#ЛюдзіБеларусі
🎶 20 студзеня 1892 года нарадзіўся (в. Шакуны, цяпер у Пружанскім раёне) Рыгор Раманавіч Шырма.
Беларускі харавы дырыжор, фалькларыст, музычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР, Герой Сацыялістычнай Працы. Стваральнік і кіраўнік прафесійных і аматарскіх харавых калектываў.
Займаўся культурна-асветніцкай і літаратурна-публіцыстычнай дзейнасцю.
У 1926—1937 гадах быў сакратаром Галоўнага ўпраўлення Таварыства беларускай школы. Арганізатар, выдавец і аўтар друкаванага органа таварыства часопіса "Беларускi летапiс".
Сабраў больш за 2 тысячы беларускіх народных песень, выдаў шэраг фальклорных зборнікаў.
У 1940 годзе арганізаваў і да 1970-га ўзначальваў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу Рэспублікі Беларусь, якая з 1978 г. носіць яго імя. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Больш падрабязна чытайце тут

January 20
#ЛюдзіБеларусі
📚21 студзеня 1818 года нарадзіўся Адам Ганоры Кіркор, беларускі этнограф, гісторык, археолаг, публіцыст, выдавец, член-карэспандэнт Імператарскага археалагічнага таварыства, член Рускага геаграфічнага таварыства.
Праводзіў археалагічныя, этнаграфічныя, краязнаўчыя даследаванні ў Віленскай і Мінскай губернях. Вывучыў больш за 1 тысячу курганоў.
Ён быў і выдаўцом, і архівістам, і мастацтвазнаўцам — словам, таленавітай шматграннай асобай.
Толькі вось супрацоўніцтва Кіркора з крывавым рэжымам Мураўёва падарвалі яго маральны аўтарытэт. Але ў сваіх працах ён быў цвёрдым і верным вызначаным прынцыпам і поглядам. Тут яго не маглі збіць з панталыку ідэалагічныя пастулаты.
Ён быў сапраўдным патрыётам Беларусі, называючы яе старажытным найменнем Літва, і лічыў сябе літвінам. «Я — літвін, ніколі не знішчыць ува мне гэтага пачуцця. Я люблю сваю радзіму з усім натхненнем юнака, з усім самаадрачэннем мужа».
Больш падрабязна пра Адама Кіркора тут

January 21
#ЛюдзіБеларусі
24 студзеня 1904 года нарадзіўся (в. Шутовічы, цяпер у Смаргонскім раёне) Янка Шутовіч (Іван Іосіфавіч Шутовіч)
Беларускі грамадскі і культурны дзеяч, літаратуразнавец, кнігавыдавец.
У 1935–1939 гадах быў выдаўцом і адказным рэдактарам літаратурна-навуковага часопіса «Калоссе», дзе друкаваліся творы М. Танка, В. Таўлая, Я. Драздовіча і інш.
Кіраваў міжарганізацыйным сакратарыятам па справах беларускіх школ на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Пісаў артыкулы па пытаннях беларускай мовы, захавання помнікаў беларускай культуры.
Выявіў у архіве рукапіс рамана М. Гарэцкага «Віленскія камунары».

January 24
#ЛюдзіБеларусі
📚25 студзеня 1869 года нарадзіўся Адам Гурыновіч, беларускі паэт, фалькларыст.
Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах.
У паэзіі быў паслядоўнікам Францішка Багушэвіча.
Асноўная частка творчасці паэта — беларускія вершы.
Друкаваў таксама народныя песні, этнаграфічныя матэрыялы.
Праца Гурыновіча «Зборнік беларускіх твораў (165 песень і 37 загадак)» была надрукаваная ў часопісе Кракаўскай акадэміі навук.
Больш падрабязна чытайма тут 👇
https://zviazda.by/be/news/20190129/1548794624-budziu-ad-snu-byaspamyactva

January 25
#ЛюдзіБеларусі
Леанід Мартынавіч Дайнэка нарадзіўся 28 студзеня 1940 г. у в. Змітраўка 2-я Клічаўскага р-ну Магілёўскай вобл. — памёр 21 жніўня 2019 г.
📌 Скончыў журфак БДУ, працаваў у "Маладосці" і "Мастацкай літаратуры". Дэбютаваў вершамі ў 1961 г.
📌 Аўтар кніг: «Галасы», «Бераг чакання», «Начныя тэлеграмы», «Мая вясна саракавая», «Вечнае імгненне», «Сняжынкі над агнём» вершы і паэмы. Аўтар зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца», раманаў «Людзі і маланкі» і інш.
📌 Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя І. Мележа (1988) за раман «Меч князя Вячкі», Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1990) за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей — за гістарычныя раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака».

January 28
#ЛюдзіБеларусі
29 студзеня 1878 года нарадзіўся (г. Мінск) Уладзімір Іванавіч Самойла, беларускі публіцыст, літаратурны крытык, філосаф.
Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадскім руху ў Мінску.
Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук».
Пры яго садзейнічанні ў газеце «Северо-Западный край» 28 мая 1905 года быў апублікаваны на беларускай мове верш Я. Купалы «Мужык» — першае выступленне паэта ў друку.

January 29
#СучаснаяБеларусь
#ЛюдзіБеларусі
🔥 Конкурс на помнік Валянціну Таўлаю завершаны
Падвялі вынікі адкрытага конкурсу на стварэнне помніка паэту Валянціну Таўлаю (1914-1947) у Лідзе.
Паводле рашэння журы яго аўтарам будзе скульптар Сяргей Логвін. Яго эскіз перамог сярод васьмі іншых праектаў.👍👍👍
Сяргей Логвін вядомы як аўтар і суаўтар помніка Якубу Коласу ў Стоўбцах і Льву Сапегу ў Слоніме.🔥🔥🔥
❗️Адкрыццё новага помніка прымеркавана да сёлетняга Дня беларускага пісьменства.

