Верашчака
498 subscribers
7.2K photos
1.16K videos
4 files
1.79K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Самы багаты той чалавек, чые радасці патрабуюць найменш грошай.

🎨 Малюнак Morgan Goble
#МіфыЛегендыБеларусі

Паданне пра Нарач
Пачатак тут

Ды ня ходзіць радасць без бяды. Нядоўгім быў рай у гэтым краі.
Пачула пра туташнія дзівосы страшыдла смярдзючае. Прыпаўзло, прывалюхалася з чужых краёў дзіва гідкае, страхоцце рагатае, са свінячым рылам ды з даўжэзнай кудлатай поўсцю на галаве. Упадабала возера чароўнае ў бурштынавых берагах і пасялілася ў ім.

Засмуродзіўся край, учарнела возера, зсохлі бары на берагах. Нават сонейка зрэдзьчас высвечвала з-за чорных хмараў. Стала змрочна, золка, няўтульна. З таго часу пачалі прападаць туташнія паненкі – прыгажуні, спявачкі ды музычкі, танцоркі ды
майстрыхі найлепшыя.

Пойдзе да возера каторая – назад не варочаецца. У многія хаты гора прыйшло. Шырацца чуткі, што смярдзюк-вадзянік, якога
празвалі Горабедам, дзяўчат пабірае да сябе ў возера за прыслугу ды на забаўку. Што гэтае страхоцце жыве ў спаленым магнатавым палацы, які возера глынула, таму патрэбу мае ў служні пекнай, пяшчотнай ды здатнай.

А ў летнюю купальскую ночку, калі поўня залівае возера залатым бляскам Горабед папускае ўтопленых дзяўчатаў на бераг да рання. Хаваючыся ў чаротах ад людскіх вачэй, выходзяць на бераг яны ва ўсёй чароўнай
прыгажосці. Карагодзяць ды танчаць, майструюць-плятуць, ткуць вышываюць, на дудачках граюць, ды самотна-жаллівыя (журботныя) песні
спяваюць. Быццам зберагаюць усё найлепшае, што пры зямным жыцці мелі. Нібы хочуць, каб хтосьці пачуў ды ўбачыў іх, скарб духоўны пераняў. І назваў іх туташні люд беражніцамі.

Працяг ніжэй
#МіфыЛегендыБеларусі

Паданне аб Нарачы
Пачатак тут

Ужо сплыло гадоў нямала. Дзедам ссівелым у родны свой край вярнуўся з войска Ач, адданы ў жаўнеры магнатам за тое, што ратаваў ад забрання сваю нарачоную Нару. Не пазнаў радзімай зямелькі, як не пазналі
яго ў роднай вёсцы.

Зняверыўся ў вочы свае – што сталася з родным краем?
Няспраўдзілася спадзяванка: не заспеў сваёй Нары, нават сівой не пабачыў.
Роспач агарнула дзеда і радасць вяртання змянілася на боль сардэчны. І жыць далей нямае сэнсу. Начамі чорнымі без зорак сядзеў на беразе азёрным, глядзеў на вуглікі цяпельца ды дні юначыя ўзгадваў.

Сярод старэйшых рыбакоў пачуў аповяд ён самотны пра Нару любую сваю ды возера Нязнанае, з якога раз на год выходзяць зямным жыццём жыць беражніцы. Да золаку яны гуляюць. А спаміж іх – найсамотна, найчароўна –
князёўна-беражніца Нара.

Закалацілася старэчае сэрца, апёк яго боль успаміну. І высачыць-выглядзець дзеў-беражніц насмеліўся згораны Ач. І цуд ён убачыў, якога жадаў. Калі беражніцы выйшлі з чароту і гукі дзівосныя спеву анёльскага чароўным туманам паплылі над вадой, Ач не ўстрымаўся і
голасам старэчым гукнуў, што ёсць моцы:"На-а-ра!"

Разлеглася рэха ад краю
да краю. Загула, затрэскалася зямля. Узнялося над возерам велізарнае страшыдла рагатае, жудасна зарагатала і плюхнулася ў ваду. Наляцела на бераг шалёная хваля і ўраз сцягнула беражніц. А смярдзюк-вадзянюк рагоча:
"Усцеш мяне старэча, тады і Нару сваю пабачыш".

Задумаўся Ач аж да самага рання. Ці ж вылюдка гэткага ўсцешыш людзкім? Злавіў Ач вангора цаляў на тузін і зладзіў з вангоравай галавы ён страшэнную гудзёлку-
падвываўку. Ад купалля да купалля выў над возерам жудасны зык Ачава грання. Ні чалавек, ні звер, ні птушка не насьмельваліся патрапіць да возера.
Роўна праз год, у купальскую ноч, Ач зноўку згледзеў беражніц. Відаць, усцешыў ён страхоцце рагатае выццём сваёй гудзёлкі. Але не загукаў ён болей Нару. Забаяўся, каб спеў яе не спыніўся і каб у вушах зноў цэлы год не
выла страшная гудзёлка.

