Верашчака
490 subscribers
7.02K photos
1.1K videos
4 files
1.72K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Верашчака
#ПобытБеларусі
#ПобытБеларусі

Традыцыйная духоўная культура беларусаў

Значнае месца ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў займалі фальклор (вусная народная паэтычная творчасць), музыка, харэаграфічнае і прыкладное мастацтва. У іх адлюстроўваліся погляды чалавека на навакольны свет, яго пачуцці і спадзяванні.

Найбольш распаўсюджанымі жанрамі фальклору былі песні, казкі, загадкі, прыказкі і прымаўкі.

Абрадавыя песні, карагоды суправаджаліся граннем на музычных інструментах: гуслях, трубе, рогу, дудках. У XVI ст. з’яўвіліся цымбалы, скрыпкі, ліры.

Для песень быў характэрны аднагалосы вакальны спеў.
Народныя танцы насілі масавы характар. Сярод іх пераважалі карагоды. Яны ўключалі драматургічныя дзеянні — імітацыю працоўных працэсаў, перайманне рухаў жывёл і птушак («Мяцеліца», «Лянок» і інш.).

Значную ролю ў развіцці розных формаў беларускага тэатра адыгралі вандроўныя скамарохі — першыя акцёры. Іх мастацтва ўключала акцёрскую ігру, танец з элементамі пантамімы, дыялогі, песні. Усё гэта суправаджалася музыкай.
Асаблівай папулярнасцю карысталіся павадыры мядзведзяў — «мядзведнікі».
#КазкіДзецям

Снежная каралева

Гісторыя першая
пра люстэрка і яго асколкі


Ганс Хрысціян Андэрсан

Пераклад Міхася Пазнякова
#КазкіДзецям

Снежная каралева

Гісторыя другая
Хлопчык і дзяўчынка

Ганс Хрысціян Андэрсан

Пераклад Міхася Пазнякова
У гэты дзень, роўна 105 гадоў, была створана Віленская беларуская гімназія.
Арганізавана намаганнямі Івана Луцкевіча. Усе беларускія гімназіі так ці іначай бяруць пачатак ад яе.
У гімназіі дзейнічалі вучнёўскія гурткі, духавы аркестр, хор, бібліятэка, выдаваліся друкаваныя і рукапісныя часопісы.
Сярод выкладчыкаў можна прыгадаць наступныя імёны: Максім Гарэцкі, Браніслаў Тарашкевіч, Барыс Кіт, Аляксандр Коўш, Юліяна Мэнке і многія іншыя.
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Салігорск, дзякуй! Заўтра ў той жа час, у тым жа месцы! 18.30, Палац культуры, да сустрэчы!
#турхатабацькоў #дразды #беларусь
НАШЫ АСОБЫ.
РАМУАЛЬД ЗЯНКЕВІЧ.
ЭТНАГРАФІЯ.

1 лютага - дзень нараджэння беларускага фалькларыста і этнографа ЗЯНКЕВІЧА Рамуальда Сымонавіча (1811-1868).
Нарадзіўся ў Свянцянскім павеце Віленскай губерні. Скончыў Віленскі універсітэт. Збіраў беларускія народныя песні, друкаваў іх у часопісах і зборніках. Упершыню апісаў многія працоўныя працэсы, абрады, вераванні беларусаў. Цікавіўся археалогіяй, абследаваў гарадзішчы, валы, курганы. Пісаў вершы. Памёр у крайняй галечы, будучы сляпым.
#КухняБеларусі

Сёння пазнаёмім вас з традыцыйнай ліцьвінскай стравай з-за якой нашых продкаў называлі "бацьвіннікі"
Гэта значна пазней мы раптам сталі бульбашамі.

Здагадаліся, што гэта за страва?👇
#КухняБеларусі

Бацвінне

Многія супы ў беларускай традыцыйнай кулінарыі носяць назву аднолькавую з іх галоўным інгрэдыентам: буракі, капуста...

Такая ж логіка закладзеная і ў назву бацвіння, знакавай калісьці стравы, сімвалічнасць якой сёння амаль забытая.

Акадэмічныя слоўнікі тлумачаць бацвінне як:
1) лісце і сцёблы буракоў
2) страву, прыгатаваную з бурачных лісця і сцёблаў

Сезон на бурачанае бацвінне трывае досыць коратка, 1-2 месяцы, так што стравы з яго ядуць пераважна ўвясну ці на пачатку лета. Пазней, калі пачнуць развівацца караняплоды, бацвінне робіцца грубейшым і нясмачным, таму ласавацца маладымі бурачаным лісцем трэба, пакуль яно маладое ды далікатнае. Зрэшты, сезон можна і працягнуць.

Бацвінне буракоў, як і іншую “дармавую” зеляніну – лiсце шчаўя, крапiвы, лебяды ў траўні-чэрвені збiралi да iх цвiцення, складвалi ў фаскi i макiтры, перасыпалi па слаях соллю, дадавалi кмену i iншых духмяных эёлак, квасiлi ў запас.

Бацвінне было настолькі характэрнай стравай жыхароў ВКЛ, што ў “Кароне” (Польскім каралеўстве) XVII–XVIII ст. літвінаў называлі boćwiniarze – грэблівая мянушка, у якую ўкладаўся прыкладна такі змест, як пазней у “бульбашоў”.

