This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ведаеце, кожны раз, як узгадваюць вайну, я ўспамінаю вочы дзеда і яго словы: "Маё дзіця, не трэба пра яе гаварыць, трэба, каб вы такога ніколі не ўбачылі!"....
Каб не ўбачылі.... Каб не паўтарылася.... Каб мір нарэшце прыйшоў туды, дзе вайна ідзе сёння!

June 22, 2024
June 22, 2024
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэты ролік ўжо быў на канале, але ён сёння вельмі дарэчы, мне здаецца.
Асабліва рэжа сэрца, калі адна і тая ж песня спяваецца на розных мовах....
💔💔💔
Асабліва рэжа сэрца, калі адна і тая ж песня спяваецца на розных мовах....
💔💔💔
June 22, 2024
June 22, 2024
🕊️ У Беларусі праваслаўныя вернікі 22 чэрвеня 2024 года адзначаюць Траецкую, або Усяленскую радзіцельскую суботу напярэдадні Тройцы. Менавіта Траецкая субота ў царкве лічыцца адным з галоўных памінальных дзён у годзе.
НАПЯРЭДАДНІ Тройцы прынята маліцца аб супакаенні душ усіх памерлых хрысціян, уключаючы сваіх родных і блізкіх. Вернікі просяць Бога упакоіць душы "ўсіх ад веку спачылых".
У гэты дзень і перад ім прынята наведваць храмы, каб папрысутнічаць на Боскай Літургіі. Пасля яе пачынаецца паніхіда - памінальнае набажэнства. У храме можна падаць запіскі аб спачынку, паставіць свечкі, пакінуць прадукты на памінальным стале. Потым іх раздаюць усім жадаючым для памінання.
Таксама ў Траецкую суботу ездзяць на могілкі. Пасля наведвання храма і могілак можна накрыць дома памінальны стол.
На памінальны стол можна падаць розныя стравы, таму што паста няма. Традыцыйнымі з'яўляюцца такія пачастункі, як бліны, кісель, куцця. Дапускаецца выпіць крыху віна.
У Траецкую радзіцельскую суботу і свята Троіца не прынята займацца цяжкай фізічнай працай.
У памінальны дзень не наведваюць забаўляльныя мерапрыемствы.
Нельга лаяцца і брыдкасловіць ў Траецкую суботу, адмаўляць у дапамозе людзям якія жывуць у нястачы.

У праваслаўным храме аграгарадка Нарач (Кабыльнік) зноў новыя роспісы на сценах.
Мы ўжо пісалі, што раней з'явіліся вобразы двух Архангелаў. Цяпер выявамі Святых упрыгожана арка над іканастасам.
Святар Свята-Ільінскай царквы, айцец Георгій, за гады сваёй службы значна змяніў выгляд храма, які перажыў нямала выпрабаванняў на сваім вяку. Падзяка яму ад вернікаў!
Ніжэй фотаздымак гэтай царквы падчас Першай Сусветнай вайны 👇

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Падчас Першай Сусветнай Вайны ў храме Святога Іллі ў Кабыльніку знаходзіўся нямецкі лазарэт, аб чым сведчыць фотаздымак з radzima.org
June 22, 2024
#СучаснаяБеларусь
Дунін-Марцінкевіч у Валожыне
Вялікі мурал з выявай Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча з’явіўся на будынку Валожынскай раённай бібліятэкі. Выбар асобы невыпадковы - класік беларускай літаратуры жыў і працаваў на валожыншчыне ў фальварку Люцынка.👍
Акрамя таго, у Валожыне з'явіўся мурал у гонар беларускага мастака Фердынанда Рушчыца і прысвечаны яго карціне «Ля касцёла».
Аўтар абодвух графіці — валожынскі майстар Уладзімір Сайко, які займаецца прафесійным манументальным роспісам сцен.🔥

