https://yangx.top/shpakouski/5772
Пагаджуся поўнасцю з Аляксандрам Шпакоўскім. Сапраўды, што з нашай моладзю? Нейкія нязграбныя яны зараз у параўнанні нават з маім пакаленнем 80-х. Не самастойныя нейкія, не адказныя, фізічна слабыя. Не ўсё, але вельмі многа такіх. Часта можна не распазнаць, дзе хлопец, а дзе дзяўчына. Шмат мамкіных піражкоў яшчэ.
А што думаеце вы? )
#ДумкіЎслых

Telegram
Шпаковский. По существу.
В ходе вчерашней конференции, посвященной вопросам цифровизации, особо акцентировал внимание на том, чтобы в погоне за новыми технологиями и развитием искусственного интеллекта не утратить Человека, который, как известно, является венцом природы.
Необходимость…
Необходимость…
#ДумкіЎСлых
Помню, у 90-я невядома адкуль павылазілі ўсялякія Чумакі і Кашпіроўскія. А яшчэ правідцы, якія з рэгулярнасцю прыкладна раз у квартал абяцалі Канец Света, нават аб'явы на вакзалах развешвалі.
У наш час роўна гэтак жа павылазілі нэагісторыкі-рацыяналізатары, якія наперабой выдаюць нам новыя тэорыі і "гістарычныя" даследванні, якія тлумачаць або адмаўляюць паходжанне цэлых народаў і краін і аргументуюць новы погляд на гістарычныя падзеі.
Нічога, перажывём і гэта. Галоўнае - не губляць пачуццё гумару, каб не паехаць дахам 😁
Зоя С
https://yangx.top/klimzhukoff/4680

Клим Жуков
Культурный экс министр Мединский продолжает удивлять историческими познаниями.
В лекции он рассказал, что племён у славян не существовало, а существовали chiefdom - вождества.
Осталось понять, о чём вообще уважаемый историк сообщает? Речь о каком времени?…

Мяцеж рускага дваранства - Паўстанне дзекабрыстаў - працягваўся адзін дзень у адным горадзе і разглядаецца як гераічная старонка ў гісторыі.
Паўстанне беларускай шляхты працягвалася год, ахапіла ўсю тэрыторыю і ўсё сацыяльныя пласты насельніцтва і нам спрабуюць яго падаць як нейкі антыдзяржаўны бунт бандытаў.
Дзе аб'ектыўнасць і паслядоўнасць?
Зоя С.

#ХвілінкаГумару
Калі на Таццяну ідзе снег - даждлівае лета
А калі ідзе дождж, то якое лета будзе? 😁

https://yangx.top/AzarenokCTV/44429
Ай, Рыгор, для ЦРУ вы драбнаватыя, а вось ад тых крыніц, што фінансуюць, напрыклад, "Царъград", маглі чаго і адшчыкнуць. Не за проста ж так вы з усялякімі ільіністамі і гісторыкамі-рацыяналізатарамі ў адну дудку дуеце.
Падазраю, што і нашы гоп-патрыёты недзе каля таго ж карыта сталоўкаюцца....
Але хто мы такія, каб усё гэта ведаць? Чыста так, #ДумкіЎслых

Азарёнок. СТВ. Беларусь
😱Гигин и Азарёнок клевещут на нашага Кастуся за деньги ЦРУ, чтобы поссорить Беларусь и Россию. Вот так вот!
Сьвядомый фан-клюб бабы Зои срывает покрова.
Мир уже никогда не будет прежним.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых
Як можна не падтрымліваць і не паважаць гэта хлапчанё, калі ў 21 год ён робіць для беларушчыны столькі, колькі не зробіць які сталы чалавек са сваім жыццёвым вопытам!?
Прычым, робіць гэта лёгка, нібыта гуляючы, мімаходам. І вось ужо 100К яго падпісчыкаў ведаюць Караткевіча і Быкава, ведаюць яго песні па-беларуску і спрабуюць размаўляць на беларускай мове хаця б у нейкіх пэўных сітуацыях жыцця. Хіба гэтага мала?
Харошая ў нас з вамі моладзь! Дае надзею, што не згінее беларускі свет, што будзе жыць!
Акаунт Ільі тут
https://www.tiktok.com/@shynkarenka?_t=ZS-8tbJ8JFSlbm&_r=1

Сарока на хвасце прынесла, што гоп-патрыётам нашыя пасты пра беларускую мову бачацца нейкай дыверсіяй і варожым элементам. Маўляў, навязвае Верашчака гэту сваю мову ўсім!
Даражэнькія мае, а хто вас прымушае тую Верашчаку чытаць!? Ідзіце чытайце свае "Руские Грамоты" і не дурыце нам галаву!
А калі вы рускую мову любіце гэтак жа, як мы любім сваю беларускую, дык пішыце на сваіх каналах пра гэта пасты. Усё лепш, чым той бруд, што вы цяпер пішаце!
Толькі мяркуючы па ўзроўню вашай граматнасці, вы рускую мову шануеце менш за нас! Пра Дзень народзін Пушкіна Верашчака вунь пісала, а вы не! Вось і ўся ваша любоў!
Пра такіх, як вы, у народзе кажуць: "І сам не гам, і другім не дам". Фу такімі быць!

Верашчака
Беларуская мова😎 🥰 Праз час таго, як я пачаў вывучаць беларускую і пісаць на ёй, прайшло ўжо некалькі гадоў, і мне б хацелася напісаць пра мае думкі наконт мовы нашай. 😵💫 Я перажыў некалькі этапаў жыцця з беларускай. Вядома, яна вельмі моцна паўплывала…
#ДумкіЎслых
Перакінула гэты пост, бо ён адлюстроўвае мае ўласныя адчуванні.
Сапраўды, калі ты думаеш і размаўляеш цалкам па-беларуску, то нешта змяняецца ўнутры, змяняецца светаўспрыманне. Гэта немагчыма перадаць словамі, гэта трэба перажыць самому.
А яшчэ, беларускамоўны свет - гэта як нейкая асобная паралель, дзе людзі ўсміхаюцца адзін аднаму, дзякуюць, робяць падарункі, падтрымліваюць проста за тое, што чалавек побач гаворыць гэтак жа, як і ты. Нібыта паміж імі існуе асаблівая сувязь, нібыта яны сустрэлі свайго сярод мноства іншых. Неверагодныя адчуванні, паверце!