, якіх гвалціць праз вушы гук беларускай мовы ў транспарце і так агідна і брыдка ад іх нешта.....
Кажуць, што для іх руская мова родная, таму яны такія. Ну дык хто не дае ім папулярызаваць родную рускую мову праз свае старонкі і блогі? Чаму не публікаваць прыгожыя вершы і прозу, не расказваць пра кніжныя навінкі, пра даследванні мовазнаўцаў? Чаму не арганізаваць цікавыя мерапрыемствы, флэшмобы, апытанкі пра любімую рускую мову?
Думаеце, ім яно трэба?! Большасць з гэтых "рускоязычных пророссийцев" пішуць з такімі памылкамі на рускай мове, што кроў з вачэй! Бязграматныя невукі з абмежаваным светапоглядам, звар'яцелыя ад таго, што самі прызначылі сабе права ўказваць іншым, што любіць, што святкаваць, як жыць!
Што можна сказаць? На розум прыходзяць радкі з вядомай байкі:
- Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала!
Проста праціўна ўсведамляць, што сярод нас жывуць і дыхаюць адным паветрам людзі, якія супраць усяго таго, што робіць нас беларусамі. Супраць беларускай мовы, супраць матываў нашага арнамента, супраць гісторыі беларускай дзяржаўнасці, супраць прызнання нас асобным народам. Гэта проста ў галаву не ўкладваецца! Нейкі бздур! Як такое наогул магчыма!?
І як можна называць такіх людзей, якімі словамі?
Па мне, гэта праўда нейкія вар'яты!
Зоя С
Назіраю за суполкай абшчэственных

#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
Мялецій Сматрыцкі. Працяг...
Я некалькі разоў перачытаў гэты тэкст, каб зразумець, што хацеў гэтым сказаць аўтар. Але так да канца і не зразумеў.
Хутчэй за ўсё Сматрыцкі ў гэты час больш схіляўся да ўніяцтва. І на ўсход, у Канстанцінопаль і Ерусалім, адправіўся з мэтай знайсці там падтрымку сваіх ідэй аб тым, што каталіцкая і праваслаўная царква мала чым адрозніваюцца па сутнасці і што можна знайсці нейкія агульныя шляхі да сусветнай уніі. Але нічога гэтага не знайшоў і расчараваўся.
А па вяртанні на радзіму атрымаў падазрэнні і непрыязнасць ад сваіх аднаверцаў.
Усё вышэй пералічанае ў рэшце рэшт прывяло да яго рашэння прыняць унію. Чаму безумоўна былі радыя, як уніяцкія вышэйшыя духоўныя асобы, так і каталіцкія. Бо навыкі і здольнасці Сматрыцкага былі ўсім добра вядомыя.
Ну і безумоўна гэта была вялікая страта для праваслаўнага духавенства і ўдар па яе аўтарытэту.

Forwarded from Onlíner па-беларуску
«Сапраўдны цуд». У Нацыянальным мастацкім музеі пад работай вядомага мастака выявілі яшчэ адну карціну
«Дзяўчына» Філіпа Малявіна была створана на мяжы 1900-х і ўжо даўно знаходзіцца ў экспазіцыі мастацкага музея. Гэтая работа ўдзельнічала ў выставах, прысвечаных творчасці мастака, і іншых праектах.
У 2023-м пачалася планавая рэстаўрацыя карціны, і мастак-рэстаўратар Юлія Місючэнка выявіла, што пад карычневым пластом знаходзіцца іншае палатно. У выніку на рэстаўрацыйным савеце прынялі рашэнне раздубліраваць два малюнкі, і пасля ўсіх рэстаўрацыйных работ у музеі з'явілася яшчэ адна карціна — нацюрморт з кветкамі.

У 1762 годзе Шклоў атрымаў магдэбургскае права, а разам з ім — пячатку і герб з выявай рукі, якая трымае бязмен. Ужо ў тыя часы Шклоў быў даволі прагрэсіўным горадам, дзе развіваліся рамёствы, прамысловасць, квітнеў гандаль. Таму знак шаляў зусім не выпадковы. Шалі таксама з'яўляюцца эмблемай справядлівасці, закона і правасуддзя.
З тых часоў гэты сімвал не змяніўся. Гараджане захавалі свой гістарычны герб і ганарацца ім. Сёння ён вянчае шпіль гарадской ратушы, выкарыстоўваецца на розных указальніках і ў памятных месцах.