Верашчака
493 subscribers
7.38K photos
1.18K videos
4 files
1.84K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#УспаміныПраДзяцінства

Як раней хадзілі па яйкі

Успамінае Галіна Бацян
Вёска Навасёлкі Мядзельскага раёна (цяпер вуліца Алега Бычка г.Мядзел)
Верашчака
Photo
#УспаміныПраДзяцінства
#ВялікаяАйчынная

Дзень Перамогі

Нашаму пакаленню пашанцавала жыць у мірны час, але мы бачылі вочы тых, хто ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай, хто апынуўся пад акупацыяй, хто трапіў у фашысцкія канцлагеры....
Таму Дзень Перамогі для нас - не проста свята на плошчы, гэта было свята тых, хто жыў з намі, хто мала расказваў пра вайну і чый боль мы адчувалі, гледзячы ў іх вочы.

На хаце дзеда, на нашай хаце, была прыбіта чырвоная зорачка. Я заўсёды ганарылася гэтай зорачкай, бо гэта значыла, што мой дзед герой, ён ваяваў на фронце, ён здабываў Перамогу.
У школе кожны год давалі заданне распытвацца ў ветэранаў пра вайну. А дзед не расказваў нічога. Ківаў галавой, яго і так светлыя вочы рабіліся зусім блёклымі....
Аднойчы ён сказаў: "Маё дзіця, не трэба пра гэта гаварыць. Трэба, каб вы не зведалі тое, праз што прайшлі мы!" І ўсё....

Святкавалі Дзень Перамогі тады куды больш велічна, чым цяпер. Можа людзей у нашым раёне было больш, а можа проста больш актыўна хадзілі на такія мерапрыемствы, але і вуліца 17 Верасня, і цэнтральная плошча Мядзела былі запоўнены. Шары, транспаранты, кветкі, сцягі...
Самым цікавым былі жывыя сцэны, якія павольна праязджалі па вуліцы і ўздоўж плошчы. На машынах з адкрытымі бартамі ствараліся пэўныя моманты барацьбы з фашыстамі. Вось салдаты ля кулямёта, вось медсястра перавязвае раны байцу, вось партызаны ля зямлянкі нешта плануюць, вось акрываўлены салдат з кацялком паўзе да вады.. Так ехалі машыны, вазы, запрэжаныя конямі, а ў іх сцэны і моманты таго ваеннага жыцця. Для нас, дзяцей, гэта быў самы цікавы момант свята.

У вёсцы нашай было пяцёра ветэранаў, што ваявалі на фронце. І Дзень Перамогі быў іх дзень. Яны збіраліся заўсёды, выпівалі чарку і гаманілі доўга паміж сабой. Ім было што ўспомніць. Магчыма тое, пра што нікому іншаму яны не маглі расказваць.

Помню як бабуля забараняла нам у гэты дзень займацца агародамі і нешта садзіць. "Зямля ўся крывёй паліта, столькі крыві ў ёй, столькі людзей ляжыць. Дайце ёй у гэты дзень супакой, не трэба чапаць!"

А яшчэ помню, што ў гэтыя дні па тэлевізары паказвалі фільмы пра вайну. І мы іх глядзелі ўсёй сям'ёй.
І песні гучалі ваенныя. Па радыё, па тэлевізары, на плошчы ў час мерапрыемства. Гэтыя песні да гэтага часу помняцца ўсе. І словы дзеда: "Трэба, каб вы не зведалі тое, праз што прайшлі мы!".....


----------------------
Калі вы хочаце падзяліцца сваімі ўспамінамі, меркаваннямі, расказаць пра сваіх родзічаў, якія прайшлі вайну, то пішыце ў бот, у чат, або ў прыват адміну @zoya_sereda

Абавязкова апублікуем
#УспаміныПраДзяцінства

Як мы з бабкай па валер'яну хадзілі
#УспаміныПраДзяцінства

Пра зэдлік, услончык і лаву
#УспаміныПраДзяцінства

Пра тое, што такое "бадай цябе камар"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#УспаміныПраДзяцінства
#ПобытБеларусі

Венік для лазні
Майстар-клас ад вясковай гаспадыні!))