Верашчака
492 subscribers
7.59K photos
1.21K videos
4 files
1.92K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Працягваем знаёміць вас з легендамі, якія існавалі і распаўсюджваліся па Беларусі ў розныя часы яе станаўлення.

Сёння раскажам вам пра «русалку ў Свіслачы». 🧜🏻‍♀️

У XVI стагоддзі ў Мінску жыла цудоўная шляхцянка. Штодзень у доме прыгажуні бывалі сваты. Свавольная дзяўчына ўсім адмаўляла, лічачы жаніхоў нявартымі. Статны, малады, але бедны шляхціц закахаўся ў паненку. Доўга ён дабіваўся сэрца прыгажуні, але яна была непахісная. Казала, што бядняк ёй ні да чаго. Аднойчы, прыйшоўшы ў чарговы раз да шляхцянкі са сватамі, ён убачыў яе ў абдымках брыдкага, але багатага гараджаніна. Юнак не стрымаў гневу. Дачакаўшыся пакуль сапернік пойдзе, ён прабраўся ў дом, схапіў дзяўчыну і ўтапіў у Свіслачы.

Хутка ў рацэ з'явілася чароўная русалка, якая месяцовымі начамі зазывала ў ваду мужчын і тапіла ў глыбокіх вірах. 🌊

Чулі гэтую легенду раней?
#Падарожжа

Магілёў. Падніколле. Нікольскі манастыр...XVII ст.

Галоўны будынак манастыра - царква св. Мікалая. Гэта сапраўднае беларускае барока. У такім стылі дзе вы яшчэ можаце ўбачыць праваслаўную царкву? У тую ж Расію барока прыйшло пазней і яно не такое.

У царкве захаваўся чатырохярусны разны іканастас, зроблены мясцовымі майстрамі да 1672 года
Навіны літоўскай дэкамунізацыі праз 30 гадоў пасля развалу СССР.

У Вільні перайменавалі дзве вуліцы, названыя раней у гонар выдатных літоўскіх паэтаў-камуністаў.

Замест вуліцы Людаса Гіры і Саламеі Нерыс у Фабіёнішках цяпер будуць вуліцы Лёнгінаса Балюкявічуса і Флюгерная.

Людас Гіра выдатна валодаў польскай, рускай і беларускай мовамі, нават пісаў на іх вершы. Захаваўся ягоны беларускамоўны верш «Братам-Беларусам» (1916), пад якім ён падпісаўся як Людаслаў Гіра. Гіра і Нерыс у 1940 годзе былі ў складзе дэлегацыі, якая хадайнічала перад Вярхоўным Саветам СССР аб прыёме Літвы ў склад Савецкага Саюза. Разам з далучэннем Літва атрымала палітычныя рэпрэсіі.

Лёнгінас Балюкявічус (1925-1950) пасля вайны быў антысавецкім партызанам, старшынёй акругі Дайнава, за што яго і ўшаноўваюць. У канцы ж вайны служыў у Літоўскім мясцовым атрадзе, які ў маі 1944 года ўдзельнічаў у шырокамаштабнай антыпартызанскай кампаніі на акупаваных тэрыторыях Беларусі, якія нацыстамі былі перададзены ў склад Генеральнай акругі Літва. Карныя аперацыі былі скіраваныя ў першую чаргу супраць польскага насельніцтва, якое падтрымлівала Армію Краёвую. Найбуйнейшая сутычка з польскімі партызанамі адбылася каля Мураванай Ашмянкі Ашмянскага раёна, дзе літоўцы былі разбіты.
#Бываліца
#БеларускіФальклор

ЯК ДЗЕД МАКАР ЖАНІЎСЯ

Жыў калісьці дзед Макар. І не было ў яго жонкі, хаця немалады быў, каля шасцідзесяці гадоў яму было. І вырашыў ён пайсці ў сваты да маладой Марусі. Узяў з сабой ў сваты маладога хлопца Івана.

Прыйшлі яны да Марусі і кажуць: «Сваты прыйшлі, запрашай у хату!» Ну, дзеўка запрасіла ў хату, сабрала на стол, а сама ўсё на Івана паглядае, спадабаўся ён ёй. Ды і Іван не спіць у шапку таксама. А што пачалося, калі Маруся даведалася, што яе сватаюць за старога дзеда! Паперла яна дзеда Макара чапялой. А з Іванам скора пажаніліся.

