Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Славянская Трын-Трава.

Такую траву ў вядомым мастацкім творы касілі нейкія зайцы. Дык што гэта за трава такая?

Такую "трын-траву" згадваў Чэхаў у якасці вызначэння для якіх-небудзь падзей, якія не маюць асаблівай значнасці, дробязі. З вялікім літаратарам згодны і такія складальнікі слоўнікаў, як Даль і Ожагаў. Яны ў сваіх працах таксама паказваюць, што назоў гэтак незвычайнай травы тлумачыцца як нешта бессэнсоўнае.

Інфармацыя, якая не нясе ў сабе ніякай значнасці, і з'яўляецца трын-травой. Гэтае азначэнне можна звязаць са словам «трындзець», якое таксама паказвае на дробязь, якую распавядае чалавек. Праўда, слова хоць і сугучна з названай трын-травой, але мае іншае паходжанне.
Forwarded from Лёгкая Мова
Мы ні ў якім разе не схіляем вас да ўжываньня алькаголю ў аўторак а 12й дня. Проста сёньня, 6 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень бармэна!🍷

ТРУ́НАК (trunak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Абласное слова: алькагольны напой.

🔸Прыемна ў дом зайсьці з дарогі,
Дзе рады вам гаспадары,
Дзе вас частуюць, што ёсьць змогі,
Дзе трунак знойдзецца стары.
Такі, што чарачка-другая
Вам разагрэе ў сэрцы кроў. (Колас).
#словы_Т
🖼📜 Выстава «Мова ваеннай ілюстрацыі» адкрыецца 8 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
———
🖼📜 Выставка «Язык военной иллюстрации» откроется 8 февраля в Национальной библиотеки Беларуси.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
Forwarded from Учительская
Сёння Дзень народзінаў Максіма Гарэцкага❤️

Максім Гарэцкі – выбітны беларускі празаік, журналіст, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст. Ён быў адным з тых, хто распачаў стварэнне нацыянальнай мастацкай прозы.

Нягледзячы на вельмі складанае жыццё, спадар Максім паспеў стварыць цудоўныя і важныя для ўсіх нас творы, зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё культуры і фармаванне нацыянальнай самасвядомасці. За сваю працу і сумленнасць творцу давялося паплаціцца – яго расстралялі ў 1938 годзе.

Думаем, сёння важна ўшанаваць памяць нашага земляка і прыгадаць некаторыя яго творы:

💎«Дзве душы» (версія для чытання і аўдыё)

💎«Літоўскі хутарок» (версія для чытання і аўдыё)

💎«Рунь» (версія для чытання)

Паглядзіце таксама і дакументальны фільм «Максім Гарэцкі: рукапісы не гараць».

Якія творы Максіма Гарэцкага вам найбольш падабаюцца? Пішыце ў каментарах!
"Без Маральнасці (нравственности) няма ЧАЛАВЕКА і няма дзяржавы. Калі няма ў чалавека нічога святога - ён жыве ў рэжыме базавых нізінных інстынктаў - і, каб задаволіць гэтыя нізінныя інстынкты, ён пойдзе на ўсе злачынствы, і хлусіць будзе, і подласці здзяйсняць і здрады - таму, што для яго няма паняццяў сумленне, гонар, Радзіма, родная мова... Гэта не чалавек, а істота горшая за жывёлу."
#ГісторыяБеларусі

Заходнерусізм і краёвасць
Частка 2
Пачатак тут

Паралельна з "краёвай" ідэяй зараджаецца "заходнерусізм", які на самым пачатку свайго фарміравання як ідэалагічнай плыні меў пэўную ліберальную афарбоўку, што было звязана са спробай з боку рускамоўнага грамадска-культурнага асяроддзя даказаць няпольскасць беларусаў і тым самым аб'ектыўна садзейнічаць актывізацыі вырашэння пытання аб іх этнічным самавызначэнні.
Яны ўсё ж першымі падштурхнулі да пастаноўкі пытання "А хто такія беларусы?".

Спроба адказаць на яго стала адным з фактараў, які садзейнічаў фарміраванню беларускага нацыянальнага руху і ідэалогіі.

Асноўныя прынцыпы ідэалогіі "заходнерусізму" ў сярэдзіне XIX ст. былі распрацаваны І.Сямашкам, М.Каяловічам, а таксама знайшлі адлюстраванне на старонках часопіса "Вестник Западной России", які выдаваўся ў 60-70-я гг. XIX ст. К.Гаворскім.

