Верашчака
496 subscribers
7.42K photos
1.19K videos
4 files
1.86K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Belarusian posting
Асаблівасці народнай мовы продкаў беларусаў паступова адлюстроўваліся і на пісьме, аднак спачатку толькі ў выглядзе паасобных апісак, якія пакуль што яшчэ не складалі пісьмовай нормы. Толькі пазней, прыкладна з сярэдзіны XV ст., пісьменнасць на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаблівасцямі ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ўжо ёсць усе падставы гаварыць аб старабеларускай літаратурна-пісьмовай мове, якая сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і нават лексічнымі рысамі істотна адрозніваецца ад старарускай літаратурнай мовы. Пры гэтым найбольш паслядоўную сувязь са старажытнай літаратурнай мовай выявіла дзелавая пісьменнасць, якая ў параўнанні з іншымі разнавіднасцямі літаратурна пісьмовай мовы ў ранні перыяд атрымала найбольшае пашырэнне на Беларусі.
У сярэдзіне XV ст. дзелавая пісьменнасць на Беларусі ўзбагачаецца новымі жанрамі. У гэты час быў зроблены пераклад на старабеларускую мову вядомага Вісліцкага статута 1347 г., арыгінал якога быў напісаны на лацінскай мове. У 1468 г. на старабеларускай мове з'явіўся Судзебнік караля Казіміра Ягелончыка. Выпрацаваныя ў той час заканадаўчыя акты і кодэксы былі неўзабаве аформлены ў выглядзе Статута 1529 г., які захаваўся ў некалькіх пазнейшых спісах.

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
#ЯМыКаласы

" — Лічым усіх ніжэйшымі за сябе. Гардыня, подлая самаўпэўненасць! Яны, маўляў, нямыя, гэтыя звяры. А мы можам сказаць, хто мы і нашто? То хто мы перад жыццём — не нямыя?

Нібы адганяючы нешта, яна пакруціла галавой.

Яны не гавораць.

А можа, мы не чуем? Можа, калі красуе жыта, яно адчувае тое, што і мы, кахаючы, і ў радасці хістаецца з канца ў канец і мяняе колер на лілаваты, бо ўбіраецца, і шуміць-шуміць само сабе. Ты ведаеш, што адчуваюць каласы пад сярпом? Толькі яны не могуць ні ўцячы, ні крычаць. Не дадзена ім. Ну і што? Нам паляцець таксама не дадзена. А мы, глушцы, кажам: мо-ожна, бо яны нямыя. І каласы нямыя, і звяры. А адсюль не так ужо далёка і да дзікіх людзей. Яны таксама нямыя, мармычуць невядома што. І мы іх, моцныя, бяром, як трусяня, ды — далонню за вушамі.

Жаль раздзіраў глотку Алеся.

Прыгон,— сказала маці.— Адмяні яго, Алесь, адпусці, калі ласка, людзей. Забі яго, Алесь, бо гэта таксама людаедства...

— Я зразумеў, маці. Я ведаю...   "   Глава ІХ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
Forwarded from STROJ
Як правільна захоўваць вышыванку і чаму гэта важна?
Украінскі праект "Куншт" выпусціў файны артыкул з адказамі на актуальныя пытанні.

Адзначым важныя моманты:

- калі няма неабходнасці захоўваць кашулю дома, вядома, можна перадаць яе ў музей;

- рэчы павінны быць чыстымі. Кашулю трэба памыць. Калі яна з ваўняной вышыўкай, то яе трэба апрацаваць ад молі;

- важна, каб гэтыя рэчы не падвяргаліся моцнаму ціску. Таму не варта складаць іх унізе шафы, а зверху класці іншыя рэчы;

- трэба, каб рэчы не траплялі пад прамыя сонечныя прамяні, бо яны выгараюць, ніткі губляюць колер;

- таксама кашулі не павінны ляжаць «грузам» без руху. Час ад часу іх трэба выносіць, праветрываць, любавацца.

- не варта захоўваць рэчы на плечыках, каб не дэфармаваць тканіну. Вешаць можна толькі верхнюю вопратку, напрыклад, світкі ці кажухі.

- калі мы бачым пашкоджанне, не трэба спяшацца гэта выпраўляць. У рэстаўрацыі ёсць тэрмін «кансервацыя»: мы не аднаўляем тканіну, не ўмешваемся ў яе. Бо такім чынам яна страчвае сваю гістарычную і мастацкую каштоўнасць.

- калі вы хочаце надзець аўтэнтычную кашулю, апранайце яе на бялізку з натуральнай тканіны, якая цалкам закрывае цела, каб не было прамога кантакту са скурай, каб на рэч не трапілі духі, касметыка і г.д.

- як бы беражліва чалавек ні насіў аўтэнтычную рэч, варта ўлічыць, што яна зношваецца. Таму лепш рабіць копіі.
Forwarded from Звязда
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены амаль ва ўсіх раёнах Беларусі

Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў.

zviazda.by
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
ВАСІЛЬ БЫКАЎ.
🫖 Людзей, як і ваду, трэба фільтраваць, каб не было накіпу ў душы.....

🤗
#КазкіДзецям

Малады князь палюе

Беларуская народная казка

Апрацоўка Уладзіміра Ягоўдзіка
#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі

Усё успамінала, як жа па-беларуску будзе "халадзец"?
А тут чытала рэцэпты і прыгадала, што ў нас сапраўды гэта страва звалася "квашаніна"!