Для напышлівага паляка было відавочна, што толькі такі дзікун, як літвін, можа есці гэтую “свінскую” страву (што праўда, бацвінне і дагэтуль сапраўды часта вараць свінням).

Яшчэ адна здзеклівая прымаўка з тых часоў: «У нашага Радзівіла бацвінне нарадзіла, а хлеба - ані кавалка».

Але ж і бурачанае бацвінне не расце само, як і збажына, яно патрабуе сякой-такой працы, пра што кажа вершык з беларускага дзіцячага фальклору:

Хто не ўмее араць,
Таму хлеба не даць,
Ні капусты, ні бацвінні 
Хай пасець у полі свінні.
Яму свінні дакучылі,
Хутка араць навучылі.
#КухняБеларусі

Бацвінне

450 г касцей для булёну
2 л вады
1 сярэдняя морква
1 корань пятрушкі (або сельдэрэя)
1 цыбуліна
3 сярэднія бульбіны 
Соль паводле смаку
1-2 бабкі (лаўровае лісце)
Па 3-5 гарошын чорнага перцу і “англійскага зелля” (духмянага перцу)
1 добры пук бацвіння з маладымі бурачкамі
Па 1 невялічкім пучку зеляніны: зялёная цыбуля, пятрушка і кроп 
1 ст. лыжка тлушчу 
2 ст. лыжкі мукі
½ шклянкі смятаны
3 вараныя яйкі


Прамыць косці, заліць халоднай вадой і давесці да кіпення. Зняць шум, праварыць яшчэ 1 хв., дадаць моркву (кубікамі або таркаваную на грубай тарцы), пакрышаны корань пятрушкі, пасераваную цыбулю, пакрышаную бульбу, соль і спецыі.
Варыць, пакуль бульба не зробіцца мяккай (каля 15 хв.) Добра прамыць бацвінне, пакрышыць, апарыць (або праварыць 2-3 хв.).
Дадаць у суп бацвінне і добра прамытую і пасечаную зеляніну і варыць яшчэ 8-10 хв.
На патэльні растапіць тлушч, пакласці муку і, падліваючы крыху булёну, варыць да ўтварэння густога пюрэ (або змяшаць муку з невялікай колькасцю вады ў аднародную пасту, потым дадаць смятаны, старанна перамяшаць), якое дадаць да супу за 1-2 хв. да канца гатавання.
Дадаць смятану і палавінкі (або чвэрткі) вараных яек. Падаваць гарачым.
#СучаснаяБеларусь

Факты пра Беларусь

Беларусь называюць "лёгкімі Еўропы", бо 36% тэрыторыі нашай дзяржавы займаюць лясы.

Менавіта таму ў нас неверагодна лёгка дыхаць, а паветра нават у гарадах вельмі свежае ў параўнанні з іншымі краінамі.
Паглядзім, што яшчэ за лета будзе!
Можа і няма сэнсу худзець!


Малюнак Дар'і Багданавай
#МузеіБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Музей Марка Шагала

Адрас: г. Віцебск, вул. Пакроўская, 11

Мастак Марк Шагал вядомы сваёй неардынарнай творчасцю не толькі на Радзіме, але і далёка за яе межамі.
Нарадзіўся ён у Віцебску, чым і тлумачыцца размяшчэнне музея ў горадзе на Дзвіне.

Музей дае цудоўную магчымасць пазнаёміцца з некаторымі фактамі біяграфічнага і творчага характару культавай асобы сусветнага мастацтва.

Музей уяўляе сабой чырвоную цагляную пабудову, што была толькі крыху адрэстаўрыравана перад адкрыццём. Экспазіцыя ўключае пяць залаў: «Кухня», «Гасцёўня», «Бакалейная крама», «Пакой хлопчыкаў» і «Чырвоны пакой».

Дарэчы, у Віцебску ёсць яшчэ дом-музей, дзе нарадзіўся і правёў дзяцінства будучы мастак. У арт-цэнтры можна ўбачыць 300 графічных прац і рэпрадукцыі самых вядомых палотнаў майстра.

Сардэчна запрашаем у свет шагалаўскага мастацтва!

Крыніца
Forwarded from Звязда
🔥 «Я запрасіў вас для таго, каб абмеркаваць пытанні функцыянавання і дзейнасці дзвюх найважнейшых сілавых структур. І вырашыць кадравыя праблемы».

Так Прэзідэнт пачаў сённяшняе першае мерапрыемства.
Forwarded from Звязда
⚡️⚡️⚡️ Такім чынам, мы ўжо ведаем, што прызначаны новы кіраўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК.
Але гэта яшчэ не ўсе кадравыя навіны на сёння.
У Омску ёсць помнік простаму працоўнаму чалавеку. Такое мне падабаецца бачыць на вуліцах горада.
#ЛюдзіБеларусі
#ГісторыяБеларусі

Час памятаць. Жыццёвы шлях Аляксандра Чарвякова — першага кіраўніка БССР

Чарвякову ж мы абавязаны тым, што ён стаяў каля вытокаў смелых рэформаў, якія даказалі, што рэспубліка і за кошт развіцця вёскі можа быць самадастатковая, здзейсніў спробу нацыянальна-культурнага адраджэння краіны, абараніў яе тэрытарыяльную цэласнасць. 

Пра Рыжскі мірны дагавор, пра працэсы беларусізацыі і калектывізацыі на тэрыторыі Беларусі, пра трагічны лёс "усебеларускага старасты"
падрабязна можна пачытаць тут