Верашчака
495 subscribers
7.43K photos
1.19K videos
4 files
1.86K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Энергія сілы карагодаў.

Карагоды - гэта ўнікальная псіхатэхніка нашых Продкаў, дзе праз рух і яднанне прапрацоўваюцца псіхічныя і фізічныя пытанні кожнага ўдзельніка. Цела і розум робяцца свабоднымі і чыстымі. Тэрапеўтычны эфект складана пераацаніць, хутчэй можна недаацаніць.

Карагод - старажытная народная практыка, праз якую кожны можа разгледзець, што адбываецца ў яго жыцці.

Карагоды - не спорт! У іх не трэба "хутчэй, вышэй, мацней", хоць і цела магутна трэніруецца-кіруецца. Правяцца суставы, звязкі; ладзяцца мышцы; сыходзяць заціскі, напругі...

Карагод - гэта рух рука ў руку, прыняцце і перадача сілы. Разблытванне завес і заломаў, якія ўзнікаюць у карагодзе, не праз логіку, а праз сам рух Карагода Жыцця.
🦊 Лісіца ў Лотве паставіла ўсіх на вушы

РЫЖАЯ хітрыца завітала на сялянскі падворак у Лотве. Яна не ўцякала ад людзей, была знясілена, асобныя ўчасткі футра аблыселі (усё гэта — клінічныя прыкметы шаленства).
9, 16, 17 i 23 сакавіка запрашаем усіх аматараў бліноў на “Шчодрую Масленіцу”!
Масленіца – гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыродзе і сонечнае цяпло. Людзі спрадвеку ўспрымалі вясну, як пачатак новага жыцця і шанавалі Сонца, якое дае жыццё і сілы ўсяму жывому. Нашы продкі верылі, што разам з круглым, румяным бліном, так падобным на сонца, яны з’ядаюць часцінку яго цяпла і магутнасці.
Масленіца ў Суле – асаблівае свята! Кожны год мы падтрымліваем добрую традыцію - выпяканне самага вялізнага масленічнага бліна. І гэта магчыма толькі з вашай дапамогаю!
У праграме будзе шмат гульняў і забаў, смачнай ежы і падарункаў. Самыя спрытныя могуць паспрабаваць сябе ў розных спаборніцтвах: баі мяхамі, перацягванне канатаў, “Масленічны слуп” і не толькі. Самае цікавае застанецца тым, хто прыедзе на свята!

https://parksula.by/by/galereya-novostej/470-shchodraya-maslenica-2024
Запаўняйце ўсё сваё асяроддзе жыцця толькі добрым, каб дрэннаму не было куды пралезці....
#МіфыЛегендыБеларусі

Птушка БУСЕЛ шырока прадстаўлена ў беларускай міфалогіі, паводле якой гэта чалавек ці анёл, пакараны Богам за цікаўнасць.

Бусел для беларусаў — святая птушка. Забіць бусла — вялікі грэх.
Дачыненні чалавека і бусла — прыклад гарманічнага суіснавання чалавека і дзікай прыроды, якая становіцца свойскай: чалавек дапамагаў буслу будаваць гняздо, ахвяруючы дзеля гэтага старыя колы, бароны, кладучы туды кавалкі жалеза, медзі. За гэта бусел магічным чынам засцерагаў жыллё ад пажару або папярэджваў, што жытло спаліць пярун. Пакрыўджаны бусел мог спаліць негасцінную сялібу, прынёсшы на яе галавешку, або занячысціць калодзеж, кінуўшы ў яго гадзюку.

Бусел усведамляецца як носьбіт нябеснага агню, як распарадчык і ахоўца яго, як апякун над іншымі нябеснымі стыхіямі, напрыклад, над ветрам. У час навальніцы раілі станавіцца пад дрэва з буслянкай, бо ў такое дрэва ніколі не ўдарыць маланка.
Forwarded from Звязда
На ВДНГ у Маскве стартавалі дні Гродзенскай вобласці

Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з даволі маштабнай экспазіцыяй дадзенага рэгіёна. На выстаўке шырока прадстаўлены элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Беларуская экспазіцыя традыцыйна выклікае вялікі інтарэс у Маскве. Летась тут пабывала 1,2 мільёна чалавек.

zviazda.by
Калі не ведаеш аб існаванні гэтага месца, будзеш вельмі здзіўлены. Лясная сцежка прыводзіць да зарослых мхом каменных глыб. Пад нагамі — разлом. Спусціўшыся ўніз, трапляеш у дзіўную пячору.

Пячора ў Беларусі? Так, адчуванне менавіта такое. Насамрэч гэта закінуты VII форт Гродзенскай крэпасці. Ён быў узарваны знутры пры адступленні расійскай арміі ў 1915-м.

За доўгія гады прырода зрабіла сваю справу — бетонныя руіны выглядаюць нібы сапраўдныя скалы. Тут нават склалася характэрная мікрафлора — мноства сталактытаў і сталагмітаў дадаюць гэтаму месцу асаблівай атмасферы.
#МіфыЛегендыБеларусі

Як і ў многіх іншых міфалогіях, у Беларускай таксама ёсць кароль усіх птушак - велізарная птушка Кук.

Паводле вераванняў беларусаў Кук абараняў птушак ад іншых драпежных жывёл. Аднак з часам ён знік і ніхто не ведае куды ён паляцеў.
#КазкіДзецям

Чортаў скарб

Уладзімір Караткевіч