#СучаснаяБеларусь
#ЛюдзіБеларусі
Беларуска Наталля Дарошка стала пераможцай "Місіс Сусвет-2024"
Міжнародны конкурс прайшоў у Паўднёвай Карэі. Беларуска абышла ўдзельніц з Азіі, Еўропы, ЗША і пастсавецкай прасторы.
Конкурс праводзіцца з 2007 года для замужніх, разведзеных або аўдавелых жанчын ад 18 да 55 гадоў. І з'яўляецца не проста аглядам прыгажосці, але і сацпраектам, дзе ўдзельніцы асвятляюць важныя праблемы.
@SPUTNIKBY

14 кастрычніка 1899 года нарадзіўся (в. Слабада-Кучынка Слуцкага павету) Адам Антонавіч Бабарэка, беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца.
Удзельнік антыпольскага падполля і партызанскага руху, арыштаваны польскімі ўладамі (1920).
Пасля вызвалення зноў працаваў настаўнікам, загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. Служыў у Чырвонай Арміі. Пераехаўшы ў Мінск, працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь». Быў адным з арганізатараў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Узвышша».
Быў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Камуністычным універсітэце Беларусі, а з 1928 года — асістэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ.
Распрацоўваў метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства і эстэтыкі, прынцыпы народнасці, сацыяльнай і эстэтычнай каштоўнасці літаратуры, даследаваў гісторыю беларускай літаратуры, творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, К. Чорнага і інш.
Адстойваў правы на вольнае творчае самавыяўленне. У 1925 выдаў кнігу «Апавяданьні».

20 кастрычніка 1733 года — нарадзіўся (мястэчка Лагішына Пінскага павету) Адам Станіслаў Нарушэвіч, рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, паэт і асветнік. Пісар вялікі літоўскі.
З шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу Вадвіч, сын Юрыя, лоўчага пінскага, і Паўліны з Абрамовічаў.
Аўтар шматлікіх одаў, ідыліяў, сатырычных і лірычных твораў, баек. Збіраў гістарычныя крыніцы, здымаў копіі з гістарычных дакументаў. Назапашаны ім 231 том матэрыялаў, т.зв. «тэчка Нарушэвіча», мае вялікую каштоўнасць і для сучаснай навукі.
На фарміраванне ягоных поглядаў паўплывалі ідэалогія Вальтэра, Мантэск’ё і іншых асветнікаў
Падрабязна чытайце тут
https://pinsklib.by/naruszewicz-adam/

23 кастрычніка 1816 года – нарадзіўся Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і даследчык фальклору, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульга» (тэматычна звязаная з барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў».
Першым пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод».
Беларускія творы з-за цэнзурных умоў не друкаваліся. У 1850-я арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку.

24 кастрычніка 1743 года нарадзіўся (г. Пінск) Рафал Чарвякоўскі, беларускі хірург, вучоны.
У 1771 годзе паступіў у Рымскі ўніверсітэт (Папская дзяржава), дзе 16 сакавіка 1776 года атрымаў ступень доктара медыцыны.
Аўтар 12 тамоў па хірургіі. Вынаходнік некалькіх хірургічных прылад і спосабаў умяшання.
У 1777 годзе рымскі папа Пій VІ вызваліў Рафала Чарвякоўскага па яго ўласнай просьбе ад духоўнага звання, бо тое было несумяшчальным з лячэннем жанчын.
Праходзіў урачэбную практыку ў шпіталях сталіц шасці дзяржаў Заходняй Еўропы.
Выкладаў медыцыну ў Галоўнай кароннай школе (Кракаўскі Ягелонскі ўніверсітэт).
У 1780 годзе атрымаў званне прафесара. Тут заснаваў кафедру анатоміі, хірургіі і акушэрства і стаў іх першым выкладчыкам.
У Кракаве ў 1989 годзе быў усталяваны помнік Рафалу Чарвякоўскаму. Пра ўшанаванне гэтага выбітнога беларускага дзеяча ў нас інфармацыі не знайшла. Калі ў вас што ёсці - дзяліцеся.

