Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Ганчарня і Палац беларускай мовы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Падарожжа

Дарэчы, менавіта ў Суле я даведалася, што ў Мядзельскім раёне даўжэй за ўсе іншыя выкарыстоўвалася шнуравая кераміка і што такія вырабы нашмат больш трывалыя, чым навейшы спосаб, калі форму выцягваюць з цэлага кавалка.

Чаму так, нам і тлумачаць на відэа
#МоваНашаРодная

Гавары правільна па-беларуску
#СучаснаяБеларусь

На адным з будынкаў у Мінску, яшчэ ў 2015 годзе з'явілася графіці вулічнага мастака Гвіда ван Хельтэна з партрэтам беларускай дзяўчыны ў вышыванцы, шмат у чым падобнае на мурал, намаляваны мастаком на бульвары Лесі Украінкі ў Кіеве.

Графіці ў сталіцы Беларусі было створанае ў рамках фестывалю манументальнага мастацкага роспісу Urban Myths.

Сваю працу ў Менску Гвіда ствараў цягам 10 дзён. Дзяўчыну мастак сфатаграфаваў у Беларусі. Пад сучасным адзеннем у яе бачная Беларуская вышыванка, якой больш за сто гадоў.

Гвіда ван Хелтэн-сучасны вулічны мастак, які стварае жывапісныя муралы на сценах будынкаў еўрапейскіх гарадоў. Цяжка сёння знайсці еўрапейскую сталіцу, дзе б Гвіда ван Хелтен не пакінуў свой велізарны даўгавечны аўтограф. Куды б ён не прыехаў, ён наладжвае зносіны з мясцовымі жыхарамі, каб дакрануцца да іх культуры і насыціцца духам горада. У кожнай з яго работ, якія так нагадваюць акварэлі, - ноткі настальгіі і сентыментальнасці.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь
#ГісторыяБеларусі

Раскопкі на замчышчы Стары Менск.

Знойдзены старажытныя пахаванні

У тыкток @starymensk.by
#НамПішуць

Даслаў падпісчык. Агулам 10кг рыбы сёння дастаў. Выдатны ўлоў, віншуем!

А як вы правялі свой дзень? Хваліцеся!
Forwarded from Звязда
Адкуль пачынаецца спектакль?

Арт-гасцёўня «Высокае мѣста» запрашае на выстаўку работ беларускіх мастакоў тэатра «Месца дзеяння». Гэта магчымасць пазнаёміцца з адной з самых загадкавых прафесій у сферы мастацтва і акунуцца ў атмасферу закулісся, дзе любімыя пастаноўкі ажываюць у руках майстра.

🔎 Падрабязней на zviazda.by
Верашчака
#НамПішуць Даслаў падпісчык. Агулам 10кг рыбы сёння дастаў. Выдатны ўлоў, віншуем! А як вы правялі свой дзень? Хваліцеся!
#НамПішуць

У каго рыбалка, у каго ціхае паляванне ...
Нашы падпісчыкі з карысцю правялі выхадны дзень на свежым паветры, малайцы!

Набраліся сіл перад новым працоўным тыднем!
#НамПішуць

🔥 Паглядзіце, якія цудоўныя папяровыя макатачкі знайшлі нашы падпісчыкі!

Як можна такое купіць не ўсім наборам? Толькі так, усю серыю разам! 😁

👉 Дасылайце нам свае цікавосткі пра Беларусь і наш беларускі свет.
Можна пісаць у бот канала, або ў прыват @zoya_sereda
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Трымайцеся! Панядзелак - дзень складаны, але мы не здадзімся! Добрага дня вам і плённай працы!
7 кастрычніка 1788 г. нарадзіўся (вёска Гразівец, цяпер у Чавускім раёне) Іван Насовіч, беларускі мовазнаўца, лексікограф, фалькларыст, этнограф. Найбольш каштоўныя этнаграфічныя матэрыялы змешчаныя ў капітальнай працы «Слоўнік беларускай гаворкі», які выйшаў у 1870 годзе. У ім змешчаныя больш за 30 тыс. слоў з тлумачэннямі, што даюць багатыя звесткі пра матэрыяльную і духоўную культуру, сямейны і грамадскі побыт беларусаў. У 1881 годзе быў выдадзены яго «Дадатак да беларускага слоўніка», у якім змешчаныя каля 1000 новых слоў. Слоўнік да гэтага часу застаецца ўнікальным зборам беларускай лексікаграфіі. Аўтар гістарычнага нарыса «Аб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю», гістарычна-мэмуарнай працы «Успаміны майго жыцця».
#КухняБеларусі

Суп малочны з гарбузом

1,5 л малака,
500 г ачышчанага гарбуза,
1 ч. лыжка сметанковага масла,
1,5 ст. лыжкі манных круп,
соль, цукар.

Гарбуз нарэзаць дробнымі кубікамі, патушыць з невялікай колькасцю вады і маслам, працерці праз друшляк.

У атрыманую масу ўліць малако, давесці да кіпення, усыпаць манныя крупы, соль, цукар, варыць 7-10 хвілін.

Смачна есці!
Сябры!
Віншуем усіх з днём настаўніка!

Сярод мастакоў было і сёння ёсць шмат настаўнікаў і педагогаў сярэдняй і вышэйшай школы. Гэта пачэсная і вельмі складная праца дапамагае захаваць пераемнасць беларускай мастацкай школы. Плёну вам і цярпення, шчасця і моцы!

На фотаздымку - карціна Антона Бархаткова "Першая песенка" 1957 год.

Маладая жанчына, намаляваная на палатне, - жонка Антона Бархаткова. А выява дзяўчынкі - зборная. Для яго былі напісаны дзясяткі эцюдаў з дзяўчынак, навучэнцаў адной з мінскіх музычных школ. Раяль - сапраўдны, ён дастаўся жонцы мастака ў спадчыну ад яе бацькі.
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

У друкарні. Цікава пачытаць біяграфію пра дзейнасць нашых друкароў, якія спрабавалі данесці да нашых усходніх братоў адно з дасягненняў еўрапейскай цывілізацыі - друк. Але браты супраціўляліся яшчэ тады )))