Зыходным пастулатам "заходнерусізму" было сцвярджэнне, што беларусы з'яўляюцца не самастойным этнасам, а заходнім адгалінаваннем рускага народа.

Сярод прыхільнікаў гэтай ідэалогіі вылучаліся дзве плыні: больш памяркоўная, ліберальная (М.Каяловіч, А.Пчолка) і кансерватыўная (К.Гаворскі).

Прадстаўнікі першай прызнавалі рэальнасць існавання адметных этнакультурных рыс Беларусі, адзначалі самакаштоўнасць беларускай культуры, магчымасць яе вывучэння для ўзбагачэння агульнарускай, але лічылі справу фарміравання нацыянальнай супольнасці як палітычна шкодную. Наогул прадстаўнікі ліберальнай плыні "заходнерусізму" зрабілі значны ўклад у даследаванне гісторыі і культуры Беларусі, развіццё яе статыстыкі, вывучэнне гаспадарчага жыцця, унеслі прапановы па рэарганізацыі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, сістэмы падаткаабкладання.
Нярэдка сваёй дзейнасцю яны імкнуліся палепшыць дабрабыт насельніцтва, супрацьстаяць пашырэнню папулярных сярод моладзі тады сацыялістычных ідэй.
Сярод іх сустракаюцца імёны вядомых даследчыкаў Я.Карскага, М.Нікіфароўскага і інш.

Прыхільнікі кансерватыўнай плыні лічылі этнічныя асаблівасці беларусаў лакальна-дыялектнымі і вынікам польска-каталіцкай экспансіі, вартымі знішчэння для аднаўлення "рускага" характару краю.

У далейшым "заходнерусізм" як ідэалогія і форма этнічнай самасвядомасці часткі гарадскога насельніцтва Беларусі страціў свой пэўны дэмакратызм і фактычна адмаўляў права карэннага насельніцтва на нацыянальную самабытнасць.
Верашчака
#ГісторыяБеларусі Заходнерусізм і краёвасць Частка 2 Пачатак тут Паралельна з "краёвай" ідэяй зараджаецца "заходнерусізм", які на самым пачатку свайго фарміравання як ідэалагічнай плыні меў пэўную ліберальную афарбоўку, што было звязана са спробай з боку…
На мой погляд, пэўныя плыні спрабуюць аднавіць ідэі "заходнерусізму" у наш час.

Аб гэтым яскрава сведчаць пасты і каментарыі ў некаторых тэлеграм каналах так званых "абшчэственнікаў", дзе можна сустрэць прамыя з'яўленні, што беларусы - гэта частка рускіх, што беларуская мова - рускі дыялект, што на культуру і погляды мясцовага насельніцтва значна паўплывалі палякі і Беларусь ад гэтага ўплыву трэба бараніць.

А вось маякамі такіх поглядаў і такой рыторыкі з'яўляюцца тэлеграм-каналы накшталт "Тутэйшыя", "Западно-русская атлантида" "История Белой Руси"

З якімі мэтамі ідзе распаўсюджванне ідэй "заходнерусізму" у наш час, калі ні палітыка Расіі, ні тым больш палітыка Беларусі з імі ніяк не супадаюць - гэта няхай разумныя людзі думаюць. Мы што бачым, пра тое і пішам.
#СучаснаяБеларусь

Незвычайныя помнікі Беларусі

Дзіцё курыцы ў шкарлупіне і з чароўнымі белымі крыламі ўсталявалі ў 2008 годзе насупраць будынка птушкафабрыкі ў Салігорску.

Аўтарам незвычайнай скульптуры стаў мясцовы мастак Уладзімір Ламейка, які змясціў на памятную шыльду фразу: «Усё пачынаецца з яйка».

Зараз можна не ламаць галаву над тым, што было раней, — курыца ці яйка: у Салігорску ўсё вырашылі за вас.
Што вам нагадвае слова "стажары"?

Пішыце свой варыянт у каментарыі
#МіфыЛегендыБеларусі

Вялес, Велес, Волас — у славянскай і, у прыватнасці, беларускай міфалогіі — бог палявання, жывёлагадоўлі і багацця.

Хаця ён не ўспамінаецца ў апісанні Кіеўскага пантэону («Аповесць мінулых часоў»), шматлікія паданні сведчаць пра тое, што Вялес быў адной з ключавых постацей язычніцкага светаўляўлення.

