Каторы год напярэдадні святкавання Дня Перамогі разгараюцца спрэчкі, які сімвал самы правільны і што лепш прышчапіць сабе на грудзі.
У часы Вялікай Айчыннай вайны Гвардзейскую ленту мелі права насіць толькі байцы тых часцей, якім за баявыя заслугі прысвойвалася званне "гвардзейскай". Цяпер ніякіх заслуг не трэба, насі хто хоча, некаторыя нават умудраюцца на сумку ці на руку павязаць.
Яшчэ больш непрыемна тое, як нашчадкі пераможцаў спрачаюцца паміж сабой, чый сімвал правільны, хто з іх самы заслужаны нашчадак і хто больш помніць пра Перамогу.
Нашы дзеды і прадзеды жыццём і кроўю адстаялі сваю краіну Савецкі Саюз і мір на нашай зямлі. Нам трэба было толькі помніць пра гэта і зберагаць. І што ў выніку? Ні краіны, ні міру! Затое горда чапляем ленты на грудзі! Менавіта тыя ленты, якія некалі даваліся толькі як узнагарода за баявыя подзвігі!
Не лентамі і сімваламі трэба аддаваць даніну тым, хто заваяваў Перамогу, а памяццю пра тое, што і якой цаной яны адстаялі!
Зоя С

Forwarded from Белорусская Правда
"Зорная ноч". 1889 г. Вінцэнт Ван Гог.
Адна з самых папулярных карцін у свеце, але сам мастак лічыў сваю працу няўдалай. Ён нядбайна пра яе адгукнуўся:
"Можа быць, яна пакажа іншым, як адлюстроўваць начныя эфекты лепш, чым гэта атрымалася ў мяне".
Ацэначны кошт арыгінала - $300 млн.
https://yangx.top/clipclubc/1597

Верашчака
"Зорная ноч". 1889 г. Вінцэнт Ван Гог. Адна з самых папулярных карцін у свеце, але сам мастак лічыў сваю працу няўдалай. Ён нядбайна пра яе адгукнуўся: "Можа быць, яна пакажа іншым, як адлюстроўваць начныя эфекты лепш, чым гэта атрымалася ў мяне". Ацэначны…
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️У ПАРАДЗЕ ПЕРАМОГІ Ў БРЭСЦЕ ПРЫМЕ ЎДЗЕЛ КОННІЦА
Рэканструктары ўзнавяць вобразы савецкіх кавалерыстаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Савецкая конніца адыграла значную ролю ў гады вайны. Менавіта на Усходнім фронце Другой сусветнай вайны кавалерыйскія злучэнні паказалі сваю эфектыўнасць у баях пад Масквой, пры абароне Каўказа і вызваленні Беларусі.
Пра конную аперацыю ў час вызвалення Мазыра можна паглядзець тут
https://youtu.be/sxTJrj8_c8g?si=q3CTplSa6SU4W-QO

Forwarded from Звязда
Подзвіг Леэн Кульман, сакрэты лідарства і ўрокі здароўя
Што цікавага надрукавана ў майскім нумары «Алесі»?
zviazda.by

#МіфыЛегендыБеларусі
У Беларускім Пантэоне акрамя мужчынскага ўвасаблення боства абрадавага, ахвярнага, боскага агню - Агонь, Агніч - ёсць і жаночая - Сопуха - увасабленне хатняга агню.
Сопуха, верагодна, адзін з найстаражытнейшых персанажаў беларускай міфалогіі, багіня хатняга агмяню, апякунка хатняй цеплыні, а пазней, з пашырэннем на тэрыторыі Беларусі печак, - дух печкі і хатняга агню наогул. Прыгожая маладая дзяўчына з пепельным колерам твару і вугальнымі валасамі, на якіх дзе-нідзе праступае чырвоны, агністы колер. Здаецца, быццам бы глядзіш на вуглі ў печкі.
Сопуха персанаж станоўчы, але пад яе ўладай знаходзіцца не толькі абарона хаты, але і магчымасць спаліць хату ў выпадку, калі багіня будзе разгневана.
У суседняй Літоўскай міфалогіі аналагам Сопухі выступае багіня Габія, у Грэцкай - Гесція. З прыходам хрысціянства Сопуха змяшалася з вобразам Св. Агаты, якая таксама асацыюецца з агнём.

Forwarded from Дзікая прырода побач
⚡️ Адразу некалькі крутых птушыных рэгістрацый на мінулым тыдні. Усе тры віды адносяцца да выпадкова залётных.
🐦 Беларусь наведала каравайка. Гэтага невялікага каштанавага колеру ібіса сфатаграфаваў 30 красавіка арнітолаг Віктар Натыканец у заказніку “Тураўскі луг” у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці.
Каравайкі залятаюць у Беларусь раз у 5-10 гадоў. Найбліжэйшыя месцы гнездавання знаходзяцца ў Паўднёвай Украіне.
🐦 Горную гусь заўважылі птушкары Дзмітрый і Кацярына Гушча 4 траўня на Вілейскім вадасховішчы. Вялікая гусіная чарада адпачывала амаль на сярэдзіне штучнага возера і птушкары нарабілі сотні здымкаў. Разгледзець яе на вялікай адлегласці яшчэ і сярод іншых гусей было цяжка і знайшлі яе на фатаграфіях ужо ў хаце.
Горная гусь – высакагорны від, распаўсюджаны ў Цэнтральнай Азіі, а ў Еўропу гэты від інтрадуцыраваны чалавекам. Так як птушкі зараз добра размнажаюцца ў Еўропе, то від унесены ў спіс фаўны Еўропы. Для Беларусі гэта другая рэгістрацыя, першая была ў 2014 годзе.
🐦 Яшчэ адзін горны від – горную пліску – адзначыла Вера Ігнацюк 5 траўня ў Брэсцкім раёне каля а/г Медна. Від гняздуецца ў горах Еўропы. Цікава, што горная пліска была адзначана ў гэтым самым месцы два гады назад.
❓ А ты часта выбіраешся на прыроду паназіраць за птушкамі? Уважліва прыглядайся вакол, бо можна заўважыць сапраўдную рэдкасць. 😉
📷 На фота: каравайка ў заказніку “Тураўскі луг”, аўтар Віктар Натыканец; горная гусь на Вілейскім вадасховішчы (паспрабуй знайсці яе на фота!), аўтары Дзмітрый і Кацярына Гушча; горная гусь (ілюстрацыйнае), аўтар Imran Shah, CC BY-SA 2.0, Wikimedia Commons; горная пліска каля а/г Медна, аўтар Яўген Місіюк.