Forwarded from Верашчака (Зоя Середа)
Верашчака
Photo
Драўляныя гадзіннікі ад Андрэя Мартынюка
Сказ пра тое, як ляўша блаху падкаваў, даўно ўспамінаюць, калі размова ідзе аб майстрах з залатымі рукамі, якія спраўляюцца з самымі складанымі задачамі лепш за любога англійскага механіка. А вось Андрэй Мартынюк, таленавіты рэзчык па дрэву з Беларусі, з загадкавай "німфазорыяй" можа не ўправіцца, зато часы робіць такія, што ніякім швейцарскім не снілася!
Андрэй Мартынюк з дзяцінства рос таленавітым хлопчыкам, любіў маляваць. Калі пасталеў, то атрымаў інжынерную адукацыю, але цяга да разьбы па дрэву аказалася мацнейшай за любоў да прафесіі.
Аднойчы ён пачуў ад свайго настаўніка, что вяршыня сталярнага майстэрства - гэта драўляны гадзіннік, і задаўся мэтай яго стварыць. Праўда, на тое, каб сабраць першую мадэль, яму спатрэбілася аж чатыры гады.
Спачатку Андрэй Мартынюк стараўся капіраваць металічны механізм, але зразумеў, што дабіцца дакладнага часу ў гэтым выпадку немагчыма.
Па-першае, дрэва - больш мяккі матэрыял, чым метал, а, па-другое, вільгаць псуе дэталі.
У выніку пільнай працы майстар навучыўся рабіць гадзіннікавыя механізмы, у якіх памеры зубцоў шасцярон значна большыя, чым традыцыйныя аналагі. Акрамя таго, ён прапітвае драўніну спецыяльным растворам, які робіць яе больш устойлівай да вільгаці.
Сёння на тое, каб стварыць драўляны гадзіннік, Андрэю Мартынюку патрэбна каля паўгода. Майстра ахвотна прадае свае работы, коштам прыкладна 500 даляраў, што, канешна, не дастаткова, каб карміць сям'ю.
Сам майстар прызнаецца, што плата непараўнальная з тымі намаганнямі, якія патрэбаюцца на стварэнне такіх механізмаў, але ён адчувае вялікую радасць, калі яго вырабы становяцца часткай нечыйга жыцця.
Дарэчы, каб дабіцца ад беларускіх гадзіннікаў швейцарскай дакладнасці Андрэю Мартынюку прыходзіцца выкарыстоўваць 15 відаў рознай драўніны для стварэння кожнага механізма.
#ЛюдзіБеларусі

НІЛ ГІЛЕВІЧ
Родная мова
Як ты дорага мне, мая родная мова—
Песні-долі маёй векавая аснова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Я па літарах родных вучыўся чытаць,
I буквар для мяне быў жыцця палавінай.
Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць
Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!»
I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,
Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,
I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй
Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала.
А задумае вораг з далёкага краю
Адабраць у мяне, знішчыць мову маю —
He дазволю.
He дам.
He прадам.
He змяняю.
I да смерці за волю тваю пастаю!

#МіфыЛегендыБеларусі
Усяслаў Чарадзей - легендарны беларускі князь, уладар Полацка.
Быў праўнукам Рагнеды і Ўладзіміра Яснага Сонейка.
Паводле «Аповесць мінулых гадоў», маці нарадзіла Ўсяслава ад чарадзейства. Як вынік, пры нараджэнні ў яго на галаве была родная пляма - чарадзейны знак, які ён пазней прыкрываў павязкай або доўгімі валасамі.
Усяслаў пабудаваў Сафійскі Сабор у Полацку - якіх тады на Русі было ўсяго тры, астатнія ў Кіеве і Ноўгарадзе. Пэўны час нават быў князем Кіева, пасля палона ў тым жа самым Кіеве.
Паводле легенд, Усяслаў быў чарадзеям, валодаў магічнымі здольнасцямі, мог перакідвацца ў крумкача або воўка і пераадольваць у такім выглядзе вялікія адлегласці.

Forwarded from Дзікая прырода побач
❓ Зможаш правільна вызначыць усіх птушак на фота? Пішы свае адказы ў каментары!
👉🏻 Гэтых птушак часцей за ўсё блытаюць адну з адной і называюць адным словам “варона”. Усе яны належаць да сямейства крумкачовых, але гэта розныя віды птушак.
Хочаш навучыцца адрозніваць каўку ад грака, а грака ад шэрай вароны? Набывай наш бестселер – фотавызначальнік птушак Беларусі! 📗
У кнізе ты знойдзеш:
🐦 229 відаў птушак Беларусі;
🐦 691 якасную і арыгінальную фатаграфію;
🐦 інфармацыю пра статус, сезоннасць, месцы пражывання, прыкметы і галасы кожнага віду.
У кнізе 248 старонак і невялікі фармат, яе зручна браць з сабой на прагулку або ў паездку. Калі кніга пад рукой, значна прасцей і хутчэй вызначыць новы від птушак або даведацца, як правільна завецца ўжо знаёмая візуальна птушка.
Набыць вызначальнік птушак можна ў нас на сайце або ў краме Акадэмкнігі.
📷 Фота Віталя Некрашэвіча і Аляксея Вайцянкова з чату “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota.
#птушка2024года

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Раніцы ў хату!
Андрэй Усанаў
Ансамбль "Песняры"
Андрэй Усанаў
Ансамбль "Песняры"
Forwarded from Лёгкая Мова
ФАРСУН (farsun)
(назоўнік, мужчынскі род)
Тое, што франт, моднік.
🔸️У гэтым стомленым, азызлым і, мусіць, маральна зламаным чалавеку цяжка было пазнаць былога віленскага фарсуна, атлета і бадзёрага прыгажуна-мужчыну. (Карпюк)
#словы_Ф