Верашчака
480 subscribers
6.34K photos
918 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ЛюдзіБеларусі

💥 Знайшла першага беларускамоўнага блогера, які ўдзельнічаў у Форуме!

Знаёмцеся! Дзяніс Трафімчык

Спасылка на ягоны тыкток 👇

https://www.tiktok.com/@trofimchik_7?_t=8q5hpHgt8mz&_r=1

👉 Спадарства, калі вы даведаецеся яшчэ пра каго з удзельнікаў - пішыце нам. Зробім ім трошкі рэкламы! Падтрымаем нашых беларусікаў!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

30 верасня 1931 нарадзіўся беларускі паэт, перакладчык, празаік, драматург, літаратуразнавец, фалькларыст і грамадскі дзеяч Ніл Сымонавіч Гілевіч.

🖌 Не павераць, напэўна, нашчадкі,
Што такія былі ў нас парадкі,
Што дурнілі нас так верхаводы –
Ненавіснікі нашай свабоды,
Нашай мовы, і кнігі, і песні,
Нашых скарбаў і нашых святынь, -
Усяго, што мы ў душах пранеслі
Праз стагоддзяў смяротную стынь.

Як жа сталася, як гэта выйшла,
Што пад выжлаю шчэрыцца выжла,
А пад быдлам скацініцца быдла,
А пад хлусам крыўляецца хлус,
А пад злодзеем хмыліцца злодзей,
А пад лёкаем мыліцца лекай,
Аі пад гнусам капошыцца гнуc,
А пад гэтым усім – беларус?
Forwarded from Верашчака
#ЛюдзіБеларусі

4 кастрычніка 1741 года нарадзіўся Францішак Карпінскі, паэт, адзін з заснавальнікаў польскага сентыменталізму, педагог. Жыў у Вене, Варшаве, з 1793 года — у Беларусі.
Аўтар ідылій, лірычных вершаў, замалёвак і перакладаў.

У аўтабіяграфічных «Дзённіках» апісаў жыццё ў Беларусі. Матывы беларускага фальклору выкарыстоўваў у творах «Падарожжа па зачараванай вуліцы», «Свецкія песні».
#ЛюдзіБеларусі

5 кастрычніка 1786 года нарадзіўся Вікенцій Равінскі, беларускі паэт і пісьменнік. Адзін з першапачынальнікаў беларускай сатыры.

Удзельнік войнаў з Напалеонам — прайшоў, пры наступленні рускай арміі, на захад, з канца ў канец усю Беларусь, у 1813–1814 гадах удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Еўропу, ваяваў у Германіі, быў сведкам-удзельнікам гістарычнай «бітвы народаў» пад Лейпцыгам.

Аўтар беларускамоўнай «Энеіды навыварат» — парадыйна-сатырычнай паэмы, напісанай на сюжэт старажытнарымскага класіка Вергілія. Пад выглядам рымскіх багоў і герояў, а часам і пад сваімі імёнамі дзейнічаюць самыя звычайныя «тутэйшыя людзі» — паны і сяляне.

Такія пародыі на антычную «Энеіду» ствараліся ў многіх еўрапейскіх літаратурах.
#БеларускіСвет
#ЛюдзіБеларусі

Адліты пад Мінскам помнік Францыску Скарыну адкрылі ў Калінінградзе.

Чацвёртага кастрычніка на тэрыторыі Інстытута адукацыі і гуманітарных навук БФУ імя Канта ўрачыста адкрылі помнік славянскаму першадрукару і асветніку эпохі Адраджэння Францыску Скарыне

Скульптура Францыска Скарыны важыць дзве тоны, яна выканана з бронзы, а адліта ў адной з майстэрняў горада Смалявічы пад Мінскам.

Аўтарам помніка з'яўляецца скульптар, прафесар Беларускай акадэміі мастацтваў Анатоль Арцімовіч.

На помніку зроблены надпіс:
"Благодарные потомки великому славянскому просветителю белорусскому первопечатнику"
#ЛюдзіБеларусі

8 кастрычніка 1831 года нарадзіўся (вёска Дудзічы Ігуменскага павету, цяпер Пухавіцкі раён) Міхаіл Ельскі, беларускі скрыпач, кампазітар, музычны пісьменнік.

