#ДумкіЎслых
Да часу я параўноўвала Рыгора Азаронка па ўзроўні з Бондаравай. Але не, больш падобна да ўзроўню Таццяны Чаус.
Ну а як яшчэ можна адносіцца да таго, хто цягае скрыны, вырваныя з кантэксту размовы, яшчэ і падстаўляе гэтым сваіх калег?
👉 Ітак:
1. На першым скрыне пост Рыгора з маім адказам Лейсан на яе абразу у бок беларускай мовы. Як яна пра яе піша і як адносіцца, на трэцім скрыне бачна.
2. Мае словы ў падтрымку беларускай мовы лайкае Наталля Ждановіч, што пацвярджае, што кантэкст быў менавіта такі.
І тут ужо пытанні да Рыгора, чаму абразы ў бок беларускай мовы яго не кранаюць, а вось калі нехта абураецца гэтым, то аб'яўляецца нацыстам?
І што, Рыгор рэальна лічыць, што Наталля магла лайкаць каментарый з нацыстскай рыторыкай? 😱
Што датычыць майго жадання, каб беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай, то я маю права гэтага хацець. Закон дазваляе. Бо я бачу ў гэтым адзіны спосаб абараніць ад такіх як вы сваю родную мову! Ад тых, хто называе яе "змагарскай мовай" або "мойвай" (доказы будуць)

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі!
Сёння гарэзлівая беларуская песня вітае вас! Для добрага настрою!

#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі
МЕЛЬШПАЙС З ЦЭЛЫХ ЯБЛЫКАЎ
Пра мельшпайс тут
Зварыць у малацэ паўфунта рысу. Узбіць пяць жаўткоў з дзвюма лыжкамі цукру да белага, змяшаць з лыжкаю масла, расцёртага да стану смятаны, дадаць некалькі тоўчаных горкіх мігдалаў і рыс, укладаючы яго часткамі.
Добра перацёртую масу асцярожна змяшаць з
узбітымі бялкамі і пакласці палову яе ў рондаль, намазаны маслам,
потым пакласці туды дзесяць альбо дванаццаць абабраных, звараных, астуджаных і абсыпаных цукрам яблыкаў, зверху пасыпаць цынамонам, накрыць другой паловай цеста і паставіць у печ.
Порцыя на дзесяць чалавек.

#ФактыПраБеларусь
# Фактыпрабеларусь
Карона працы Бенвенуто Чэліні
Карона Вялікага князя літоўскага, зробленая геніем ювелірнай справы Бенвенута Чэліні, таксама адносіцца да страчаных артэфактаў беларускай гісторыі.
Вядомаму італьянскаму майстру ўбор для каранацыі замовіла Бона Сфорца, маці вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста. Гэты падарунак прызначаўся на 14-годдзе вялікага князя.

У 1533 годзе прадстаўніцы родаў Сфорца і Медычы прыйшлося выкарыстаць усю сваю прываблівасць і немалыя грошы спачатку каб пераканаць папскага ювеліра ўзяцца за гэтую працу, а затым дамовіцца са сваім далёкім сваяком Папам Кліментам VIII, каб той благославіў гэтую працу.
Але карона, выкананая з залатых пласцін з сюжэтамі з гісторыі ВКЛ, упрыгожаная трыма вялізнымі жоўтымі дыяментамі, што сімвалізавала тры часткі асноўнага тытула вялікага князя, стала шэдэўрам ювелірнага мастацтва.
Доўгі час карона знаходзілася на захоўванні ў канцлераў ВКЛ, і вялікаму князю перадавалася толькі пры каранацыі і пры правядзенні соймаў з прысутнасцю вялікага князя літоўскага.
Карона захоўвалася ў Гальшанах і ў Ружанах там, дзе былі рэзідэнцыі вялікага канцлера. Апошні кароль Рэчы Паспалітай, і ён жа апошні вялікі князь літоўскі-Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, разам з гэтай каронай быў вывезены ў Пецярбург з Гродна ў 1796 годзе.
Пасля яго смерці Павел I, які падлашчваўся да шляхты былога ВКЛ, распарадзіўся пахаваць Панятоўскага ў каранацыйнай кароне ВКЛ. Але да здзіўлення прыдворных, замест раскошнага твора ювелірнага мастацтва ў іх рукі трапіла грубаваты выраб з пазалочанай бронзы.
Пагаворвалі, што да крадзяжу кароны ВКЛ прыклаў руку вялікі патрыёт аўтаноміі Вялікага Княства Літоўскага ў межах Расійскай імперыі Міхаіл Клеафас Агінскі, сябар цэсарэвіча Аляксандра Паўлавіча. Нават меліся сведкі, якія бачылі карону ў маёнтку Залессе, у любімым маёнтку Агінскага.
Але з тых часоў яе сляды губляюцца, як шматлікіх іншых каштоўнасцей...

