Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МіфыЛегендыБеларусі

Гэта быў пан. Было не складана пазнаць яго па манеры зносін і маленькім, ледзь прыкметным ражкам на капелюшы. Так, я не пра паважанага заможнага чалавека, якога прынята ў нашых краях называць пан, я якраз пра нячысціка.

Пан, Панейка, Паніч - гэта разнавіднасць Чорта, які прымае аблічча чалавека.

Як правіла, Пан з'яўляецца перад чалавекам адзін або ў кампаніі апоўначы ці ў ясную марозную месячную ноч. З першай песняй пэўняў Пан знікае.

Вонкава гэта заўсёды багата апрануты чалавек, часам у плашчы і абавязкова ў капелюшы. Калі ўважліва прыгледзецца, то можна ўбачыць хвост, які тырчыць з-пад плашча і рожкі з-пад шляпы. Але часцей людзі гэтых дэталяў не заўважаюць з-за магіі Чорта, толькі спецыяльнае зелле, якім трэба нацерці вочы, дапамагае ўбачыць сапраўднае аблічча нячысціка.

Пан ніколі не бывае жанчынай, не з'яўляецца ў жаночым адзенні і саміх жанчын ён вельмі не любіць.

З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі, сябры!
Добрага настрою на ўвесь дзень!
#КухняБеларусі

Запяканка з бульбай і яйкамі

800 г бульбы,
4 яйкі, 50 г сыру,
0,25 шклянкі малака,
60 г тлушчу,
соль, перац, зеляніна

Бульбу зварыць, абабраць, парэзаць кружкамі, абсмажыць на тлушчы, выкласці на патэльню, змазаную тлушчам.

Змяшаць яйкі, малако, змельчаны на тарцы сыр, соль, перац, пасечаную зеляніну пятрушкі або кропу, заліць бульбу і паставіць у духоўку на 7-10 хвілін.

Падаць са свежымі агуркамі або памідорамі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Верашчака
#НамПішуць

Ад падпісчыка канала ў тэму )

Балада пра Яўтуха

Быў хлопчык як хлопчык —
Гуляў сабе, рос,
Не думаў да часу
Пра будучы лёс,
Меў шмат закадычных
Адданых сяброў,
Гусей з імі пасвіў
І нават кароў,
І розум ён чэрпаў
З адных з імі кніг,
Але Яўтушок быў
Спрытнейшы за іх:
Умеў нацянькі ён
Да мэты ісці —
Пачаў вызначацца,
Пачаў ён расці.
Начальнікам хутка
Зрабіўся Яўтух,
І дружбы хлапечай
Агеньчык патух.
Сябры працавалі,
А ён усё рос,
І стаў задзірацца
Ўгару яго нос:
Ад велічы ўласнай
Праз год ці праз два
Аж стала кружыцца
Ў яго галава.
Не бачыў зямлі ён,
Не бачыў людзей,
Як быццам сурочыў
Яго ліхадзей.
І помы, і намы
Яму па чарзе
Дакладвалі, што там
Такое ўнізе.
На подпірках так ён
Хадзіў па зямлі,
На ёй жа ухабы
І ямы былі.
Аднойчы няўдалы
Някемлівы нам
Не ўспеў папярэдзіць
Ад здрадніцкіх ям,
І плюхнуўся ў яму
Знянацку Яўтух...
І гэта вялікі,
Вялікі быў плюх.
 
Кандрат Крапіва
1963
#ЛюдзіБеларусі

25 верасня, 1913 года нарадзіўся пісьменнік Сяргей Грахоўскі. в. Нобель, — памёр 11 снежня 2002, у Мінску)

📌 Працаваў рабочым, карэктарам, скончыў мінскі педінстытут.

📌 Дэбютаваў вершам у 1926 г. Двойчы беспадстаўна арыштоўваўся органамі НКУС. Першы раз у 1936 г. другі ў 1949 г. У 1955-м быў рэабілітаваны.

📌 У 1956–1973 гг. працаваў на радыё, у часопісах “Бярозка” загадчыкам аддзела рэдакцыі, “Вясёлка”, літкансультантам СП БССР (1959–1960).

