Не наша справа разбірацца, хто вінаваты, хто арганізаваў, хто здзейсніў, хто не дагледзіў і не прадухіліў, на гэта ёсць спецыяльна навучаныя людзі.
Але ніхто, ніводзін псіхічна здаровы чалавек не можа заставацца раўнадушным да таго, што адбылося. І да таго што адбываецца кожны дзень.
У гульнях палітыкаў свету чалавечае жыццё - нішто. І нават жыццё соцен і тысяч - нішто.
Колькі жыве чалавецтва, столькі яно сябе знішчае. І чым больш развіваецца навука і тэхніка, тым большымі тэмпамі ідзе гэта знішчэнне, тым больш крывамі і жудаснымі становяцца бойкі.
А што далей?.... Дзе канец?

Поўня белая
яблыкам спелым
на далоні твае ўпадзе ....
Чаму цяпер няма такіх песень?
Дзе нашы паэты, кампазітары? Няўжо таленты скончыліся на зямлі беларускай?
https://youtu.be/fbeG3spCYOc?si=14pZKDR5HpmfNnvp

YouTube
ВИА "Песняры" "Зачарованная" (1986)
ВИА "Песняры" - "Зачарованная". Солист - Валерий Дайнеко.
Текст песни:
Патухаюць, цямнеюць высi,
Зоркi ўспыхваюць над сiнявой.
Да пляча маяго прытулiся
Залатою сваёй галавой.
Чуеш вецер i чуеш вечар,
Чуеш, цiха шапоча сад.
На твае худзенькiя плечы,
Асыпае…
Текст песни:
Патухаюць, цямнеюць высi,
Зоркi ўспыхваюць над сiнявой.
Да пляча маяго прытулiся
Залатою сваёй галавой.
Чуеш вецер i чуеш вечар,
Чуеш, цiха шапоча сад.
На твае худзенькiя плечы,
Асыпае…
#КухняБеларусі
Пызы бульбяныя беларускія
Прадукты для цеста
Алей для смажання 150мл
Тварог 250 гр
Пшанічная мука 1шклянка
Крухмал 1 шклянка
Бульба 4 шт
Соль па смаку
Для начынкі
Свініна 300гр
Ялавічына 300гр
Цыбуля 1шт
Яйка 1 шт
Соль па смаку
Перац чорны мелены
Прыправы па смаку
Са свініны і ялавічыны зрабіць фарш. Пасаліць, паперчыць, дадаць яйка і дробна накрышаную цыбулю. Усё добра вымесіць.
Бульбу нацерці на тарцы.
Змяшаць тварог, бульбу, крухмал, муку і соль.
Атрымліваецца вельмі шчыльнае цеста.
Калі цеста не збіраецца ў адзін ком, значыць яму мала вільгаці і трэба дадаць яшчэ бульбы.
Ні вады, ні яек дадаваць не трэба.
Цеста раздзяліць на каўбаскі, разрэзаць іх на кавалачкі, зрабіць аладкі таўшчынёй 5-6 мм.
На аладкі выкласці фарш, зляпіць сакавітыя ў вузельчыкі, сфармаваць шарыкі і абсмажыць на раслінным алеі з двух бакоў.
Абсмажаныя пызы скласці шчыльна ў рондаль, дадаць трохі солі, пакласці лаўровы ліст, духмяны перац і заліць гарачай кіпячонай вадой так, каб пызы былі толькі пакрытыя.
Тушыць пызы на павольным агні 20-25 хвілін.
За гэты час булён практычна ўвесь ўбярэцца і пызы стануць сакавітымі і мяккімі.
Падаваць пызы са смятанай.

