Верашчака
480 subscribers
8.67K photos
1.4K videos
5 files
2.23K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
🌞 Дзень летняга сонцастаяння

Згодна з астранамічнымі разлікамі, працягласць светлавога дня сёння складзе прыкладна 17 гадзін 12 хвілін. А ўжо з 21 чэрвеня пачнецца так званы "сонцаварот": дні пачнуць станавіцца ўсё карацей.

Яшчэ нашы продкі без тэлескопаў і сучасных касмічных спадарожнікаў ведалі, што напачатку трэццяй дэкады чэрвеня адбываецца нешта незвычайнае: сонца даўжэй звычайнага трымаецца ў небе. Ужо пазней летняе сонцастаянне атрымала навуковае тлумачэнне — у гэты дзень нахіл восі кручэння планеты ў напрамку да Сонца прымае найменшае значэнне.

Свята летняга сонцастаяння нашы продкі адзначалі вельмі даўно: яшчэ ў язычніцкія часы многія верылі, што самая кароткая ноч у годзе — апагей лета і адно з самых галоўных гадавых свят, з якім можна параўнаць толькі святкаванне надыходу новага года, якое ў некаторых народаў адбывалася ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада.

Крыніца
#ПобытБеларусі

Ва ўсходніх славян летняе сонцастаянне святкавалі пад назвай Купалле. Пасля змены календароў свята "пераехала" на першую дэкаду ліпеня, аднак сутнасць яго засталася тая ж і праз многія стагоддзі.

Традыцыі ў славян на Купалле былі цесна звязаны з агнём і вадой. Праводзіліся ў летняе сонцастаянне ў нашых продкаў мноства абрадаў: у тым ліку варажба — на ўраджай і на каханне.

Скакаць праз вогнішча продкі раілі для паспяховага года, а хто зможа вышэй за ўсіх падскочыць над полымем — таго чакаюць сапраўдныя поспехі. Акрамя таго, такім рытуалам нашы продкі спрабавалі дамагчыся добрага ўраджаю.

Па народных павер'ях, пара можа скокнуць разам праз вогнішча — і калі закаханыя не разажмуць у скачку рук, то іх чакае доўгі і шчаслівы шлюб. Калі з вогнішча яшчэ і іскры паляцяць — то гэта вельмі добры знак для пачатку сямейнага жыцця.
Абавязковым абрадам на летняе сонцастаянне было і купанне на світанку, калі вада, паводле павер'яў, гаючая і змывае хваробы, а таксама стомленасць і паганае вока.

Крыніца
Дарогі Беларусі перакрыюць з-за ваеннай тэхнікі

Як гаворыцца ў паведамленні Мінабароны, у асноўным гэта закране Берасцейскую і Гомельскую вобласці.

Прычына - раптоўная праверка гатоўнасці злучэнняў і вайсковых часцей Узброеных Сіл, якая пачалася раніцай 21 чэрвеня.

Для правядзення манеўраў таксама задзейнічаюць палігоны і ўчасткі мясцовасці.

Крыніца
Forwarded from Мода На Мову
📜 ЗА ДЗЕДАМ ШВЕДАМ

💁 Вельмі даўно.

🖌
Шыкялёўскі млын быў стары, мусіць,
пабудаваны яшчэ за дзедам шведам (І. Новікаў. Тварам да небяспекі).


#беларускіяФразеалагізмы
#ЛюдзіБеларусі

Сёння 160 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сержпутоўскага

Этнограф, фалькларыст, мовазнаўца, публіцыст - Алякса́ндр Казімі́равіч Сержпуто́ўскі  нарадзіўся 21 чэрвеня 1864, в. Бялевічы, Слуцкі павет — памёр 5 сакавіка 1940, Ленінград).

📌 Скончыў Вызненскае народнае вучылішча, Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. З 1906 г. пачаў работу ў Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу як рэгістратар этнаграфічнага аддзела.

📌Паводле даручэння Рускага геаграфічнага таварыства даследаваў сялянскі побыт у Слуцкім і Мазырскім паветах. Вынік першых экспедыцый абагуліў у нарысе «Беларусы-палешукі».