Збіраў і запісваў беларускія народныя мелодыі, выконваў іх у сваіх творах.
Аўтар працы «Народныя танцы Мінскай губерні».

Аўтар каля 100 твораў, у тым ліку двух канцэртаў, санаты-фантазіі, фантазіі «Вясна», бліскучай фантазіі на арыгінальныя тэмы, скрыпічных і фартэпіянных паланэзаў, мазурак, мініяцюр.

Як музычны публіцыст друкаваў артыкулы і нарысы пра значных кампазітараў і музыкаў-выканаўцаў (у тым ліку беларускіх Ю. Дашчынскага, К. Крыжаноўскага, К. Стравінскага і інш.), пра розныя іншыя цікавыя постаці і факты з музычнай гісторыі Беларусі
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

Уклад Францішка Багушэвіча ў літаратуру

1. Францішак Багушэвіч даў беларускай літаратуры ўзор аўтарскай сялянскай паэзіі. Да яго беларускамоўныя творы былі альбо ананімныя, альбо напісаныя шляхціцамі пра мужыкоў. Шляхціц жа Багушэвіч для актывізацыі літаратурнага працэсу пісаў ад імя селяніна.

2. Багушэвіч быў аўтарам першай цалкам беларускамоўнай кнігі паэзіі, стварыў першыя беларускія апавяданні «Тралялёначка», «Дзядзіна», «Палясоўшчык». З 1891 года, калі была выдадзена яго першая кніга, пачалі штогод выходзіць кнігі па­-беларуску.

3. Паэт сваёй творчасцю ініцыяваў узнікненне крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.

4. У прадмове да «Дудкі беларускай» Багушэвіч падняў статус беларускай мовы ад гаворкі да еўрапейскай мовы, абапіраючыся на звесткі па дэмаграфіі, гісторыі і геаграфіі Беларусі, якія таксама сталі адкрыццём для яго чытачоў.

5. Францішак Багушэвіч вызначыў развіццё беларускай літаратуры на некалькі дзесяцігоддзяў наперад: надзвычайная папулярнасць яго вершаў пра сялян і сялянскае жыццё паказала паэтам наступных пакаленняў запатрабаванасць і важнасць гэтай тэмы.


Больш падрабязна пра творчасць Багушэвіча тут
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

☝️ Навукоўцы гавораць. 

Паводле Ігара Запрудскага, псеўданімы Мацей і Сымон былі абраныя Францішкам Багушэвічам невыпадкова: Мацей выступае як «той, хто гаворыць», а Сымон (у перакладзе са старажытнаяўрэйскай мовы) — як «той, хто чуе».

Так, у другім зборніку «Смык беларускі» паэт зрабіў адсылку да першай кнігі: быццам бы Сымон Рэўка з­пад Барысава, прачытаўшы «Дудку беларускую» Мацея Бурачка, пачуў беларускае слова і таксама стаў пісаць
#СучаснаяБеларусь
#ЛюдзіБеларусі

Беларуска Наталля Дарошка стала пераможцай "Місіс Сусвет-2024"

Міжнародны конкурс прайшоў у Паўднёвай Карэі. Беларуска абышла ўдзельніц з Азіі, Еўропы, ЗША і пастсавецкай прасторы.

Конкурс праводзіцца з 2007 года для замужніх, разведзеных або аўдавелых жанчын ад 18 да 55 гадоў. І з'яўляецца не проста аглядам прыгажосці, але і сацпраектам, дзе ўдзельніцы асвятляюць важныя праблемы.

@SPUTNIKBY
#ЛюдзіБеларусі

14 кастрычніка 1899 года нарадзіўся (в. Слабада-Кучынка Слуцкага павету) Адам Антонавіч Бабарэка, беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца.

Удзельнік антыпольскага падполля і партызанскага руху, арыштаваны польскімі ўладамі (1920).

