Верашчака
496 subscribers
7.51K photos
1.2K videos
4 files
1.89K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

30 лістапада 1899 года нарадзіўся (в. Зазыбы, цяпер у Лёзненскім раёне) Міхась Лынькоў, беларускі празаік.

Народны пісьменнік БССР. З 1938-га да
1948 года ўзначальваў Саюз пісьменнікаў БССР.

Сям’я М. Лынькова (жонка і сын) была расстраляна немцамі ў верасні 1941 года ў Старадарожскім раёне.

У 1946 годзе Янка Маўр напісаў апавяданне «Завошта?», у аснову якога лёг гэты трагічны факт.

Пасля вайны Міхась Ціханавіч працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР.

У 1958 годзе выдаў раман «Векапомныя дні», за які ў 1968-м атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Якуба Коласа.
#Літаратура

***
Люблю твае, Нарач, затокi i тонi,
як вецер густыя туманы развесiць,
цi пена срабрыста на хвалях зазвонiць,
цалуючы зоры, калышучы месяц.

Люблю, калі ў сонцы гарыш пазалотай,
раскінуўшы сінія хваляў палотны,
ці шэрымі днямі сумуеш маркотна
з рыбацкімі песнямі, з шумным чаротам.

Люблю твае буры, твае навальніцы, -
ў іх чую, як песні, жыццё маладое…
І хочацца блізка грудзьмі прытуліцца
да чорных ад гневу магутных прыбояў.


1937

Максім Танк
#Літаратура

* * *

Кастрычнік.
Пагодлівая раніца. Пахне марозікам. На ўсходзе — сінь, хмары фіялетавыя або шэрыя. І агнявая, распаленая чырвань сонца, якое ўзыходзіць.
Туманнае ранне на ўзлессі. Лес мяшаны. Гледзячы на жоўты вяршняк бярэзніку, здаецца, што гэта з-за туману ўзыходзіць сонца.
Сыры, халодны ранак. Рунь — хоць выціскай яе ад вільгаці. На ржышчы — прыхоплены марозікам асот, а на дарозе — адна пушыстая, апырсканая расой галоўка дзьмухаўца...


Янка Брыль ("Усё, што ўражае).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Маладзец дзяўчынка!

Для тых, хто не ў курсе, гэта тая самая Анджыліша, супраць якой Бондарава і яе кампанія кляўзы пішуць і нават у суд хадзілі.

Успамінаецца байка Крапівы "Жаба ў каляіне")))

Пакуль вар'яткі ў гразі цялёпаюцца, Анджыліша набірае 3,5 млн падпісчыкаў і катаецца па краіне з Марафонам адзінства!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

Ілья Шынкарэнка на шпацыры з апытанкай.
На гэты раз весялей, мінулым разам хлопец ледзь не задыхнуўся!))

Крыніца відэа ў тыкток
#МоваНашаРодная
#Літаратура

Мова наша! Не толькі ўзлёты
Ты пазнала ў лёсе сваім.
Колькі раз прыніжэннем, прыгнётам
Цябе знішчыць хацелі зусім.

Хоць у змянлівых віхурах стагоддзяў
На цябе было многа атак,
Для сваіх захавала нашчадкаў
Каларыт, самабытнасць і смак.

Наша матчына мова не згіне,
Яна стрыжнем у нашай душы.
Трэба верным ёй быць, не пакіне,
Калі будзем яе берагчы!
Аляксандр Ладісаў
https://stihi.by/vershy-na-belaruskaj-move/nasha-mova/
#Літаратура

***
Мне даспадобы шарая гадзіна
І маціцовыя туманы,
Калі санліва і гасцінна,
гараць вяргінямі парканы.

Калі за сінія фіранкі
Схавана хатняе цяпло,
А жоўта-белае святло
Чаканнем сагравае ганкі.

Адам Глобус
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

9 снежня 1891 года нарадзіўся (г. Мінск) Максім Багдановіч, беларускі паэт, перакладчык, крытык, гісторык літаратуры. Адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы новага часу.

Разам з Я. Купалам стаў заснавальнікам пейзажнай і інтымнай лірыкі, першым у беларускай літаратуры звярнуўся да урбаністычных матываў. Аўтар зборніка вершаў "Вянок", фальклорна-рамантычных паэм "Максім і Магдалена", "Страцім-лебедзь" і інш.

На беларускую мову пераклаў Гарацыя, Авідзія, Ф.Шылера, Г.Гейне, А.Пушкіна.

Выдаўшы адзін прыжыццёвы зборнік "Вянок" ён ўвайшоў ў залаты фонд беларускай культуры.🌟

Духаўздымная "Пагоня", робіць яго імя несмяротным і ставіць у шэраг найталенавіцейшых сыноў Айчыны!

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
🔥