Forwarded from Аналитические Гусли
#абшчэственныЛікбез Частка 1
Дзяржаўнасць і дзяржава
Беларускія землі, якія знаходзяцца ў геаграфічным цэнтры Еўропы, на цывілізацыйным разломе і важным геаграфічным перакрыжаванні, неаднаразова станавіліся арэнай кровапралітнага супрацьстаяння. Часам нават фізічнае існаванне беларускага народа ставілася пад пагрозу.
У працэсе шматвекавога гістарычнага развіцця, захоўваючы традыцыі продкаў, убіраючы ў сябе лепшае з суседніх этнасаў, фарміраваўся культурна-гістарычны тып славянскай супольнасці - беларускі народ.
Навукоўцамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі сфармулявана прынцыпіяльна новая трактоўка паняцця "Дзяржаўнасць"
Дзяржаўнасць - унутраная патэнцыяльная здольнасць этнанацыянальнай супольнасці і яе эліты, якая забяспечвае права і магчымасць працяглага самастойнага гістарычнага існавання і развіцця.
Дзяржава - палітычная форма ўладкавання грамадства на пэўнай тэрыторыі, суверэнная форма публічнай улады, якая валодае апаратам кіравання і прымушэння, забяспечвае парадак і стабільнасць.
Дзяржава і дзяржаўнасць - паняцці не тоесныя.
Формы ўвасаблення дзяржаўнасці могуць змяняцца, эвалюцыяніраваць.
Нацыянальная дзяржаўнасць - вышэйшая форма палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця этнаса.
Усе пасты рубрыкі знойдзеце на канале https://yangx.top/medik7203 па хэштэгу #абшчэственныЛікбез

Верашчака
Photo
ДУДА
#МузыкаБеларусі
Сто гадоў назад любы беларус, які час ад часу бываў на ярмарках і багатых вяселлях, адказаў бы, што самы папулярны беларускі музычны інструмент - гэта дуда.
Сёння не кожны адразу дацяміць, як яна выглядае і тым больш, як гучыць.
Дуда - шматзначны тэрмін.
І тут размова не пра дудачку і нават не пра дудку, а пра скураны мяшок з некалькімі трубамі, які ў Беларусі называлі дудой.
Самая маленькая трубачка патрэбна была дзеля таго, каб напоўніць інструмент паветрам. Падчас ігры музыка ціснуў локцем на мяшок, паветра паступала ў трубкі з язычкамі з трысця або пер'я, і атрымлівалася гучнае гучанне.
Па прынцыпу работы і знешняму выгляду дуда напамінае шатландскую валынку. Падобныя інструменты існавалі ў многіх краінах: у Арменіі, Балгарыі, Партугаліі, Іспаніі, Расіі. Але ўсё ж беларуская дуда - унікальны інструмент, яго вылучаюць сярод іншых дэталі.
Напрыклад, колькасць бурдонаў (гэта трубкі, якія ствараюць фон), іх размяшчэнне і, адпаведна, асабісты гук.
На дудзе ігралі скамарохі на святах у Радзівілаў яшчэ ў XII стагоддзі: на адной з выяў у летапісы ёсць дудар.
Пад песні і гучанне дуды ў пачатку XIV стагоддзя народ сустракаў князя Альгерда з паспяховых ваенных паходаў.
Гэты музычны інструмент часта ўсплывае ў расказах шляхціча Завальні Яна Баршчэўскага.
Апісвалі яго і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, і Адам Міцкевіч, і Браніслаў Тарашкевіч.
Аднак складана нават меркаваць, калі дуда ўпершыню зайграла на беларускіх землях. Бо інструмент вядзе нас яшчэ да славянскіх міфаў і сам надзелены сакральным сэнсам. Мяшок для інструмента часта рабілі з жывёлы, якую прыносілі ў ахвяру. І потым гэта дуда іграла ў час самых важных падзей у жыцці чалавека, напрыклад, на хрэсьбінах або вяселлі.
Сёння дуда мала вядомая беларусам, таму што ў сярэдзіне XX стагоддзя яе практычна перасталі выкарыстоўваць у Беларусі. Яшчэ ў пачатку 1900-х інструмент пастаянна прысутнічаў на беларускіх святах, але потым на некалькі дзясяцігоддзяў прапаў з віду.
Толькі рэчы з тысячагадовай гісторыяй не так проста спісаць. Сёння знаходзіцца ўсё больш энтузіястаў, якія адраджаюць гучанне дуды ў краіне. З'яўляюцца майстры, якія вырабляюць і музыкі, якія ўдасканальваюць сваю ігру. А ў горадзе Глыбокае ўжо на працягу некалькіх гадоў праходзіць фестываль "Дударскі рэй", на які прыязджаюць дудары з Беларусі і замежжа.