Штогод у ноч святую на купалле ён асцярожна віжаваў за беражніцамі ў чаротах. Між іх заўжды была і Нара. Яе гады так не цяклі, як Ачаў век, што бачыў вечаровую заранку свайго жыцця. Яе жыццё спынілася ў дзявоцтве і яна сталася навекі пяшчотнай, любай, маладой. Яна спявала пра каханне, пра долю, свой дзявочы рок, пра страшнае растанне з любым. І слоўка кожнае яе было дарункам для радзімы, для Ача роднага яе.

Змірыўся з лёсам горкім Ач: не быць сівому з маладой. І вырашыў душы часцінку сваёй самотнай закаханай на шчасцейка аддаць людзям.

Ён рупна пераймаў што чуў, што згледзеў у душах беражніц і каб духоўны скарб не спарахнеў, нёс яго па родным краі, вяртаў людзям, каб душы іх не чэзлі.

Нямала песень, казак і паданняў, агністых скокаў, найгрышаў, забаў, ён пераняў у дзеў азёрных і шчодрай жменню сыпнуў сярод людзей, нібы ў полі зярно.

Працяг будзе
#НамПішуць

Падпісчыкі даслалі нам мілату ў ленту.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня ўсім!
Беларуская песня для настрою

У тыкток @anna_ulasik
🟡🟡🟡🟡🟡🟡 🟡🟡🟡🔠

У Беларусі здаўна любяць пагурманнічаць бульбай. Чым пачаставаць добрых людзей? Паспрабуйце найсмачнейшай залацістай бульбяной каўбасой, прыгатаванай на чыгуннай патэльні.
Лічыцца, што гэтую каўбасу традыцыйна гатуюць на Браслаўшчыне, што на захадзе Віцебскай вобласці. Але калі павывучаць беларускую кухню, то можна сустрэць рэцэпт гэтага нацыянальнага шэдэўра ў самых розных мястэчках па ўсёй Беларусі.
І вельмі часта каўбаскі з бульбачкі са свінымі скваркамі падаюць на святочны стол. Бо проста так пасмажыць бульбу з салам можна хоць кожны дзень.
Інгрэдыенты:

Бульба
Свіная грудзінка
Цыбуля
Кішкі свіныя
Соль, спецыі
Для поснага варыянта грудзінку можна замяніць на грыбы

Спосаб прыгатавання

Сала з цыбуляй парэзаць дробна і абсмажыць на патэльні.
Бульбу дзяром на дробную тарку.
Дадаць у бульбу зажарку, соль, спецыі.
Праз трубачку для каўбас напоўніць кішку, але не вельмі шчыльна.
Завязаць кішку з двух бакоў.
Выкласці на бляху, засланую пергаментам.
Выпякаць пры 180 градусах 30-40 хвілін.
Смачна есці!

#размовынапрызбе #смачна_есці
#Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь

Крыху статыстыкі да Дня будаўніка

🔻 У будаўнічай сферы Беларусі працуюць 5,9% ад усіх занятых у эканоміцы. Гэта значыць 243,7 тыс. чалавек (дадзеныя за 2023 год).

🔻 На канец 2023 года ў краіне налічвалася больш за 8 тыс.арганізацый будаўніцтва.

🔻 Сярэдні ўзрост работнікаў сферы склаў 41 год.

🔻 З занятых у сферы 14,1% - гэта жанчыны, 85,9% - мужчыны.

🔻 Сярод жанчын спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй больш (56,2%), чым сярод мужчын (18,8%).

🔻 Затое ў апошніх больш за ўсё работнікаў з прафесійна – тэхнічнай адукацыяй-47,5%. Сярод жанчын такіх 20,8%.

🔻 У першым паўгоддзі 2024-га намінальная сярэднямесячная заработная плата склала Br 2427.

Гэта на 29,7% больш, чым у першым паўгоддзі 2023-га.

Крыніца
Ганна Сілівончык🎨

Сучасная беларуская мастачка. Нарадзілася ў Гомелі. Жыве і працуе ў Менску.

Скончыла Рэспубліканскі ліцэй мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне станковага жывапісу).

З 2008 г. знаходзіцца ў Беларускім саюзе мастакоў. Работы мастачкі прадстаўлены ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску, фондах Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, музеях Расіі, Эстоніі, ЗША.

Мастачка стварае свой асаблівы свет. У пошуках тэм для сваіх работ яна звяртаецца да масавай і традыцыйнай культуры. Яе малюнкі ў стылі наіву - гэта вобразы жанчын і дзяцей, жывёл і птушак, прыроды і гарадоў. Гэта свет казак розных народаў. Фантастычны свет.
https://yangx.top/clipclubc/1764?single
#СучаснаяБеларусь

Лепшыя будоўлі года

Аб'екты года абраў рэспубліканскі саюз будаўнікоў, піша Office Life.
Лепшымі аказаліся:

🔥БелАЭС (другі пускавы комплекс)

🔥 Забудова Ракаўскага прадмесця

🔥 Парк імя Уга Чавеса

🔥Новы будынак паліклінікі ў Бараўлянах

🔥Палац Булгакаў у Жылічах

🔥Забудова Пекінскага праспекта ў "Вялікім камені"

🔥 Новая школа з басейнам у Гродне.