Гараскоп на тыдзень
25.03 - 31.03
Шалі. Тыдзень будзе надзвычай спрыяльны, асабліва ў працоўнай сферы. Калі вы зробіце ўсё своечасова і не дапусціце памылак па безуважлівасці, можаце разлічваць на належную адзнаку з боку начальства. Адзінокім Шалям варта паклапаціцца пра пошук другой палавінкі. Цяпер вельмі спрыяльны час для гэтага.
Скарпіён. Чакаецца шмат дзелавых сустрэч і розных перагавораў на гэтым тыдні. Вы зможаце ўразіць усіх сваёй энергіяй і арыгінальнымі ідэямі. Гэты перыяд можа аказацца вельмі плённым, толькі спраўцеся з лянотай. Калі з’явіцца магчымасць павялічыць свой даход, не выпусціце яе. У асабістым жыцці настане перапынак, але гэта да лепшага.
Стралец. Цяпер ідэальны час, каб пачаць увасабляць мары ў жыццё. Пачніце са складання спіса мэт на найбліжэйшую будучыню. Давядзецца супрацьстаяць спакусам на кожным кроку. Будзьце цярплівыя і не адмаўляйцеся ад новых прапаноў, якія паступаюць. Прадэманстраваўшы сваі майстэрства і талент, атрымаеце доўгатэрміновую фінансавую выгаду ў будучыні.
Казярог. Пачатак тыдня запатрабуе яснага розуму і рашучых дзеянняў. Цвёрда стойце на зямлі і будзьце асцярожныя ў фінансавых пытаннях. Перш чым прыняць важнае рашэнне і зрабіць наступны крок, парайцеся з кім-небудзь больш дасведчаным. Прапанова, якая паступіць, можа быць не зусім законнай. Падрыхтуйцеся да непрыемнасцяў у канцы тыдня.
Вадаліў. Энтузіязм, радасць жыцця і выдатны настрой будуць суправаджаць вас з панядзелка да нядзелі. Энергія поўні (25 сакавіка) вельмі спрыяльная ў працоўнай сферы, а таксама ў міжасобасных адносінах. Адчуеце радасць ад выдатна выкананай працы і зможаце разлічваць на поспех як у вучобе, так і ў асабістым жыцці. Тое, што раней здавалася праблемай, раптам вырашыцца само сабой.
Рыбы. Паспрабуйце быць больш актыўнымі і напорыстымі, гэта дакладна прынясе вам карысць у асабістым жыцці. З’явіцца выдатная магчымасць давесці да канца справы, якія доўга адкладалі. Так што не выпускайце свой шанц. Сустрэча са старым каханнем у канцы тыдня ўпрыгожыць ваша жыццё ўспамінамі.
Крыніца

Звязда
Усходні гараскоп на наступны тыдзень
Вадаліў адчуе радасць ад выдатна выкананай працы і зможаце разлічваць на поспех як у вучобе, так і ў асабістым жыцці.
Гараскоп на тыдзень
25.03 - 31.03
Авен. У цэлым вас чакае спрыяльны перыяд без лішніх клопатаў і праблем. Не варта чакаць сюрпрызаў. Правядзіце гэты час спакойна і ўдзяліце максімум увагі расслабленню. У пачатку тыдня магчымыя буйныя грашовыя пакупкі, якія парадуюць усіх членаў сям’і.
Цялец. На працоўным месцы будзе панаваць напружаная атмасфера. Не дазваляйце негатыўным пачуццям атруціць сябе, паспрабуйце высветліць, што з’яўляецца прычынай. Вам таксама давядзецца вырашыць, на чыім баку канфлікту вы ўстанеце. На жаль, не атрымаецца не перанесці праблемы на рабоце ў асабістае жыццё.
Блізняты. Усё, што пачняце на гэтым тыдні, акажа станоўчы і доўгатэрміновы ўплыў на ваша жыццё. Будзеце мець поспех не толькі ў прафесійнай сферы, але і ў асабістым жыцці. І нарэшце дасягняце сваёй мэты і даможацеся поспеху, якога заслугоўваеце. Вас чакаюць спрыяльныя дні не толькі на працы, але і ў фінансавай сферы.
Рак. Тыдзень спрыяльны для наладжвання адносін. Цяпер вам важна разабрацца са старымі праблемамі. Пастарайцеся не затрымлівацца часта на рабоце: вы патрэбны сваёй сям’і. Выдзеліце час сабе і свайму знешняму выгляду. У фінансавых пытаннях скончыце пагашаць доўг, які вельмі абцяжарваў.
Леў. Чакаецца спакойны тыдзень. На рабоце для вашага прафесійнага развіцця не будзе ніякіх перашкод, а калі і будуць, вы іх лёгка пераадолееце. Зоркі паказваюць на тое, што ваша фінансавае становішча можа палепшыцца. Не чакайце вялізнага скачка, але магчыма павышэнне зарплаты або грашовы бонус.
Дзева. Тыдзень акажа моцны ўплыў на падзеі, якія з вамі адбудуцца. У канцы тыдня зрабіце перапынак у рабоце: вам неабходна адпачыць. Ідэальным выбарам будзе кароткі водпуск з блізкімі, але трэба спланаваць паездку загадзя. Таксама гэты перыяд спрыяльны для работы на агародзе і для рамонту.

