#ХвілінкаГумару
Якуцкая "Пагоня"
Не ведаю, ці браты нам скіфы, як кажуць філосафы, а вось з якутамі ў мяне ёсць адчуванне нейкай еднасці.
Калі і ў вас так, то стаўце падабайку! 😁

#МіфыЛегендыБеларусі
Галаву складзеш
Штогод цёмнымі восеньскімі вечарамі непадалёку ад лясной рэчкі Ланкі з’яўляўся прывідны агеньчык. Выкаціцца з ляснога гушчару на паляну пад старыя дубы і круціцца, як дзіцячы ваўчок. То ўбок хіснецца, то раптам угору падскочыць, і ўсё зіхаціць, слепіць вочы рознымі калёрамі ды адценнямі.
— Няйнакш у заклятым скарбе золата пераліваецца, — убачыўшы гэтае дзіва, меркавалі бывалыя людзі. І перасцерагалі дзецюкоў:
— Не хадзіце па скарб. Няпраўдай ён сабраны, смерці людской чакае…
Шмат гадоў з’яўляўся агеньчык, але ніхто з тутэйшых жыхароў не адважваўся шукаць невядома кім закапаны скарб.
Аднойчы ўвосень якраз сюдою валачыўся з вёскі ў вёску стары бадзяга. Пры ім быў вялізны сабака, які верна служыў свайму гаспадару. 3 самых непраходных нетраў выводзіў ён валацугу, нікога не падпускаў да яго, калі той спаў ці валяўся пад плотам п’яны.
Пачуў бадзяга ад людзей пра закляты скарб, пабег увечары, калі сцямнела, да рэчкі. Падпільнаваў-такі агеньчык дзівосны і выкапаў скарб. Адкрыў гаршок, а на золаце паперчына ляжыць. На ёй напісана: «Узяўшы мяне, галаву складзеш».
Паклікаў бадзяга вернага сабаку, адсёк яму галаву і запіхнуў у пусты гаршчок. А золата ў торбу сваю перасыпаў. Потым закапаў гаршчок і, як на крылах, паляцеў хутчэй да карчмы, што стаяла тады над рэчкаю ў вёсцы Сакалды. Пабег не дарогаю, а нацянькі, не зважаючы на дрыгву ды багну. Надта хацелася ад радасці гарэлкі кварту-другую кульнуць.
Бег, бег і раптам уваліўся ў тваністае бяздоннае акно. Рвануўся ў адзін бок, рвануўся ў другі, а золата каменем цягне ў багну. Хацеў бадзяга скінуць торбу з заклятым скарбам, а твань па самую шыю засмактала. Зароў ён дзікім голасам — «Ратуйце!» — але заместа крыку толькі бурбалкі выскачылі ды праз хвіліну шапка ўсплыла.
Праз год ці два паляўнічыя знайшлі каля рэчкі пад дубам сабачыя косці, а дзеці прынеслі з балота гнілую шапку.
Дрыгву даўно асушылі і засеялі травою. На месцы, дзе ўтапіўся бадзяга з торбаю золата, дзівосны агеньчык не паказваецца.

