Верашчака
480 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#БеларускіСвет
#СучаснаяБеларусь


12 чэрвеня 2024 года ў НАН Беларусі адбыўся маладзёжны навуковы форум «Беларускі свет: погляд навукі і Праваслаўя».

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў, выступаючы на форуме, адзначыў:

«Варта асабліва падкрэсліць, што сёння мы ўводзім у абарот такое абагульняльнаае для ўсёй нашай гуманітарыстыкі паняцце, як “беларускі свет”, загадзя сцвярджаючы, што яно ўключае ў сябе цэлую сістэму агульнанацыянальных каштоўнасцей — ад старажытнай гісторыі і культуры да сучаснай светабудовы, уключаючы традыцыйны светапогляд нашага народа».

Ён звярнуў увагу, па-першае, на геаграфічнае становішча, якое на працягу стагоддзяў было скрыжаваннем некалькіх культур і дзяржаўных утварэнняў, якія ўваходзілі ў вялікія цывілізацыйныя кангламерацыі і вызначалі развіццё еўразійскай прасторы.

Па-другое, паказаў на асаблівасці насельніцтва беларускіх тэрыторый, якое стагоддзямі ўбірала ў свой склад прадстаўнікоў розных этнасаў і нацыянальнасцей.

Па-трэцяе, звярнуў увагу на набытую з цягам часу высокую ступень устойлівасці беларускага народа да разбуральных умоў транзітнага існавання.

Падрабязна чытайце тут
https://nasb.gov.by/bel/news/14212/

👉 Спадарства, не будзьце як абшчэственніцы, чытайце Верашчаку і беражыце наш Беларускі Свет!

Ваша любімая @verashchaka_by
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#БеларускіСвет

Захацелася вам песню кінуць. Проста прыгожая.
І мне здаецца, у ёй пра адну з сутнасцей нашага Беларускага свету:


"Мне чужой зямлі не трэба, як ні варажы.
Не хачу чужога хлеба, радасцяў чужых.
Бо чужына сэрца джаліць, цісне як змяя.
Бо гукае з дальніх даляў
Беларусь мая!"


Спявае Андрэй Усанаў
#БеларускіСвет
#ЛюдзіБеларусі

Адліты пад Мінскам помнік Францыску Скарыну адкрылі ў Калінінградзе.

Чацвёртага кастрычніка на тэрыторыі Інстытута адукацыі і гуманітарных навук БФУ імя Канта ўрачыста адкрылі помнік славянскаму першадрукару і асветніку эпохі Адраджэння Францыску Скарыне

Скульптура Францыска Скарыны важыць дзве тоны, яна выканана з бронзы, а адліта ў адной з майстэрняў горада Смалявічы пад Мінскам.

Аўтарам помніка з'яўляецца скульптар, прафесар Беларускай акадэміі мастацтваў Анатоль Арцімовіч.

На помніку зроблены надпіс:
"Благодарные потомки великому славянскому просветителю белорусскому первопечатнику"