https://yangx.top/verashchaka_by/6420
У Рагачове таксама жыла каралева Бона Сфорца ))
Вось фота яе замка там 👇👇👇

Telegram
Верашчака
#ФактыПраБеларусь
# Фактыпрабеларусь
Карона працы Бенвенуто Чэліні
Карона Вялікага князя літоўскага, зробленая геніем ювелірнай справы Бенвенута Чэліні, таксама адносіцца да страчаных артэфактаў беларускай гісторыі.
Вядомаму італьянскаму майстру ўбор…

Forwarded from К.О.Т.ец Фильму
"Лялькаводница" дзяржы падарунак, я на майских у Брэсце быу.
У цябе ЛЕПШ пост напiсать палучыцца пра нешта Беларускае, чым у усяго азароннага чаусенкавага пула.

#ГісторыяБеларусі
#МоваНашаРодная
Стагоддзе мінула, а беларусы так і не змяніліся! Як схіналіся перад чужымі панамі - так і гнуцца, як саромеліся і цураліся сваёй мовы - так і цяпер ад яе адракаюцца!....
Ніжэй я прывяла тэкст з газеты "Наша Ніва", які апублікаваны вышэй на лацінцы...
📝 "Які народ тут кругом цёмны, ажно жаль глядзець на іх. Напрыклад, за доўгі час паднявольнага жыцця тутэйшыя людзі тут настолькі прывыклі быць нечым найгоршым ў свеце, што і цяпер не могуць адхіліцца ад гэтага.
Напрыклад, нашы сяляне кругом жывасілам стараюцца гаварыць чужой мовай, а не сваёй годнай, бо кажуць: "Паны ёй не гавораць"...
А ты ж, браце, сам сабе не пан? Ці ты ўжо так упаў нізка, што сам на сябе не можаш глянуць, як на чалавека, каторы створаны па Божаму падобію, і ці ж мова табе твая дана ад чорта, а не так сама, як людзям, ад Бога?
Не, мабыць, каб ты светлы быў, каб ты ведаў ужо каго ня ведаеш, то б не толькі не саромеўся сваёй мовы, і не стараўся б сам гаварыць па-расейску ці па-польску, але ад іншых вымагаў бы, каб яны шанавалі сябе і гаварылі з табой у тваёй мове. Бо гэта край - Беларускі, гэта - твой край і мова простая беларуская - гэта твая мова.
Ці ж, ты цёмны чалавек, думаеш, што калі пан які да цябе гаворыць у чужой мове, то ён гэтым табе выказвае пашану?
Якраз наадварот: гаворачы да цябе ў чужой мове, выказвае гэтым, што цябе не шануе, ліча такім самым "быдлам", якім лічыў цябе і тады, калі ты ў прыгонным ярме хадзіў.
Браты мае, шануйце свой облік людскі, сваю мову, вам ад Бога дадзеную! "
Стары Лявон

🔥 Рыгор, дай спакойна працаваць, не пішы такі бздур! 🤦🏻♀️
Гэты саюз манархаў існаваў для падаўлення барацьбы народа за сваю долю.
Ужо і так усім вядома, што ты на баку белага руху імперцаў! Не трэба так тужыцца! 😁
Хаця ... У выніку ўсё роўна адбыліся рэвалюцыі, а Аўстрыя ў Крымскай вайне была супраць Расіі. Цудоўны прыклад ты прывёў, ага! 💪
🤧 Божухна, хто за скіфаў, хто за еўразійцаў, хто за манархію, хто за камунізм! А за Беларусь дык адна Верашчака! ))
Падпісвайцеся на нас https://yangx.top/verashchaka_by