Уласна язычніцкіх міфаў пра яго не захавалася, але фалькларысты зафіксавалі шэраг пазнейшых паданняў, песень і казак пра персанажы з падобнымі рысамі.
#МоваНашаРодная

Стажары - скопішча зорак ў сузор'і Цяльца. У некаторых мясцовасцях так называлі сузор'е Вялікай Мядзведзіцы.

У паэме Я Коласа "Сымон-музыка" чытаем:

Грэе сонца, ходзяць хмары,
Носяць снег, i дождж, i гром,
Ночкай вынiкнуць Стажары,
А бяздонныя амшары,
Зоркi высцелюць руном.

А наогул, "стажары" гэта агульна славянскае слова, сустракаецца не толькі ў беларускай мове
Эльвіра: Уладарка цемры | Elvira: Mistress of the Dark | 1988

На тэлезорку Эльвіру нечакана звальваецца спадчына ў выглядзе цётачкінага маёнтка ў маленькім гарадку. Мясцовае насельніцтва пры выглядзе Эльвіры ў страшэннай сукенцы са страшэнным дэкальтэ адчувае сапраўдны шок. Жаночая палова насельнікаў горада прыходзіць у абурэнне, мужчынская - у захапленне. Але Эльвіра дае адпор не толькі мясцовым ханжам, але і злавеснаму Князю Цемры, які апынуўся тутака ж...

Пераклад: Belmovie - серыялы з беларускімі субцітрамі
Агучка: аматарская двухгалосая закадравая (Arciom і Atruta)

🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=34186

Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2780/ (DVO)

IMDb (6,5/10): https://www.imdb.com/title/tt0095088/
Kinopoisk (6,9/10): https://www.kinopoisk.ru/film/34186/

#камедыя #фэнтэзі #жахі #агучка
#КазкіДзецям

Снежная Каралева

Гісторыя пятая
Маленькая разбойніца

Ганс Хрысціян Андэрсан

Пераклад Міхася Пазнякова
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ПЯТНАЦЦАТЫ.

ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.

Памылкі : сорамна ці карысна ?

Чаму мы баімся быць недасканалымі ?
Было,у Беларусі панаваў наратыў, што беларуская мова — гэта мова культуры,музейны экспанат, якому месца толькі ў кніжках класікаў ці на ўроках белмовы. Мы чулі ідэальна пастаўленыя галасы дыктараў на радыё, чыталі адрэдагаваныя кніжкі і калі нехта побач казаў па-беларуску з памылкамі, то яму хутка "зачынялі рот":куды ты, "каўгаснік" ?!Не псуй сапраўдную беларускую мову.

Цяпер шмат што змянілася. Нават у Сацсетках модна паказваць сваё натуральнае жыццё, а не ідэальную карцінку. Маладыя мамы, немаладыя бабулі - далёка "незоркі", ужо не саромеюцца быць неідэальнымі, сцвярджаюць, што для іх - крута проста жыць сваімі інтарэсамі.
Пара ўжо падхапіць гэты трэнд,дазволіць сабе быць звычайнымі добрымі беларусамі,якія пакрысе вывучаюць родную мову.Шмат глядзіце, чытайце і слухайце, лезце ў слоўнік,калі ўзнікаюць сумневы — і з цягам часу памылак стане меней.
Дзед-Барадзед. Цеплыні ўсім. ❤️💚
#КухняБеларусі

Камы

Гарохавыя камы — страва немудрагелістая. З моцна разваранага гароху таўкуць пюрэ, дадаюць соль, спецыі, тлушч (або, напрыклад, знакамітыя беларускія скваркі), часам пасераваную цыбулю, смажаныя грыбы, змазваюць алеем ці таплёным тлушчам і потым або запякаюць у печы, або смажаць на патэльні.

Калі пры гэтым дамагчыся хрумсткай скарыначкі (для чаго, мабыць, камы лепш запаніраваць у сухарах), атрымаецца нешта накшталт кракетаў.

Варыянт са скваркамі мае цалкам мясны смак, але нават і зусім нішчымны варыянт — патраўны і досыць смачны, прынамсі, не горш за ўсякія экзатычныя прадукты з японскай соі, невядома як генетычна мадыфікаванай.

Камы гадоў 100-150 таму рабілі яшчэ і з бобу, а таксама з бульбы (бульбяное пюрэ і было вядомае нашым продкам перадусім у выглядзе “камоў”), часам з сумесі бульбы і бабовых (звараных асобна).