#ДумкіЎслых
Так, апошнюю кропку ў маім цярпенні паставіў пост Ірыны Усцьянцавай
"Счас спою" (с)!!!
Вы якой трасцы да гэтага Пратасевіча прычапіліся? У мяне адчуванне, што ён на вас усіх абяцаў жаніцца, а потым кінуў.
Сто разоў ужо вам растлумачылі, што так трэба - не, похер дым, у вас свае хацелкі!
А з якога ляда вы ўзялі, што калі ў 20-ым годзе вы не пайшлі са змагарамі на вуліцу, то зараз перад вамі тут будуць рэверансы рабіць і ўсе вашы хацелкі выконваць?!
Можа органам дзяржбяспекі лепш вядома, што трэба рабіць, каго садзіць, а каго выпускаць. Без саплівых разберуцца!
Не, ладна вы ў сябе ў чатах там выццё пакрыўджаных развялі - халера вас бяры! Дык вы ж яшчэ і па расійскіх рэсурсах пабеглі разнасіць, як вас "прарасійскіх"ебанашак актывістаў беларуская ўлада зневажае і гвалціць Пратасевічам, мовай, лгбтамі і ўсім, чым можа!
Ну ладна Чаус, там клініка. А вы што, не ведаеце, што робіце!? Усё вы разумееце, проста задача ў вас зрабіць усё, каб Расія кінулася ратаваць "сваіх прарасійскіх" ад нейкіх здраднікаў, засеўшых ва ўладзе Беларусі!
То бок, пакуль Прэзідэнт усе намаганні прыкладае, каб Беларусь не ўцягнулі ў канфлікт, каб беларусам не прыйшлося сваіх дзяцей на фронт адпраўляць, вы, сучкі крашаныя, робіце роўна адваротнае!
А вы дакладна ведаеце, што калі пачалі б ратаваць, то ваш дом гэта дапамога абмінула б? Ці вы ўсе, як Сідаровіч і Чаус, чакаеце моманту каб адсюль здрыснуць?
Мяне толькі адно здзіўляе, чаму вам да гэтага часу ляпы не пазатыкалі!? Людзі за меншае на суткі пайшлі, а з вас як з гусі вада!
Што там пра "чысткі" казалі?
Тут не чысткі, тут генеральная ўборка патрэбная! Занадта ўжо шмат у нас "униженных, оскорблённых и недооценённых". Пара б ужо ацаніць і прызначыць, што каму паложана!
😘 Прашу прабачэння ў падпісчыкаў. Накіпела!))
Так, апошнюю кропку ў маім цярпенні паставіў пост Ірыны Усцьянцавай
"Счас спою" (с)!!!
Вы якой трасцы да гэтага Пратасевіча прычапіліся? У мяне адчуванне, што ён на вас усіх абяцаў жаніцца, а потым кінуў.
Сто разоў ужо вам растлумачылі, што так трэба - не, похер дым, у вас свае хацелкі!
А з якога ляда вы ўзялі, што калі ў 20-ым годзе вы не пайшлі са змагарамі на вуліцу, то зараз перад вамі тут будуць рэверансы рабіць і ўсе вашы хацелкі выконваць?!
Можа органам дзяржбяспекі лепш вядома, што трэба рабіць, каго садзіць, а каго выпускаць. Без саплівых разберуцца!
Не, ладна вы ў сябе ў чатах там выццё пакрыўджаных развялі - халера вас бяры! Дык вы ж яшчэ і па расійскіх рэсурсах пабеглі разнасіць, як вас "прарасійскіх"
Ну ладна Чаус, там клініка. А вы што, не ведаеце, што робіце!? Усё вы разумееце, проста задача ў вас зрабіць усё, каб Расія кінулася ратаваць "сваіх прарасійскіх" ад нейкіх здраднікаў, засеўшых ва ўладзе Беларусі!
То бок, пакуль Прэзідэнт усе намаганні прыкладае, каб Беларусь не ўцягнулі ў канфлікт, каб беларусам не прыйшлося сваіх дзяцей на фронт адпраўляць, вы, сучкі крашаныя, робіце роўна адваротнае!
А вы дакладна ведаеце, што калі пачалі б ратаваць, то ваш дом гэта дапамога абмінула б? Ці вы ўсе, як Сідаровіч і Чаус, чакаеце моманту каб адсюль здрыснуць?
Мяне толькі адно здзіўляе, чаму вам да гэтага часу ляпы не пазатыкалі!? Людзі за меншае на суткі пайшлі, а з вас як з гусі вада!
Што там пра "чысткі" казалі?
Тут не чысткі, тут генеральная ўборка патрэбная! Занадта ўжо шмат у нас "униженных, оскорблённых и недооценённых". Пара б ужо ацаніць і прызначыць, што каму паложана!
😘 Прашу прабачэння ў падпісчыкаў. Накіпела!))
Telegram
#МЫБеларусь🇧🇾
Пришло, видимо, и моё время высказаться по поводу Протасевича.
Сразу обозначу, я понимаю мотивы, по которым его сейчас широко показывают на ТВ —всячески пиарят образ "блудного сына".
Вероятно, это имеет смысл для внешней аудитории:
беглых, которые действительно…

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Спявае калектыў вёскі Здзітава Бярозаўскі раён
Добрага дня ўсім!
Добрага дня ўсім!
#КухняБеларусі
Яйкі, фаршыраваныя грыбамі
8 яек,
20 г сушаных грыбоў,
1 цыбуліна,
1 ст. лыжка топленага масла,
2 ст. лыжкі маянэзу,
2 ст. лыжкі смятаны,
1 ст. лыжка соўсу тыпу «Паўднёвы»,
соль, зелень.
Звараныя ўкрутую яйкі ачысціць ад шалупаек. Зняць нажом тупы канец яйка, выняць жаўток.
Папярэдне замочаныя сушаныя грыбы зварыць, дробна пасячы, змяшаць з падсмажанай змельчанай цыбуляй і расцёртымі жаўткамі.
Атрыманым фаршам запоўніць яйкі, накрыць зверху «шляпкамі» - зрэзаным бялком, заліць соўсам, які гатуецца з маянэзу, смятаны і соўсу тыпу «Паўднёвы».
Упрыгожыць зеленню пятрушкі.

