#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.
Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.
Эдмунд Іванавіч Вярыга - з 1857 вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, вёў рэвалюцыйную працу сярод студэнтаў, агітацыю сярод сялян.
Ежы Гажыч - у час паўстання 1863 года арыштоўваўся за тое, што ўгаворваў сялян далучыцца да паўстання.
Апалон Паўлавіч Гофмёйстар - прыязна і спачувальна ставіўся да сялян, намагаўся іх вызваліць. Адчыніў школу для вясковых дзяцей і заняўся сельскай гаспадаркай. Пасля адмены прыгоннага права юрыдычная сітуацыя была складанай, таму за свой рахунак ён ажыццявіў фіктыўны продаж кожнага ўчастка сялянскай сям’і. Сяляне яго любілі і паважалі.
Тамаш Міхайлавіч Грыневіч - магчымы продак Уладзіміра Караткевіча, былы вайсковец, штабс-ротмістр, арганізаваў паўстанцкі атрад ў Рагачоўскім павеце. Быў публічна растраляны ў Рагачове. У 2015 годзе ў Рагачове грамадскія актывісты паставілі памятны знак Тамашу Грыневічу. Вобраз Грыневіча стаў прататыпам Усяслава Грынкевіча ў творах Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» і «Каласы пад сярпом тваім».
Працяг будзе...

Войцех Іосіфавіч Дамарацкі - студэнт Горы-Горацкага сельгаспадарчага інстытута, быў удзельнікам сакрэтнага студэнцкага камітэта, удзельнікі якога адкрылі для сялянскіх дзяцей народную школу, выкладанне ў якой вялося на беларускай мове. Менавіта ў савецкі час на магіле гераічнага студэнта была пакладзена пліта з адпаведным надпісам. Новае кіраўніцтва БДСГА ў 2010 годзе аднавіла і добраўпарадкавала пахаванне, ўсталявала над ім помнік.
Яраслаў Дамброўскі - польскі і французскі рэвалюцыянер і ваенны дзеяч, актыўны ўдзельнік Парыжскай камуны, генерал.
Генрых Міхайлавіч Дмахоўскі - скульптар, для будынку кангрэсу (у Вашынгтоне) ён стварыў бюсты Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Бенджаміна Франкліна, Тадэвуша Касцюшкі. Гэтыя бюсты і сёння ўпрыгожваюць памяшканне Кангрэса ЗША. У гэты ж час зрабіў медальён з сілуэтамі пакараных смерцю дзекабрыстаў. Загінуў 26 мая 1863 года ў адным з першых баёў з расійскімі войскамі каля фальварка Парэчча. Пахаваны на курганным могільніку каля вёскі Бірулі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. У маі 2020 на магіле Г. Дмахоўскага быў усталяваны помнік.

Мар’ян Дубецкі - польскі гісторык і пісьменнік, педагог, грамадскі і палітычны дзеяч. У час вучобы ў Кіеўскім ўніверсітэце далучыўся да тайнай арганізацыі «Тройніцкі саюз», якая выступала за перадачу сялянам зямлі і прадастаўленне ім свабоды выбару месца жыхарства і аднаўленне дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Пасля тайная арганізацыя перарасла ў цэлы палітычны кірунак так званых «хлапаманаў». Пасля далучыўся да кірунку, які выступаў за аднаўленне Рэчы Паспалітай у якасці федэрацыі трох народаў.
Бенедыкт Дыбоўскі - расійскі, беларускі і польскі заолаг, прыродазнавец, урач. Член-карэспандэнт АН СССР (1928). Яго шматлікія артыкулы па заалогіі надрукаваны ў рускіх, польскіх, нямецкіх часопісах. Паводле светапогляду Дыбоўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам. Змагаўся супраць рэлігійных забабонаў, клерыкалаў і розных рэакцыянераў. Ён адзін з першых у Еўропе стаў прыхільнікам і прапагандыстам эвалюцыйнай тэорыі Чарлза Дарвіна. Даследаваў гісторыю і этнаграфію беларусаў. Памёр вучоны ў 1930 г. і яго, як удзельніка паўстання 1863 г., хавалі з вялікімі вайсковымі пашанамі.

