Forwarded from Аналитические Гусли
#абшчэственныЛікбез
Перыяд Расійскай імперыі
Частка 2
Перыяд развіцця Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII - пачатак XX ст) - гэта эпоха фарміравання гістарычных перадумоў аб'ектыўнага і суб'ектыўнага характару, якія далі магчымасць рэалізацыі нацыянальнай дзяржаўнасці. На беларускіх землях узмацніліся нацыя- і элітаўтвальныя працэсы.
Да канца XIX. стагоддзя тэрмін "беларусы" замацаваўся за насельніцтвам тэрыторыі ў межах сучаснай Беларусі.
У 80-я гады XIX ст. лідэры беларускай нацыянальнай эліты ўсвядомілі неабходнасць палітычнага аб'яднання і барацьбы за права свайго народа на самастойнае гістарычнае існаванне і развіццё, што першымі аб'явілі народнікі з групы "Гоман" у сталіцы Расійскай імперыі - Санкт-Пецярбурзе.
Яны тэарэтычна абаснавалі існаванне беларускай нацыі, у сваёй праграме вылучалі патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага распрыгоньвання беларускага народа, якое звязвалі з перамогай народнай рэвалюцыі ў Расіі, пераходам улады да Устаноўчага схода і ўтварэннем нацыянальных аўтаномій.
Беларускія палітычныя эліты ў канцы XIX ст - пачатку XXст. звязвалі будучыню Беларусі з ліквідацыяй самадзяржаўя і зацвярджэннем у Расіі дэмакратычнага ладу.
Барацьба эліт за нацыянальныя інтарэсы стала магутнай рухчай сілай, якая аб'яднала ідэю нацыянальнай дзяржаўнасці з дзейнасцю беларускіх палітычных партый, арганізацый і груп рознага сацыяльнага скдаду.
У гэты перыяд амаль усе палітычныя арганізацыі і плыні, якія прадстаўлялі інтарэсы нацыі, арыентаваліся на ідэю аўтаномна-дзяржаўнага ўладкавання Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі.
Цэнтрам беларускага нацыянальнага руху сталі створаная ў 1903 годзе першая беларуская палітычная партыя "Беларуская сацыялістычная грамада" і заснаваная ў 1906 годзе газета "Наша ніва".
"Наша ніва" аб'яднала вакол сябе класікаў айчыннай літаратуры - Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.
З перыядам Расійскай імперыі звязаны імёны і іншых выбітных гістарычных асоб: Міхаіл Клеафас Агінскі, Іосіф Сямашка, Іосіф Гурко, Якуб Наркевіч-Йодка, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Яўхім Карскі, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Ігнат Буйніцкі.
(Працяг будзе)
Усе пасты рубрыкі знойдзеце на канале https://yangx.top/medik7203 па хэштэгу #абшчэственныЛікбез

#ГісторыяБеларусі
Чаму часопіс "Гоман" лічыцца сімвалам беларускай свабоды
https://youtu.be/4Pe86mrn77I?si=kCuCokgcYyO2d-Mx

YouTube
Чаму народніцкі часопіс «Гоман» лiчыцца сімвалам беларускай свабоды? Растлумачыў Марзалюк
Верашчака
Photo
Традыцыйныя сямейныя адносіны і выхаванне дзяцей у беларускіх сем'ях
Беларуская сям’я да пачатку ХХ ст. захоўвала патрыярхальны характар. На чале яе стаяў гаспадар.
Без яго волі не адбывалася нічога важнага. Ён найперш адказваў за ўсе палявыя работы, малацьбу, догляд жывёлы, нарыхтоўку дроў. Ніякая праца не магла выконвацца без даручэння гаспадара, ініцыятыва іншых не ўхвалялася.
Гаспадар — казначэй сям’і, ён жа кантраляваў паводзіны моладзі, адносіны да працы, маральнасць сыноў і дачок, караў іх за правіннасці.
Бацька чытаў малітву за сталом, клікаў да вячэры «дзядоў», «карміў мароз» на Каляды і г. д. Ён сядзеў за сталом на куце, пад абразамі. Побач з ім садзіліся старэйшыя мужчыны, а жанчыны займалі месца на супрацьлеглым баку. Толькі пасля малітвы і пачатку ежы гаспадаром маглі есці астатнія.
Аднак улада гаспадара не была дэспатычнай, яна трымалася на маральным аўтарытэце. У беларускай сям’і несправядлівасць, уціск з боку гаспадара, яго п’янства ці лянота неадкладна выклікалі агульны пратэст сям’і, які заканчваўся падзелам альбо перадачай улады іншаму старэйшаму мужчыне. Ад гаспадара сям'і патрабаваўся прыклад ва ўсіх справах, найперш у працы.
#ПобытБеларусі

Forwarded from Матуля Беларусь
НАШЫ АСОБЫ.
МІХАІЛ КЕБЕЦ.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА.
Да 75-годдзя мастака Міхаіла Кебеца (1949-2005). Ураджэнец г. Петрыкава на Гомельшчыне, мастацкую адукацыю ён атрымліваў у Коўне і Мінску.Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1972). Вучыўся ў А.Малішэўскага, А.Луцэвіча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1986 г. Працаваў пераважна ў акварэлі. Асноўныя творы: лісты “Лясная дарога”, “Май”, “Разліў на Мухаўцы”, “Дарогі”, “Летні дзень”, “Апошні снег”, Рака Лясная”, “Меднае возера”, “Камянец”; серыі “Па Палессю”, “Берасцейшчына”; партрэты А.Кожына, А.Уса, “Аутапартрэт”, а таксама пано (маркетры) “Музыка архітэктуры” ў Брэсцкай бібліятэцы імя М.Горкага. Творы знаходзяцца ў Брэсцкім краязнаўчым музеі. Член БСМ з 1994 г.