Forwarded from Нарочь. Мядель | Новости
Па 23 чэрвеня працягваецца марафон «Кіламетры без тытуню».
Удзельнікам яго можа быць любы жадаючы: дастаткова ездзіць на веласіпедзе, рабіць прабежкі, гуляць пешшу.
Удзельнікам яго можа быць любы жадаючы: дастаткова ездзіць на веласіпедзе, рабіць прабежкі, гуляць пешшу.
June 22, 2024
Што такое ШАРШАТКА
Anonymous Quiz
44%
Тоўстая вялікая іголка
38%
Тоўстая суконная тканіна
13%
Мыш, якая скрабецца
4%
Самка шэршня
June 22, 2024
Forwarded from Зоя Середа, белАруска
Вавёркі - гэта дзікія звяркі і могуць быць небяспечнымі
https://youtu.be/ZfZY2KoHjDw?si=mRYRqV4ZnKqdZRti

YouTube
ЧТО ДЕЛАТЬ, ЕСЛИ ВАС УКУСИЛА БЕЛКА?
June 22, 2024
June 22, 2024
❤️ Мне пашанцавала, таму што з маёй сям'і на вайне ніхто не загінуў. Праўда, дзед быў цяжка паранены і пасля Перамогі яшчэ доўга ляжаў у шпіталі. Дома яго ўжо не чакалі, думалі, што няма жывога. І калі зайшоў у хату, то пазнала адна бабка, ягоная жонка, так ён змяніўся за гэты час.
Гэта ж бабка з малымі дзецьмі зімавала ў зямлянцы, бо вёску спалілі немцы. Як яшчэ людзей не папалілі, далі збегчы ў лес! Хаця пазней іх пагналі да возера на расстрэл, але выратаваў раптоўны наступ Чырвонай арміі. Сярод немцаў пачалася паніка і людзі разбегліся.
Другая бабка ў 14-гадовым узросце, разам з бацькамі і малодшым братам, апынулася ў Германіі, спачатку ў лагеры пад Франкфуртам-на-Майне, а пазней яе ўзяла ў прыслугі нейкая фрау.
Вось так і выжылі... Дзякуй Богу!
👉 Калі вам ёсць што расказаць пра сваіх - пішыце ў бот або ў прыват @zoya_sereda Будзем удзячныя калі вы падзеліцеся сваімі гісторыямі.

#МіфыЛегендыБеларусі
Белапаль - сын легендарнага князя Бая, родапачынальнік старажытных беларускіх плямёнаў.
Паводле легенды, ад іскраў бога грома Пяруна стварыліся першыя людзі і галоўным сярод іх быў князь Бай. Князь быў умелы паляўнічы і мудры кіраўнік, у яго было некалькі жонак і шмат дзяцей, але як і ўсе людзі ён быў смяротны.
Перад сваёй смерцю ён падзяліў свае ўладанні паміж дзецьмі - так з'явіліся розныя плямёны і народы, якія рассяліліся па ўсёй зямлі. І толькі малодшы сын Белаполь быў у гэты час на паляванні з двума сабакамі свайго бацькі Стаўрамі і Гаўрамі.

Белаполю не дасталася зямлі, але дасталіся ў спадчыну сабакі і наказ. Ён павінен быў пусціць іх па волі і тая адлегласць, якую яны прабягуць, стане для яго і яго сям'і домам. Белапаль злавіў дзвюх птушак - адну з паўднёвага мора, а другую з заходняга - і выпусціў, а сабакі пабеглі за імі. Па слядах гэтых сабак пацяклі дзве ракі - Дзвіна і Дняпро. У міжрэччы і пасяліўся Белапаль, заснаваўшы першыя старажытныя плямёны сучасных беларусаў: крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. А сабакі дабеглі аж да Залатой гары і Сусветнага дрэва, дзе сталі ахоўваць вароты ў царства мёртвых, а кіруе ім першы памерлы на зямлі чалавек - князь Бай.

Ранішняй песні сёння не было, дык няхай будзе вячэрняя ....
Настальгіі па дзяцінству вам. Добрай ночы, беларусікі!
Настальгіі па дзяцінству вам. Добрай ночы, беларусікі!
June 22, 2024
Forwarded from Таня Лесiч
Мой дзед звальняў Прагу. Быў паранены пры фарсаванні Валтавы. Маляваў і дужа чытаў. Быкава
June 22, 2024
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нашым падпісчыкам спадабаліся спевы гэтага гурта. Публікуем яшчэ адну жартоўную песню ў іх выкананні.
Добрага дня вам, беларусікі!
Калектыў вёсці Бацунь Гомельскай вобласці

June 23, 2024