#Падарожжа
Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.
У людвісарне. Першы раз сустрэў такое слова

У людвісарне знайшлося месца і Тадэвушу Касцюшку.
Усім вядомая асоба, асоба знакамітая не толькі ў Беларусі і Польшчы. У Санкт-Пецярбургу нават адна з вуліц названа ў яго гонар.
Пры ўсёй неадназначнасці паўстання, якім ён кіраваў, усё ж асобу Тадэвуша Касцюшкі нельга не паважаць.

#РазважанніПраГісторыю
https://yangx.top/Gigin_Vadim/2235
А давайце разбірацца 😁
1. Калі азнаёміцца з крыніцай, то сапраўды лічбы ўражваюць, асабліва калі параўнаць з сённяшнім днём.
2. Але ў чым унікальнасць, калі такая ж прыкладна статыстыка была па ўсёй Расійскай імперыі?
3. Падобную статыстыку можна назіраць па ўсё Еўропе ў той час.
4. Эканоміка і дэмаграфія, як паказвае практыка, не напрамую звязаныя з сабой рэчы. Зараз у нас эканоміка пастаянна расце, а дэмаграфія?

Telegram
Гигин. 110-й Партизанский
Пореформенный период (после отмены крепостного права) стал одним из самых динамичных в истории Беларуси. Указанный в источнике по ссылке прирост населения будет выглядеть ещё более внушительно, если учесть столыпинскую реформу. Тогда, в 1906-1914 годах,…
Forwarded from ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️Адмысловая экскурсійная праграма падчас школьных канікул “Рыцары замкаў Сулы”‼️
Кожны дзень з 28 кастрычніка да 3 лістапада ўключна рады вітаць маленькіх і ўжо дарослых гасцей у нашым княстве 🏰
Наведвальнікаў чакаюць неверагодныя сярэднявечныя прыгоды:
⁃ сустрэча з сапраўдным рыцарам Вялікага княства Сула;
⁃ шлях с выпрабаваннямі;
- урок рыцэрскіх манер і старажытнага танца;
⁃ знаёмства з кавальскай і ваярскай справай;
⁃ урачыстае прысвячэнне ў рыцары маленькіх гасцей🔥
! Вандроўка даступна для арганізаваных гуртоў і таксама для тых, хто прыязджае самастойна.
Кошт для дзяцей і бацькоў 35 бел. рублёў (незалежна ад падпіскі ў сацсетках)
Задача бацькоў падтрымаць дзяцей у выпрабаваннях! А праграму для гэтага, мы падрыхтавалі✅
😉Прысвяціце адзін дзень школьных канікул тэматычнаму падарожжу!

#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі
Уклад Францішка Багушэвіча ў літаратуру
1. Францішак Багушэвіч даў беларускай літаратуры ўзор аўтарскай сялянскай паэзіі. Да яго беларускамоўныя творы былі альбо ананімныя, альбо напісаныя шляхціцамі пра мужыкоў. Шляхціц жа Багушэвіч для актывізацыі літаратурнага працэсу пісаў ад імя селяніна.
2. Багушэвіч быў аўтарам першай цалкам беларускамоўнай кнігі паэзіі, стварыў першыя беларускія апавяданні «Тралялёначка», «Дзядзіна», «Палясоўшчык». З 1891 года, калі была выдадзена яго першая кніга, пачалі штогод выходзіць кнігі па-беларуску.
3. Паэт сваёй творчасцю ініцыяваў узнікненне крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.
4. У прадмове да «Дудкі беларускай» Багушэвіч падняў статус беларускай мовы ад гаворкі да еўрапейскай мовы, абапіраючыся на звесткі па дэмаграфіі, гісторыі і геаграфіі Беларусі, якія таксама сталі адкрыццём для яго чытачоў.
5. Францішак Багушэвіч вызначыў развіццё беларускай літаратуры на некалькі дзесяцігоддзяў наперад: надзвычайная папулярнасць яго вершаў пра сялян і сялянскае жыццё паказала паэтам наступных пакаленняў запатрабаванасць і важнасць гэтай тэмы.
Больш падрабязна пра творчасць Багушэвіча тут