📌 Асноўны перыяд творчасці прыпаў на гады жыцця ўжо пасля абедзвюх ссылак. Дакументальныя аповесці Грахоўскага “Зона маўчання”, “З воўчым білетам”, “Такія сінія снягі” ёсць беларускімі аналагамі “Архіпелагу ГУЛАГ” А. Салжаніцына.

📌 Паэт з’яўляецца аўтарам славутага верша “Ветразь”, дзе наўмысна была ўжытая выключна беларуская лексіка.

📌 У 1992-м ён атрымаў прэмію імя Я. Коласа за зборнік “Споведзь”, а ў 1994-м - медаль Францішка Скарыны.
#Літаратура

Над намі словы уладараць.
Мы чуем і гаворым іх.
Яны то здружаць, то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх.

Бо словы розныя бываюць.
Адны — агню стрымаюць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое напавал.

Ад слова сэрца халадзее,
Праходзяць сон і забыццё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова свеціцца жыццё.

Ад слова вырастаюць крылы,
А ў сэрца стукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы,
Дык не шкадуйце шчырых слоў!

А здатным толькі на дакоры
I гучна словамі грымець,
Каб не прыносіць людзям гора,
Было б найлепей анямець.


Сяргей Грахоўскі
Forwarded from Звязда
Медалямі Багдановіча ўзнагароджаны кітайскія перакладчыкі

Прафесара Нанькайскага ўніверсітэта Гу Юя і прафесара Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў Хань Сяое ўжо добра ведаюць у творчым асяроддзі беларускіх майстроў прыгожага пісьменства.

Дзякуючы намаганням Хань Сяое ў Пекіне выдадзена калектыўная кніга твораў беларускіх паэтаў і празаікаў, а таксама прафесар пераклаў на кітайскую мову «Тры талеры» Андрэя Федарэнкі, зборнік прозы і паэзіі Алеся Бадака. 

zviazda.by
«Ільвіную грыву» знайшлі ў Белавежскай пушчы. Рэдкі грыб могуць унесці ў новую рэдакцыю Чырвонай кнігі.

Размова ідзе пра герыцый грабеністы. Яшчэ грыб вядомы як ежавік, «дзедава барада» і «ільвіная грыва».

Кажуць, што знаходкі гэтага грыба ў краіне можна літаральна пералічыць па пальцах і ўсе яны здарыліся менавіта ў Белавежскай пушчы.

Упершыню міколаг Павел Міхалевіч сутыкнуўся з герыцыям у 1967 годзе. Наступнай знаходкі грыба давялося чакаць цэлых 50 гадоў: супрацоўнікі лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі заўважылі яго ў 2016-м. У гэтым годзе грыб знайшлі адразу ў трох месцах.

Пушча палюбілася герыцыю з-за субстрату — мёртвай драўніны. Хутчэй за ўсё, грыб унясуць у новую рэдакцыю Чырвонай кнігі — прынамсі, пушчанскія эксперты намякаюць, што пара б ужо.
#СучаснаяБеларусь

Як можа выглядаць "беларускі Гарвард"

У Беларусі створаць "адукацыйны хаб сусветнага ўзору, не горшы за Гарвард", заявілі на Рэспубліканскай педагагічнай Канферэнцыі.
Міністр адукацыі Андрэй Іванец распавёў, як можа выглядаць падобная навучальная ўстанова ў будучыні.

Асноўныя думкі:

🔹 У першую чаргу, разглядаецца блок інжынерна-тэхнічных спецыяльнасцяў, магчыма, разам з натуральна-навуковым блокам.

🔹 Новая навучальная ўстанова можа стаць нацыянальным інжынерна-тэхнічным або фізіка-тэхнічным універсітэтам.

🔹 Для навучальнай установы не будуць прыдумляць новыя спецыяльнасці, а выкарыстоўваюць частку тых, якія ўжо ёсць у нашых універсітэтах.

🔹 Плануюць набіраць абітурыентаў з пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд.