КВАШАНІНА СА СВІНІНЫ

Палову ачышчанай свіной галавы і ногі зварыць з карэннем, соллю, чорным і англійскім перцам, гваздзікай і лаўровым лістом. Як будуць зусім мяккімі, выцягнуць, адняць ад касцей мяса, пакроіць яго на кавалкі, а булён, сабраўшы з яго тлушч, працадзіць, уліць
трошкі воцату і яшчэ паварыць крыху на малым агні, потым яшчэ
раз працадзіць праз сурвэтку і наліць на дно формы. Як застыне, пакласці некалькі кавалачкаў цытрыны і абабраных агуркоў,
пакроеных на кавалачкі, дадаць скрышанае мяса, заліць рэштай булёну і астудзіць.

Падаваць на стол з воцатам і алеем.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ЗробленаЎБеларусі

Той выпадак, калі надпісы на ўпакоўцы лепш за якія карцінкі!

Перац - непыл
Сумесь перцаў - многанемала
Праправа для крылак - з'еўпаляцеў

Ды і прыправы харошыя, перац тэрмаядзерны проста, сумесь духмяная. Як бачу такія прыправы, то выбіраю менавіта іх. Галоўнае што без солі і ўсялякіх дадаткаў.
#ФактыПраБеларусь

Самай доўгай вуліцай Беларусі прадказальна з'яўляецца праспект Незалежнасці ў Менску.
Яго даўжыня складае больш за 15 км.

Не тое, каб гэта выбітнае дасягненне, аднак, дзякуючы праспекту перамяшчэнне па Мінску на аўтамабілі становіцца хуткім і зручным.

Параўнайце з тым жа Парыжам з яго вар'яцкімі пробкамі на раніцу!
Forwarded from Звязда
🇧🇾 Гэтыя трактары "Belarus" Прэзідэнт падарыў г.Шушэ
#ЯМыКаласы

 "Вочы Вежы мякка свяціліся з-пад суровых павек.

А ты, чалавек, стой. Стой, не падай. За ўсіх стой. Спачатку за людзей, потым за ўсіх, хто дыхае і шуміць. Доўга яшчэ стаяць. Крывава. А ты стой. Нават пры сваёй прынізлівай жывёльнасці — стой. Жывёла, а стаіш. За гэта з цябе — усе грахі ды на святасць вялікую.

Месяц імчаўся між непарушных хмар.

Сосны на Доўгай Кручы бачыў? — спытаў дзед.

Алесь успомніў.

...Імклівы, дрыготкі, як страла ў палёце, Дняпро... Доўгае, з вярсту, і высокае, сажняў у пяцьдзесят, урвішча... Крывава-чырвоная гліна... І на строме, карэннямі ўгору і свежымі шатамі ўніз — сосны... Вісяць... Бітыя, страшна скарлючаныя... Перавітыя, непрыступныя, самотныя... Няскораныя ў сваім жаданні жыць там, дзе не здолеў і не захацеў жыць ніхто.

— Але.

— Дык гэта мы. Слабая абарвецца. Усякая іншая абарвалася б... акрамя нас... І ўсё. Да апошняга каменя запомні...
   "   Глава ІХ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
Forwarded from Звязда
Уладзімір Караткевіч у Азербайджане

Добрая літаратурная навіна прыйшла з Баку. У бліжэйшы час будзе завершана праца над аднатомнікам прозы і паэзіі беларускага літаратара ў перакладзе на азербайджанскую мову.

zviazda.by
Forwarded from Звязда
У Азербайджанскім універсітэце моў адкрыўся беларускі цэнтр мовы і культуры

Далей плануецца арганізацыя летніх школ для студэнтаў, рэалізацыя адукацыйных праграм.

zviazda.by
***
Сніцца яснае прадвесне.
Песняў хочацца мне - песняў!
З ветрам крыллі распрасцерці,
паляцець па белым свеце,
завіхрыць шалёным узлётам
узняць сонца пазалоту
І аздобіць, і прыбраці
Беларусь маю, як маці,
каб пасля начэй бясконцых
Заірдзела яна сонцам!

(1925)

Міхась Васілёк

#Літаратура
Дні, якія напоўнены шчасцем, заўсёды маюць нечыя імя....

🎨 Малюнак Yakup Aydın
#МіфыЛегендыБеларусі

Зюзя, Мароз, Ледзяны Дзед або Дзюдзя - у беларускім фальклоры дух зімы, гаспадар і персаніфікацыя маразоў, выглядае як невысокі стары з белай барадой, ходзіць босы ў футры з жалезнай паліцай. На Палессі ўяўлялі як лысага барадатага дзеда, які ў расхрыстаным кажусе, босым хадзіў па снезе.

Любая жывая істота, якая дакранецца да паліцы Мароза, адразу ж ператварыцца ў ледзяную статую і расчараваць яе будзе амаль што немагчыма.

Беларусы верылі, што большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе, але часам наведвае вёскі, прыносіць туды моцную сцюжу. Раззлаваны, Зюзя б’е булавой па пні, і тады пачынаецца траскучы мароз.

Любімая справа Зюзі гэта біць сваёй паліцай па дрэвах і падмарожваць іх. Часам Мароз можа нават сесці на дах хаты, ад чаго тая пачынае моцна трашчаць.

Увогуле, Зюзя не злы дух, але беларусы на Каляды ў Шчодры вечар звычайна кідаюць яму лыжку куцці ў кут, каб яго задобрыць.