Гучанне дуды на канале Юрася Панкевіча - майстра і выканаўца
https://youtu.be/y6rqoWc3mNk?si=XvttpivyO3tN8W1K

YouTube
15 апреля 2017 г.
Дуда Мацянка. Карбон. Першы запуск)
Паважаныя падпісчыкі, у нас ёсць чат для абмеркавання і размоў пад цудоўнай назвай "Каб сквірчэла верашчака"
Сардэчна запрашаем да нага стала!
https://yangx.top/kab_skvirchala
Сардэчна запрашаем да нага стала!
https://yangx.top/kab_skvirchala
Forwarded from Сила Традиций
Распавядаем пра традыцыйныя строi беларускага касцюму.
Дзелiмся апісаннем касцюмаў Дамачаўскага строю!
▫️ Жаночы касцюм складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха і гарсэта.
Кашуля мела шырокі адкладны каўнер, вышыты па баках.
Спадніцу і фартух шылі з аднолькавай па якасці і колеру даматканай паўваўнянай або льняной тканіны. Усё поле спадніцы запаўнялі чырвоныя, зялёныя, белыя, блакітныя, чорныя падоўжныя ці папярочныя палосы.
Жаночыя гарсэты шылі з тонкай блакітнай воўны, спераду багата ўпрыгожвалі рознакаляровымі стужкамі, гузікамі, дэкаратыўным радком.
▫️ Мужчыны насілі белую кашулю з накрухмаленым каўняром і карычнева-шэрыя штаны. На галаву апраналі саламяныя капялюшы з чорнай стужкай.
Ілюстрацыя з кнігі «Беларускія народныя строi», Міхась Раманюк.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.

#абшчэственныЛікбез Частка 2
Формы беларускай дзяржаўнасці былі агучаныя на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Государственная политика в сфере истории: проблемы и перспективы сохранения исторической правды и памяти", якая адбылася 14 верасня 2023 г. у Мінску
Гістарычныя формы дзяржаўнасці:
* Полацкае і Тураўскае княствы;
* Старажытнаруская дзяржава
* Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойтскае (ВКЛ)
* Расійская імперыя
Нацыянальныя формы беларускай дзяржаўнасці:
* Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (ССРБ)
* Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Літвы і Беларусі
* Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР)
* Рэспубліка Беларусь
Нацыянальны лідэр А.Р. Лукашэнка, выступаючы 17 верасня 2023 года на патрыятычным форуме "Мы - беларусы!", прысвечаным Дню народнага адзінства, падкрэсліў: "Чем больше мы видим, как рушатся современные государства, как народы теряют родину, дом, традиции, - тем пристальней всматриваемся в историю родной земли. Земли, которая тысячи лет назад встретила наших древних предков суровым климатом, научила держаться вместе, чтобы выжить и стать хозяином в своём доме...
И если, не дай Бог, что-то случится, мы все станем Брестской крепостью. Мы будем до последнего солдата и человека-белоруса защищать свою землю, которая принадлежит нашим детям! Мы это будем делать, как я сказал, во имя мира на родной земле, во имя Беларуси, которую мы создаём на фундаменте побед, достижений, опыта и памяти наших героических предков".