Людвік Звяждоўскі - капітан расійскай арміі, быў прадстаўніком «чырвоных» ў Вільні. Падчас паўстання камандаваў паўстанцкім аддзелам у Магілёўскай губерні, які быў сабраны з студэнтаў Горы-Горацкі земляробчага інстытута. Сутыкнуўшыся з нядобразычлівасцю і нежаданнем ваяваць з боку мясцовых жыхароў, распусціў свой аддзел і выехаў у Царства Польскае. Матэрыял пра Звяждоўскага змешчаны ў экспазіцыі Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея і музея гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Аляксандр Дамінікавіч Лапа - грамадскі дзеяч, буйны землеўласнік на Беларусі. У сваім маёнтку сабраў добрую бібліятэку, якой мог карыстацца любы жадаючы, у тым ліку і селянін. Яго сяляне былі дастаткова забяспечаны зямлёй: дзесяціна пад дом і агароды плюс на кожнага работніка ў сям'і — 6 дзесяцін пашні і 3 — сенакосаў. Сялянам не забаранялася рыбачыць, паляваць і збіраць грыбы ў панскіх валоданнях, карыстацца лесам для будаўніцтва хат і іншага. Для пастарэлых сялян Аляксандр стварыў дамы дабрачыннасці. Шляхі і масты ў маёнтках Лапы былі ў выдатным стане. У панскім двары меліся 2 вінакурныя заводы, карчма, 5 малацільных машын, вадзяныя млыны, крупарушка і сукнавальня. Ва ўсіх адносінах гэта была заможная і квітнеючая гаспадарка. Сам Дунін-Марцінкевіч пісаў пра яго так: "Бог жыве з тымі людзьмі! Не панская тут, але бацькоўская кіруе рука! Каму ж тады, уласна, магу прысвяціць гэту працу, як не апекуну слабых, як не бацьку сялян?"

30 снежня 1296 года - мяркуемая дата нараджэння Альгерда, вялікага князя літоўскага (1345-77) .
Каля 1318 года ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраславаўнай і стаў віцебскім князем.
Паспяхова вёў палітыку, накіраваную на канчатковае аб'яднанне ўсходнеславянскіх земляў у адзінай дзяржаве. Да ВКЛ было далучана Чарнігава-Северскае княства, у палітычнай залежнасці ад яго аказалася Смаленскае княства.
Шмат разоў узначальваў войскі для адпору агрэсіі Тэўтонскага ордэна.
За час яго княжання тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш як у 2 разы, што было выгадна беларускім землям, забяспечвала ім вядучае месца ў дзяржаўным жыцці, садзейнічала развіццю эканомікі і культуры ВКЛ.
Больш падрабязна пра князя Альгерда чытайце тут👇
https://zviazda.by/be/news/20170717/1500306168-knyaz-algerd-1296-1377

💉 2 снежня 1925 года нарадзіўся Яўген Паўлавіч Дзямідчык, вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.
Быў галоўным хірургам Мінскага гарздададдзела, загадчыкам кафедры анкалогіі, кіраўніком Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пухлін шчытападобнай залозы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т. л. 13 манаграфій і даведнікаў па хірургіі, эндакрыналогіі і гастраэнтэралогіі, 11 патэнтаў на вынаходніцтвы.
Асноўныя працы прысвечаны праблемам у галіне хірургіі і анкалогіі.
За дапамогу пацярпелым ад радыеактыўнага апрамянення, удасканаленне метадаў лячэння і навуковыя дасягненні ўзнагароджаны Міжнароднай мемарыяльнай прэміяй міру імя доктара Нагаі.
💉 2 снежня 1925 года нарадзіўся Яўген Паўлавіч Дзямідчык, вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.
Быў галоўным хірургам Мінскага гарздададдзела, загадчыкам кафедры анкалогіі, кіраўніком Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пухлін шчытападобнай залозы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т. л. 13 манаграфій і даведнікаў па хірургіі, эндакрыналогіі і гастраэнтэралогіі, 11 патэнтаў на вынаходніцтвы.
Асноўныя працы прысвечаны праблемам у галіне хірургіі і анкалогіі.
За дапамогу пацярпелым ад радыеактыўнага апрамянення, удасканаленне метадаў лячэння і навуковыя дасягненні ўзнагароджаны Міжнароднай мемарыяльнай прэміяй міру імя доктара Нагаі.
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі
#ГісторыяБеларусі
Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.
Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.
Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі - адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных», найбліжэйшы памочнік К.Каліноўскага. Наладжваў сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, з арганізацыяй «Зямля і воля».
Максіміліян Восіпавіч Маркс – удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчык Сібіры, прыродазнавец, мемуарыст, метэаролаг. Член Рускага геаграфічнага таварыства. Пакінуў успаміны пра Віцебск 1820 - 1830-х гадоў.
Адзначаны залатым медалём Рускага геаграфічнага таварыства (1878) за навуковую дзейнасць.
Каміла Марцінкеевіч (у шлюбе Асіповіч) –беларуская піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага руху на Беларусі ў 1860-я гады. Дачка В. Дуніна-Марцінкевіча. Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі; у 1852 годзе брала ўдзел у паказе ў Мінску першай беларускай оперы «Сялянка». На пачатку 1860-х гадоў яна арганізавала ў Мінску і мястэчку Гарадок на Маладзечаншчыне школы для дзяцей беднаты.

