Раім паглядзець дакументальны фільм пра беларускіх хлопчыкаў, якія прыехалі на вучобу ў Ленінград і трапілі ў блакаду. Пра тое, як усталі яны на абарону горада і замянілі дарослых на заводах.
У нашай памяці яны застануцца "зайчатамі" або "фабзайцамі" назаўсёды
https://youtu.be/5tEi7XWwWms?si=mAsglBtrvjT3g2gy

YouTube
Документальный фильм «Фабзайцы»
Фильм посвящен судьбам подростков из Белорусской ССР, прибывших в 1940 году в Ленинград для прохождения обучения в ремесленных училищах и школах фабрично-заводского обучения.
Мальчишек в фуражках, черных шинелях с начищенными пряжками ремней и буквами ФЗО…

ТРАГЕДЫЯ яўрэйскага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны — частка трагедыі ўсіх жыхароў Беларусі, лёс якіх быў прадвызначаны ўключэннем тэрыторыі рэспублікі ў сферу жыццёвай прасторы Германіі. Па планах Гітлера пасля мяркуемага паражэння СССР павінна было пачацца масавае знішчэнне славянскага насельніцтва. Свае эксперыменты нацысты пачалі з яўрэяў. Да смерці было прыгаворана 11 мільёнаў людзей гэтай нацыянальнасці.
Толькі ў Новым Мядзеле да вайны пражывала 65, а ў Старым Мядзеле — 7 яўрэйскіх сем’яў. З пачатку акупацыі нашага раёна нямецкімі войскамі ўсе яны зведалі фашысцкі тэрор. 25 жніўня 1941 года зверскі быў забіты мясцовы равін і ўчынены яўрэйскі пагром. Звыш 20 чалавек моладзі і дарослых сагналі за мостам, па дарозе на Даўгінава, у балоцістым месцы. Спачатку яны самі для сябе выкапалі яму, а затым былі расстраляны. Праз некалькі дзён пасля трагедыі жыхары вёскі Навасёлкі дасталі трупы з балота і пахавалі іх на яўрэйскім могільніку ў Старым Мядзеле. Зараз на месцы расстрэлу ля дарогі стаіць сціплы абеліск з прозвішчамі забітых жыхароў Мядзела яўрэйскай нацыянальнасці.
У Мядзеле з верасня па кастрычнік 1942 года існавала яўрэйскае гета, якое знаходзілася ў цэнтры мястэчка на вуліцы Яўрэйскай — 15 дамоў і сінагога. Тэрыторыя была абнесена калючым дротам і ахоўвалася паліцыяй. Яўрэям забаранялася пакідаць яго, мяняць месца жыхарства. Было ўведзена абавязковае нашэнне апазнавальных знакаў — шасціканцовых зорак жоўтага колеру. Масавыя расстрэлы яўрэяў былі праведзены восенню 1942 года ў многіх населеных пунктах нашага раёна. У выніку гэтай страшнай акцыі на Мядзельшчыне было знішчана каля 2000 людзей гэтай нацыянальнасці.
21 верасня фашысты расстралялі на беразе возера Баторын 65 яўрэяў. Гэта былі жанчыны, старыя, дзеці. Вось як успамінаў пра тыя падзеі іх відавочца, жыхар Мядзела А. Гескін: “Немцы і жандармерыя сагналі мясцовае яўрэйскае насельніцтва і зачынілі ў хляве. Затым звязалі па двое і павялі ў лес да загадзя выкапаных ямаў і пачалі расстрэльваць. У гэтай калоне былі мае бацькі, я і сястра. Нечакана да Рахель падышоў камендант жандармерыі і пацікавіўся, ці звязала яна яму світэр (яна добра вязала). Даведаўшыся, што не, загадаў яе адпусціць. Рахель стала прасіць яго вызваліць усю нашу сям’ю. Але камендант нічога не хацеў слухаць. Тады яна сказала, што, калі мяне не адпусціць, сама пойдзе разам з усімі на смерць. Нас абоіх адпусцілі. А расстрэл тым часам працягваўся. Былі чуваць крыкі, плач. Калі вярталіся дадому, сустрэлі па дарозе некалькі яўрэяў з рыдлёўкамі. Іх накіравалі засыпаць яму з людзьмі…”.
Крыніца https://narachanka.by/news/tsyarpyeli-nyavinnyya-lyudzi/