☝️ Навукоўцы гавораць.
Паводле Ігара Запрудскага, псеўданімы Мацей і Сымон былі абраныя Францішкам Багушэвічам невыпадкова: Мацей выступае як «той, хто гаворыць», а Сымон (у перакладзе са старажытнаяўрэйскай мовы) — як «той, хто чуе».
Так, у другім зборніку «Смык беларускі» паэт зрабіў адсылку да першай кнігі: быццам бы Сымон Рэўка зпад Барысава, прачытаўшы «Дудку беларускую» Мацея Бурачка, пачуў беларускае слова і таксама стаў пісаць

#НамПішуць
Яшчэ трэба дадаць, што такое становішча ну ніяк не спрыяе народнаму адзінству, а падобна на распальванне варожасці. Хто будзе адказваць за гэтыя арэлі?

Верашчака
Photo
Пётр Пятроўскі
Нацыяналізм і шавінізм як яго імперыялістычная форма зацыкленыя на тэме нацыянальнай ідэнтычнасці. Прычым яна тут разглядаецца як перманентны і нязменны канструкт. Возьмем да прыкладу польскі шавіністычны нацыяналізм. Ён рэтранслюе існаванне польскай нацыі з часоў Пястаў. Таму для яго ўсе жыхары старой Рэчы Паспалітай палякі. Не было ніякіх там беларусаў. Не. Толькі палякі. Але зразумела, што такі міф, названы прымардыялісцкім, не адпавядае сучаснай навуцы, бо ў дакапіталістычную эпоху сучасных нацый і ідэнтычнасцяў проста кажучы не існавала. Былі саслоўныя таварыствы з прывілеяванымі і непрывілеяванымі саслоўямі. Пераважная большасць жыхароў была непрывілеяванай. Існавала глыбокае сацыяльнае аддаленне паміж арыстакратыяй і астатнімі.
Але ў 19 стагоддзі, у рамантычную эпоху, калі адбылася Французская рэвалюцыя, польскія шавіністы, бачачы рэальныя сацыяльныя і культурныя адрозненні, выдумалі іншую формулу, названую "трыадзіным польскім народам", які складаецца па іх меркаванні з караняжаў (жыхароў былой кароны Польскай), літвінаў ( жыхароў старога ВКЛ) і русінаў (жыхароў сучаснай Украіны). Асаблівым абгрунтаваннем з'яўлялася культурная, палітычная і каштоўнасная сувязь арыстакратыі гэтых земляў, т.зв. культура шляхты Рэчы Паспалітай. Гэтая аргументацыя пасля лягла ў абгрунтаванне Ю. Пілсудскім патрэбы стварэння Польшчы менавіта ў межах Рэчы Паспалітай 1772 года. Маўляў, палякі гэта гістарычны народ высокай культуры, а беларусы, літоўцы і ўкраінцы - гэта плебейская этнічная маса. Нават іх эліты апалячыліся, перайшлі на рэйкі каштоўнасцяў Рэчы Паспалітай і сталі несці больш "высокую" шляхецка-польскую культуру плебейскім масам. Гэта быў польскі месіянізм на Усход, пакладзены ў аснове шавінізму Пілсудскага. Адсюль жа і з'явілася вайна з Польшчай 1919-1921 гг.
Але меліся і больш радыкальныя формы. Калі шляхецкая культура больш "высокая" і "цывілізаваная", значыць і яе элементы ў Расіі з'яўляюцца светачам развіцця. Адсюль з'явіліся ідэі Трэцяй Расіі, гэта значыць Расіі з польскім цывілізатарскім кампанентам. На фота адна з такіх кніг, якая абапіраецца на арыстакратычныя вытокі Расіі ў польскім дваранстве. У ёй і Гогаль, і Пацёмкін, і Пржэвальскі з Глінкай і Рымскім-Корсакавым з'яўляюцца палякамі. Гэта тыповая праява польскага шавіністычнага нацыяналізму прымардыялісцкага тыпу з каланізатарскім падтэкстам.
Аўтарскі тэкст тут