Верашчака
495 subscribers
7.46K photos
1.2K videos
4 files
1.87K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра народную памяць аб вялікім князе літоўскім Вітаўце.

Цікава, у нашых сучасных камуністаў Вітаўт таксама прыгнятальнік народа як Стэфан Баторый (як нядаўна аказалася)? 😏 Ці імёны ўсіх гэтых гістарычных герояў трэба выкрэсліць з памяці беларускага народа?
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Сакрэт падтрымкі сялянамі царскіх войскаў і ўлад падкрэслены ў тэксце. Гэта адзначае і сам царскі аўтар 😁
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Што самае цікавае ў кнігах? Так! Малюнкі! 😁

Сцэны з жыцця беларусаў і беларускі пейзаж.
#ГісторыяБеларусі

📕28 студзеня 1588 года ў Вільні быў падпісаны трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага.

Гэта быў збор усіх законаў, якія дзейнічалі тады ў ВКЛ, прататып Канстытуцыі, помнік беларускага пісьменства і юрыдычнай думкі, які лічыўся адным з самых перадавых зборнікаў законаў у тагачаснай Еўропе, што дзейнічаў на нашых землях 250 гадоў, да 1840 года.

Па ўзоры Статута пазней былі напісаны зборы законаў многіх краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Наватарствам у параўнанні з сучасным яму еўрапейскім правам было і тое, што Статут уводзіў прынцып падзелу ўлады.

У той час дзяржаўнай мовай была старабеларуская, што агаворвалася ў Статуце. Сам дакумент быў таксама надрукаваны на старабеларускай мове.

Ён стаў першым заканадаўчым зборам, надрукаваным кірылічным шрыфтам.

Больш падрабязна чытайце тут 👇

https://archives.gov.by/home/tematicheskie-razrabotki-arhivnyh-dokumentov-i-bazy-dannyh/istoricheskie-sobytiya/arhivnye-dokumenty-i-materialy-6/yuridicheskie-osnovy-upravleniya-belorusskimi-zemlyami-v-xiv-xviii-vekah-istoriya-voprosa-obzornaya-spravka/statut-velikogo-knyazhestva-litovskogo-1588-g
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Пра затрыманне і апошнія дні жыцця К.Каліноўскага. Адзначаныя аўтарам чалавечыя рысы характару Каліноўскага не могуць не вызываць павагі.

Ну і самыя апошнія яго словы: "У нас няма дваран, у нас усе роўныя!" Гэта класіка. Ён не адмовіўся ад сваіх рэвалюцыйных ідэй. Нават у апошнія свае хвіліны жыцця, у такі цяжкі для душы момант!

Так што усім недавучням, імперцам, шавіністам, манархістам і ворагам беларушчыны рукі прэч ад Каліноўскага і яго паплечнікаў!
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Як выглядалі беларусы ў XIX ст.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Затое ўсё чэсна 😁
Мураўёў, які "клапаціўся за беларусаў" па словах некаторых "ідэйных" гісторыкаў і прапагандыстаў.

Ну а далей пераходзім да разгляду працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западном России "...
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Галаўныя ўборы беларусаў.

Вы б сабе які выбралі? 😁
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западном России "

Падыход царскіх чыноўнікаў, ідэялогія дзяржавы вельмі бачны. Давайце разбірацца.

1. Веранецярпімасць - гэта толькі тычыцца каталіцкай царквы. Праваслаўнай, можна падумаць, у тыя часы гэта не тычыцца.

2. Аўтар падцвярджае, што не гледзячы на тое, што Паўночна-Заходні край ужо амаль 100 гадоў знаходзіўся ў складзе Расійскай Імперыі, але пры гэтым паланізацыя ў краі толькі ўзмацнялася.

3. Заўважце такі момант. Аўтар не называе мясцовую знаць палякамі! Называе іх акаталічанымі і апалячанымі рускімі дваранамі. І ў той жа час па сутнасці абураны тым, чаму гэтыя дваране не лічаць сваёй айчынай Расію, а з'яўляюцца патрыётамі Польшчы. Зразумела, месца беларусам тут няма ў прынцыпе.

4. Зразумела, Расійскія манархі менавіта вярнулі Заходнюю Расію. Як быццам так і павінна было быць і іншых варыянтаў інтэрпрэтацыі гэтых падзей быць не можа ))
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Як выглядала беларуская вёска ў XIX ст.