Forwarded from Tech Lead – навука і тэхналёгіі
Навукоўцы стварылі кароваў, якія даюць малако з чалавечым інсулінам
Падчас дасьледавання навукоўцы ўставілі сэгмэнт чалавечае ДНК у клеткі дзесяці эмбрыёнаў цялятаў, якіх імплянтавалі ў маткі звычайных кароваў. Адзначаецца, што зьмены закранулі толькі малочныя залозы жывёлаў.
Толькі адзін з генэтычна мадыфікаваных эмбрыёнаў прывёў да цяжарнасьці. У выніку нарадзілася жывая трансгендарная цялушка. Калі яна пасталела, ёй далі гармоны, каб стымуляваць першую ляктацыю. Хоць абʼём малака быў меншы, чым звычайна, дасьледнікі са зьдзіўленнем выявілі, што яно ўтрымлівае чалавечы інсулін.
Такія вынікі даюць надзею на вырашэньне праблемы з пастаўкамі інсуліну, а таксама зробяць яго менш затратным.

#СучаснаяБеларусь
Круглае возера ля вёскі Павіцце
Размяшчэнне: Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, 2,5 км на поўнач ад вёскі Павіцце;
Адлегласць: Брэст 90 км, Мінск 320 км;
Каардынаты: 52.01618, 24.78768
Побач з вёскай Павіцце ў Кобрынскім раёне знаходзіцца ідэальна круглае вадасховішча. Гэты рукатворны вадаём быў створаны ў 90-я гады мінулага стагоддзя для выканання канкрэтнай задачы:» прымаць на сябе " ваду з бліжэйшых меліярацыйных каналаў.
Падобныя аб'екты ёсць яшчэ ў Іванаўскім, Бярозаўскім і Гомельскім раёнах. Ва ўсіх выпадках круглая форма — не больш чым інжынернае рашэнне. Хоць на форумах да гэтага часу гуляюць канспіралагічныя версіі з'яўлення «колаў»: ад ядзерных выпрабаванняў да тэставання савецкай глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы.

#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#ТрэцяяУстаўнаяГрамата
Ну што, пра так званы дзень волі?....
Адразу скажу, што я далёка не гісторык, таму не так проста было разабрацца ў гэтым пытанні. Асабліва калі існуюць два абсалютна супрацьлеглыя і ніколькі не праўдзівыя варыянты трактоўкі з'яў, што адбываліся ў перыяд 17-18 гадоў
Якія ў выніку ў мяне вывады?
1. Ці можна выданне Трэцяй устаўной граматы БНР лічыць сапраўды дэкларацыяй Незалежнасці Беларусі?
Не, няможна. Гэта хутчэй быў крок адчаю ў тых абставінах, што склаліся для Беларусі падчас акупацыі і ў выніку Брэстскага міру.
Ніякага фактычнага значэння абвяшчэнне гэтай Граматы ня мела.
2. Ці была дзейнасць кіраўніцтва БНР і выдадзеная Устаўная грамата антысавецкай і антырасійскай?
Не, не была. Калі ўчытацца ў тэкст гэтага дакумента (апублікую ніжэй), то там наадварот напісана пра тое, што "народы Беларусі разам з народамі Расіі скінулі ярмо Расійскага царызму...
Самі народы Беларусі, у особі свайго Устаноўчага Сойму, пастановяць аб будучых зьвязях Беларусі".
Г.з. аб поўнай самастойнасці там не заяўлялася, а толькі аб тым, што Устаноўчы Сойм будзе вызначаць далейшы лёс і дзяржаўныя сувязі з іншымі краінамі.
Думаю тых, хто бачыў толькі вырваныя кавалачкі з гэтай Граматы, чакае расчараванне пры азнаямленні з поўным тэкстам.
3. Ці мае рацыю адзначаць дзень абвяшчэння Трэцяй Устаўной граматы як нейкую важную гістарычную з'яву?
Я лічу, што не. Калі ўжо што і адзначаць, то гэта дату
Усебеларускага з'езду, які сапраўды стаў першай легітымнай спробай народнага воевыяўлення ў вырашэнні важнейшых пытанняў фарміравання беларускай дзяржаўнасці.
І асабліва дату 17 снежня, калі быў выпрацаваны тэкст пастановы аб самавызначэнні Беларусі і часовай краёвай уладзе.
Дарэчы, цяпер часта гучыць шмат непрыемнага ў бок БНР і яе кіраўніцтва. Лічу, што такое таптанее нашай гісторыі таксама няправільна і непрыемна. Трэба ацэньваць дзеянні таго часу не з сучаснай пазіцыі, а з пазіцыі тых абставін.
І вось тады стварэнне БНР выглядае як спроба стварыць сваю беларускую дзяржаву і нічога іншага.
Але то мае ўласныя думкі і разважанні.
А вы можаце рабіць свае вывады, пішыце ў іх у каментарах.
Толькі спачатку раю перачытаць папярэднія пасты на нашым канале.
https://yangx.top/verashchaka_by/1875
https://yangx.top/verashchaka_by/1911
https://yangx.top/verashchaka_by/1988
https://yangx.top/verashchaka_by/2024
https://yangx.top/verashchaka_by/2039