25 кастрычніка 1884 года — нарадзіўся (в. Наройкі Бельскага павету Гродзенскай губерні) Сяргей Антонавіч Дубінскі, беларускі археолаг, гісторык.
Пасля заканчэння Пецярбурскага ўніверсітэта ў 1924 годзе працаваў у Мінску, быў членам гісторыка-археалагічнай камісіі.
З 1928-га — навуковы супрацоўнік Інбелкульта, з 1929 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Адзін з «бацькоў беларускай археалогіі». Падрыхтаваў і выдаў першую «Бібліяграфію па археалогіі Беларусі і сумежных краін» (Мінск, 1933), дзе названы шэраг археалагічных помнікаў і на Койданаўшчыне.
Разам з Аляксандрам Ляўданскім, Аляксандрам Каваленем з’яўляецца адным з аўтараў трохтомнага выдання «Прац» — навуковага зборніка Інбелкульта па археалогіі.
Пра станаўленне археалагічнай навукі ў БССР можна пачытаць тут

30 кастрычніка 1728 года нарадзіўся (в. Саломенка Гродзенскага павета) Марцін Пачобут-Адляніцкі, астраном, асветнік. Рэктар Віленскай акадэміі, член-карэспандэнт Лонданскага каралеўскага таварыства і Французскай акадэміі навук.
З шляхецкага роду Пачобутаў-Адляніцкіх герба Малая Пагоня, сын Казіміра, абознага гродзенскага, і Алены з Глябовічаў.
Пад яго кіраўніцтвам у астранамічнай абсерваторыі на працягу больш як 30 гадоў вяліся даследаванні ў галіне астранамічнай навукі і практыкі, у тым ліку назіранні за зоркамі і планетамі Сонечнай сістэмы.
Заснавальнік навуковай школы, у якую ўваходзілі аб'яднаныя вакол Віленскай абсерваторыі навукоўцы-астраномы. Прадстаўнікі гэтай школы прызнавалі аб'ектыўнасць навакольнага свету і магчымасць усебаковага яго вывучэння і пазнання.
Больш падрабязна чытайце тут

#Літаратура
3 лістапада 1882 года нарадзіўся класік беларускай літаратуры - Якуб Колас
📌 Дэбютаваў у друку вершам «Наш родны край» у газеце «Наша доля» за 1 верасня 1906 г.
📌 Працаваў настаўнікам, браў удзел у нелегальных гуртках і нават адкрыў падпольную школу.
📌 Атрымаў 3 гады турмы за ўдзел у настаўніцкім руху, які "падрываў устоі імперыі".
📌 Быў падпаручнікам на Румынскім фронце падчас І Сусветнай вайны.
📌 У 1923 г. асобнай кнігай выйшаў самы знакаміты твор класіка - паэма "Новая зямля".
📌 У 1926 г. стаў народным пісьменнікам, але ў 1930-ых неаднойчы трапляў пад увагу НКУС.
📌 Па вайне працаваў у АН БССР.
📌 У 1954 г. скончаная трылогія "На ростанях".
📌 У 1956 годзе Якуб Колас звярнуўся да ЦК кампартыі з лістом пра месца і стан беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапаноўваў меры яе абароны.
📌 Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
📌 У Мінску працуе Дзяржаўны музей Якуба Коласа, філіялы знаходзяцца ў Стаўбцоўскім раёне: у Акінчыцах, Смольні, Мікалаеўшчыне і Альбуці.

