Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Літаратура

***
Ляснік мой тата. Мала
працуе языком.
Бо ён амаль што змалку
працуе лясніком.

Спраў у яго багата,
лес трэба сцерагчы.
Ды вымушаны тата
той самы лес сячы.

Ці ж ён тут вінаваты,
ён не мясцовы пан.
А ёсць яшчэ зарплата
і нарыхтоўчы план...

Паснедаўшы, уранні
ідзе ён лес піліць.
І, чую, кажа маме:
– Душа мая баліць!

Мы столькі навалілі,
я столькі напіліў!
На сходзе нас хвалілі,
ляснічы нас хваліў...

Гаворыць – ледзь не плача:
– Наш, мабыць, лёс такі,
мы хутка Рудню ўбачым
і Верб’е – напрасткі.

Мы ведаем, мы знаем,
што лес наш у бядзе.
А той, што мы саджаем –
калі ён падрасце...

Звярнуў з дарогі ўлева
і ў цёмным лесе знік.
Ён будзе рэзаць дрэвы.
Бо тата мой – ляснік.


Мікола Захаранка
📲💻 Відэаканферэнцыя «…Нам засталася спадчына. Святочная сустрэча з “Песнярамі"» у самым разгары!

📌 На пытанні паклоннікаў адказваюць прадстаўнікі легендарнага ансамбля, якому сёлета споўнілася 55 гадоў.

Далучайцеся і пакідайце свае пытанні на YouTube-канале «Культура і Мастацтва» 👈
#МоваНашаРодная

Гавары правільна па-беларуску
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ЖАНОЧАЯ МОДА БЕЛАРУСАК.

ПРАЕКТ ЛІДСКАГА ЗАМКА.

Народная студыя гісторыі і мастацтва эпох Сярэднявечча і ранняга Рэнесансу "Дама сэрца" ў княжацкім пакоі Лідскага замка на паседжанні калектыва правяла інфармацыйна-пазнавальную лекцыю "Жаночыя галаўныя ўборы XIII-XVI ст.".

На лекцыі можна было даведацца пра самыя розныя неверагодныя, складаныя ўпрыгожванні, якімі ў старажытнасці замужняя жанчына пакрывала сваю галаву.

Шапірон, вэйл, "галава", гейбл, арсэле, крузэлер і іншыя. А самы знакаміты высокі "конус" усіх казачных прынцэс называўся "генін".

#СтаніслаўСуднік
#Дзікіфакт: Калі качка знаходзіцца на краі чарады, у яе спіць толькі адно паўшар'е галаўнога мозгу, а на другім баку ў гэты час адкрыта вока і працуе палова мозгу, каб пільнаваць магчымую небяспеку. Ну, а ў цэнтры чарады качкі могуць заплюшчыць вочы і адпачнуць на ўсе 100!

Вось бы людзям такую суперздольнасць, каб адна палова мозгу адпачывала, пакуль другая ў гэты час працуе ці вучыцца. 😅

Малюнак Justyna Kierat.

#птушкажарт
#МіфыЛегендыБеларусі

Жывая вада
(Паданне)

Калі ў вёсцы Сасіны стаяла яшчэ старая царква, каля яе біла крыніца з жывою вадою. Прыходзілі сюды людзі хворыя і кульгавыя, а калі памыюцца жывою вадою, дык адыходзілі здаровыя.
Слава аб цудоўнай крыніцы ішла далёка па свеце. Усё больш і больш прыходзіла з розных краёў людзей няшчасных на вылячэнне.

Аднойчы прыйшла аднекуль да крыніцы знатная пані з хворым сабакам. Яна без спросу ў людзей выкупала сабаку ў жывой вадзе.

— Што ты робіш? — абурыліся хворыя і калекі.— Ці ж можна купаць у цудоўнай крыніцы нячыстае стварэнне?
— Мой сабака чысцейшы ад вас, паганых,— фанабэрыста адказала пані.