#МузыкаБеларусі
Дзень добры!
Народная песня "Годы маладыя" гучыць без аканемента. Цудоўны спеў і песня прымушае задумацца
https://youtu.be/UAHnot0irWQ?si=hA3yx9At846Yo36F

Максим Павлов и Софина Павлова «Годы маладыя» (белорусская народная песня)
Что может быть лучше, чем петь с любимой мамочкой на родине…
#КухняБеларусі
Жур — адзін з найбольш старажытных тыпаў супу ў беларускай, польскай, украінскай і літоўскай кухнях.
Спачатку гэта быў злёгку кіслявы суп, больш падобны да поліўкі, які варылі з аўсянай, грэчневай, жытняй мукі.
Закваску для журу раней рыхтавалі загадзя і называлі «белым баршчом». Рабілі закваску ў два этапы. Спачатку муку залівалі гарачай вадой, дадавалі хлеб, затулялі і ставілі ў цёплае месца на 3-5 дзён, калі ўзнікала цвіль — яе выдалялі, а атрыманую закваску працэджвалі і на ёй варылі жур.
У розны час і ў розных рэгіёнах пераважалі тыя ці іншыя тыпы журу, адзінага рэцэпту не было, яны пастаянна трансфармаваліся. З цягам часу ў жур пачалі дадаваць гародніну, варыць яго на грыбах ці мясе.

Як згатаваць жур?
✔️ Найперш трэба зрабіць закваску з аўсянкі, таму адразу рэцэпт закваскі:
Аўсяныя шматкі (ці аўсяная мука) 1 шклянка
Вада 40°С 5 шклянак
🍶 У глыбокую ёмістасць засыпаць аўсянку, заліць вадой, перамяшаць і пакінуць у памяшканні на некалькі дзён. У гатовай закваскі павінен атрымацца прыемны кіславаты водар.
✔️ Для гатавання:
Мяса любое
Цыбуля
Морква
Духмяны перац
Часнок
Маяран
Алей
Аўсяная закваска
Соль
Вада
🥘 Дробна нарэзаць цыбулю, натаркаваць моркву, абсмажыць на алеі.
🥘 Мяса адварыць да гатоўнасці
🥘 Як мяса зварыцца, дастаць яго і нарэзаць на невялічкія кавалачкі, закінуць іх у булён, пасаліць.
🥘 Дадаць цыбулю з морквай і духмяны перац.
🥘 Закваску са слоіка выліць і працадзіць праз сіта, каб шматкі не трапілі ў жур.
🥘 Потым дадаць частку закваскі ў булён, лаўровы ліст і ў канцы часнок.
🥘 Яшчэ крыху паварыць і ўсё, жур гатовы.
Смачна есці! 🥄

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Люблю цябе, жыццё, любоўю кроўнай.
Я не нахлебнiк твой. Я на зямлю
Не для таго прыйшоў, каб жменяй поўнай
Уцехi браць. Я - аддаваць люблю.
Тым, што зрабiў, любоў я вымяраю.
I калi мой апошнi час праб'е,
Павiнен ведаць я, што памiраю,
Аддаўшы ўсё да кропелькi - табе."
( НІЛ ГІЛЕВІЧ )
Аддаючы ЖЫЦЦЮ - ЛЮБОЎ, мы атрымліваем ад яго - дні.
Ўсё новыя і новыя...
І гэта - самы жаданы падарунак !
Трымаем яго ў руках - моцна, трывала, адказна, радасна.
Дзякуй Богу 🙏 ! Яшчэ нешта СЁННЯ зможам зрабіць...
З НОВЫМ ДНЁМ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️ !
СПРЫЯННЯ ЎСІМ ДОБРЫМ ПЛАНАМ !
Фота : а вось майстрыхі з Парэчча (Гродзеншчына) - ткуць...І традыцыі падтрымаюць. І зробяць палатно.

#МоваНашаРодная
Не па-беларуску і не па-руску, а на трасянцы
Сумесь беларускай і рускай мовы называецца «трасянкай». У прамым сэнсе слова абазначае сена нізкай якасці, якое ўтвараецца ад спалучэння сухой і свежаскошанай травы. Ва ўкраінскай мове таксама ёсць падобная з’ява і называецца яна «суржык».

Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
25 студзеня 1869 года нарадзіўся беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст Адам Гіляры Калікставіч Гурыновіч
У гісторыю беларускай літаратуры увайшоў як паэт-рэвалюцыянер, пясняр народнай нядолі, які заклікаў да рашучай барацьбы з панамі і самаўладствам, першы з беларускіх літаратараў звярнуўся да рабочай тэмы.