🔹 Абітурыенты-пераможцы алімпіяд, акрамя вынікаў ЦТ, будуць яшчэ спаборнічаць паміж сабой, праходзячы конкурс і суразмову. Будзе звяртацца увага на ўзровень матывацыі, адкуль прыйшоў абітурыент і які ў яго/яе ўзровень падрыхтоўкі.

🔹 Выкладчыкаў плануюць прыцягваць з дапамогай канкурэнтнай заработнай платы, па аналогіі з нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам. Там заробак выкладчыкаў, са слоў Андрэя Іванца, вышэйшы за ўніверсітэцкі ў 3,5 разы.

🔹 Таксама хочуць стварыць кампус (хутчэй за ўсё, на базе некалькіх факультэтаў БДУ), дзе студэнты і выкладчыкі маглі б жыць у інтэрнатах разам і мець зносіны як на лекцыях і занятках, так і ў вольны час.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

Я хаце абавязаны прапіскаю

Аркадзь Куляшоў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маладзец, Ігар Аляксандравіч! Наш беларускі свет - свет праўды, справядлівасці і роўнасці. А тыя, хто спрабуе падсунуць нейкіх філосафаў у авечай шкуры, прыпудрыўшы ім носік, каб не заўважылі ваўчынай пашчы, няхай ідуць лесам!

Падпісвайцеся на @verashchaka_by каб чытаць і слухаць сваю, беларускую праўду 😁
#ГісторыяБеларусі

🎖25 верасня 1971-га года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць".

На гэтым знакавым мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: каля 600 ветэранаў Брэсцкага гарнізона 1941 года, сярод якіх былі абаронцы цытадэлі, члены сем'яў загінуўшых, кіраўніцтва БССР, дэлегацыі гарадоў-герояў, усіх абласцей Беларусі, ветэраны вайны і працы.

Вечны агонь запаліў першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Пётр Міронавіч Машэраў.

Мемарыяльны комплекс як адзіны архітэктурна-Мастацкі ансамбль плошчай 70 га, уключае пабудовы сярэдзіны XIX стагоддзя, руіны, пакінутыя вайной, творы манументальнай архітэктуры і скульптуры.

Гэты важны сімвал барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь першай катэгорыі.
Дапамажы выбраць расліну 2025 года!

🌱 Грамадскае аб'яднанне “Батанічнае таварыства” праводзіць конкурс “Расліна 2025 года”. Кожны ахвочы можа прапанаваць расліну, якая стане сімвалам наступнага года.

Што трэба зрабіць:

✔️ выберы 1-3 назвы дзікарослых раслін, якія растуць у Беларусі;
✔️ напішы кароткае абгрунтаванне для кожнай расліны, чаму менавіта яна можа стаць сімвалам 2025 года.

Дасылай сваю прапанову да 10 кастрычніка 2024 года зручным табе спосабам:

🔹 праз гугл-форму https://forms.gle/1oQQ4tm1gNqH79359
🔹 на e-mail [email protected]
🔹 Viber, WhatsApp, Telegram па нумары +375293276703

Пяты ўдзельнік, хто дашле сваю прапанову, атрымае спецыяльны прыз ад Батанічнага таварыства. 😉

Конкурс "Расліна года" праводзіцца ўжо другі раз. Сімвалам 2024 года стала казачна прыгожая расліна з Чырвонай кнігі сон-трава, адна з першых кветак, што распускаюцца вясной. Былі праведзены конкурсы дзіцячага малюнка сон-травы і відэаролікаў, а таксама выставы ў школах, прысвечаныя расліне 2024 года.

Калі ведаеш мала дзікіх раслін, пагартай даведнікі, напрыклад, наш атлас-вызначальнік кветкавых раслін Беларусі. Дарэчы, увесь прыбытак ад гэтай кнігі ідзе на ахову прыроды.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Трапіўся акаунт Бабулькі-Шызулькі. Не тое, каб так ужо змястоўна, але для настрою можна і паглядзець ))

У тыкток @babuli_shizuli
#ХвілінкаГумару

Якуцкая "Пагоня"

Не ведаю, ці браты нам скіфы, як кажуць філосафы, а вось з якутамі ў мяне ёсць адчуванне нейкай еднасці.

Калі і ў вас так, то стаўце падабайку! 😁