Пасля вызвалення зноў працаваў настаўнікам, загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. Служыў у Чырвонай Арміі. Пераехаўшы ў Мінск, працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь». Быў адным з арганізатараў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Узвышша».

Быў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Камуністычным універсітэце Беларусі, а з 1928 года — асістэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ.

Распрацоўваў метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства і эстэтыкі, прынцыпы народнасці, сацыяльнай і эстэтычнай каштоўнасці літаратуры, даследаваў гісторыю беларускай літаратуры, творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, К. Чорнага і інш.

Адстойваў правы на вольнае творчае самавыяўленне. У 1925 выдаў кнігу «Апавяданьні».
#ЛюдзіБеларусі

20 кастрычніка 1733 года — нарадзіўся (мястэчка Лагішына Пінскага павету) Адам Станіслаў Нарушэвіч,  рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, паэт і асветнік. Пісар вялікі літоўскі.
З шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу Вадвіч, сын Юрыя, лоўчага пінскага, і Паўліны з Абрамовічаў.

Аўтар шматлікіх одаў, ідыліяў, сатырычных і лірычных твораў, баек. Збіраў гістарычныя крыніцы, здымаў копіі з гістарычных дакументаў. Назапашаны ім 231 том матэрыялаў, т.зв. «тэчка Нарушэвіча», мае вялікую каштоўнасць і для сучаснай навукі.

На фарміраванне ягоных поглядаў паўплывалі ідэалогія Вальтэра, Мантэск’ё і іншых асветнікаў

Падрабязна чытайце тут
https://pinsklib.by/naruszewicz-adam/
#ЛюдзіБеларусі

23 кастрычніка 1816 года – нарадзіўся  Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і даследчык фальклору, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульга» (тэматычна звязаная з барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў».
Першым пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод».

Беларускія творы з-за цэнзурных умоў не друкаваліся. У 1850-я арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку.
#ЛюдзіБеларусі

24 кастрычніка 1743 года нарадзіўся (г. Пінск) Рафал Чарвякоўскі, беларускі хірург, вучоны.

У 1771 годзе паступіў у Рымскі ўніверсітэт (Папская дзяржава), дзе 16 сакавіка 1776 года атрымаў ступень доктара медыцыны.

Аўтар 12 тамоў па хірургіі. Вынаходнік некалькіх хірургічных прылад і спосабаў умяшання.

У 1777 годзе рымскі папа Пій VІ вызваліў Рафала Чарвякоўскага па яго ўласнай просьбе ад духоўнага звання, бо тое было несумяшчальным з лячэннем жанчын.

Праходзіў урачэбную практыку ў шпіталях сталіц шасці дзяржаў Заходняй Еўропы.

Выкладаў медыцыну ў Галоўнай кароннай школе (Кракаўскі Ягелонскі ўніверсітэт).

У 1780 годзе атрымаў званне прафесара. Тут заснаваў кафедру анатоміі, хірургіі і акушэрства і стаў іх першым выкладчыкам.

У Кракаве ў 1989 годзе быў усталяваны помнік Рафалу Чарвякоўскаму. Пра ўшанаванне гэтага выбітнога беларускага дзеяча ў нас інфармацыі не знайшла. Калі ў вас што ёсці - дзяліцеся.
#ЛюдзіБеларусі

25 кастрычніка 1884 года — нарадзіўся (в. Наройкі Бельскага павету Гродзенскай губерні) Сяргей Антонавіч Дубінскі, беларускі археолаг, гісторык.

Пасля заканчэння Пецярбурскага ўніверсітэта ў 1924 годзе працаваў у Мінску, быў членам гісторыка-археалагічнай камісіі.

З 1928-га — навуковы супрацоўнік Інбелкульта, з 1929 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Адзін з «бацькоў беларускай археалогіі». Падрыхтаваў і выдаў першую «Бібліяграфію па археалогіі Беларусі і сумежных краін» (Мінск, 1933), дзе названы шэраг археалагічных помнікаў і на Койданаўшчыне.