Зап. Саевіч С. І. у 1998 г. ад Слуцкага Я. І. (1942 г. н.) у в. Нянькава Наваградскага раёна Гродзенскай вобл.

Крыніца
#КазкіДзецям

Малёк

Дацкая народная казка

Пераклад Віктара Гардзея
Forwarded from STROJ
Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашае паўдзельнічаць у этнаграфічных экспедыцыях


Салігорскі раён Мінскай вобласці - з 15 ліпеня па 7 жніўня 2024 г.

Тэмы даследавання:
- каляднарная і сямейная абрадавасць;
- песенны фальклор;
- традыцыйны строй і рамёствы.

Жадаючых прыняць удзел просяць звяртацца па тэл. +375 29 778 01 00
(Viber, Telegram), Аляксей Глушко.



Чэрыкаўскі і Слаўгарадскі раёны Магілёускай вобласці - з 10 ліпеня па 25 жніўня 2024 г.

Тэмы экспедыцыі:
- песенны фальклор;
- сакральная тапаграфія;
- каляндарная і сямейная абрадавасць;
- традыцыйныя рамёствы.

Па пытаннях уделу звяртайцеся па тэл. +375 29 126 16 37 (Viber, Telegram), Марыя Варахоб
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А чаму б не пачаць дзень з беларускага танца?! Замест ранішняй гімнастыкі, га
#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі

Хлеб выступае ў традыцыйным грамадстве як сімвал дабрабыту, шчасця, дастатку. Ён карыстаецца асаблівай пашанай, выклікае амаль рэлігійнае стаўленне.

Рэзалі яго лустамі, скібкамі ці кавалачкамі, нельга было ламаць рукамі, бо згодна павер’ям, Бог пакарае і не дасць больш хлеба: “І вабшчэ ламаць не паложана, толькі нажом. А чаго не паложана? Ну патаму што як-та вот па божьему закону нельзя яго ламаць.”.

Цяжкае эканамічнае становішча, перыяды разрух і войн, неўраджаяў, голаду значна збядняюць традыцыі ў галіне народнага харчавання. У такіх выпадках жыхарам прыходзілася думаць аб фізічным выжыванні і зусім не звярталася ўвага на якасць харчавання.

У сувязі з гэтым, вельмі цікавае паведамленне пра жыхароў Крычава дае нам гістарычны твор А.Меера “Описание Кричевского графства”: “Из Кричевских жителей есть многие посредственно богатые, но большая часть между ими суть бедные; и некоторые из них не только с мякиною смешанного хлеба не имеют, но и в летнее время, для сбережения своего запаса принуждёнными бывают вместо онаго употреблять испечённыя из овсяной с щавелем смешанной муки лепешки, прибавляя к оным для вязкости и несколько ржаной; или в случае недостатка в хлебе, толкут обмолоченное в воде гнилое дубовое из средины дерево и пекут из онаго с прибавлением муки хлебы”.

Такім чынам, са сведчання Меера мы бачым як у XVIII ст. харчаваліся бедныя жыхары гарадоў і мястэчак.У гэтым паведамленні згадваецца мякінны хлеб, што выпякаўся з адходаў, якія застаюцца пасля абмалоту і ачысткі зерневых. Для выпечкі такога хлеба магла брацца жытняя, пшанічная, аўсяная ці грэцкая мякіна.
#ПобытБеларусі

Рушнікі-набожнікі заўжды багата дэкараваныя, нясуць вялізную сэнсавую нагрузку.

Гэта і ўшанаванне святога месца ў хаце – выявы сусветнага дрэва, і замаўленне-пасланне да Бога на лепшую долю, і пажаданне гэтаму дому быць багатым на дзетак, на ўраджай, быць здаровымі, бо гэта і ёсць сапраўднае шчасце.

Кранае, калі бачыш, як рушніком-набожнікам адзначаны рамкі з фотаздымкамі ўсяго роду. Для беларуса радзіна – таксама святое.
#Падарожжа

Магілёў. Адноўленая царква Покрыва Багародзіцы. Царква адноўлена ў выглядзе перабудовы 1863-1866 гадоў. Такая сучасная архітэктура цэркваў мне даспадобы. Было б вельмі цудоўна, калі б наша праваслаўная царква рэалізоўвала праекты будынкаў цэркваў, якія ў архітэктурным плане адпавядаюць менавіта нашай, беларускай гісторыі.

А першапачаткова гэтая царква была пабудавана ў канцы XVII ст. у тым самым стылі беларускага барока Магілёўскай школы дойлідства