Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Гэтыя цытаты з кнігі "Гісторыя рускай царквы" Мітрапаліта Макарыя вельмі яскрава паказваюць, якую славу мела ўніяцкая царква ў першыя дзесяцігоддзі свайго існавання ў Рэчы Паспалітай.

Уніятаў зневажалі ўсе - праваслаўныя, пратэстанты і нават католікі. І важна заўважыць, што зневажалі ў першаю чаргу з-за таго, што іх дзейнасць прыносіла раскол у грамадстве дзяржавы. Узгадаем, што ў ВКЛ да ўніі мірна ўжываліся ўсе канфесіі.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Расказваючы пра гісторыю ўніі, нельга не расказаць пра такога вядомага яе прадстаўніка і дзеяча, прыхільніка, як Язафат Кунцэвіч. Каталіцкая царква нават зрабіла яго пакутнікам і святым.

У дадзеных вытрымках з кнігі паказана частка яго дзейнасці. Як бачым, асоба не адназначная. З аднаго боку, яго цяжка назваць святым, а з іншага - і адназначным злодзеем. Іншыя уніяцкія дзеячы дакладна былі не лепшымі ў гэтым плане. У арсенале Кунцэвіча былі такія сродкі, як веды, пропаведзі, перакананні.

Аднак пры гэтым ён быў адназначным фанатыкам уніі, якую далёка не весь народ прымаў.

Пазней раскажу гісторыю яго забойства жыхарамі Віцебска.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Мітрапаліт Макарый у сваёй кнізе "Гісторыя рускай царквы" падводзіць вынікі перыяду станаўлення ўніі ў Рэчы Паспалітай. Гэта перыяд ад Брэсцкай уніі ў 1596 г. да пачатку 1620-х гадоў, калі праваслаўная царква на тэрыторыі РП не мела свайго мітрапаліта.

Высновы слушныя. Па сутнасці гэта праўда.
#РазважанніПраГісторыю

Чытаў нядаўна ў гістарычным часопісе вось такі артыкул, пра павятовыя сеймікі ў XVIII ст., у часы Рэчы Паспалітай.

Тут я прыводжу толькі адзін ліст з артыкула, таму што ўвесь астатні тэкст па сэнсе такі ж самы 😏

Якія "карысныя" справы вырашалі паны і шляхта на сейміках у тыя часы 😁 не дзіва тады, што праз паўстагоддзя гэтай дзяржавы не стала...
#РазважанніПраГісторыю

У гістарычным часопісе "Архіварыус" трапіў мне вось такі цікавы артыкул. Пра адаптацыю ў сябе на радзіме ссыльных удзельнікаў паўстання 1863 года.

Што тут цікавага, я вылучыў чырвоным прамавугольнікам. Не гледзячы на тое, што наша панства тых часоў адносіла сябе да палякаў, а савецкая гістарыяграфія і сучасныя некаторыя нашы прапагандысты зараз проста прама так і называюць іх палякамі, у тыя часы ў самой Польшчы так не лічылі. Самі палякі да нашых землякоў адносіліся пагардліва, называя літвінамі, як быццам людзей другога гатунку. Магчыма, гэта адна з прычын таго, што частка гэтага панства пайшло ў беларускае адраджэнне, пачало вяртацца да сваіх каранёў.

І яшчэ я там падкрэсліў адзін момант. На статыстыку розных Дзюкавых пра рост насельніцтва беларускіх губерній. Дзюкавымі і Гігіным гэта падаецца як росквіт. Але, як бачым, і гэта лагічна, калі насельніцтва расце, то адпаведна плошча земляробчай зямлі на кожнага чалавека становіцца меншай.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Вось тут у кнізе цікавы доказ таго, што рускія мовы ВКЛ і Масквы ў XVII ст. ужо істотна адрозніваліся. Пры гэтым мову ВКЛ называюць літоўскай )

Ну і яшчэ цікавы факт. Шмат кніг у той час прывозілі ў Маскву з Літвы. Гэта звязана ў тым ліку і з тым, што ў ВКЛ было на той час больш друкарняў.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Не гледзячы на становішча праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, пастаянная канкурэнцыя і барацьба за свае правы з езуітамі і ўніятамі вымушала праваслаўнае духавенства развівацца ў пытаннях адукацыі і асветы.

У выніку атрымалася так, што адукацыйны ўзровень праваслаўнага духавенства ў РП на той час быў вышэйшы, чым у Маскоўскім царстве. Кіеўскіх настаўнікаў запрашалі працаваць у Маскву.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Вось што піша Мітрапаліт Макарый пра стан асветы і навукі ў Маскоўскім царстве ў XVII ст.

Пад раздачу на царскім узроўні траплялі нават літоўскія хмель і бабы-вядунні 😁

Але былі і правільныя рашэнні - барацьба з тытунём.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Пра заганы ў Маскоўскім царстве ў XVII ст. Гучыць жудаснавата, канешне.

Але давайце будзем аб'ектыўнымі, такі малюнак, упэўнены, можна было назіраць у любой еўрапейскай дзяржаве таго часу )
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Яшчэ раз пра асвету ў Маскоўскім царстве ад Мітрапаліта Макарыя.

І яшчэ раз пра істотны тагачасны "літоўскі" ўплыў асветы.