📌 Быў даследчыкам і вялікім папулярызатарам беларускай культуры.

📌 У часе рэпрэсій Галоўліт загадаў спаліць кнігу Сержпутоўскага «Прымхі і забабоны беларускіх паляшукоў» (Менск, 1930).

📌 Шмат прац Сержпутоўскага не збераглося, у тым ліку і яго галоўная праца «Быт беларусаў». Яны, разам з архівам Беларускай Акадэміі навук, былі вывезены ў Германію і прапалі.
Forwarded from Главный. Тур
Граждане, которых не устраивает белорусский язык в Беларуси, иметь мнение могут. Страна-то со свободой мнений. И даже со свободой слова - разве что эти слова нужно проверять на состав правонарушений или преступлений. Без криков, шума и публичной травли - анализ, возбуждение, следствие, суд, приговор. Как по мне, там бывает и 369 ч.1 УК РБ, но я не прокурор или не суд.

Но как умные люди могут совершать глупости, так и наоборот.

Проблема латинки была не в ополячивании, а в том, что она непонятна. Отменять латинку было нужно, но нельзя было тащить вопрос из «это вызвало неудобство граждан» в «это заговор польских холуёв и латентных бчбэшников».

Я бы, чтобы турбиков позлить - оставил еще латинку на время. Но я вредный, а государство - доброе.

Если кому-то в Беларуси непонятен белорусский язык - надо подучить. Отрадно, что даже в университеты люди для этого идут на старости лет.

А вот «вечка» и «клямка» действительно слова не лучшие для инструкций на случай ЧП. Есть куда более известные синонимы.
#ДумкіУслых

Ад сябе наконт сказанага вышэй ☝️магу дадаць, што гэтай валтузні і завальвання розных устаноў і арганізацый зваротамі не было б, калі б нехта публічна з тэлевізара не назваў бы беларускую мову змагарскай. І гэтага не было б, калі б за абразу беларускай мовы хоць адзін з актывістаў адказаў бы закону. Для прыкладу іншым, так сказаць.

А пакуль тых, хто абураецца іх дзеяннямі, разумныя філосафы называюць нацыяналістамі, а разумныя дэпутаты пагражаюць турыстычным аб'ектам няпланавыя праверкі ў асобе Азаронка на падставе таго, што там "зашмат шляхты", то сёрбайцце тое, што заварылі.

А мы паназіраем. Усё ж кіно цікавае.

Зоя С
#ДумкіЎслых

Пра эфір Ільі Шынкарэнка і пытанні, якія мяне вельмі абурылі
⭐️ Знойдзеная кніга з бібліятэкі Сімяона Полацкага

У Пецярбургу пры рэстаўрацыі старадаўняга Евангелля на арабскай і лацінскай мовах з друкарні Медзічы (Рым, 1591 г.) у напаўненні пераплёту былі выяўленыя грэчаскія рукапісныя аркушы, а таксама славянскія і лацінскія запісы - пры больш падрабязным разглядзе знайшоўся подпіс лацінскай мовай пра прыналежнасць кнігі іераманаху базыльянскага ордэна Сімяону Піятроўскаму Сітнятовічу (то бок Сімяону Полацкаму).👍

Бібліятэка будзе весці далейшае даследванне знаходкі.

Інфармацыю ў сацсетках паведаміў супрацоўнік Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, адзін з прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Санкт-Пецярбургу Мікалай Нікалаеў.
21 жніўня 1912 — у газэце «Наша Ніва» ўпершыню надрукавана паэма Янкі Купалы «Курган».
У працы ёсць тры плюсы: пятніца, зарплата і адпачынак!

🎨 Малюнак Wiebke Rauers
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ледзь не забылася вам Нарач паказаць.

А помніце, якім мы бачылі возера па вясне у час моцнага ветру? Параўнайце!
Forwarded from Šynkarenka
Ніводнай шакаладкі з беларускамоўнай этыкеткай🫨
#КазкіДзецям

Ханс-асілак

Дацкая народная казка

Пераклад Віктара Гардзея
Вы ўжо зразумелі, што сёння ранішняй песні не будзе.
У 41-ым людзі таксама чакалі звычайнага дня......