Верашчака
496 subscribers
7.43K photos
1.19K videos
4 files
1.86K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

З гэтых урыўкаў з кнігі бачым, што праваслаўныя таксама нападалі на ўніятаў, у тым ліку на вышэйшае духавенства. І гэта пры тым, што новы кароль РП значна палепшыў умовы для праваслаўных.

Чаму так адбывалася, даведаемся ў наступны раз. Бо прычыны для гэтага дакладна былі....
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Не гледзячы на пастановы караля вярнуць забраныя ўніятамі цэрквы праваслаўным, вяртаць іх прыходзілася сілай, уніяты іх не аддавалі, аказвалі супраціўленне, звярталіся да мясцовых судоў, якія выносілі заўсёды прысуды на карысць уніятаў.

Як такое магло быць? І чаму? У кнізе пра гэта не згадваецца. У галаву напрошваецца толькі адзін варыянт. Ўніятам так дапамагалі езуіты хутчэй за ўсё. Упэўнены, што яны непасрэдна самі давалі такія прамыя саветы ўніятам - не гледзячы на пастановы караля і сеймаў, любым коштам нічога не аддаваць праваслаўным, а там як-небудзь разбярэмся.

У выніку дайшло ўсё да таго, што кароль і сейм абавязалі судовыя справы паміж уніятамі і праваслаўнымі разглядаць на сеймах і там іх зацвярджаць.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Тут Мітрапаліт Макарый у сваёй кнізе ўзгадвае пра праваслаўных казнадзеяў (прапаведнікаў). Яны пачалі дзейнічаць у РП па прыкладу каталіцкіх і, мабыць, пратэстантскіх прапаведнікаў.

Атрымліваецца, што праваслаўныя ў тыя часы шмат чаго капіравалі ад католікаў - і метады распаўсюджвання веры, і навучальныя ўстановы. І гэта пры тым, што духавенства абодвух канфесій ставіліся адна да другой варожа.

Можна адзначыць, што канкурэнцыя паміж рознымі канфесіямі ў РП спрыяла агульнаму развіццю адукацыі і асветы.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Чым бліжэй да сярэдзіны XVII ст., тым часцей будзем узгадваць пра казакоў, як абаронцаў праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай.

Калі вы ўважліва чыталі мінулыя ўрыўкі з кнігі, то маглі заўважыць, што ўніяты больш актыўна дзейнічалі на сучасных беларускіх землях і на Валыні.

У гэтым тэксце параўноўваецца становішча праваслаўных на беларускіх землях (Вільня, Полацк) і на ўкраінскіх. Гэта розніца і паўплывала на далейшую гісторыю нашых народаў, якая адбілася ў рэшце рэшт на фарміраванні нашых нацыянальнасцей у будучыні.

Пра гэта мы яшчэ не раз узгадаем пазней.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Адной з галоўных мэт уніятаў у сваёй дзейнасці была мэта мець сваіх сенатараў у сейме. І памятаем, як нічога ў іх не атрымлівалася ў гэтай безнадзейнай справе. І толькі ў 1624 г. у іх атрымалася заняць тры месцы ў Сейме.

Але ў 1646 г., дзякуючы новаму каралю, у сейме было ўжо і як мінімум тры праваслаўных сенатары, вядомыя прозвішчы абаронцаў праваслаўя ў РП - Аляксандр Агінскі, мінскі ваявода, Адам Кісель, кіеўскі кашталян, Багдан Статкевіч, навагрудскі кашталян.

Узгадваецца тут яшчэ і адна з галоўных прычын распаўсюджвання ўніі. Гэта пераход праваслаўнай знаці ў унію і каталіцтва (у каталіцтва значна больш). Аўтар называе гэта здрадай. І часта ў нас таксама можна чуць такую думку.

А як лічыце вы?
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

(працяг)
Мне здаецца, што гэта быў з большага асабісты выбар знаці. У каталіцтве і польскасці яны бачылі пэўны прэстыж, магчымасць зблізіцца з Еўропай, у рэшце рэшт шляхецкія вольнасці. Гэты працэс можна параўнаць з XX ст., калі беларусы, пераязджаючы ў гарады, адракліся ад роднай мовы на карысць рускай, як больш перспектыўнай, культурнай, навуковай.

Мы ж за гэта не можам вінаваціць народ і называць гэтых людзей здраднікамі. У такія ўмовы ён трапіў. Таму чаму мы павінны лічыць здраднікамі нашых продкаў з шляхты?
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

(працяг)

Пункт а) таксама адпавядае і асабістым мэтам Хмяльніцкага і саміх казакоў.

Пункт б) - ніводнай мэце, толькі асабістай гетмана.

Пункт в) - часткова мэце #2. Паны аддавалі свае землі ў арэнду габрэям, якія жорстка эксплуатавалі сялян.

Пункт г) - адкладзеная мэта #2.
Пункт д) - мэце #2.
Пункт е) - мэце #2.

Якія высновы тут можна зрабіць?
1) Антыфеадальнай барацьбы мы тут не бачым. Казакі не прапанавалі народу і сялянам ніякай альтэрнатывы па гэтаму пытанню.
2) Больш за ўсё абаронена правоў саміх казакоў і праваслаўнай шляхты, часткова - праваслаўнай царквы
3) Усе патрабаванні тычацца толькі ўкраінскіх зямель. Беларускае насельніцтва ВКЛ, атрымоўваецца, Хмяльніцкі выкарыстаў ў сваёй барацьбе ў тактычных мэтах - не даць ударыць войску ВКЛ з тылу. Такі расклад вызначыў у далейшым розныя шляхі станаўлення і фарміравання ўкраінскага і беларускага народаў.
4) Гэтыя гістарычныя падзеі + Валынскія падзеі 1943 г. зрабілі палякаў і ўкраінцаў заклятымі ворагамі, што можна назіраць і зараз.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

1649-ы год. Прыгнечаныя і забітыя праваслаўныя манахі і духавенства запрашаюцца ў Маскву для адукацыі і асветы мясцовага духавенства 😏
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Уз'яднанне ўкраінскага і рускага народаў. Пераяслаўская рада. Багдан Хмяльніцкі. Такой мы ведаем гісторыю таго перыяду з савецкіх падручнікаў.

Прыгнёт праваслаўнай царквы і праваслаўных у Рэчы Паспалітай.

І што мы тут бачым? Нешта праваслаўнае духавенства было не ў захапленні ад перспектывы ўз'яднання па агучанных у тэксце прычынах....
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Эпізод з гісторыі вайны Рэчы Паспалітай з Масквой 1654-1667 гг.

Зварот архімандрыта Слуцкага Троіцкага манастыра Феадосія Васілевіча, які вясной 1655 года знаходзіўся ў стане войска Радзівіла, якое аблажыла Магілёў, да жыхароў горада, якія перайшлі на бок Масквы.

Што тут цікавага. Як гэтыя нашы землі ў тыя часы называлі сучаснікі - Літоўскі край, Літва.