Антанас Мацкявічус – адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Літве. Прыйшоў да думкі аб неабходнасці ўзброенай барацьбы супраць царызму, за ліквідацыю прыгонніцтва і перадачу зямлі сялянам. Вёў асветніцкую работу сярод сялян, прапаведаваў свае погляды. У жніўні 1862 года звязаўся з Каліноўскім і Серакоўскім. З пачаткам паўстання ў студзені 1863 года арганізаваў з сялян атрад у 250 чалавек, у сакавіку – маі ўдзельнічаў з ім у баях у цэнтральнай Літве самастойна, потым у складзе злучэння Серакоўскага.
Браніслаў Станіслаў Мінейка – землеўласнік. Падчас паўстання належаў да «чырвоных» левай арыентацы.
Зыгмунт Станіслававіч Мінейка - кіраўнік паўстання 1863-1864 гадоў у Ашмянскім павеце. Ваенны, класічны археолаг, журналіст, палітык, палітычны актывіст, інжынер у цывільным будаўніцтве, афіцэр. У 1861 годзе прыняў ўдзел у польскіх маніфестацыях і агітацыі сярод сялян. Сярод іншага, Мінейка, пераапрануўшыся ў сялянскую вопратку, распаўсюджваў беларускі ананімны сатырычны твор «Гутарка старога дзеда». У гонар Мінейкі названа вуліца ў Ашмянах.

Эдвард Баніфацый Паўловіч – беларускі мемуарыст, мастак і асветнік. У 1857 г. выйшла яго кніга пад назвай «Некалькі словаў літвіна», у якой адстойваў права беларускіх сялян на асвету. З 1859 г. Паўловіч ў Навагрудку пачаў працаваць выкладчыкам малявання ў мясцовай гімназіі. Заняўся антыалкагольнай прапагандай сярод мясцовых сялян, у справе чаго выдаў ліст, адрасаваны святарству, які быў надрукаваны ў 1859 г. ў пецярбургскім выданні «Слово». Свае погляды ў сялянскім пытанні друкаваў у парыжскім выданні «Wiadomości Polskie», варшаўскай «Gazecie Codziennej» і газеце «Kurier Wileński». Пры падтрымцы куратара наваградскіх школ Канстанціна Радзівіла заснаваў у Наваградку жаночы пансіён і нядзельную школу для сялян, а ў 1860 г. - аматарскі тэатр, дзе з’яўляўся адначасова рэжысёрам, дэкаратарам і акцёрам. Акрамя гэтага, Паўловіч разам з мясцовай шляхтай і мяшчанамі становіцца заснавальнікам Навагрудскай бібліятэкі, якая ўзнікла каля 1860 года. Свае намаганні накіроўваў на павышэнне ў сялянскім асяроддзі ўзроўню самасвядомасці. З пачаткам паўстання 1863 г. ўдзельнічаў у нарадзе навагрудскіх мяшчан, якія выступалі за вызваленне сялян з прыгону. Сабраў звесткі пра культурна-грамадскае і літаратурнае жыццё Беларусі 1840-1860-х гг., побыт беларусаў, пра беларускага паэта Францішка Савіча.

☦️ 5 снежня 1104 года мяркуемая дата нараджэння Еўфрасінні Полацкай (мірское імя — Прадслава Святаслаўна).
Інакіня і асветніца перыяду Полацкага княства.
Пасля дасягнення паўналецця (12 гадоў) яна адмовілася ад дынастычнага шлюбу і пайшла ў манастыр. Пасля пасялілася ў келлі полацкага Сафійскага сабора, дзе ў храмавай скрыпторыі перапісвала, а магчыма, і перакладала кнігі, вяла актыўную міратворчую і асветніцкую дзейнасць.
Пабудавала на свае сродкі дзве царквы ў Полацку, заснавала пад Полацкам жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве (працавалі вучылішчы, бібліятэкі, скрыпторый, багадзельня, верагодна, іканапісная і ювелірная майстэрні).
Па яе замове Лазар Богша зрабіў крыж, вядомы як крыж Еўфрасінні Полацкай. Мужчынскаму манастыру падарыла выдатны твор візантыйскага мастацтва — абраз «Маці Божая Адзігітрыя Эфеская».
У 1167 годзе памерла ў Іерусаліме, здзяйсняючы туды паломніцтва, і была пахавана ў манастыры Святога Феадосія.