А вы ведалі, што беларусы - амаль адзіны народ Еўропы, які захаваў старажытнае гучанне сваіх народных песень?
Калі не, то раім паглядзець і паслухаць!
#МузыкаБеларусі
https://youtu.be/CrA9Qfsfl8s?si=Ul-_VzFQclhCrlCX

Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні
Volya Dzemka Productions Presents
Песні старой Еўропы – старажытныя беларускія народныя песні
The Songs of Old Europe – Ancient Belarusian Folk Songs
Поўнаметражны дакументальны фільм аб знікаючых культурных традыцыях Беларусі.
https://www.belarusian-songs.com…

Барада ў мужчын.
1. На здаровым целе - здаровая барада.
Дастатковую колькасць мужчынскага гармона тэстастэрону, які ўплывае на нармальную працу валасяных фалікул.
2. Банныя працэдуры
Уздзеянне пары і гарачай вады (па магчымасці масаж венікам), узмацняе цыркуляцыю крыві, што, у сваю чаргу, прыводзіць да паляпшэння абмену рэчываў і станоўча ўплывае на рост барады. Часта славяне мыліся вадой, у якой замочваліся бярозавыя венікі, што таксама дабратворна ўздзейнічала на бараду.
3. Расчэсваць бараду трэба.
Першае правіла догляду за барадой - рэгулярнае яе расчэсванне. Рэгулярнае расчэсванне дапамагала і дапамагае раўнамерна размеркаваць тлушч ад каранёў валасоў да іх кончыкаў, забяспечваючы ім якаснае харчаванне.
#ПобытБеларусі

Зімовы бусел
У вёсцы Дзягілі Мядзельскага раёна па вёсцы шпацыруе бусел
НА дварэ — зіма. А ў гэты час… бусел гуляе па Дзягілях. Яго можна ўбачыць на дахах будынкаў, вясковай вуліцы.
Стала цікава, чаму ж гэта цеплалюбівая птушка засталася зімаваць, а не паляцела ў вырай? Аказалася, усё проста. Вяскоўцы расказваюць, што буслы скінулі з гнязда двух буслянят. Так у прыродзе заведзена, што гэтыя велічныя прыгожыя птушкі сваіх “лішніх” дзяцей, якіх не змогуць пракарміць, выкідваюць. Звычайна — хворых, слабых.
Убачыў малых, якія ляжалі на зямлі, жыхар Дзягіляў Іосіф Шыкавец. Адно птушаня было ўжо мёртвае, а другое — жывое, але вельмі слабое. Іосіф Якаўлевіч узяў буслянятка да сябе. Для гнязда яму выкарыстаў кошык, засланы сенам. У ім і расло птушаня. Карміў яго рыбай, якую спецыяльна для яго і лавіў, паіў вадой. Так мужчына і выхадзіў птушку.
Калі бусел падрос, як хвосцік стаў хадзіць за сваім выратавальнікам. Куды дзед Іосіф — туды і ён. Паступова падужэў, навучыўся лятаць. Але ў вырай, вядома ж, не паляцеў. Так і застаўся зімаваць на Мядзельшчыне. Жыхар Дзягіляў Аляксандр Апанасевіч расказвае: “Ідзём з работы, а буслік нас на дарозе сустракае. Не баіцца, не ўцякае. Можна ўбачыць яго таксама сядзячым на страсе будынкаў, але найчасцей шпацыруе па двары, дзе рос. Там яму ўсё блізкае і вядомае. Неяк прыходзіў Іосіф Якаўлевіч выпісваць збожжа, дык яго ўсю дарогу суправаджаў буслік…”
Крыніца: https://narachanka.by/hramadstva/busl-k-z-mue-dzyag-lyah/