📝4 лістапада 1887 года нарадзіўся Дзмітрый Фёдаравіч Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменнік, грамадзкі і дзяржаўны дзеяч.
Удзельнік рэвалюцыі 1905–1907 гадоў. У 1918 годзе — сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыяту. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты «Дзянніца».
З 1 студзеня і па 3 лютага 1919 года — старшыня Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.
Аўтар раманаў «Сокі цаліны» і «Перагуды»; зборнікаў вершаў: «Песні працы і змагання», «Урачыстасць»; зборнікаў п’ес: «Хвалі жыцця», «Сацыялістка», «На стыку», «Дзве сілы»; зборнікаў апавяданняў: «Трэскі на хвалях» і «Прысады»; публіцыстычных нарысаў «Па чатырох краінах»; артыкулаў па літаратурнай крытыцы і пра падзеі сведкам якіх ён быў.
Быў знаёмы і падтрымліваў сяброўскія, творчыя сувязі й вёў перапіску з Юліасам Фучыкам, Здэнекам Неедлым, Іаганесам Бехерам, Францам Вайскопфам і іншымі
Падрабязна пра яго лёс і адданасць Радзіме чытайце тут

6 лістапада 1800 года нарадзіўся Леанард Ходзька, беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец.
Больш падрабязна чытайце далей 👇

6 лістапада 1800 года нарадзіўся Леанард Ходзька (в.Абарок Маладзечанскі раён) - шматгранная і неацэнная ў поўнай ступені асоба.
Ён вядомы ў першую чаргу як сакратар кампазітара і грамадскага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага. Але ж Ходзька і сам вызначаўся як гісторык, выдавец, пісьменнік, архівіст.
Вучыўся ў Віленскім універсітэце. Член таварыства філарэтаў, у якім ён зблізіўся з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашам Занам. 3 1819 года — сакратар кампазітара М. К. Агінскага. Аўтар паэмы «Залессе», у якой услаўляў прыгажосць Смаргоншчыны, зрабіў малюнкі маёнтка Агінскага ў Залессі.
Менавіта ён адкрыў для Заходняй Еўропы польскую нацыянальнасць Мікалая Каперніка, стаў ініцыятарам пазначэння на трыумфальнай працы ў Парыжы імёнаў слаўных генералаў Рэчы Паспалітай і ваяроў ВКЛ.
Большую частку жыцця правёў у вымушанай міграцыі. Удалечыні ад радзімы ён збіраў дакументы па гісторыі Рэчы Паспалітай (сучасных Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны). Усяго было сабрана 125 тамоў матэрыялаў.
Леанард выдаў мемуары Агінскага, двухтомнік вершаў Міцкевіча, кнігі Бакуніна, Лялевеля і інш. Калі ж на актуальную тэму не было адпаведнага твора - пісаў сам. Ён стаў аўтарам біяграфіі Тадэвуша Касцюшкі, "Генеалогіі князёў Агінскіх...", "Гісторыі польскіх легіёнаў" і інш.

8 лістапада 1784 года нарадзіўся Тэадор Нарбут (Фёдар Яўхімавіч Нарбут), гісторык, археолаг, інжынер.
Скончыў Віленскі ўніверсітэт. Служыў ваенным інжынерам у Пецярбургу, быў у складзе камісіі, якая займалася рэгуляцыяй рэчышча Нёмана.
У 1806–1809 гадах удзельнічаў у войнах з Францыяй і Швецыяй.
Аўтар праекта і кіраўнік будаўніцтва Бабруйскай крэпасці.
У 1810 годзе праводзіў археалагічныя даследаванні курганоў каля Рагачова.
Пасля 1812 г. пасяліўся ў Шаўрах, займаўся гістарычнымі даследаваннямі.
Аўтар 9-томнай «Старажытнай гісторыі літоўскага народа», якая ахоплівае час да Люблінскай уніі 1569 г. Выкарыстоўваў кнігі і рукапісы бібліятэк Храптовічаў у Шчорсах.
Меў сваю багатую бібліятэку, у якой знаходзіліся старажытныя рукапісы, выпіскі з Тайнага архіва ў Кёнігсбергу, Метрыкі ВКЛ.
У 1856 годзе выдаў «Малыя гістарычныя творы па гісторыі Літвы», у 1846-м апублікаваў «Хроніку Быхаўца».