Forwarded from Лёгкая Мова
Добрага восеньскага дня, сябры! 💛
СПРЭС (spres)
(прыслоўе)
Поўнасцю, цалкам; зусім. Скрозь, усюды.
🔸️Аднекуль навалакліся хмары — спрэс зацягнулі неба. (Сабаленка)
🔸️За ноч наваліла столькі снегу, што нідзе не было ні сцежкі, ні дарогі, спрэс цалік. (Чарнышэвіч)
🔸️[Колас:] — Я думаю пра Аляксандра Грына. Яго летуценнікі.. — гэта ўжо нешта спрэс новае. (Лужанін)
🔸️Карані спрэс павыпіналіся з зямлі цэлымі вузламі. (Сачанка)
🔸️Рудымі жалудамі была засыпана спрэс уся зямля. (Чорны)

Не знайшла нідзе магчымасці выказацца наконт форума, каб данесці свае пажаданні, пішу тут, можа хто дасць спасылку якую...
Карацей, хацелася б, каб у матэрыялах БелТА публікавалі спасылкі на старонкі тых блогераў, якія будуць удзельнічаць у форуме. А то прозвішчы і твары зусім незнаёмыя. Адчуванне, што мы ад жыцця адсталі і лепшых блогераў Беларусі не ведаем. Дайце магчымасць пазнаёміцуа, падпісацца..
Загаддзя дзякуй!
Зоя С

БелТА
Первый форум блогеров Беларуси соберет более 150 представителей этого сообщества со всей страны
Организаторы форума - Министерство информации при поддержке Министерства образования и РУП "Белтелеком".
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
Так піша Мітрапаліт Макарый пра маральнасць рускага народа ў часы Смуты. Тут трэба адзначыць, што справа не ў рускім народзе, а ў становішчы безуладдзя, анархіі, адсутнасці дзяржаўнага парадку. У такіх умовах любы народ становіцца такім, што і паказвае гісторыя. Усе народы прыкладна аднолькавыя ў пэўных умовах, такая чалавечая сутнасць.

#СучаснаяБеларусь
Пад Шчучынам вырошчваюць беларускую брокалі
Раней на паліцах крам брокалі была толькі з Іспаніі і Італіі. Цяпер незвычайную капусту ў прамысловых маштабах вырошчваюць у Гродзенскай вобласці.
🟢 Чатыры гады таму кампанія "Логал-био" вырашыла заняць свабодную нішу і пачаць вырошчваць брокалі.
🟢Купілі генератар лускаватага лёду, транспортеры і сталы для ўпакоўкі, прывезлі з Польшчы расаду, нанялі сезонных рабочых і запусцілі працэс.
🟢Лускаваты лёд патрэбен для ўпакоўкі капусты. Ён утрымлівае тэмпературу ў боксе на ўзроўні ад 0 да + 1 °С.без лёду капуста закрасуецца.
🟢Сёння кампанія вырошчвае да 600 тон брокалі за сезон. Пад расаду задзейнічаюць 70 га поля.
🟢Прыкладна 90% ураджаю пастаўляюць у расейскія гандлёвыя сеткі.
🟢Расейская сетка закупляе па 40-50 тон беларускай брокалі на тыдзень,а айчынная — 1-1, 5 тоны.
Больш падрабязна тут 👇
https://officelife.media/article/56601-kak-vyrashchivayut-belorusskuyu-brokkoli/

#Падарожжа
Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.
Так сустракае Сула наведвальнікаў.

Forwarded from Беларускі піонэр
#архітэктурабсср
Першы дзіцячы кінатэатр у Менску, адчынены ў 1936 годзе ў пераробленым будынку былой лютэранскай кірхі. Не захаваўся. Знаходзіўся на месцы дома з сучасным адрасам пр.Незалежнасці 22.