January 30
#ЛюдзіБеларусі
✒️ Пісьменнік павінен быць што партызан: прайсці там, дзе ніхто не можа прайсці.
Іван Шамякін
📚30 студзеня 1921 года нарадзіўся Іван Пятровіч Шамякін.
Народны пісьменнік Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы.
У 1980–1892 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя П. Броўкі.
Аўтар раманаў: «Сэрца на далоні», «Трывожнае шчасце», «Атланты і карыятыды», «Слаўся, Марыя» і іншых твораў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, двойчы — Дзяржаўнай прэміі Беларусі
👉 Топ 8 цікавых фактаў з яго жыцця
👉 Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка

2 лютага 1838 года нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.
Pэвaлюцыянep-дэмaкpaт, пyблiцыcт i пaэт.
Яшчэ будучы студэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта ён paшyчa cтyпiў нa cцяжынy пaлiтычнaй бapaцьбы з caмaўлaддзeм, paзaм з бpaтaм нaлeжaў дa pэвaлюцыйнaгa гypткa 3ыгмyнтa Cepaкoўcкaгa i Яpacлaвa Дaмбpoўcкaгa.
Ha Бaцькaўшчынy Kaлiнoўcкi вяpнyўcя ў 1861 г. пepaкaнaным змaгapoм cyпpaць цapызмy.
У 1862 годзе пачаў выдаваць газету «Myжыцкaя пpaўдa» cyпoльнa з Фeлiкcaм Paжaнcкiм, Cтaнicлaвaм Caнгiным i Baлepыeм Уpyблeўcкiм.
Увoceнь 1862 г. ён yзнaчaлiў Лiтoўcкi пpaвiнцыйны кaмiтэт, штo pыxтaвaў пaўcтaннe ў Бeлapyci. Kacтycь cтaяў нa чaлe нaйбoльш пacлядoўныx pэвaлюцыянepaў, якix y aдpoзнeннe aд лiбepaлaў («бeлыx») нaзывaлi «чыpвoнымi».
Яны выcтyпaлi cyпpaць cacлoўнaй няpoўнacцi, зa дэмaкpaтычнyю pэcпyблiкy, зa пepaдaчy зямлi cялянaм.
Kaлiнoўcкi лiчыў, штo нapoды Бeлapyci, Лiтвы ды Укpaiны пaвiнны caмi paзвязaць пытaннe пpa cвaю нeзaлeжнacць.

February 2
#ЛюдзіБеларусі
👉 10 цікавых фактаў пра Мікалая Радзівіла Чорнага
✔️ Атрымаў мянушку Чорны з-за колеру сваёй барады
Дарэчы, у яго бацькі Яна была мянушка Барадаты, а цёзку Мікалая Радзівіла, яго стрыечнага брата, называлі Рудым таксама праз колер барады.
✔️ Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, але не скончыў адукацыю
Паводле запісаў, Мікалай быў вымушаны вярнуцца на радзіму для "абароны краю".
✔️ Першым з усіх магнатаў ВКЛ падтрымаў Рэфармацыю
Пасля вандроўкі ў Германію Мікалай Радзівіл публічна абвясціў, што вызнае евангельсую веру і запрасіў аднадумцаў у створаную ім у сваім палацы ў Лукішках евангельскую царкву.
✔️ Пацвердзіў страчаны родам княжацкі тытул
Тытул яшчэ ў 1518 годзе быў дадзены прадстаўніку ганёндзка-мядзельскай галіны роду Радзівілаў, брату яго бацькі Мікалаю. Калі дзядзька памёр праз 30 гадоў, германскі імператар перадаў тытул Мікалаям Чорнаму і Рудому.
✔️ Спрыяў заключэнню шлюба стрыечнай сястры Барбары з вялікім князем літоўскім Жыгімонтам
У ліпені 1547 года ў капліцы Віленскага замка адбылося тайнае вянчанне, сведкамі якога былі Мікалай Чорны, Руды і іх сваяк Станіслаў Кезгайла.
✔️ Займаў тры найважнейшыя пасады Вялікага княства: маршальства земскае, канцлерства і Віленскае ваяводства
Калі вялікі князь адсутнічаў на радзіме, Мікалай фактычна з'яўляўся ўладаром дзяржавы.
✔️ Выступаў супраць уніі, што прывяло да разрыву адносін з Жыгімонтам Аўгустам
У 1565 годзе на Петрыкаўскім сойме Жыгімонт Аўгуст абвясціў аб скліканні ў маі агульнага польска-літоўскага сойма для заключэння уніі. У красавіку Радзівіл Чорны на чале 6 тысяч вершнікаў заняў Вільню, і ў прызначаны час сойм не адбыўся.
✔️ Пры патранажы Радзівіла былі адчыненыя Берасцейская і Нясвіжская друкарні
У 1562 годзе Сымон Будны надрукаваў у Нясвіжы першую кнігу на старабеларускай мове на тэрыторыі сучаснай Беларусі - "Катэхізіс".
✔️ Некаторы час падтрымліваў стварэнне Народнага сабору, царквы, якая не залежала б ад Ватыкана
Папскі нунцый Ян Камедоні лічыў Мікалая Радзівіла "найбольш небяспечным для Рыма чалавекам у Вялікім Княстве Літоўскім".
✔️ Напрыканцы жыцця спрабаваў вылечыць падагру ртутнай маззю
Верагодна, праз выкарыстанне атрутнай мазі Мікалай і памёр.
Крыніца

February 4