Ніхто з людзей не пасмеў пярэчыць знатнай пані і яе здаравенным лёкаям.
Як толькі панскі сабака вылез з вады, на вачах у людзей берагі крыніцы сышліся, жывая вада знікла.
Жаласны стогн пракаціўся па натоўпе… Пані, прадчуваючы нядобрае, праз момант знікла. Людзі кінуліся ратаваць цудоўную крыніцу. Адкопвалі яе чым хто мог. Капалі і рыдлёўкамі і рукамі. Капалі і многа і доўга. Але не маглі трапіць на яе след. Зямля ўсюды была сухая. Пасмутнелыя людзі разбрыліся па сваіх хатах.

Праз нейкі час на месцы цудадзейнай крыніцы зноў з’явілася вада. Але яна ўжо не біла халодным струменем, а кропля за кропляй сачылася, быццам слёзы. Людзі зноў кінуліся да крыніцы. Кропля да кроплі збіралі ваду і шукалі ў ёй ратунку ад сваіх няшчасцяў і хвароб. Але вада больш не лячыла.

Як знікла крыніца з жывою вадою, на вёску пасыпалася няшчасце за няшчасцем. Ноччу ўвосень невядома ад чаго згарэла старая царква. Людзі ўміралі, як мухі, і некаму было хаваць нябожчыкаў. Людзі ва ўсім вінавацілі фанабэрыстую знатную пані з сабакам. Не шукалі яны збавення ў крыніцы. Сцежкі да яе хутка зараслі травой і карчамі, а людзі пачалі забываць месца, дзе некалі біла жывая вада.

Крыніца ж не дала забыць аб сабе. Нават тады, калі збожжа на палях жоўкне ад няўмольнай засухі, на месцы крыніцы заўсёды кропля за кропляй сочыцца вада, быццам слёзы па загубленым шчасці.
Forwarded from Šynkarenka
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Папулярызацыя беларусізацыі сярод моладзі 😁
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня ўсім.

Аўтарская песня ад @nevika_vika
#КухняБеларусі

Бульба, запечаная ў фользе

600 г маладой бульбы,
1 ст. лыжка сметанковага масла,
соль, кроп, мята.

Маладую бульбу аскрэбці, памыць, абсушыць, буйныя клубні разрэзаць.

Бульбіну (калі дробная, то 2-3 штукі), галінку кропу, лісточак мяты і кавалачак масла пакласці на алюмініевую фольгу, пасаліць.

Фольгу загарнуць такім чынам, каб не выцякала масла. Выкласці на бляху і паставіць у гарачую духоўку на 30-35 хвілін.

Маладую бульбу ў фользе можна запячы і ў прысаку на кастры.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Знайшла вам яшчэ адзін беларускамоўны блог у тыктоку.
Усё пра быт і гаспадарку.
А яшчэ там можна заказаць усялякія драўляныя штукі для рукадзельніц.

https://www.tiktok.com/@props_for_props?_t=8qM0DmMpvGv&_r=1
#ЛюдзіБеларусі

8 кастрычніка 1831 года нарадзіўся (вёска Дудзічы Ігуменскага павету, цяпер Пухавіцкі раён) Міхаіл Ельскі, беларускі скрыпач, кампазітар, музычны пісьменнік.

Збіраў і запісваў беларускія народныя мелодыі, выконваў іх у сваіх творах.
Аўтар працы «Народныя танцы Мінскай губерні».

Аўтар каля 100 твораў, у тым ліку двух канцэртаў, санаты-фантазіі, фантазіі «Вясна», бліскучай фантазіі на арыгінальныя тэмы, скрыпічных і фартэпіянных паланэзаў, мазурак, мініяцюр.

Як музычны публіцыст друкаваў артыкулы і нарысы пра значных кампазітараў і музыкаў-выканаўцаў (у тым ліку беларускіх Ю. Дашчынскага, К. Крыжаноўскага, К. Стравінскага і інш.), пра розныя іншыя цікавыя постаці і факты з музычнай гісторыі Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

У людвісарне. Першы раз сустрэў такое слова