#НамПішуць
#МоваНашаРодная
Разважанні падпісчыка пра месца беларускай мовы ў нашым жыцці і адносіны да яе

Працяг

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
Нешта я прапусціла гэта відэа ад Ільі Шынкарэнка
Але сэнс не ў часе, сэнс у тым, што беларускамоўныя старонкі могуць быць не менш папулярнымі, чым іншыя якія.
І залежыць гэта не ад мовы, а ад таго, наколькі цікавы кантэнт і сам аўтар на гэтай старонцы.
Праверыла на сваім тыктоку - падпісчыкі паціху набіраюцца, каментуюць, пішуць у прыват - беларуская мова ім ніяк не замінае.
Таму, спадарства, ужывайма часцей родную мову ў сваіх сацыяльных сетках! Няхай шырыцца і багацее наш беларускі свет!
Крыніца відэа ў тыкток

"Хто не разумее беларускай мовы, той не павінен займаць урадовай пасады на Беларусі"
Я.Купала

#АсаблівасціБеларускайМовы
Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай
Акрамя такой відавочнай рэчы як наяўнасць у беларускім алфавіце ўнікальнай літары Ў, існуе нямала іншых адметнасцяў.
Напрыклад, заўсёды цвёрды гук "Р" (арэх, рака, серыя), у той час як у рускай і ўкраінскай мовах ён бывае як цвёрдым, так і мяккім.
З выняткам невялікіх абласцей на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе Беларусі, гэты гук заўсёды цвёрды і ў гаворках на тэрыторыі краіны.
Пісьмовыя помнікі фіксуюць зацвярдзенне "Р" ужо з канца XIV стагоддзя, хоць развівалася гэтая з'ява ў мове тагачасных насельнікаў краю, натуральна, раней.
* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.

👉 Цікавы факт
Мясцовы варыянт лацінскага алфавіта, які ў ХІХ і на пачатку ХХ стагоддзя шырока выкарыстоўваўся для запісу і выдання тэкстаў на беларускай мове, паступова таксама займеў асобную літару для пазначэння "у нескладовага" - "ũ". У выніку гэты сімвал стаў адной з адметных рыс беларускай лацінкі, якая адыграла адметную ролю ў станаўленні і развіцці новай беларускай літаратурнай мовы.

Адметнымі рысамі беларускай мовы з'яўляюцца дзеканне і цеканне - вымаўленне мяккіх "дзь" і "ць" (ідзі, ціха, дзень, цень) на месцы "дь" і "ть" у рускай і ўкраінскай мовах.
Абедзве гэтыя асаблівасці развіліся вельмі даўно і сёння прысутнічаюць амаль ва ўсіх гаворках Беларусі.
Вядомыя радкі "І ўсё мілагучна для слыху майго: і звонкае "дзе", і густое "чаго" з верша Пімена Панчанкі "Пад'язжаючы да Мінска" - гэта якраз пра дзеканне, а яшчэ пра заўсёды цвёрды ў беларускай мове гук "Ч", які ў рускай толькі мяккі, а ва ўкраінскай хоць і пераважна цвёрды, але зрэдку бывае пашмяккім.

Татары, якія пачалі сяліцца на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў XIV стагоддзя, таксама адчулі своеасаблівасці мясцовых "дзь" і "ць".
Таму, карыстаючыся ў XVII - XXI стагоддзях для запісу беларуска- і польскамоўных тэкстаў арабскімі літарамі, яны нават увялі для гэтых гукаў адмысловыя сімвалы.
У мовах, якія выкарыстоўваюць арабскі алфавіт, такіх літар няма, то-бок гэта ўнікальныя рысы так званай беларускай арабіцы.