У вёсцы Нарач з прыходам фашыстаў яўрэяў пачалі выганяць на прымусовыя работы, неабходныя прадстаўнікам новай улады: ад ваксавання ботаў жандармам да рамонту і будаўніцтва дарог. Кожны ранак накіроўвалі то ў Шэметава, то ў Вярэнькі.
Як успамінаў ураджэнец Нарачы Меір Свірскі, аднойчы прыйшлі ў Кабыльнік тры яўрэі, якія цудам уцяклі з Крывічоў. Яны хацелі знайсці свайго знаёмага, але памылкова патрапілі не да яго, а ў дом паліцая. Іх арыштавалі, а Дэменштэйнаў абвінавацілі ў намеры схаваць бежанцаў. Баючыся праследавання, яны схаваліся. Тады паліцаі ўзялі пяць заложнікаў. Каб выратаваць невінаватых людзей, жонка Дэменштэйна сама пайшла ў паліцыю, але яе разам з бежанцамі і заложнікамі расстралялі. А праз два дні былі арыштаваны жонкі заложнікаў і іх дзеці, бо “негуманна” пакідаць сям’ю без кармільца…
Трагічнай смерцю загінулі і дзеці Давіда Глёта, якога забілі па лжывым даносе за сувязь з партызанамі. Калі прыйшлі за яго сям’ёй, забралі дзяцей, бо жонкі дома не было. Хлопчыку было тры гады, а дзяўчынка яшчэ не ўмела хадзіць. Несці малечу на руках ворагі прымусілі яе роднага дзядзьку. Малышы нічога не разумелі, радаваліся прагулцы. Але прагучалі выстралы… І маленькія цельцы засталіся ляжаць на зямлі, нібы жывыя…
У выніку акцыі, якая распачалася 21 верасня 1942 года, абарвалася жыццё 126 яўрэяў з вёскі Нарач. У гэты ж час расстралялі 200 чалавек у Будславе, 270 — у Крывічах. Былі ахвяры і ў Мядзеле… Роўна праз 50 гадоў, у 1992 годзе, на месцы расстрэлу мір¬ных жыхароў вёскі Нарач адкрыты помнік, зроблены на сродкі М. Свірскага і іншых выхадцаў з гэтага населенага пункта.
А закончыць жудасны аповед мне хочацца словамі Меіра. Ён сказаў: “Няхай трагедыя нашай яўрэйскай гісторыі не паўторыцца ні з адным народам на зямлі. Няхай яна паслужыць страшным урокам і папярэджаннем. Няхай ніхто і ніколі не падымае меч на свайго блізкага. У кожнага з нас ёсць права на жыццё, права быць самім сабой, і толькі адна ўмова — прызнаць за іншымі права на існаванне незалежна ад таго, падобны ён на цябе ці не, як ён выглядае, як верыць у Бога. Няхай будуць мір, згода, добразычлівасць і разуменне на гэтай вашай і нашай Нарачанскай зямлі”.

Чай з лісцем маліны
Чай з лісця маліны валодае не толькі свежым водарам і чароўным густам, але і служыць прыродным лекамі ад шматлікіх захворванняў.
▪️Пры прастудзе, грыпе і ВРВ гэты чай будзе вельмі эфектыўны, ён павысіць супраціўляльнасць арганізма і ўмацуе імунную сістэму, а таксама будзе выдатным адхарквальным і гарачкапаніжальным сродкам.
▪️Маліна палягчае стан пры хваробах сэрца і сасудаў, аднаўляе сардэчны рытм.
▪️Вельмі карысны чай для страўніка, ён узбуджае апетыт, але дазваляе хутчэй пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў і дапамагае лягчэй перанесці дыету.
▪️Адвар лісточкаў маліны пазбавіць ад вугроў і іншых запаленняў, экзэмы, псарыязу.
▪️Выкарыстоўваецца малінавы чай і для валасоў: стымулюе рост і прадухіляе іх выпадзенне, паляпшае структуру і знешні выгляд.
❗️Адзначым, што лісце маліны ўтрымліваюць саліцылат - рэчыва, якое па сваім дзеянні нагадвае аспірын. Таму калі лечыцеся, не ўжывайце аспірын і гарбату адначасова.

#ПобытБеларусі
Традыцыйныя сямейныя адносіны і выхаванне дзяцей
З даўнiх часоў сямейны этыкет патрабаваў падтрымлiваць аўтарытэт сваёй сям’i сярод знаёмых.
Згодна з традыцыяй, жонка не павышала голас на мужа, не выстаўляла напаказ сямейныя нягоды. Яна павiнна была ўзвышаць аўтарытэт мужа сярод дзяцей.
Важнае значэнне надавалася выхаванню ў дзяцей павагi да бацькоў. Дзецям не дазвалялася павышаць голас на бацьку і маці, спрачацца з iмi. Слова бацькоў было для дзяцей законам.

Forwarded from Час сьпяваць (Natallia 🦉Sych)
Песень пра жаночую долю шмат, а ці спявалі мужчыны пра сваё жыццё? Ёсць такія песні і сёння мы з імі пазнаёмімся.
🍃 Чым карысная чарнаплодная рабіна:
🌱Рэгулюе ўзровень інсуліну ў крыві, спыняючы скокі цукру;
🌱Памяншае колькасць шкоднага халестэрыну;
🌱Умацоўвае сценкі сасудаў, перашкаджае ўтварэнню тромбаў;
🌱З'яўляецца прафілактыкай для анеміі;
🌱Памяншае ўзровень кіслотнасці ў страўніку;
🌱Спыняе засмучэнні страўніка і кішачніка;
🌱Памяншае падвышанае газаўтварэнне;
🌱Выводзіць ацёкі, дзякуючы выяўленаму мочегонному эфекту;
🌱Абнаўляе кроў;
🌱Паляпшае зрок;
🌱Выступае як натуральны імунамадулятар, забіваючы бактэрыі ў перыяд прастуд;
🌱Супакойвае нервовую сістэму, робіць сон моцным;
🌱Здымае болі і курчы ў цягліцах.

Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)