Telegram
Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#УсебеларускіЗъезд
Рэвалюцыя 1917 года і беларускае пытанне.
Усебеларускі з'езд 1917 года
Пачатак тут
І Усебеларускі з'езд - знамянальная падзея ў гісторыі дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі.
Гэта першая ў найноўшай гісторыі…

ТРЭЙЦЯЯ УСТАЎНАЯ ГРАМАТА
Рады Белорускай Народнай Рэспублікі.
Год назад народы Беларусі разам з народамі Расіі скінулі ярмо Расійскага царызму, які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь; ні пытаючыся народу, ён укінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія. Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расійскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская народная рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржаваю. Самі народы Беларусі, у особі свайго Устаноўчага Сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.
На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі, якія далі магчымасьць чужому ўраду подпісаць і за Беларусь трактат у Бярэсьці, што забівае на сьмерць беларускі народ, дзелючы зямлю яго на часткі. На моцы гэгага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсьці ў адносіны з зацікаўленымі старонамі, прапануючы ім перагледзіць тую часьціну Берэсьцейскага трактату, якая датычыць Беларусі, і падпісаць міравую ўмову з усімі ваяваушымі дзяржавамі.
Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласьне Магілеўшчыну, беларускіе часьці Меншчыны, Гродзеншчыны (з Гродняй, Беластокам і інш.) Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часьці суседніх губэрныяў, заселеныя беларусамі.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі пацьверджае ўсе тыя правы і вольнасці грамадзян і народаў Беларусі, якія абвешчаны Устаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 г.
Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі Рада яе пакладае свае нздзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры здзейсьніць яго палітычна дзяржаўныя ідэалы.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.
Дана ў Менску — Беларускім
25 сакавіка 1918 г.
Источник: https://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/akty-belaruskay-narodnay-respubliki/treytsyaya-usta-naya-gramata-rady-beloruskay-narodnay-respubliki/ – Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

pravo.by
Трэйцяя Устаўная грамата Рады Белорускай Народнай Рэспублікі
Основной государственный информационный ресурс в области права и правовой информатизации
І ў дапаўненне вышэй напісанаму меркаванні ўжо сапраўднага гісторыка, чалавека, які абапіраецца на гістарычныя дакументы і факты, Ігара Аляксандравіча Марзалюка.
А таксама пра тое, чаму БССР з'яўляецца правапрыемніцай БНР
https://youtu.be/zb1gBfLhkl8?si=wZIobf81iHgBfryx

Гісторык Ігар Аляксандравіч Марзалюк пра БНР
Forwarded from Onlíner па-беларуску
Як табе такое, Ілан Маск? Беларуская кампанія стварыла куртку з падагрэвам.
«Працуе» яна ад USB power bank. Пішуць, куртку ўжо можна набыць. Што тычыцца догляду, то праць куртку можна ў звычайнай машынцы.
На афіцыйным сайце «Славянкі» зараз прадстаўлены дзве мужчынскія мадэлі — іх кошт крыху большы за 196 і 191 рубель.

Forwarded from STROJ
Латуха – верхняе адзенне, суконная світа з валенай авечай воўны хатняга вырабу. Пашытая з прамакутных і трохкутных дэталяў.
Латуха мае архаічны крой “з вусамі”– ушытымі ў бакі клінамі, якія значна пашыраюць адзежыну ў клубах і надаюць выразны сілуэт.
Верх кліноў знутры ўмацаваны дадатковым кавалкам сукна, зверху і знізу па рэбры шва абшыты тканінай і ўпрыгожаны пумпончыкамі з ваўняных нітак хатняга прадзення.
Кобрынскі строй замужняй жанчыны (зімовы).
🎞️Больш пра кобрынскі строй глядзіце ў нашым відэа.
Калекцыя Аляксандры Мятлеўскай.

