Верашчака
493 subscribers
7.35K photos
1.18K videos
4 files
1.83K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Каплічка ў Мікольцах
Першае фота Я. Ромера (да 1939)
Другое фота Яна Булгака (1930-я)

Такія народныя капліцы раней часта сустракаліся ў Пастаўскім і Свянцянскім паветах. А гэтая асабліва вылучалася сваім хараством.
Сям'я - гэта самае галоўнае ў жыцці!
У цябе могуць здарыцца паспяховыя дні, могуць быць непрыемныя.
Але вечерам кожнана дня цябе будзе нехта чакаць дома.

🎨 Малюнак Hannah Agosta
#КазкіДзецям

І заяц стаў зайцам

Яраслаў Пархута
Forwarded from Звязда
Натхніцца асобай і космасам

Выстаўка «Сто ўсмешак Гагарына: усмешка для Міру» адкрыецца 29 лютага.

Чытайце на zviazda.by
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Программа Игоря Александровича
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
Доўгія валасы - сакрэт жанчыны

1) Па-першае валасы гэта своеасаблівыя «антэнкі», якія атрымліваюць касмічную энергію.

2) Па-другое валасы выконваюць функцыю акумулятара. Яны назапашваюць энергію. Асабістую сілу чалавека. У чалавека з доўгімі валасамі лепш працуе інтуіцыя. Жанчына з доўгімі валасамі выносіць дзіця без таксікозу.

3) Па-трэцяе валасы захоўваюць памяць чалавека. Чалавеку, які перажыў вельмі вялікае гора, раяць зрабіць стрыжку. І па тым жа самым чынніку не ў якім разе НЕЛЬГА падстрыгаць маленькіх дзяцей. Дзіця актыўна спазнае свет, вучыцца кожную секунду свайго жыцця, а Вы проста бераце і абразаеце яму ўсю памяць. Ён пачынае вучыцца спачатку. У наяўнасці адставанне ў развіцці. Чаму дзяўчынкі, як правіла, развіваюцца хутчэй? Бо іх, як правіла, не падстрыгаюць. Даказана, што дзеці, якім не стрыглі валасы, развіваюцца нашмат хутчэй.

Мілыя жанчыны, не фарбуйце і не стрыгіце свае валасы - гэта ваша багацце!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Над маім лунае лёсам Беларусь мая!

Добрай суботняй раніцы вам!
#КухняБеларусі

Тушаная фасоля з цыбуляй і морквай

Запечаная фасоля – гэта страва, якая пры гатаванні ў вёсцы патрабуе мінімальнага ўдзелу ў працэсе: фасоля на ноч заліваецца вадой, з рання ставіцца ў печ – і ў абед вы маеце шыкоўную, наварыстую, духмяную і сытную страву.

Але і ў сучасных гарадскіх умовах нешта такое можна гатаваць.

Спачатку замочваем фасолю ў вадзе на ноч, каб набухла. Потым ставім варыцца ў падсоленай вадзе: надоўга і на малым агні, пакуль не разварыцца і не стане амаль што гатовая. Асобна смажым цыбулю з морквай і сушанымі грыбамі (грыбы трэба папярэдне заліць кіпнем, каб размяклі) на алеі (можна дадаць крышачку масла). Пасля пасыпаем спэцыямі і трохі тушым, бо спэцыі добра аддаюць водар у алеі.

Нашу прыгожую і залацістую сумесь морквы, цыбулі і грыбоў змешваем з фасоляй. Калі трэба – дасольваем і дасыпаем яшчэ спэцыямі. Усё выкладваем у бляху, накрываем фальгой і ставім у разагрэтую да 180–200 градусаў духоўку на 30–40 хвілін.

Усё, можна есці – амаль як з печы!
#слоўнік_мядзельшчыны
📖Спіс праклёнаў, зафіксаваных на мядзельшчыне, карыстайцеся:

-А каб цябе Дундар свіснуў!
-Бадай ты галаву скруціў!
-Бадай ты летца не даждаў!
-Бадай ты не ўзрос!
-Гаручка яго бяры!
-Доля б яго не знала!
-Каб вас каршун падзёр!
-Каб па табе яма зявала!
-Каб табе галава адсохла!
-Каб табе духі заняло!
-Каб табе морду сабакі лізалі!
-Каб табе так лёгка было ўміраць, як мне лёгка жыць!
-Каб табе язык навек выперла!
-Каб твая магілка травой зарасла!
-Каб ты выхварэў!
-Каб ты ў плеўцы заліўся!
-Каб цябе бог не множыў!
-Каб цябе бура панесла!
-Каб цябе распёрла!
-Каб цябе сонейка не грэла!
-Каб яго сырыца ўзяла!
-Каб яму бог здароўя не даў!
-Ляці на скрут шыі!
-О, каб це каршун!

А калі нехта праклінае вас, тады скарыстайцеся наступнымі адкляццямі:

-Каб твае кляты ды табе ў пяты!
-Каб твае кляты на сухі лес!

Крыніца:
"Выслоўі" М. Я. Грынблат, 1979
#слоўнік_мядзельшчыны
#міфалогія
Адзін з праклёнаў які бытаваў на Мядзельшчыне гучыць так:
"А каб цябе Дундар свіснуў!"

Дундар/Дундаль — гэта рэгіянальная назва Перуна на Мядзельшчыне і Слонімшчыне. Слова паходзіць ад літоўскага Dundulis, якое значыць "гром". Таксама яно роднаснае з англ. Thunder і ням. Donner “гром”.

Ілюстрацыя: інстаграм belarusian_monsters
Forwarded from Звязда
Робата для дзяцей з аўтызмам створаць на Камчатцы

«Асноўная функцыя робата — правядзенне спецыялізаваных заняткаў. Робат выступае мастом паміж псіхолагам ці ўрачом і дзіцем.

zviazda.by
17 лютага 1806 году нарадзіўся Канстантын-Бенедыкт-Станіслаў Піевіч Тышкевіч  — беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай археалёгіі.
Forwarded from Звязда
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Літаратурная інтэграцыя па-беларуску ці як замежныя паслы дакрануліся да нацыянальнай культуры нашай краіны 😎

У Мінскай гарадской ратушы прайшоў літаратурны вечар МЗС і тэлеканала «Беларусь 24», прысвечаны Міжнароднаму дню Роднай мовы.

Удзел у ім прынялі прадстаўнікі больш за 3️⃣0️⃣ краін і міжнародных арганізацый.

Радкі Аркадзя Куляшова, Еўдакіі Лось, Уладзіміра Мазго, Васіля Быкава, Алеся Ставера, Паўла Труса, Артура Вольскага, Ядвігіна Ш., Адама Русака прагучалі галасамі не толькі саміх паэтаў і пісьменнікаў, але і былі зачытаны на беларускай мове пасламі і афіцыйнымі прадстаўнікамі Арменіі, Ізраіля, Кітая, Манголіі, Пакістана, Палесціны, Дзіцячага фонду ААН.
У сваім краі, як у раі.
 
Дзяцюк з роварам у гарадку Кабыльнік (цяпер вёска Нарач) за польскім часам.
1930 г.
Ля плота хлапчо стаіць, таксама з роварам.

Звярніце ўвагу на добраўпарадкаванне вуліцы.
Эх, навошта такі ладны брук у асфальт закаталі? А цяпер толькі яміны скрозь
Без слоў...