Разам з Аляксандрам Ляўданскім, Аляксандрам Каваленем з’яўляецца адным з аўтараў трохтомнага выдання «Прац» — навуковага зборніка Інбелкульта па археалогіі.

Пра станаўленне археалагічнай навукі ў БССР можна пачытаць тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ЛюдзіБеларусі

30 кастрычніка 1728 года нарадзіўся (в. Саломенка Гродзенскага павета) Марцін Пачобут-Адляніцкі, астраном, асветнік. Рэктар Віленскай акадэміі, член-карэспандэнт Лонданскага каралеўскага таварыства і Французскай акадэміі навук.

З шляхецкага роду Пачобутаў-Адляніцкіх герба Малая Пагоня, сын Казіміра, абознага гродзенскага, і Алены з Глябовічаў.

Пад яго кіраўніцтвам у астранамічнай абсерваторыі на працягу больш як 30 гадоў вяліся даследаванні ў галіне астранамічнай навукі і практыкі, у тым ліку назіранні за зоркамі і планетамі Сонечнай сістэмы.

Заснавальнік навуковай школы, у якую ўваходзілі аб'яднаныя вакол Віленскай абсерваторыі навукоўцы-астраномы. Прадстаўнікі гэтай школы прызнавалі аб'ектыўнасць навакольнага свету і магчымасць усебаковага яго вывучэння і пазнання.

Больш падрабязна чытайце тут
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

3 лістапада 1882 года нарадзіўся класік беларускай літаратуры - Якуб Колас

📌 Дэбютаваў у друку вершам «Наш родны край» у газеце «Наша доля» за 1 верасня 1906 г.

📌 Працаваў настаўнікам, браў удзел у нелегальных гуртках і нават адкрыў падпольную школу.

📌 Атрымаў 3 гады турмы за ўдзел у настаўніцкім руху, які "падрываў устоі імперыі".

📌 Быў падпаручнікам на Румынскім фронце падчас І Сусветнай вайны.

📌 У 1923 г. асобнай кнігай выйшаў самы знакаміты твор класіка - паэма "Новая зямля".

📌 У 1926 г. стаў народным пісьменнікам, але ў 1930-ых неаднойчы трапляў пад увагу НКУС.

📌 Па вайне працаваў у АН БССР.

📌 У 1954 г. скончаная трылогія "На ростанях".

📌 У 1956 годзе Якуб Колас звярнуўся да ЦК кампартыі з лістом пра месца і стан беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапаноўваў меры яе абароны.

📌 Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

📌 У Мінску працуе Дзяржаўны музей Якуба Коласа, філіялы знаходзяцца ў Стаўбцоўскім раёне: у Акінчыцах, Смольні, Мікалаеўшчыне і Альбуці.
#ЛюдзіБеларусі

📝4 лістапада 1887 года нарадзіўся Дзмітрый Фёдаравіч Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменнік, грамадзкі і дзяржаўны дзеяч.

Удзельнік рэвалюцыі 1905–1907 гадоў. У 1918 годзе — сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыяту. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты «Дзянніца».

З 1 студзеня і па 3 лютага 1919 года — старшыня Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.

Аўтар раманаў «Сокі цаліны» і «Перагуды»; зборнікаў вершаў: «Песні працы і змагання», «Урачыстасць»; зборнікаў п’ес: «Хвалі жыцця», «Сацыялістка», «На стыку», «Дзве сілы»; зборнікаў апавяданняў: «Трэскі на хвалях» і «Прысады»; публіцыстычных нарысаў «Па чатырох краінах»; артыкулаў па літаратурнай крытыцы і пра падзеі сведкам якіх ён быў.

Быў знаёмы і падтрымліваў сяброўскія, творчыя сувязі й вёў перапіску з Юліасам Фучыкам, Здэнекам Неедлым, Іаганесам Бехерам, Францам Вайскопфам і іншымі

Падрабязна пра яго лёс і адданасць Радзіме чытайце тут
#ЛюдзіБеларусі

6 лістапада 1800 года нарадзіўся Леанард Ходзька, беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец.
Больш падрабязна чытайце далей 👇