- ЗБІЦЕНЬ -
Старадаўні напой славян:
- 1 шклянка журавін
- некалькі гарошын духмянага перцу
- 2-3 бутончыкі гваздзіка
- 1 палачка карыцы
- корань імбіра - невялікі кавалачак.
- мёд па смаку
У адным літры вады закіпяціце ўсе спецыі, затым выключыце агонь і ўсыпце прамытыя журавіны, дайце астыць да камфортнай тэмпературы, расцісніце ягады таўкачыкам для пюрэ. Працадзіце збіцень, дадайце мёд па смаку і каштуйце карысны і духмяны напой!
Можна выкарыстоўваць як свежыя журавіны, так і замарожаныя, таксама рыхтуецца з брусніцамі!

#Літаратура
***
Вядзі мяне, зялёная радзіма,
Туды, дзе я пачаўся, як ручай,
Дзе мяне помняць мята, малачай,—
Вядзі мяне, зялёная радзіма.
Там сціхне боль, прытупіцца адчай,
І там я ўспомню кожнай краскі імя...
Вядзі мяне, зялёная радзіма,
Туды, дзе я пачаўся, як ручай.
Янка Сіпакоў
***
Вядзі мяне, зялёная радзіма,
Туды, дзе я пачаўся, як ручай,
Дзе мяне помняць мята, малачай,—
Вядзі мяне, зялёная радзіма.
Там сціхне боль, прытупіцца адчай,
І там я ўспомню кожнай краскі імя...
Вядзі мяне, зялёная радзіма,
Туды, дзе я пачаўся, як ручай.
Янка Сіпакоў
Forwarded from Onlíner па-беларуску
Махляры прапануюць купіць гадзіннікі з лімітаванай калекцыі «Луч». У рэальнасці мадэлі даўно распрадалі.
Размова ідзе пра калекцыю «Мова 2024», прысвечаную складам [жы] і [шы].
Дадатковага выпуску гадзіннікаў не будзе, піша «Луч» і дадае: ад іх імя працуюць махляры. Будзьце ўважлівыя.

Forwarded from Я бачыў Бога (Smiiths)
Чалавек — творчасць🫀🧠
Творчасць заўсёды ідзе разам з жахам і спакоем. З пакутамі і лёгкасцю душы. Творчасць — імкненне перайсці праз мяжу рэальнага. Спроба перайсці чалавечае. Яна заўсёды суправаджае чалавечую працу. І з'яўляецца фактарам адрознення нас ад штучнага інтэлекту і робатаў.
Дык чаму мы імкнемся тварыць? Чаму хочам зрабіць штосьці, чаго яшчэ не было? Хтосьці можа назваць гэта боскай часткаю чалавека, а хтосьці — проста жаданнем быць не такім, як іншыя. Тым не менш, кожны чалавек пакідае частку творчасці як данасць. І гэта самае важнае: тое, што нельга страчваць, і тое, што мы можам страціць, паспадзяваўшыся на штучны інтэлект.
Творчасць прымушае ажыццяўляць мёртвае і надзяляе прадметы душою. Увесь свет, які мы ствараем, імкнецца да жыцця толькі праз нашу творчасць. Таму, як казаў Багушэвіч: "Не пакідайце мовы нашай, каб не памерлі". Я скажу: "Не пакідайце творчасць нашу, каб не памёрлі".

Год дракона? У Славянаў быў свой татэмны каляндар:
2024 год - Цёмны Сох (Лось). ☀️
1960, 1976, 1992, 2008, 2024
У свеце народаў, якія любяць зямлю і прыроду, жывёлы заўсёды займалі асаблівае месца. Яны - люстэрка нашых запалу, жаданняў і надзей.
У славянскім календары 16 жывёл-татэмаў увасабляюць пэўныя якасці, уласцівыя чалавеку і прыродзе.
Цёмны Сох - гэта сіла, якая прыходзіць з леса, стойкасць дрэва, якое ні перад чым не згінаецца. У год яго заступніцтва людзям варта давяраць прыродзе, шукаць адказы ў глыбіні сваёй душы і не баяцца пайсці супраць плыні.

Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM