Верашчака
487 subscribers
6.98K photos
1.09K videos
4 files
1.71K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ПобытБеларусі

РУШНІК

Рушнік – рэч адметная і сімвалічная ў беларускай народнай культуры.

🔻 Адрозніваюць рушнікі штодзённыя – уціральнікі, скарачы, і рушнікі святочныя, адметныя.

🔻 Рушніком-набожнікам адзначалі самае сакральнае месца ў хаце – Покуць.

🔻 Простым палатняным рушніком высцелены апошні шлях нябожчыка.

🔻Рушнік-абудзённік прыносілі у ахвяру, каб змяніць нешта ў сваім лёсе ці ўратаваць целую вёску.

🔻 У рушнік першы раз спавівалі дзіця

🔻 Рушніком уганароўваюць сватоў на вяселлі.
#ПобытБеларусі

Рушнік, як і пояс, – гэта сімвал дарогі, шляху.

Таму труну высцілаюць рушніком, на рушніках (паясах) дзе-нідзе спускаюць труну долу, павязваюць іх і на крыжы, а на Лепельшчыне рушнік, што ляжыць на донцы труны, выпускаюць наверх і канец пакідаюць на насыпе. Гэта дарога для душы на наш свет. Пасля 40 дзён яго прыкопваюць, дарога закрываецца…  
#ПобытБеларусі

Рушнікі-набожнікі заўжды багата дэкараваныя, нясуць вялізную сэнсавую нагрузку.

Гэта і ўшанаванне святога месца ў хаце – выявы сусветнага дрэва, і замаўленне-пасланне да Бога на лепшую долю, і пажаданне гэтаму дому быць багатым на дзетак, на ўраджай, быць здаровымі, бо гэта і ёсць сапраўднае шчасце.

Кранае, калі бачыш, як рушніком-набожнікам адзначаны рамкі з фотаздымкамі ўсяго роду. Для беларуса радзіна – таксама святое.
#ПобытБеларусі

Рушнік-абудзеннік выраблялі цэлай вёскай “ад усходу да заходу сонца”.

У поўным маўчанні павінны былі жанчыны сталага веку і дзяўчаты, што яшчэ не замужам, адужаць увесь працэс – ад выпрадання ніткі да вытканага і аздобленага рушніка.

Пасля яго неслі да прошчы, да крыжа, што стаіць на вуліцы ці ля святой крыніцы, ці ахвяравалі ў царкву. І верылі, што хвароба, паморак ці небяспека адступіць.

Апошнія абудзённікі, па расповедах сталых людзей, выраблялі ў вайну. І кажуць дапамагала…
#ПобытБеларусі

Вясельны рушнік кожная дзяўчына старалася вышыць як найпрыгажэй.

Тут можна пабачыць і вянкі, і кароны – сімвал вянчання, і пажаданні на будучыню – моцнай сям’і, дзетак.

Як адзнака асаблівага гонару – павязаны рушнік на свата, бо на вяселлі безумоўна ён галоўны чалавек.

Дзе-нідзе маладым звязваюць рушніком рукі, а падчас вянчання – сцеляць рушнік пад ногі, відаць, каб дарогу сваю разам прайсці.

Пад рушніком з хлебам – сімвалам багацця і дастатку – прапускаюць маладых і гасцей да столу.

Рушнікі на вяселлі раздаюць у якасці дароў, таму павінна мець нявеста ”…сорак саракоў рушнікоў…”
#ПобытБеларусі

Беларускія рушнікі – пераважна льняныя. Таму, відаць, пераймаюць часткова сакральныя якасці гэтай расліны.

У льняное поле не можа зайсці нячысцік, праз льняную кашулю не прабярэцца хвароба ў цела чалавека.

І дагэтуль бабулі раяць унучкам выціраць валасы пасля лазні льняным рушніком, каб яны былі прыгожымі, даўгімі і бліскучымі, як лён.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусі

Традыцыйная культура
Вёска Балата на Кобрыншчые
#ПобытБеларусі

Сёння Праваслаўная царква адзначае двунадзесятае свята – Малую Прачыстую ці Раство Прасвятой Багародзіцы.

Прасвятая Дзева Марыя нарадзілася ў Назарэце ў сям'і праведных Ганны і Іакіма.

Яны да старых гадоў дажылі бяздзетнымі, але не гублялі надзеі, маліліся і абяцалі, што ў выпадку нараджэння дзіцяці прысвецяць яго жыццё служэнню Богу.

Надзеі мужа і жонкі спраўдзіліся: навіну аб тым, што ў іх народзіцца дачка Марыя, будучым бацькам паведаміў архангел Гаўрыіл.
#ПобытБеларусі

Гэты дзень у народзе таксама называлі Спожка, Другі святок ці Багач.

Лічылася, што менавіта зараз пачынаецца наступная пара года. Прымаўлялі: "Прыйшоў Багач – кідай рагач, бяры сявейку, сей памаленьку".

У хатах у гэты дзень накрываюць святочныя сталы. У некаторых мясцінах прынята было забіваць якую-небудзь хатнюю жывёліну для святочных страў, а калі хто-небудзь шкадаваў гэта зрабіць, яго пужалі, што ўсё роўна менавіта па гэтую скаціну прыйдзе воўк.

Таксама працягваюць збіраць цыбулю, вязаць з яе доўгія "косы", а пчаляры прыбіраюць пчол.

Багачом называлі таксама кошык з жытам і свечкаю. Яго на свята насілі ў кожную хату і адрыну. Зерне ў кошык збіралі з першага зажыначнага снапа, свечку рыхтавалі пад спеў дажынкавых мелодый. Згодна павер’ям, багач забяспечваў сям’і дабрабыт і шчасце. Адно з вядучых месц займаў святар у свяце, якое на хрысціянскі манер называлі Святам Свечкі.

Прыняць удзел у зборы жыта на Багач азначала надзею на тое, што наступны ўраджай будзе не горшы